Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рэнесанс у Беларусі. Рэфармацыйны рух у ВКЛ.






 

У ХІУ–ХУІ ст. У краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы адыбываўся працэс станаўлення раннебуржуазнай культуры. Гэта эпоха атрымала назву Адраджэння, ці Рэнесансу. На аснове гарадской культуры фарміраваўся новы светапагляд, у якім адлюстроўваліся змены ў падыходзе да чалавека, грамадства, прыроды.

Галоўным момантам Адраджэння выступаў гуманізм, які прызнаваў чалавека свабоднай і моцнай істотай. Гуманісты лічылі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а яго асабістымі дзеяннямі і заслугамі.

У канцы ХУ–ХУІ ст. культурна-гістарычны працэс на Беларусі ўступае ў перыяд Адраджэння. Узнікненне тыпалагічна новай (пераважна свецкай) культуры суправаджалася важнымі зменамі ў духоўным жыцці, дзейнасці, побыце і свядомасці значнай часткі прывілеяванных слаёў і заможнага адукаванага мяшчанства. На практыцы гэта азначала фарміраванне новага светапогляду і ментальнасці, новы лад жыцця, “адраджэнне” антычнай спадчыны –навук, мастацтва, літаратуры для зацвярджэння новых грамадскіх і духоўных ідэалаў.

Рэнесансавая культура на Беларусі выяўлялася ў значнай сваеасаблівасці яе формаў, што было звязана са спецыфічнымі рысамі развіцця Беларусі:

· Адсутнасць у эканоміцы выразных капіталістычных праяў.

· Большая залежнасць гарадоў і мястэчак ад феадалаў,

· Меньшая ўвага да свецкага пачатку ў культуры,

· Незавершанасць нацыянальнай дыферэнцыяцыі і культуранай кансалідацыі беларускай, украінскай і літоўскай народнасці, аб чым сведчыў і полівінізм у літаратуры, нацыянальная неадназначнасць дзейнасці многіх прадстаўнікоў культуры ВКЛ.

Пераваротам у сярэдневяковай культуры Беларусі стала кнігадрукаванне. Беларусь –першая ўсходнеславяская краіна, якая асэнсавала магчымасці друкаванай кнігі і яе масавай вытворчасці. Заснаванне беларускага кнігадруку звязана з выдатнага еўрапейскага дзеяча, мысліцеля гуманіста Францішка (Францыска) Скарыны, які у 1517–1519 г. выдаў у Старым Месце Прагі 23 Старога Запавету. Асноўная мэта Скарыны – падарыць усяму “паспалітаму люду языка рускага” поўны звод Святога Пісання на роднай мове для ўдасканалення ў веры, дзейнасці, дабрачыннасці, “абы совершен был чалавек божы і на всякое доброе дело уготован”. Рэнесансавыя выданні Ф.Скарыны былі прасякнуты верай у неабходнасць адзінства хрысціянскага свету, пазбаўлены выразных палемічных акцэнтаў (у адносінах да розных кірункаў хрысціянства), прызначаліся ўсім – свецкім і духоўным слоям насельніцтва. Дзейнасць і творчасць Скарыны паўплывала на развіццё кнігадрукаванне і духоўнага жыцця Усходняй Еўропы. У 1550-1570 гг. ўзніклі новыя друкарскія цэнтры ў Беларусі і Літве (Брэст, Нясвіж, Лоск, Заблудаў, Вільня), фарміраваліся розныя кірункі кнігавыдавецкай дзейнасці, пашыралася моўная разнастайнасць і афармленне кніжнай прадукцыі. Шэдэўрам рэнесансава-рэфармацыйнага кнігадрукавання з’яўляецца Брэсцкая біблія 1563 г., якая была выдадзена на сродкі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага.

Сымон Будны з паплечнікамі выдаў першыя кнігі на беларускай мове, у т.л. Катэхізіс “для дзетак языка рускага”, “Аб апраўданні грэўнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562)

Васіль Цяпінскі ўпершыню ў Еўропе ўзяўся за паралельнае выданне Евангелля на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай (1570-я гады). Асветніцкая праграма Цяпінскага была разлічана на ўздым нацыянальнай культуры, узмацненне грамадскіх пазіцый беларускай мовы, пашырэнне пісьменства, абуджэнне актыўнасці, гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларускага народа, яго прывіліяваных слаёў і простага люду. Упершыню у беларускай літаратуры былі прадстаўлены глыбінныя вытокі славянскай супольнасці, звязаныя з імі перспектывы духоўнага адраджэння Беларусі.

Адначасова з узнікненнем беларускага кнігадрукавання ў першай палове ХУІ ст. зараджалася свецкая новалацінская рэнесансавая літаратура і пісьменства. Засанавальнікам рэнесансавай паэзіі быў Мікола Гусоўскі (1470-пасля 1533), аўтар знакамітай лірыка-эпічнай паэмы “Песня пра зубра” (1-е выд., Кракаў. 1523, друк. І.Віетара). Паэма была напісана ў Рыме на заказ вядомага польскага дыпламата Эразма Вітэліўса, былога сакратара вялікага князя літоўскага Аляксандра. Твор прасягнуты высокім грамадянскім пафасам, выкрывае быдоты і нясшчасці, якія прыносяць народам унутраныя сутыкненні, феадальныя нязгоды, знешнія кровапралітныя войны, заклікае да аб’яднання хрысціянскіх дзяржаў перад пагрозай з боку Атаманскай Порты.

Новай з’явай было ўзнікненне на землях ВКЛ хронік еўрапейскага кшталту, якія адрозніваліся сваім імкненнем да рэалістычнага выкладання гістарычных падзей. Найбольш значнай з’явай з іх была “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і всея Русі” Мацея Стрыйкоўскага,.

У фарміраванні палітычных дактрын, дзяржаўнага заканадаўства, нармалізацыі старабеларускай мовы вялікую ролю адыграла гаспадарская канцэлярыя ў Вільні, пры якой існаваў архіў копій, які пазней атрымаў назву “Метрыка Вялікага княства Літоўскага”. Канцлер ВКЛ Леў Сапега ў канцы ХУІ ст. арганізаваў перапісванне і ўпарадкаванне фондаў Метрыкі, – асноўнай дакументальна-гістарычнай і пісьмова-культурнай спадчыны ВКЛ (захавалася больш за 600 кніг гэтых збораў).

Гаспадарчае і палітычнае развіццё грамадства, рост сацыяльных супярэчнасцей у сувязі з запрыгоньваннем сялянства і кансалідацыяй прывіліяваных слаёў ВКЛ на падставах адзінага “народа шляхты”, спрыялі незвычайна хуткім тэмпам агульнадзяржаўнай кадыфікацыі. Менш за 100 гадоў былі паслядоўна распрацаваны і прыняты тры Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Рэфармацыя –шырокі сацыяльна-палтычны і ідэалагічны грамадскі рух у Еўропе, накіраваны супраць каталіцкай царквы, які меў антыфеадальны характар ( царква з’яўлялася буйнейшым феадалам, ёй у Заходняй Еўропе належала трэць усёй зямлі, на яе карысць насельніцтва плаціла так званую дзесяціну). Рэфармацыйны рух прывёў да ўнікнення трэцяй плыні хрысціянства–пратэстанскай царквы (каталіцызм, праваслаўе).

Рэфармацыя пачалася з выступлення супраць індульгенцый Марціна Лютэра (1517 г., Германія). Ідэйнымі крыніцамі Рэфармацыі былі гуманізм эпохі Адраджэння і серэдневяковыя ерасі. Галоўнае месца ў ідэалогіі Рэфармацыі займала вычэнне аб тым, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне –Біблія.

У Беларусі Рэфармацыя была абумоўлена глыбокімі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі і паўплавала на ўсе бакі народнага жыцця. Гараджане імкнуліся вызваліцца ад феадальнай залежнасці, магнаты і шляхта разлічвалі захапіць багацце і зямельныя ўладанні царквы, гарадскія нізы і сялянства змагаліся супраць уціску свецкіх і царкоўных феадалаў, хоць сялянскія масы не прынялі шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным руху.

На фарміраванне Рэфармацыі на Беларусі паўплывалі заходне-еўрапейскі гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрапейскай Рэфармацыі(асабліва кальвінізм), ідэі рускага вальнадумства (ересі Ф.Касога, Ігнація і інш.).

Першыя пратэстанскія абшчыны ўзніклі ў першай палове ХУІ ст. У 1535 г. слуцкі князь Юрый Алелькавіч выдзяліў зямельны участак для лютэрансай царквы ў Слуцку.

Найбольш пашырынай плынью Рэфарматарства на Беларусі стаў кальвінізм., які больш адпавядаў традыцыйным каштоўнастям вольнасці магнатаў і шляхты. У 1550-я гады ў духу кальвінізму былі рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Наввгрудку, пазней Віцебску, Мінску, Полацку і інш.

Рэфармацыю падтрымлівалі буйныя феадалы: Радзівілы, Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і інш.

У 1557 г. у Вільні адбыўся ўстаноўчы сінод кальвінісцкіх абшчын ВКЛ і да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусі набыў стройную кальвінісцкую арганізацыю, якая адрознівалася ад заходнееўрапейскага кальвінізму большай цярпімасцю. У 1563 г. пратэстанская шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. Пры пратэстанскіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Любчы, Лоску, Нясвіжы. У ліку першых у 1553 г. была заснавана рэфармацыйная друкарня ў Брэсце(Мікалай Радзівіл Чорны), якая была першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне вылучалася высокай вагай свецкіх арыгінальных і перакладных выданняў (гістарычныя творы, павучальныя трактаты, пераклады антычных аўтараў, дзячаў сярэдневяковай культуры і эпохі Адраджэння, вучэбная і педагагічная літаратура, паэтычныя зборнікі і г.д.) У другой палове ХУІ–першай палове ХУІІ ст. рэфармацыйныя выданні склалі каля 30% з 1, 5 тыс. кніг, надрукаванных у ВКЛ.

У 1560-я гады адбыўся раскол кальвінісцкага лагера. З яго вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак – антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства), якія крытыкавалі асновы феадалізму, выступалі за сацыяльную роўнасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. у Беларусі пачаўся наступ контррэфармацыі. Большасць магнатаў перайшла ў каталіцтва. У 1658 была прынята пастанова соймавага суда аб выгнанні антытрынітарыяў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Кальвінісцкія сборы засталіся только ў Бабруйску і Слуцку, лютэранскія–у Менсу і Слоніме. Пры гэтым членамі пратэстанскіх абшчын былі амаль выключна іншацемцы (швейцарцы і немцы), якія жылі ў гэтых гарадах.

Народнасць – асноўная гістарычная форма існавання энтасу, якая і прыходзіцьа на змену племенам і саюзам племён, абшчын, тэрытарыяльных і іншых груп насельніцтва ў выніку актывізацыі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесіянальнага, этнакультурнага і іншых фактараў.

У працэсе складання народнасці вялікую ролю адыгрывалі адзіная дзяржаўнасць, этнагенетычная роднасць насельніцтва, якія спрыялі фарміраванню агульнай этнічнай тэрыторыі, мовы, самасвядомасці, пэўнага культурнага адзінства.

Сёння ў гістарыяграфіі існуюць каля 10 канцэпцый аб паходжанні беларускай народнасці. Асноўныя з іх: Фінская; балцкая; крывіцка-радзіміцка-дрыгавіцкая,

“Польская”, якая сцвярджае, што беларусы частка польскага этнасу; “Вялікаруская”, паводле якой беларусы частва вялікарускага этнасу; Канцэпцыя “старажытнарускай народнасці”, прыхільнікі якой лічыць, што спачатку існавала старажытнаруская народнасць, якая потым распалася на украінцаў, беларусаў і рускіх і інш.

Па меркаванню шэрагу даследчыкаў продкамі беларусаў трэбы лічыць усе племёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыяд. Спецыялісты ў галіне генагеаграфіі лічаць, што ўся тэрыторыя Беларусі была заселена продкамі сучаснага насельніцтва каля 10 тыс. гадоў таму назад

Беларуская народнасць фарміруецца ў ХІІІ–ХУІІІ стст. на тэрыторыі на якой жылі нашчадкі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і часткова северан, драўлян..

У ХІІІ ст. пачалі складацца характэрныя рысы беларускай мовы, якія адрознівалі яе ад мовы старжытнарускай, вялікарускай і украінскай. У часы ВКЛ гаворкі дрыгавічоў, полацка-смаленскіх крывічоў і радзімічаў, якія ўтваралі адну групу, канчаткова кансалідаваліся ў беларускую мову. У галіне фанетыкі яе асаблівасцямі сталі " дзеканне”, " цеканне", " аканне", " яканне ”, цвёрды гук " р ” і інш. Развіццю старажытнабеларускай (ці, як яе называлі тады, " рускай") мовы спрыяла тое, што ў ХІУ-ХУП стст. яна з'яўлялася мовай дзяржаўнага справаводства Вялікага княства Літоўскага., але рашэннем сойма 1696 г. статус дзяржаўнай на тэрыторыі княства быў замацаваны за польскай мовай.

Амаль у той жа час назва “Белая Русь ”набывае даволі ўстойлівы этнічны і геаграфічны змест. Так звычайна называліся землі ўсходней, паўночнай і часткова цэнтральнай Беларусі. Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася у часы, калі Беларусь з’яўлялася часткай ВКЛ..

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.