Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Функцыі мовы па канспекце лекцый. . .






1 Камунікатыўная

- фатычная (ф-я наладжвання кантактаў)

- акумулятыўная (ф-я назапашвання, захоўвання традыцый, культуры)

2 ф-я адлюстравання – здольнасць мовы адлюстроўваць у свядомасці чалавека пэўную рэчаіснасць.

3 Пазнавальная – мова выступае як сродак атрымання ведаў

- намінатыўная – ф-я наймення прадметаў

- эмацыйная – ф-я выражэння эмоцый

4 эстэтычная – мастацкае слова задавальняе эстэтычныя патрэбы чалавека

5 экспрэсіўная – мова як сродак выражэння думак, пачууцяў

6 фатычная (кантактная)

7 валюнтатыўная – ф-я волевыяўлення

8 амеляцыйная – зварот

 

5. Дыялекты на тэрыторыі Беларусі. Формы існавання дыялектнай мовы.

Д ы я л е к т н а я м о в а – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Г а в о р к а – мова пэўнай мясцовасці, аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з агульнмі рысамі.

На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць 3 дыялекты:

- П а ў н о ч н а-ў с х о д н і (гаворкі Віцебскай, большай часткі Магілеўскай, пн раёнаў Мінскай вобласці)

Ø іканне (вісна, кріўда)

Ø наяўнасць мяккага зычнага р (треба, кріўдна)

Ø наяўнасць цокання (пецка, авецка)

Ø асіміляцыя ў спалучэннях зычных дн (халонна, ланна замест ладна, халодна)

Ø падаўжэнне зычных пры іх спалучэнні (ружжо)

- п а ў д н е в а-з а х о д н і

Ø наяўнасць у насціскных складах дыфтонгаў іе, уо (піеч, куост)

Ø недысімілятыўнае аканне (пшаніца, п’ата)

Ø зацвярдзелы р(рэчка, бяроза)

Ø прыстаўны г перад а, о, у, і (гозэро, гусы – вусы)

Ø зацвярдзенне губных і узнікненне й паміж а, о (мйаса, аўйос)

- з а х о н е п а л е с к і я або брэсцка-пінскія гаворкі

Ø оканне (вода, гора)

Ø адсутнасць дзеканн, цекання

Ø цверды зычны паміж е, і і галоснымі верхняга пад’ёму (вэчор, мыска)

Ø наяўнасць канчатка – ові (сынові, братові)

- сярэднебеларусія говоркі - на іх аснове створана сучасна літаратурная мова.

Пераважная форма існавання дыялектнай мовы – вусная, у народных гаворках. Але і ў пісьмовай форме дыялекты таксама выкарыстоўваюцца, часцей за ўсё ў творах мастацкай літаратуры для наданя тэрытарыяльнага каларыту (напрыклад у Івана Мележа).

 

6. Мэты і задачы вывучэння фанетыкі (сінхронная, дыяхронная, агульная, супастаўляльная). Размежаванне паняццяў вусная форма існавання мовы і пісьмовая. Спантаннасць, незваротнасць, шматканальнасць як формы існавання вуснай мовы. Сегментныя і суперсегментныя фанетычныя адзінкі.

Ф а н е т ы к а – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі мовы, склады, націск і інтанацыя. Тэрмінам “фанетыка” называюць яшчэ гукавы лад мовы.

Асноўныя фанет. адзінкі падзяляюцца на с е г м е н т н ы я (лінейныя) – гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма, або такт, фраза, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення (сегментаці).

С у п е с е г м е н т н ы я (прасадычныя) – націск, інтанцыя, якія накладваюцца на сегментныя адзінкі.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавай матэрыі адрозніваюць фанетыку а г у л ь н у ю (вывучае будову маўленчага апарата, вызначае прыроду гукаў, умовы члянення моўнай плыні на пэўныя адрэзкі, заканамернасці вывуч гукаў, прыроду склада, інтанац сродкі мовы).

П р ы в а т н а я фанетыка разглядае ўсе гэтыя праблемы ў адносінах да анкрэтнай мовы. Яна можа быць а п і с а л ь н а й (сінхроннай) і г і с т а р ы ч н а й (дысінхроннай). Апісальная ф-ка даследуе гукавы склад канкрэтнай мовы у сінхронным плане на пэўным этапе гістарычнага развіцця.

Гістарычная ф-ка даследуе змены фанет. адзінак у розныя эпохі. Параўнальная ф-ка займаецца парўнальным вывучэннем гукавых сістэм дзвюх або больш моў. Звязана з гістарычнай.

 

7. Артыкуляцыйная фанетыка. Аспекты вывучэння гука, іх сутнасць. Азначэнне гука. Утварэнне гукаў. Моўны апарат. Актыўныя і пасіўныя органы маўлення. Фазы артыкуляцыі.

A саблівасцей у будове або функцыянаванні органаў мовы ў людзей розных народаў, нацыянальнасцей або рас няма. Кожнае дзіця мова вывучыцца размаўляць на любой мове без акцэнта, але пасля 13-15 гадоў здольнасць цалкам засвоіць мову без акцэнта страчваецца, таму што наш моўны апарат прывыкае да пэўных рухаў маўленчых органаў. Моўныя звычкі вельмі ўстойлівыя.

Артыкуляцыя гукаў – гэта рухі органаў мовы, неабходныя для іх вымаўлення. Адрозніваюць 3 фазы артыкуляцыі: экскурсію (прыступ), вытрымку, рэкурсію (адступленне).

Г у к – найменшы членарадзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю.

А с п е к т ы в ы в у ч э н н я г у к а ў:

- акустычны – даследуе гукі мовы з пункту погляду акутсычных характрастык гукаў (вышыня, сіла, тэмбр) усе членарадз. Гуки маюць акуст. Хар-кі.

- Артыкуляцыйны - звязаны з фізіялагічнаю дзейнасцю нашых органаў маўлення. Гукі ў сучаснай бел мове утвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату.

Актуўныя органы маўлення: лёгкія, галасавя звязкі, гартань, мяккае паднябенне язык ніжняя сківіца.

Пасіўныя – губы, цвердае паднябенне, поласць носа.

 

8. Артыкуляцыйная характарыстыка зычных гукаў паводле: удзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палатальнасці. Асаблівасці вымаўлення безэквівалентных у дачыненні да рускай мовы гукаў.

Cтар. 50-52

Пры ўтварэнні зычных гукаў на шляху паветранага струменя ўзнікаюць перашкоды. Тып перашкоды абумоўлівае спосаб утварэння гука. Па спосабу утварэння зычныя падзяляюцца на змычныя, шчылінныя, змычна-шчылінныя.

Важнае значэнне для характарыстыкі зычных мае месца ўтварэнне перашкоды. Яно вызначаецца па па актыўным органе (языку, губах) або па пасіўным (паднябенні). Памесцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на губныя, пярэднеязычныя, сярэднеязычныя, заднеязычныя.

Пры вымаўленні змычных органы мовы ўтвараюць змычку /б/. /П/. змыкаюцца губы. І г.д.

З дадатковых артыкуляцыйный найбольш істотнае значэнне мае палаталізацыя, у выніку якой утвараюцца мяккія гукі. Утварэнне цвёрдых гукаў суправаджаецца велярызацыяй – пад’ёмам верхняй часткі языка да мяккага паднябення.

9. Артыкуляцыйная характарыстыка галосных гукаў (рад, пад’ём, лабіялізаванасць / нелабіялізаванасць).

П ры ўтварэнні галосных гукаў, крыніцай гуку з’яўляюцца галасавыя звязкі. Праходзячы праз ротавую поласць, гук, утвораны галасавымі звязкамі, мяняецца ў залежнасці ад становішча языка адносна верхняга паднябення. А яно можы быць нізкім, высокім або сярэднім. Пры нізкім становшчы языка вымаўляецца галосны /а/ (/../ - это транскріпція) – галосны ніжняга пад’ёму. Высокае становішча языка назіраецца пры вымаленні /і/ і /у/ - галосных верхняга пад’ёму. І прамежкавае становішча язык займае пры вымаўленні /Э/ і /О/ - галосных сярэдняга пад’ёму.

Для характарыстыкі галосных не менш важнае месца, дзе гэты пад’ем адбываецца па гарызанталі: пярэдняй, сярэдняй або задняй частыцы ротавай поласці. У адпаведнасці з гэтым галосыя характарызуюцца радам - пярэднім, сярэднім або заднім. Да галосных пярэдняга рада адносяцца /І/ і/Э/, сярэдняга /Ы/, задняга /У/, /О/.

Для галосных у беларускай мове важны яшчэ адзін аспект – лабіялізаванасць. Пры вымаўленні /У/ і /О/ губы выцягваюцца ўперад у выглядзе вузкай трубачкі. Іх называюць агубленымі, або лабіліязаванымі, астатнія неагубленымі, нелабіялізаванымі

10. Фанетычныя законы (закон недысімілятыўнага акання, асіміляцыя, дысіміляцыя).

Фанетычныя законы - рэгуляторныя гукавыя змены, якія адбываюцца ў адной мове ў розныя перыяды развіцця.

У паўднева-зах. захоўваецца -усх. Дыялекце о пад націскам мяняецца на а, не пад націскам о –– гэта моцнае недысіміятыўнае аканне (вода, сіто, чаловек). Слабае недысімілят аканне - сярэднебеларускіх гаворках. У пн-зах дыялекце – дысімілятыўнае аканне (п а правілы).

Асіміляцыя – фанетычны працэс прыпадабнення аднага гука да другога.

Асіміляцыя па напрамку:

прагрэсіўная - змяняецца наступны гук пад уплывам папя рэдняга. Рэгрэсіўная – змяняецца папярэдні гук пад уплывам наступнага.

Кантактная -прыпадабненне сумежных гукаў.

Дыстактая – прыпадабненне несумежных гукаў. Каклета, кучуравы.

поўная/няпоўная

Дысіміляцыя – замена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукаў іншым, менш падобным па вымаўленні. /шшытак/

 

11. Фанетычныя працэсы (пратэза, эпентэза, дыярэза, метатэза, гаплалогія).

 

Пратэза – паяўленне галоснага або зычнага гука неапраўданнага этымалагічна у абсалютным пачату слова. Вопыт, востраў.

Дыярэза – выпадзенне асобнага гука з асобных трох- і чатырохгукавых спалучэнняў. Сэрца, позна, міласэрнасць.

Эпентэза – паяўленне дадатковага гука ў слове, устаўка в ці й паміж галоснымі ў словах. Лявон, Навум.

Метатэза – перастаноўка гукаў або складоў у слове. Сыроватка – сыворотка. Тырэлка Талерка.

Гаплалогія – разнавіднасць дыярэзы, сутнасць якой у выпадзенні аднаго з тоесных складоў. Мінерала+логія =мінералогія

 

12. Фанетычныя чаргаванні гукаў: галосных, зычных; гістарычныя і пазіцыйныя. Пазіцыйныя чаргаванні гукаў як вынік фанетычных працэсаў. Асаблівасці сінтагматыкі гукаў беларускай мовы.

 

Чаргаванне – замена гукаў адной марфемы ў розных формах слова або ў аднакаранёвых

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.