Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права ў пісаным заканадаўстве.






Дамінуючым правам у старажытнасці было звычайна, няпісанае права, крыніцай якога былі звычаі, узніклыя з супольных адносін (яны выяўлялшся, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і гд), і санкцыянаваныя дзяржавай. Па меры фармавання дзяржавы складалася і права, пераважна з звычаяў і нормаў паводзін, выгодных панавальнаму класу. Вынікам стала несумяшчальнасць права і справядлівасці. Па меры таго, як узмацнялася напруга ў грамсадстве, паўстала неабходнасць у больш выразным азначэнні ўсіх бакоў грамадскага жыцця, што можна было зрабіць толькі пасродкам пісанага права, нормы якога ў вызначанай меры абмяжоўвалі самаўпраўнасць феадальнай адміністрацыі. Раннефеадальнае права прадугледжвала раўнапраўе вольных людзей і мяккасць пакарання, але ў той жа час феадалы карысталіся вызначанымі прывілеямі, замацоўвалася поўнае бяспраўе рабоў. Пісанае права не змяніла звычайнае, яны дзейнічалі на роўных умовах, дапаўняючы адзін аднаго, або змяняючы асобныя нормы, садзейнічаючы ўмацаванню існай улады. Першымі нарматыўнымі актамі пісанага права зяўляліся дамовы, граматы князёў. Найстаражытныя тэрміны, якія азначаюць права наогул, ставяцца да звычаёвага права: праўда, нораў, звычай, адданне. Вышэй прыведзеныя тэрміны паказваюць і на паходжанне звычаёвага права, і на яго ўласцівасці. Звычаёвае права рэгулявала ўсе праваадносiны ў грамадскiм жыццi: дзейнасць і сiстэму дзяржаўных органаў i iх кампетенцыю; правы i абавязкi насельнiцтва; узаемаадносiны з злачынства пакаранне; маё шлюбныя адносiны i iнш.

Асноўныя рысы звычаёвага права: Звычаёвае права – гэта сістэма няпісаных правілаў паводзін людзей, для якой былі характэрны: 1 партыкулярызм – у кожнай зямлі(княстве) дзейнічала ўласнае права; 2 традыцыяналізм і кансерватызм- традыцыяналізм прававых нормаў абумоўлены ў большайсці сваім уздзеяннем царквы. Кожнага, хто спрабаваў крытыкаваць, або змяняць сацыяльна-эканамічную, палітычную або прававую сістэму, вінавацілі ў выступах супраць цэрквы. 3 дуалiзм – iдэя поўнага бяспраўя рабоў і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным існаванні ільгот для феадалаў.

Замацаванне звычаёвага права ў пісьмовым заканадаўстве: Ідэя фармальнага раўнапраўя свабодных грамадзян была характэрнай рысай старажытнага звычаёвага права. На вечавых сходах усе свабодныя хатнія гаспадары маглі ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў, валодалі роўнай праваздольнасцю. У частцы заняцця дзяржаўных пасад і ў прысваенні сабе некаторых даходаў буйныя землеўласнікі дамагліся для сябе пераваг. Асабліва ўзраслі перавагі і правы кіруючых вырхоў у перыяд станаўлення і ўмацавання феадальных адносін. У сувязі з чым і звычаёвае права пачало замацоўваць праваадносіны, выгодныя класу феадалаў. Гэтая дваістасць звычаёвага права атрымала адлюстраванне і ў розных помніках пісанага права, такіх, як Дагавор 1229 г., у граматах Полацкай і Віцебскай земляў. Дагавор 1229 г. быў заключаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгаю і Гоцкім Берагам. Галоўнае прызначэнне дагавора заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне-і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. У дагаворы прадугледжвалася зацвярджэнне мірных адносін, вызначаўся абём адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання доўгу, парадак судаводства. Найважнай формай выраза звычайнага права служаць акты юрыдычных угод і судовыя акты, якія служылі пераважна для распазнання права грамадзянскага і крымінальнага. У іх дзейсныя асобы імкнуцца здзейсніць дзеянне паводле з правам, але не заўсёды дасягаюць гэтай мэты. Нарэшце, яно можа быць выяўленае ў славесных формулах - юрыдычных прыказках, з якіх некаторыя пазней сталі формай закона, а шматлікія ацалелі да нашых дзён з часоў найстаражытных, напрыклад: Малады на бітву, а стары - на думу; Малады князь, маладая і душа; На адным веча, ды не адны прамовы і г.д. Пісанае права не замяняла звычайнае права. Яно дзейнічала нараўне з ім, дапаўняючы яго або змяняючы асобныя нормы. Першымі прававымі актамі пісанага права былі граматы князёў, дамовы.

Старажытныя крыніцы права- дагаварныя граматы (пісьмовае замацаванне звычаёвана права)

Год заключэння дагавору Хто заключаў Асноўныя палажэнні Асноўныя галіны праву
  Смаленскае, Полацкае і Віцебскае княствы з Рыгай і Готскім берагам Замацаванне прававых нормаў, якіяя забяспечвалі ўстойлівыя гандлёвыя фдносіны паміж купцамі гэтых зямель на падставе ўзаемнасці і роўнасці бакоў. Грамадзянскае, міжнародные, адміністрацыйнае, крымінальнае, судова-працэсуальнае.
  Полацкае і Вітебскае княствы з магістрам Лівонскага ордэна конрадам Свабодны гандаль. Мірныя адносіны. Вызначэнне мяжы паміж Дзяржавамі. Вызначэнне падсуднасці грамадзянмкіх і крымінальных спраў. Грамадзянскае, крымінальнае, адміністрацыйнае, працэсуальнае.
  Полацкае княства (князь Ізяслаў) з магістрам Лівонскага ордэна і г. Рыгай. Вызначэнне мяжы пасля выйны Полацкага княства з Лівоніяй. Ўзнаўленне ранейшых адносін. Забарона пераглядаць ранейшыя судовыя рашэннію Дагавор заключаны полацкім князем і ад імя вшцебскага князя- “Полацк і Віцебск одно есць”. Міжнародные, адміністрацыйнае, грамадзянскае, крымінальнае, судова-працэсуальнае.
  Полацкае княства з Рыгай. Пагадненне аб мірных адносінах, заключанае ад імя полацкага біскупа. Міжнароднае, грамадзянскае.
  ВКЛ (сумесна з Полацкім і Віцебскім княствамі) з Лівоніяй Умовы вольнага гандлю. Больш дакладна вызначалася мяжа паміж дяржавамі. Пацвярджаліся папярэднія ўмовы вольнага гандлю паміж дзяржавамі. Міжнародные, адміністрацыйнае, грамадзянскае, крымінальнае, судова-працэсуальнае.





© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.