Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Правілы пераносу






§ 40. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў

1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.

2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва.

Такім жа чынам перанос ажыццяўляецца, калі гэта спалучэнне разбіваецца марфемнай мяжой: ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць, калос-се, кало-ссе, сол-лю, со-ллю, памяц-цю, памя-ццю, мыц-ца, мы-цца, паа-бапал, па-абапал, насе-нне, насен-не.

3. Пры пераносе нельга:

пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі. Нельга пераносіць: а-сака, ліні-я, рады-ё, е-халі, і-кол, а-са, я-на, ю-нак, ма-я, а-рыя, а-лея, А-зія і інш.;

разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць на пісьме гукі [дж], [дз']: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;

аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;

аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур'-ян, сем'-яў, мыш'-як.

4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.

5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з'яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, НАТА, АБСЕ, ДАІ, А-78, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не пажадана адрываць ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К. М. Міцкевіч, Я. Ф. Карскі, М. І. Гурскі; не пераносіцца на наступны радок працяжнік; пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.

 

 

18. Прасодыка. Тыпы націску. Месца націску ў слове. Нерухомы і рухомы формаўтваральны націск. Клітыкі.

П расодыя (прасодыка) – сістэма фанетычных сродкаў – націск, інтанацыя (суперсегментныя адзінкі) – звязаныя з вышынёй, сілай, працягласцю.

Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў – вышыні, працягласці. У выніку слова набывае адметнае фанетычнае аблічча. Органы маўлення актыўна артыкулююць пры вымаўденні націскных складоў.

Націск адыгрывае важную ролю ў стварэнні агульнага рытмічнага малюнка маўлення, які розны ў розных мовах.

У беларускай мове слоўны націск разнамесны (свабодны), г.зн. ён можа быць на 1 ці 2, 3 складзе і г.д. Гэтая асаблівасць націску дазваляе адрозніваць розныя словы, якія складаюцца з аднолькавых гукаў.

Разнамесны націск беларускай мовы бывае:

- Нерухомы (пры ўтварэнні розных словаформ застаецца на адным і тым жа складзе): лета – летам – летні

- Рухомы (пры ўтварэнні словаформ пераходзіць з аднаго склада на іншы): рука – рукі.

Але рухомасць націску не азначае, што яго можна адвольна змяніць. Толькі некаторыя словы, так званыя акцэнтныя дублеты, могуць ужывацца з 2 націскамі: навокал – навакол, верасавы- верасовы, разламаны – разломаны.

Для беларускага маўлення не характэрны вялікія міжнаціскныя інтэрвалы. Таму ў шматскладовых складаных і складанаскарочаных словах, акрамя асноўнага з’яўляецца пабочны націск. Як правіла, пабочны націск менш выразны за асноўны.

Націск дынамічны (сілавы)

Націск музычны.

У беларускай мове большасць службовых слоў не мае націску. Словы, якія не маюць самастойнага націску - клітыкі. Яны прымыкаюць да паўназначных слоў, утвараючы разам з імі адео фанетычнае слова. Яны падзяляюцца на:

- Праклітыкі (службовыя словы, якія не маюць самастойнага націску і прымыкаюць да наступнага націскнога): [на акн’э]

- Энклітыкі (службовыя словы, якія прымыкаюць да папярэдняга): [сказаў бы], [прас’іла ш].

Беларускай мове больш характэрны праклітыкі.

Аднак шматскладовыя службовыя словы часта маюць свой уласны націск. Акцэнтуацыфя службовых слоў у пэўнай ступені залежыць і ад месцазнаходжання іх у фразе, а таскама ад іх інфармацыйнай нагрузкі. Самастойны націск маюць інфармацыйна моцныя ў беларускай мове сцвярджальныя і адмоўныя часціцы але, так і інш.

Існуюць пэўныя акцэнтуацыйныя нормы беларускай мовы. Слова, вымаўленае з нязвыклым націскам, мы не пазнаём. Інакш кажучы, няправільны націск разбурае слова. Няправільна ставіцца націск у запазычаных словах (гэта з-за няправільнага завсваення месца націску), у лексіцы, агульнай з рускай мовай. Такое вымаўленне – парушэнне літаратурнай нормы.

 

Склады, на якія дзеляцца словы звычайна адрозніваюцца сілай голасу. Больш гучнае і працяглае вымаўленне аднага са складоў – націск, склад - націскны.

У беларускай мове націск дынамічны, або сілавы, ба пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў большым мускульным напружанні, чым пры вымаўленні ненаціскных складоў.

У беларускай мове націск разнамесны (не фіксуецца на пэўным складзе), таму яго называюць свабодным.

Ацэнтуацыйныя дублеты – словы з варыянтным націскам (дзяўчына – дзеўчына).

Пры змене форм націск можа быць нерухомым (хата-хаце, хатай) і рухомым (бусел-буслы).

Клітыкі –словы, якія не маюць самастойнага націску.

Праклітыкі - службовыя словы, якія не маюць самастойнага націску і прымыкаюць да наступнага слова (на акне).

Энклітыкі – да папярэдня. Націгя слова (сказаў бы)

 

 

19. Фразавы, сінтагменны, лагічны націск. Аналіз націску ў тэксце. Суперсегментныя адзінкі беларускай мовы. Націск (разнамесны, рухомы і нерухомы) і інтанацыя ў беларускай мове.

 

Д а асноўных маўленчых адзінак адносяцца сегментныя і суперсегментныя. Сегментныя служаць для аддзялення адрэзкаў маўленчай плыні (гук, фанетычнае слова, маўденчы такт, фраза). Суперсегментныя служаць для аб’яднання сегментных адзінак у больш буйныя. Да іх адносяцца націск і інтанацыя.

Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў – вышыні, працягласці. У выніку слова набывае адметнае фанетычнае аблічча. Органы маўлення актыўна артыкулююць пры вымаўденні націскных складоў.

Націск адыгрывае важную ролю ў стварэнні агульнага рытмічнага малюнка маўлення, які розны ў розных мовах.

Гл. білет № 18.

Націск бывае фразавы, сінтагменны, лагічны.

У кожнай фразе адно са слоў мае больш моцны націск, чым астатнія, што дазваляе слухачу засяродзіць на ім большую ўвагу, выдзяліць яго лагічна. Такі націск называецца лагічным.

Тактавы або сінтагматычны націск, асноўная функцыя – аб’яднанне некалькіх слоў у такт: Заспявай ты мне песню такую, // Каб душу мне паліла яна.

Фразавы – выдзяляе больш моцныя націскі аднаго або некалькі слоў у межах фразы. Звычайна падае на апошні такт фразы: Родны Мінск я пакінуў, // Пажарам і бомбамі гнаны. Функцыя – узмацненне сэнсавай нагрузкі нейкага аднаго або некалькіх слоў у сказе.

Інтанацыя …

Гл. білет № 20

 

Адно ці некалькі фанетычных слоў аб’ядноўваюцца ў такт (сінтагму). У кожным такце (звычайна апошняе), выдзяляецца ў межах такта больш моцным націскам. Такі націск называюць тактаым (сінтагменным).

Выдзяленне больш моцным націскам аднаго з тактаў у межах фразы - фразавы націск.

Лагічны націск – выдзялене ў межах фразы аднаго са слоў з мэтай узмацнення яго сэнсавай нагрузкі.

Суперсегментныя адзінкі беарускай мовы: інтанацыя, тон, гучнасць, мелодыка, рытм, тэмп, акцэнт, вышыня, тэмбр.

У беларускай мове націск дынамічны, або сілавы, ба пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў большым мускульным напружанні, чым пры вымаўленні ненаціскных складоў.

У беларускай мове націск разнамесны (не фіксуецца на пэўным складзе), таму яго называюць свабодным.

Ацэнтуацыйныя дублеты – словы з варыянтным націскам (дзяўчына – дзеўчына).

Пры змене форм націск можа быць нерухомым (хата-хаце, хатай) і рухомым (бусел-буслы).

Інтанаця – гэта сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы як адзінага цэлага і выражэння розных зачэнняў. Складаецца са сродкаў:

1. Мелодыка- змяненне тону голасу

2. інтэнсіўнасць – гучнасць, сіла голасу.

3. тэмбр

4. тэмп

5. пэўнае размяшчэнне паўз

 

20. Інтанацыя. Фанетычнае чляненне маўлення. Танальныя сродкі інтанацыі. Тэмбравыя сродкі інтанацыі. Функцыя інтанацыі. Асноўныя тыпы інтанацыйных канструкцый у беларускай мове.

 

Iнтанацыя – сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, тым самым забяспечваюць рытмічна-меладычны малюнак вуснага маўлення, больш дакладна перадаюць думкі і пачуцці асобы ў час выказвання.

Выконваючы камунікатыўную і вылучальную функцыі, інтанацыя адначасова служыць для пабудовы, арганізацыі выказвання, дзяленні маўленчай плыні на выказванні і далей - на сінтагмы і ажыццяўленні сувязі паміж адрэзкамі.

+ Камунікатыўная функцыя

Ацэначна-экспрэсіўная функцыя

Эмацыйна-экспрэсіўнай функцыі

Кампаненты інтанацыі:

· Мелодыка – змяненне (павышэнне ці паніжэнне) тону голасу.

· Інтэнсіўнасць – гучнасць (сіла) голасу, тэмп, хуткасць маўдення.

· Тэмбр – эмацыянальна-экспрэсіўная афрбоўка маўлення.

· Рытм – чаргаванне націскных і ненаціскных складоў.

· Пэўнае размяшчэнне паўз – прыпынкаў у гучанні.

Тыпы інтанацыйных канструкцый (з іх дапамогай можна ахарктарызаваць інтанацыйную сістэму той ці іншай мовы; ёсць цэнтр, перадцэнтравая і пасляцэнтравая часткі).

ü ІК-1 (у перадцэнтравой частцы рух тону роўны, на цэнтры паніжаецца)

(апавядальныя сказы, адасабленні, назвы)

Госці прыехалі.

ü ІК-2 (галосныя цэнтра вымаўляюцца з роўным рухамтону, перадцэнравая частка – высокі тон, зацэнтравая – ніжэйшы)

(пытанне, сказы са зваротам, волевыяўленнем, загадам, заклікам, у прывітаннях)

Зачыніце дзверы!

ü ІК-3 (перадцэнтравая частка – сярэдні тон, цэнтр – тон рэзка павышаецца, дасягае верхняга ўзроўню агульнага дыяпазону гаворачага, у канцы націскнога складу рух тону можа быць роўным)

(пытальныя сказы без пытальнага слова)

Нашы госці прыехалі?

ü ІК-4 (перадцэнтравая частка – тон сярэдні або нязначна паніжаецца перад самым цэнтрам, галосны цэнтра вымаўляецца на ўзроўні тону, ніжэйшым за перадцэнтравы, у зацэнтравой частцы тон вышэйшы за цэнтравы і перадцэнтравы)

(няпоўныя сказы са злучнікам а)

Сёння я адпачываю. – А заўтра?

ü ІК-5 (2 інтанацыйныя цэнтры, у перадцэнтравой частцы тон сярэдні, на першым цэнтры тон павышаецца, на другім - паніжаецца)

(захапленне, экспрэсія ў клічных сказах, у пытальных сказах – нецярпенне, незадавальненне)

Чароўна!

ü ІК-6 (у перадцэнтравой частцы тон сярэдні, галосны цэнтра вымаўляецца з узыходным тонам, высокі тон захоўваецца ў зацэнтравой частцы)

(высокая ступень праяўлення якасці)

А кветак тут колькі!

ü ІК-7 (перадцэнтравая частка вымаўляецца на сярэднім узроўні, цэнтр – з узыходным тонам, галосны цэнтра заканчваецца змычкай галасавых звязак, зацэнтравая частка – ніжэй узроўня перадцэнтравой)

(экспрэсіўнае адмаўленне ці сцвярджэнне, адценне незадаволенасці)

Не, не так гэта!

 

Інтанаця – гэта сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы як адзінага цэлага і выражэння розных зачэнняў. Складаецца са сродкаў:

6. Мелодыка- змяненне (павышэнне ці паніжэнне) тону голасу

7. інтэнсіўнасць – гучнасць, сіла голасу.

8. тэмбр (афарбоўка) голасу

9. тэмп маўлення

10. пэўнае размяшчэнне паўз

асноўныя інтанацыйныя канструкцыі:

1. ІК – 1: -- ¯ _ у перадцэнтравой чстцы рух тону роўны, а у пасляцэнтраой паніжаецца. Для апавяд сказаў. Госці прыехалі.

2. ІК – 2: -¯ _ _ _ _ для пытальных сказаў, зваротаў, загадаў

3. ІК – 3: -- ­_ _ пытальны сказ без пытальнага слова: нашы госці прыехалі.

4. ІК – 4: _ _ _ ­--- ­ - няпоўныя сказы з супраціўнымі злучнікамі.

5. ІК – 5: _ ­---¯ - пры выражэнні захаплення, клічня сказы.

6. ІК –6: ­ ---- выражае высокую ступень праяўлення якасці. А квета тут колькі.

7. ІК – 7: _ ­_ выражае экспрэсіўнае адмаўленне ці сцвярджэнне. Якое там дпачні!

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.