Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сферы натуральнага бытавання народнага






мастацтва, ні ў рамках мастацкай прамы-

словасці. У сістэме Мастацкага фонду на-

былі магчымасць развівацца тыя асаблівасці

народнага мастацтва, якія пры натураль-

ным яго бытаванні выконвапі звычайна пад-

парадкавальную ролю: ярка выяўленыя ма-

стацкасць і дэкаратыўнасць вырабаў. I хоць

гэтыя рысы творчасці культывуюцца і ў ма-

стацкай прамысловасці, тут яны стрымліва-

юцца патрабаваннямі стандартнасці і маса-

васці. Творчасць народных майстроў у Ма-

стацкім фондзе гэтымі патрабаваннямі не

абмяжоўвалася, яны мелі поўную (у ра-

мках традыцый) свабоду дпя самавыяў-

Лення.

Развіццё народнага мастацтва ў сістэме

Мастацкага фонду адрознівапася яшчэ

адной важнай асаблівасцю, уласцівай яго

бытаванню ў натуральным асяроддзі і

амаль цалкам адсутнай у сістэме мастац-

кай прамысловасці: кантактамі са спажыў-

цамі вырабаў. Непасрэдны кантакт народ-

ных майстроў са спажыўцамі іх вырабаў —

Надмагільны крыж. 1920-я гады. Дрэва,

разьба. Чарняны Маларыцкага раёна.

заказчыкамі-суседзямі ці пакупнікамі на

рынку — неад'емная ўмова бытавання і

развіцця традыцыйнага народнага мастац-

тва. Масавы спажывец яго ўзораў з'яўля-

ецца тым своеасаблівым «мастацкім саве-

там», які адпюстроўвае калектыўны густ

народа і падтрымлівае развіццё народнага

мастацтва на належным узроўні ў рамках

традыцыі. Гэты кантакт цалкам адсутнічае ў

мастацкай прамысловасці, прадукцыя якой

размяркоўваецца ў гандпёвай сетцы і

знікае з поля зроку майстроў.

Народныя майстры ў сістэме Мастацкага

фонду такога кантакту не страцілі. Ажыц-

цяўляўся ён і ў сваім традыцыйным выгля-

дзе — у час разнастайных кірмашоў, свя-

таў, фестываляў, куды звычайна запрашалі

майстроў Мастацкага фонду для продажу

сваіх вырабаў. Апасродкаваныя кантакты

былі нават пры рэалізацыі вырабаў праз са-

лоны-магазіны Мастацкага фонду, паколькі

аўтарства работ не гублялася, майстры

былі добра дасведчаныя адносна попыту на

іх работы, заўваг і пажаданняў пра хара-

ктар і стылістыку твораў.

Народнае мастацтва Беларусі на розных этапах яго бытавання

Адзнанаючы ўсе гэтыя спрыяльныя

ўмовы для развіцця сучаснага народнага

мастацтва ў сістэме Мастацкага фонду, не-

льга не спыніцца на прыкметных зменах у

яго характары. У большасці выпадкаў гэта

сувенірная, падарункавая ці чыста выстава-

чная скіраванасць, што, зрэшты, уласціва

сучаснаму народнаму мастацтву ў цэлым. I

хоць сёння арыентацыя не столькі на тра-

дыцыйнае сельскае асяроддзе, колькі на

горад прысутнічае ў народным мастацтве

ва ўсіх формах яго бытавання, такая

аб'ектыўная тэндэнцыя найбольш ярка выя-

вілася ў творчасці майстроў, што працавапі

ў сістэме Мастацкага фонду. Фактычна

гэта ўжо чыста гарадская разнавіднасць на-

роднага мастацтва, разлічаная на яго ама-

тараў, а таксама турыстаў, часта заме-

жных, якія жадаюць мець арыгінальны, не-

паўторны напамінак пра Беларусь. Бытавая,

практычная функцыя твораў народнага ма-

стацтва амаль страчваецца ці прысутнічае

намінальна. Аднак гэтая акалічнасць не дае

падстаў не адносіць такую творчасць да су-






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.