Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
💸 Как сделать бизнес проще, а карман толще?
Тот, кто работает в сфере услуг, знает — без ведения записи клиентов никуда. Мало того, что нужно видеть свое раписание, но и напоминать клиентам о визитах тоже.
Проблема в том, что средняя цена по рынку за такой сервис — 800 руб/мес или почти 15 000 руб за год. И это минимальный функционал.
Нашли самый бюджетный и оптимальный вариант: сервис VisitTime.⚡️ Для новых пользователей первый месяц бесплатно. А далее 290 руб/мес, это в 3 раза дешевле аналогов. За эту цену доступен весь функционал: напоминание о визитах, чаевые, предоплаты, общение с клиентами, переносы записей и так далее. ✅ Уйма гибких настроек, которые помогут вам зарабатывать больше и забыть про чувство «что-то мне нужно было сделать». Сомневаетесь? нажмите на текст, запустите чат-бота и убедитесь во всем сами! ISBN 985-11-0075-7Стр 1 из 128Следующая ⇒
НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ Я.М.САХУТА НАРОДНАЕ МАСГАЦТВА БЕЛАРУСІ М І Н С К «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» імя Петруся Броўкі ББК 85.12(4Бен) С22 УДК 745(476) Галоўная рэдакцыя «Беларускай Энцыклапедыі»: Г.П.ПАШКОЎ, П.Ц.ПЕТРЫКАЎ, С.П.САМУЭЛЬ, І.П.ХАЎРАТОВІЧ Рэцэнзенты: доктар мастацтвазнаўства Н.Ф.ВЫСОЦКАЯ, доктар мастацтвазнаўства Ю.П.ЛАШЧУК, доктар гістарычных навук В.С.ЦІТОЎ Мастак А.М.Хількевіч 7450476000 — 004 С 8—97 М 318 (03) — 97 ISBN 985-11-0075-7 3 Вьвдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1997 5 Аўтар. Я.М.Сахута, 1997 5 Афармленне. А.М.Хількевіч, 1997 УВОДЗІНЫ Народнае мастацтва Беларусі — адзін з найбольш значных раздзелаў нацыянальнай мастацкай культуры. Таму важна не проста захоўваць і развіваць народнае мастацтва, але і навукова асэнсаваць яго традыцыі і сучасны стан. Гэта мае не толькі навуковую цікавасць, але і заклікана аказаць уздзеянне на сучасную творчую практыку, на працэс развіцця народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў Беларусі. У сённяшніх умовах на- вукова-тэхнічнага прагрэсу народнае мастацтва набывае базісную функцыю культуры, што ставіць перад навукай задачу паглыбленага вывучэння і актыўнага заснавання яго дасягненняў. Вывучэнне, зберажэнне і развіццё народнага мастацтва разглядаецца сёння не толькі як важная народнагаспадарчая, але і духоўная задача, вырашэнне якой мае непасрэдныя адносіны да нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Адносіны да народнага мастацтва як да нацыянапьнага здабытку, асновы для развіц- ця сучасных мастацкіх промыслаў, прафесійнага мастацтва і іншых відаў культуры вы- значаны ў законе «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», Канстытуцыі Рэспублікі Бела- русь і іншых дзяржаўных дакументах і пастановах. Гэта вельмі важна падкрэсліць, бо яшчэ нядаўна бытавала «тэорыя» непазбежнага адмірання народнага мастацтва, несу- мяшчальнага з навукова-тэхнічнылл прагрэсам. Аднак у апошні час усё больш настой- ліва звяртаецца ўвага на неабходнасць дбайнага збірання і вывучэння лепшых дасягнен- няў народнага мастацтва — важнейшай галіны нацыянальнай мастацкай культуры. Апошнія дзесяцігоддзі на Беларусі, як і ў іншых суседніх усходнеславянскіх краінах адзначаны прыкметнымі дасягненнямі ў вывучэнні народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў. У Расіі грунтоўна даследаваны многія традыцыйныя і сучасныя віды і фо- рмы народнага мастацтва, яго асобныя «школы» і рэгіёны. Нямала зроблена даследчы- камі народнага мастацтва Украіны. Тым не менш яшчэ і сёння лічыцца, што ва ўсходне- славянскім мастацтвазнаўстве «абагульненняў сабранага матэрыялу, хоць бы па маста- цтве якога-небудзь аднаго народа, няма»1. Калі ў адносінах да рускага народнага ма- стацтва, якому прысвечаны шматлікія працы манаграфічнага і абагульняльнага характару, такое сцверджанне можна лічыць спрэчным, то нельга не пагадзіцца з тым, што «горш у гэтых адносінах справа ў Беларусі, дзе вывучэнне народнага мастацтва фактычна толькі пачынаецца»2. Сапраўды, беларуская мастацтвазнаўчая навука пакуль не мае не толькі абагульняльных прац, але і асобных даследаванняў па многіх відах на- роднага мастацтва. Першы этап вывучэння народнага мастацтва Беларусі прыпадае на дарэвапюцыйны перыяд, калі цікавасць даследчыкаў да народнага мастацтва беларусаў яшчэ толькі па- чала зараджацца. Пытанні гэтай галіны народнай культуры зрэдку закраналіся ў этна- графічных і фалькпорных працах, на той час досыць шматлікіх. У іх пераважаюць апі- санні розных абрадаў і звычаяў беларускага сялянства, некаторых бакоў яго матэры- яльнай культуры. Уласна народнаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву як асобай галіне народнай культуры ў гэтых працах увагі не прыдавалася. Пэўна, варта пагадзіцца з думкаю вядомага беларускага этнографа Е.Раманава, які асноўнай прычынай гэтага лічыў параўнаўча позняе ажыўленне беларускай этнаграфіі. У той час як французы, чэхі, немцы, палякі напісалі шматлікія працы нават па асобных відах народнага маста- цтва, у беларусаў яшчэ нічога не было зроблена. Такім чынам, беларускія даспедчыкі. Народнае мастацтва Беларусі апынуўшыся перад непачатым краем работы, перш за ўсё кінуліся ратаваць вусную на- родную творчасць, якой, на іх думку, пагражапа больш хуткае знікненне, чым лягчэй- шай дпя апісання і больш кансерватыўнай матэрыяпьнай творчасці3. Тым не менш асобныя працы прадстаўнікоў дарэвапюцыйнай этнаграфічнай навукі даюць звесткі і пра некаторыя віды мастацкай творчасці народа. Гэта работы М.Нікіфа- роўскага, Е.Раманава, І.Сербава, П.Шэйна, Ю.Крачкоўскага, А.Харузіна і інш.4 Вынікам росту цікавасці да народнага мастацтва з'явілася разгортванне збіральніцкай і выставачнай дзейнасці. Сабраныя дарэвалюцыйнымі этнографамі калекцыі народнага адзення, ткацтва, керамікі, разьбы захоўваюцца сёння ў многіх музеях Беларусі і су- седніх краін. Другі этап вывучэння беларускага народнага мастацтва пачаўся ў першыя паспярэ- валюцыйныя гады — перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Нала- джваліся шматлікія экспедыцыі па вывучэнні матэрыяпьнай і духоўнай культуры народа, музейныя экспазіцыі папаўняліся ўзорамі народнага мастацтва. Асабліва шырокую ра- боту ў гэтай галіне разгарнуў Інстытут беларускай культуры. Спецыяльны краязнаўчы часопіс «Наш край» публікаваў рэкамендацыі і анкеты па методыцы збірання і вывучэн- ня розных відаў народнай культуры. Народнае мастацтва пачало займаць раўнапраў- нае месца сярод іншых відаў мастацтва, на яго звярталі ўвагу многія даспедчыкі. Вось, напрыклад, што пісаў этнограф М.Каспяровіч: «Наша краіна багата хараством. Наш на- род любіць яго і заўсёды стараецца прыаздобіць сябе. Калі ён будуе хатку сваю — прыхарошыць яе рознай разьбою, калі тчэ — выснуе ўзоры, на тканіне вышые арна- ментаваныя ўпрыгожанні, a то і наб'е, надрукуе іх набойкамі. Усё, чым ён карыстаец- ца, нават пугаўё, што паганяе валоў, узбагачаецца арнаментам, упрыгожаннямі»5 Неабходнасць руплівага і планамернага збірання ўзораў народнага мастацтва адзначаў і вядомы беларускі мастацтвазнавец М.Шчакаціхін6. Першым вынікам такой планамернай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці з'яві- ліся два невялікія выданні І.Фурмана і А.Шлюбскага, прысвечаныя набоечнаму промы- слу, які ў той час у ж о прыйшоў у заняпад7. Асноўная каштоўнасць гэтых выданняў — дакументальныя звесткі пра гісторыю і характар гэтага промыслу ў Беларусі, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял. Адна з першых прац, дзе народнае мастацтва заняло значнае месца, — кніга М.Нікольскага «Жывёпы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства»8. На вялікім фактычным матэрыяле вучоны паказвае ролю дзікіх і дамашніх жывёл і птушак, якую яны выконвапі ў жыцці чалавека, атрымаўшы пры гэтым адлюстраванне ў вусна- паэтычнай творчасці і дэкаратыўным мастацтве беларускага сялянства. Кніга каштоўная унікальным фактычным матэрыялам (на жаль, амаль не дакументаваным), які ледзь не ўвесь прапаў у часы Вялікай Айчыннай вайны і нідзе больш не рэпрадуцыраваўся. Багаты матэрыял па народным мастацтве Беларусі сабраў у даваенныя часы вядомы беларускі этнограф І.Сербаў. Ён падрыхтаваў да друку двухтомны альбом «Белару- скае народнае мастацтва», аднак цапкам ажыццявіць сваю задуму не паспеў. Зда- дзены ў вытворчасць матэрыял аднаго апьбома (па ткацтве і вышыўцы) уцалеў у бла- кадным Ленінградзе і быў выдадзены ў 1951 г.9 Іншыя матэрыялы, у тым ліку і сабра- ныя беларускімі даследчыкамі, загінулі ў ваенныя часы. Некаторыя звесткі пра народнае мастацтва заходніх тэрыторый Беларусі, што ў 1920—30-я гады ўваходзілі ў склад Польшчы, ёсць у працах польскіх даспедчыкаў10. Асобна трэба адзначыць грунтоўную работу польскага этнографа К.Машынскага пра культуру славян". На гэтае выданне фалькларысты, этнографы, даследчыкі народнага мастацтва абапіраюцца і сёння. Трэці этап у вывучэнні народнага мастацтва Беларусі пачаўся ў пасляваенныя часы. У збіральніцкай, даспедчай і музейнай дзейнасці давялося фактычна ўсё пачынаць спа- чатку, таму ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе значныя працы яшчэ не маглі з'явіц- ца. Пераважна гэта былі выданні альбомнага характару, якія змяшчапі эмпірычны ма- тэрыял з самым агульным яго аглядам. Метадапогія іх, вядома, адлюстроўвае ўзро- вень тагачаснай навуковай думкі. Асабліва паказапьны ў гэтых адносінах альбом «На- роднае і прыкладное мастацтва Савецкай Беларусі», выдадзены па матэрыялах 6 Уводзіны Скульптурная разьба па дрэве разглядаецца ў кнізе А.Лявонавай «Народная дере- вянная скульптура Белорусснн»'8. У раздзеле, які апісвае традыцыі гэтага віду белару- скага народнага мастацтва, аўтар разглядае ўласна скульптуру, што мела культавы ха- рактар, а таксама розныя драўляныя вырабы бытавога прызначэння. Такі прынцып — лічыць аб'ёмны драўляны посуд і хатняе начынне своеасаблівым відам скульптуры — прыняты многімі даследчыкамі. Варта адзначыць, што ў раздзелах, прысвечаных саве- цкаму перыяду, выявілася тэарэтычная нераспрацаванасць пытання: многія прадстаўле- ныя творы — яўна пераймальніцкага, самадзейнага плану. Даследаванне сучасных мастацкіх промыслаў пляцення з саломы і лазы зроблена М.Шкутам у манаграфіі «Белорусскпе художественные промыслы»'9. Тут даецца так- сама агляд гісторыі і традыцый народных промыслаў салома- і лозапляцення, аднак разглядаюцца яны галоўным чынам як галіна матэрыяльнай культуры беларусаў. Першай спробай комплексна паказаць традыцыйнае народнае мастацтва Беларусі з'яўляецца кніга М.Кацара «Народно-прнкладное нскусство Белорусснн»20. Аднак яе змест не адпавядае ў поўнай меры назве. Яна прысвечана галоўным чынам цэхавым і мануфактурным рамёствам, іх развіццю ад старадаўніх часоў і да савецкага перыяду. Уласна народнае мастацтва пададзена коратка, у апошнім раздзеле, некаторыя яго віды толькі пазначаны адным-двума абзацамі, хоць у цэлым у кнізе шмат новых зве- стак і фактаў. Багаты фактычны матэрыял змешчаны ў выданнях альбомнага характару, а таксама каталогах музейных фондаў і экспазіцый2'. 3 другой паловы 1960-х гадоў у сувязі з падрыхтоўкай гісторыка-этнаграфічнага рэгіянальнага атласа Беларусі, Украіны і Малдавіі шырокую дзейнасць па вывучэнні ро- зных бакоў матэрыяльнай культуры беларусаў — земляробчай тэхнікі, жылля, адзен- ня, промыслаў і рамёстваў — разгарнулі беларускія этнографы. Даследаванні вяліся дэкаднай выстаўкі Беларускага мастацтва 1955 г. ў Маскве12. Многія ўзоры народнага мастацтва падабраны ў адпаведнасці з крытэрыямі, выпрацаванымі на матэрыялах пра- фесійнай творчасці, формы іх пампезныя, перагружаныя арнаментам, пераважаюць станковыя, індывідуалізаваныя творы. Багаты ілюстрацыйны матэрыял пададзены ў альбоме пра беларускую народную архітэктурную разьбу13. Упершыню была сабрана і класіфікавана такая значная коль- касць фактычнага матэрыяпу па адным з найбольш пашыраных відаў беларускага на- роднага мастацтва. Змястоўны суправаджальны тэкст этнографа Л.Малчанавай дае асноўныя звесткі пра ўзнікненне і ступень распаўсюджання розных відаў архітэктурнага дэкору ў Беларусі на розных этапах яе гісторыі. Апьбом пра народнае мастацтва Случчыны — першая спроба дэтальнага асвятлення аднаго віду народнага мастацтва пэўнага рэгіёна'4. У ім падрабязна разглядаюцца тэ- хніка і тэхналогія народнага ткацтва, аналізуюцца кампазіцыя і арнаментыка розных ві- даў вырабаў. Вынікі шматгадовай збіральніцкай і даследчыцкай дзейнасці ў галіне народнага ма- стацтва асабліва прыкметна выявіліся ў апошнія тры дзесяцігоддзі. Са стварэннем Інсты- тута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларускай ССР (1957) гэтая работа стала мэтанакіраванай, да яе звярнуліся мастацтвазнаўцы, этнографы, гісторыкі. I хоць у ёй не заўважалася пэўнай сістэмы, некаторыя працы даволі грунтоў- на разглядаюць розныя бакі народнай культуры. У працах беларускіх мастацтвазнаўцаў гэтага перыяду заўважаюцца пэўныя стэрэа- тыпы. Звычайна гэта работы, прысвечаныя праблемам сучаснага мастацтва Беларусі, пераважна прафесійнага. Спрабуючы выявіць яго вытокі, суадносіны з народнымі традыцыямі, аўтары суправаджалі выданні кароткімІ нарысамі пра пэўныя віды белару- скага народнага мастацтва. Напрыклад, у манаграфіі І.Ялатамцавай пра мастацкую ке- раміку Савецкай Беларусі15, дзе асноўная ўвага аддаецца сучаснай кераміцы пра- фесійнага характару, аўтар дае і гістарычны агляд развіцця яе ў Беларусі, адвёўшы зна- чнае месца народнаму ганчарству і мастацкім асаблівасцям народнай керамікі. Ана- лагічна пабудавана і работа В.Жука'6. У кнізе Д.Трызны, прысвечанай беларускім дыванам і габеленам, таксама даецца агульны агляд народнага ткацтва17. Народнае мастацтва Беларусі этнографамі названых рэспублік па шырокай праграме, у якой выкарыстоўваліся мно- гія палажэнні з агульнаеўрапейскай. Вынікі такой мэтанакіраванай работы леглі ў аснову шэрагу выданняў, галоўным чынам манаграфічнага характару, прысвечаных асобным відам матэрыяльнай культуры беларусаў22. Зразумела, што асноўнае месца ў іх адводзіцца тэхналогіі, здабычы сыравіны, спосабам яе апрацоўкі, тэхніцы вырабу рэчаў і інш. Хоць у некаторых з выданняў (па жыллі, адзенні, ткацтве, вышыўцы) ёсць і хара- ктарыстыка дэкаратыўна-мастацкіх асаблівасцяў вырабаў. Багатыя матэрыялы пра беларускае адзенне, ткацтва, вышыўку, мастацкую апра- цоўку дрэва маюць даследаванні савецкіх этнографаў Я.Бломквіст, Н.Лебедзевай, Г.Маславай23. Каштоўнасць іх работ не толькі ў грунтоўным аналізе розных відаў ма- тэрыяльнай культуры ўсходніх славян, але і ў тым, што яны сталі праграмнымі дпя этно- графаў і даследчыкаў народнага мастацтва. Toe ж можна сказаць і пра кароткі, але насычаны фактычным матэрыялам нарыс Т.Станюковіч пра народнае мастацтва ў «Этнографкн восточных спавян»24. Аднак з-за недахопу публікацый па беларускім на- родным мастацтве аўтар часам робіць не зусім абгрунтаваныя вывады. Як відаць з кароткага аналізу апублікаваных прац, беларускае народнае мастацтва, з'яўляючыся аб'ектам увагі як мастацтвазнаўцаў, так і этнографаў, комплекснага асвя- тлення не атрымала. Некаторыя з гэтых выданняў даюць дастатковае ўяўленне пра асо- бныя яго віды, маюць каштоўны фактычны матэрыял, іншыя толькі коратка асвятляюць асобныя пытанні. Матэрыял па адным з найбагацейшых і найцікавейшых відаў культуры беларусаў — народным мастацтве, не абагульнены і не сістэматызаваны. Такім чы- нам, гэтае выданне з'яўляецца першай у беларускім мастацтвазнаўстве спробай аба- гульніць усе асноўныя віды народнага мастацтва Беларусі. У ім аналізуюцца заканаме- рнасці развіцця гэтага раздзелу нацыянальнай культуры, характарызуюцца яго маста- цкія асаблівасці і нацыянальная адметнасць, выяўляецца характар бытавання раней і сёння, вызначаецца месца ў культуры еўрапейскіх і перш за ўсё ўсходнеславянскіх на- родаў. Асноўным прадметам анапізу з'яўляюцца творы народнага мастацтва і традыцыйных народных мастацкіх промыслаў Беларусі мінулых часоў, а таксама твор- часць сучасных народных майстроў. Найбольш раннія з ацалелых узораў адносяцца да пачатку 19 ст., асноўны рэчавы матэрыял ахоплівае канец 19 — першую палову 20 ста- годдзя. Фальклорныя, літаратурныя, археалагічныя і іншыя крыніцы даюць магчымасць звярнуцца і да больш ранніх перыядаў таго ці іншага віду народнага мастацтва дпя вы- яўлення заканамернасцяў яго развіцдя. Пытанні тэхналогіі, семантыкі арнаменту, гістарычнай тыпалогіі матываў дэкору дэ- тальна не асвятляюцца, паколькі па гэтых тэмах ёсць грунтоўныя работы мастацтва- знаўцаў, этнографаў, гісторыкаў. Названыя аспекты закранаюццца толькі ў той сту- пені, у якой гэта неабходна дпя вырашэння асноўных задач выдання. 3-за вялікага аб'ёму матэрыялу тут разглядаюцца толькі самастойныя віды беларускага народнага мастацтва і апускаецца такі вельмі значны, апе «сінтэтычны» яго від, як народнае адзенне, якое ўключае ткацтва, вышыўку, набойку, аплікацыю, карункапляценне і інш. Метадалагічнай асновай работы паслужылі працы вучоных у галіне тэорыі і гісторыі мастацтва народаў былога СССР у цэлым і ўсходніх славян у прыватнасці. Вызначапь- ную ролю адыгралі працы даследчыкаў рускага народнага мастацтва А.Бакушынскага, В.Воранава, Б.Рыбакова, В.Васіленкі, М.Някрасавай, Г.Маславай, М.Воранава, І.Багу- спаўскай, Т.Станюковіч, С.Раждзественскай, Т.Разінай, А.Канцэдзікаса і інш. Дастатко- вая распрацаванасць асноўных тэарэтычных палажэнняў у гапіне народнага мастацтва дазволіла аўтару засяродзіць асноўную ўвагу на вырашэнні канкрэтных задач. Аднак з-за адсутнасці адзінай думкі пра характар і асаблівасці сучаснага народнага мастацтва аўтар вымушаны быў абапірацца на тыя навуковыя ўяўленні, якія, на яго думку, най- больш адпавядаюць спецыфіцы гэтага раздзела сучаснай культуры Беларусі. У многіх выпадках давялося зыходзіць не з ідэальнай мадэлі народнага мастацтва, а разглядаць усе яго сучасныя праявы, абумоўленыя як сутнаснымі мастацкімі законамі, так і ро- знымі сацыяльна-эканамічнымі і вытворча-арганізацыйнымі ўзаемасувязяллі і ўзаема- дзеяннямі. Таму некаторыя віды сучаснага народнага мастацтва разглядаюцца не толькі ў іх генетычнай чысціні, але і як кампаненты самадзейнай і прафесійнай твор- часці, асабліва ў сферы промыслаў, арганізаваных на дзяржаўным узроўні. 8 Уводзіны Асноўным метадам даследавання з'яўляецца гісторыка-мастацтвазнаўчы падыход да вывучэння спадчыны беларускага народнага мастацтва і яго сучаснага стану, а так- сама параўнальны аналіз асноўных яго відаў на розных этапах ва ўзаемасувязях з куль- турамі суседніх народаў. Да тых узораў народнага мастацтва, якія даўно выйшлі з ужытку і не захаваліся, у многіх выпадках выкарыстаны метад рэтраспектыўнай рэкан- струкцыі. Дпя гэтых мэтаў была выкарыстана і замежная літаратура па народным ма- стацтве, этнаграфіі, фальклоры і іншых відах культуры народаў Еўропы, найперш сла- вян. Асноўная частка матэрыялу сабрана аўтарам у экспедыцыях, праведзеных за апо- шнія 2 дзесяцігоддзі практычна ва ўсе рэгіёны Беларусі. Збор матэрыялаў уключаў апытанне інфарматараў, фотаздымкі, апісанне характару вырабаў, асаблівасцяў іх формаў і арнаментыкі, спецыфікі вытворчасці, суадносінаў з іншымі бакамі народнага побыту і інш. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову шэрагу манаграфічных прац аўтара25. Шмат каштоўнага матэрыялу дапі музейныя зборы. Найбольш багатыя калекцыі бе- ларускага народнага мастацтва маюць Нацыянальны музей гісторыі і культуры Бела- русі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, Бела- рускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Вывучаны таксама калекцыі абласных краязнаўчых музеяў (Віцебск, Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Маладзечна), рэгіянальных музеяў народнага мастацтва (Ветка Гомельскай вобл., Моталь Брэсцкай вобл.), многіх раённых, школьных і іншых музеяў. Усім ім аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць. Варта адзначыць, што фонды ўсіх беларускіх музеяў, арганізаваных у даваенныя часы, былі знішчаны ці разрабаваны ў час Вялікай Айчыннай вайны, і той матэрыял па этнаграфіі і народным мастацтве, які яны сёння маюць, сабраны ў паспяваенны перыяд. Нярэдка гэтая работа вялася бессістэмна, у поле зроку музейных работнікаў траплялі галоўным чынам сучасныя матэрыялы. Узоры традыцыйнага народнага мастацтва, якія даўно выйшлі з побыту, прадметам мэтанакіраванай цікавасці не з'яўляліся. Таму сёння ў музеях Беларусі практычна адсутнічаюць калекцыі глінянай і драўлянай цацкі, маста- цкага кавальства, выцінанак і іншых калісьці распаўсюджаных узораў народнага маста- цтва. Спецыяльныя заказы сучасным майстрам з выкарыстаннем метаду рэтрас- пектыўнай рэканструкцыі дазволілі запоўніць некаторыя прагалы ў музейных зборах. Цікавы, часам унікальны матэрыял ёсць у некаторых музеях за межамі Беларусі: Дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Санкт-Пецярбургу, Дзяржаўным музеі этнаграфіі Літвы (Вільнюс) і інш. Яны захавапі каштоўныя калекцыі, сабраныя беларускімі этногра- фамі (Е.Раманавым, І.Сербавым і інш.) у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя. Акрамя ў ж о разгледжаных грунтоўных мастацтвазнаўчых і этнаграфічных выданняў апошнім часам з'явілася таксама вялікая колькасць разнастайных публікацый, што за- кранаюць многія нярэдка малавядомыя ці забытыя старонкі традыцыйнай народнай культуры. Усе яны маюць каштоўны фактычны матэрыял і таксама ўключаны ў гэтае выданне. Як дадатковы матэрыял выкарыстаныя публікацыі па фалькларыстыцы, гісто- рыі, археалогіі, мовазнаўстве і іншых сумежных навуках. Усё гэта ў сукупнасці і дазво- ліла стварыць адносна дастатковую карціну традыцыйнага бытавання і сучаснага стану асноўных відаў народнага мастацтва Беларусі. 1 Этнографмя восточных славян. М., 1987. С.458. 2 Тамсама. 3 Романов Е.Р. Внешннй быт Быховского белоруса / / Зап. Северо-Западного отд. Пмп. рус. геогр. о-ва. Внльна, 1911. Кн.2. С.75. 4 Нмкнфоровскнй Н.Я. О ч е р к н простонародного жмтья-бытья в Внтебском Белорусснм п опнсанне пред- метов обнходностн: (Этногр. данмые). Вктебск, 1895; Романов Е.Р. Белорусскнй сбормнк. Вып.8. Внльма, 1912; Сербов Н. А. Белорусы-сакуны: Краткмй этногр. очерк. ПГ., 1915; Шейм П.В. Матерпалы для нзуче- ння быта н языка р у с с к о г о маселення Северо-Западного края. Т.З. СП6., 1902; Крачковскнй Ю. Ф. Быт за- падно-русского селяннна. М., 1874; Харузнн А. Славянское жплніде в Северо-Западном крае. Внльма, 1907. 5 Каспяровіч М.І. Народны армамент / / Віцебшчына. Віцебск, 1925. Т.1. Народнае мастацтва Беларусі 6 Шчакаціхін М. Спосабы збірання матэрьіялаў з беларускага мастацтаа / / Наш край. 1926. № 2—3. С.63. 7 Ф у р м а н І.П. Крашаніна: Матэрыялы да гісторыі яе на Віцебшчыме. Віцебск, 1925; Шлюбскі А. Краша- ніна (набіванка). Віцебск, 1926. 8 Нікольскі Н. М. Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераваннях беларускага сялянства. М н., 1933. 9 Беларускае народнае мастацтва: [ А л ь б о м ]. Ск. Т. 1. Ткацтва, каўрадзелле, вьішыванне, вязанне, ма- бойка. М н., 1951. 10 Dynowski W. Barwne kufry chtopskie z okolic Wileriszczyzny i Polesia. Wilno, 1934; Яго ж. Sztuka ludowa Wilenszczyzny i Nowogrodczyzny. Wilno, 1935; Schrammowna H. Sztuka ludowa i jej znaczenie dla kultury arlystycznej. Wilno, 1939. 11 Moszynski K. Kultura ludowa stowian. Cz.1. Krakow, 1929. 12 Народнае i прыкладное мастацтва Савецкай Беларусі: [ А л ь б о м ]. Мн., 1958. 13 Беларуская народмая архітэктурная разьба; [ А л ь б о м ]. Мм., 1958. 14 Народнае мастацкае ткацтва Случчыны: [Альбом]. М н., 1959. 15 Елатомцева Н. Художественная керамнка Советской Белорусспн. Мм., 1966. 16 Ж у к В.М. Современмая белорусская керамнка: Тенденцнн развнтня. М н., 1984. 17 Трызна Д. С. Беларускія дываны і габелены. М н., 1981. 18 Леонова А. К. Народная деревянная скульптура Белоруссмм. Мм., 1977. 19 Ш к у т Н.Н. Белорусскне художественные промыслы: (нзделпя нз соломкн н лозы). М н., 1985. 20 Кацер М. С. Народно-прмкладное нскусство Бепоруссмм (от первобытного обідества д о 1917 г.). М н., 1972. 21 Раманюк М. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981; Мастацтва сяла Неглюбка: [Аль- б о м ]. М н., 1976; Беларускія народныя тканіны ў з б о р ы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР: Кат. Мн., 1979; М у з е й старажытнабеларускай культуры: Кат. экспазіцыі. М н., 1983. 22 Беларускае народнае жыллё. М н., 1973; Беларускае народнае адзенне. М н., 1975; Курнловмч А.Н. Белорусское народное ткачество. М н., 1981; Мнлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мн., 1984; Молчанова Л. А. Матернальная культура белорусов. Мн., 1968; Промыслы і рамёствы Беларусі. М н., 1984; Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991. 23 Бломквкст Е.Э. Крестьянскпе постройкм русскмх, украмнцев н белорусов / / Восточнославянскнй этнографнческмй сборннк. М., 1956; Лебедева Н.М. Пряденне н ткачество восточных славян в XIX — на- чале XX в. / / Тамсама; Маслова Г.С. Народная одежда русскнх, украннцев н белорусов в XIX — начале XX в. / / Тамсама. 24 Станюковнч Т.В. Народное декоратнвно-нзобразктельное мскусство / / Этнографня восточных сла- вян. М., 1987. 25 Сахута Я.М. Народная разьба ла дрэву. М н., 1978; Яго ж. Беларускае народнае мастацтва: [Аль- б о м ]. М н., 1980; Яго ж. Народное мскусство м художественные промыслы Белорусснн. М н., 1982; Яго ж. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987; Яго ж. Беларускае народнае мастацкае кавальства. М н., 1990; Сахута Е. М., Говор В.А. Художественные ремесла н лромыслы Белорусскк. М н., 1988.
|