Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Духоўная культура






Рэлігійныя вераванні ўзніклі ў далёкай старажытнасці, яны ўяўлялі асаблівасці працэсу пазнання, думкі аб рэчаіснасці, ператварэнне абстрактных паняццяў ў самастойную сутнасць. У абшчынна-родавым грамадстве пануючымі былі рэлігійныя вераванні: Татэмістычныя, Анімістычныя, фетышыскія, магічныя,

у раннекласавым – політэізм (мнагабожжа), на далейшых стадыях развіцця грамадства – монатэізм (аднабожжа.).

Канфесіянальная прыналежнасць – прыналежнасць да пэўнай групы людзей, якія вызначаюць пэўную форму рэлігійнага культу, адносяцца да пэўнай рэлігійнай арганізацыі. Канфесіянальная прыналежнасць з’яўляецца адным з фактараў развіцця этнічных працэсаў. У дакласавых і ранекласавых грамадствах этнічная і канфесійная прыналежнасць як правіла супадала, у больш позні час у сувязі узнікненнем буйных канфесіянальных супольнасцей –сучветных рэлігій –пэўная канфесія стала аб’ядновываць некалькі этнасаў, у той жа час адбывалася і поліканфесіянізацыя этнічных адзінак.

У этнічнай гісторыі Беларусі канфесіянальная прыналежнасць стала прыкметнай у сувязі з прыняццем хрысціянаства. Праваслаўная царква стала адным з галоўных фактараў кансалідацыі насельніцтва Кіеўскай Русі, механізмам пашырэння этноніма “рускія”, які з часам ператварыўся ў канфесіёнім. Канфесіёнімы – назвы груп насельніцтва па іх рэлігійнай прыналежнасці (іўдзеі, мусульмане, саманазвы –лютэране, кальвіністы і г.д.)

Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. На беларускіх землях гэта адбылося ў 992 г., калі ў Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Прыняцце хрысціянства значна паўплывала на развіццё культуры. Яно спрыяла павялічэнню колькасці пісьменных людзей, садзеййнічала развіццю дойлідства, іконапісу і г.д.

Культура Еўропы часоў сераднявечча пачынаецца з адмірання элінска-класічнай, антычнай культуры і заканчываецца з пачаткам культуры Рэнесанса.

Матэрыяльную аснову яе складалі феадальныя адносіны.

Сацыяльная культура сярэднявечча выступае перш за ўсё як палітычнае панаванне ваеннага саслоўя Рыцарства (дваранства).

Духавенства клапацілася аб душы чалавека, дваранства (рыцарства) займалася дзяржаўнымі стправамі, народа-працаваў.

Галоўнай рысай духоўнай культуры сераднявечча з’яўлялася дамінараванне хрысціянскай рэлігіі.

Самым галоўным дагматам хрысціянства з’яўляецца вера ў адзінага і всемогушчего бога, які з’яўляецца Бог- ацец, а людзі-яго дзеці.. Наступным момантам з’яўляецца богачалавечванне, калі з-за любові да людзей Бог прыняў чалавечае цела, жыў, пакутваў і памёр як чалавек, хаця быў невінаватым. Хрысціянства лічыць зямное жыццё недасканалым. Вышэйшай зямной каштоўнасцю хрысціянства зацвярджае душу чалавека.

Уся гісторыя культуры сераднявечча–гэта гісторыя барацьбы царквы і дзяржавы, іх зліцця.


Беларускія землі у складзе ВКЛ (сер. ХІІІ–1569)

 

У сярэдзіне ХІІІ ст. у беларускай гісторыі пачынаецца новы перыяд, які звязаны з пачаткам утварэння ВКЛ. Гэтаму перыяду прысвечана вялікая колькасць навуковых даследаванняў, у першую чаргу беларусіх, літоўскіх, украінскіх даследчыкаў, але і па сённяшні дзень вялікая кольскасць падзей, звязаных з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, навукоўцамі ацэньваецца па рознаму.

Найбольшыя спрэчкі выклікае пытанне, якое адносіцца да этнічнай асновы ВКЛ і вызначэння ролі балталітоўскіх (летувіскіх) і беларускаславянскіх зямель ва ўтварэнні і развіцці гэтай дзяржавы.

Так, у дарэвалюцыйнай рускай гістарыяграфіі большасць навукоўцаў лічыла, што галоўную ролю ва ўтварэнні і развіцці адыграў літоўскі этнас. Літоўскія феадалы захапілі беларускія землі, прыгнеталі беларускі народ і таму ВКЛ з’яўляецца літоўскай дзяржавай.

Я.І.Трашчанок піша, што гісторыя Беларусі пачынаецца з уваходжання заходнерускіх зямель у склад ВКЛ. Па яго меркаванню. У ХІІ ст. на руска-літоўскум парубежжы утварылася Літоўскае княства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Літвы. У ХІІІст. Яно стало самастойным і падчас мангольскага аншэсцця распаўсюдзіла сваю ўладу на заходнерускія землі (с.40).

Прадстаўнікі беларускай гістарычнай школы: Доўнар-Запольскі, Ігнатоўскі, Пічэта– лічылі, што вядучая роль у стварэнні і развіцці гэтай дзяржавы належыла славянскаму этнасу.

“Преобладание белорусов в этом государстве было и количественное и качественное. В то время как наши предки обладали уже высокой государственностью, литературой, вели широкие торговые отношения с немцами, тогда как литовцы до слияния с Русью не имели ни государства, не вели торговлю, вообще представляли народец, находивийся на весьма низкой ступени развития”–пісаў Доўнар-Запольскі ў “Основах государственности Белоруссии» (Неман.–1990.–№ 2–С. 134)

Упершыню пра Літву ў пісьмовых крыніцах ўзгадваецца пад 1009 г. Аднак, дзе яна знаходзілася і што сабой уяўляла па этнічнай прыналежнасці дакладна невядома.

Г.Штыхаў лічыць, што назва Літва ў ХІІ–ХІІІ стст. ужывалася ў 2-х сэнсах: этнічным і тэрытарыяльна-геаграфічным. Па яго меркаванню так называлі плямёны лета–летувісцкія. У пэўнай ступені гэты погляд падзяляў і М.Ермаловіч, які лічыў, што насельніцтва летапіснай Літвы было балцкага паходжання, але да сяр ХІІІ ст. ужо было асімілявана балтамі.

У дачыненні да местазнаходжання летапіснай ці гістарычнай Літвы на сённяшні дзень дакладна не ўстаноўлена. Ёсць некалькі меркаванняў наконт гэтага: частка Беларусі, частка суч. Літвы, сумежная тэр. Літвы і Беларусі. А.Рогалеў лічыць, што нельга перабольшаваць ролю летапіснай Літвы ў гісторыі Беларусі. На яго думку назва Літва насіла абагульняючы характар да ўсіх балцкіх плямёнаў, якія жылі па суседству са славянамі. Ласкоў лічыў, што назва Літва паходзіць з фіно-угорскай мовы і перакладаецца як саюз 5-ці народаў. Б.Шафарык ліцыць, што назва Літва паходзіць ад магутнага славыянскага племені лютаў (лютычаў), якія жылі на тэр. Віленшчыны, Гродзеншчына і Усходняй Ковеншчыны. Некаторыя даследчыкі выкуазваюць меркаванне, што назва Літва паходзіць ад жамойцкага слова летува–свабода, свабодны, вольны край.

З гэтай летапіснай Літвы прыйшоў Міндоўг (1235, 1253, 1263), які пачаў збіраць землі ў склад новай дзяржавы каля Навагародака. Ён затым заваяваў Літву і стварыў дзяржаву, якая захавала назву Літва. (Аўкштайція і Жамойція – уласна літ. суч.землі і землі усходнеславянскія).

Узнікненнем і умазаваннем ВКЛ былі незадаволены галіцка-ваоынскія князі, якія тройчы ў 1248–1254 гг. спусташалі беларуска-літоўскія землі і крыжакі, якія пад выглядам распаўсюджвання хрысціяства імкнуліся захапіць сябе новыя землі.

Узвышэнне ВКЛ, узрастанне яго моцы не было раўнамерным. У 80-я гады ХІІІ ст. развіццё новай дзяржавы пад націскам мангола-татараў і галіцка-валынскіх князёў прыкметна замарудзілася, аднак з прыходам да ўлады Віценя (1293–1316) ВКЛ зноў умацоўваецца, пачынаецца барацьба за далучэнне жамойцкіх зямель. У 1315 г. была падпарадкавана Берастейшчына з гарадамі Бярэсце, Камянец, Кобрын, Мельнік.

У часы княжання Гедыміна (Гедзіміна) (1316–1341) у складе ВКЛ былі аб’яднаны амаль усе беларускія землі. Сталіцай ВКЛ у 1323 г. стала Вільня.

У перыяд княжання Альгерда (1345–1377) ВКЛ абвясціла сябе праемнікам духоўных і кльтурных каштоўнасцей Кіеўскай Русі і пачало збіраць усходнеславянскія землі. Гэта выклікала адмоўную рэакцыю Маскоўскага княства, якое таксама лічыла сабе спадчынікам дзяржавы Рурыкавічаў. Канкурэнцыя паміж Масквой і Вільняй хутка перарасла у канфрантацыю і працяглыя войны.

Тройчы войскі Альгерда (1368, 1370, 1372) паспяхова хадзілі на Маскву. У 1363 г. адбылася бітва на Сіняй вадзе, дзе былі разбіты войскі Залатой Арды.

Пры Альгерде да ВКЛ былі далучаны Кіеўшчына, Валынь, Падолія, Ноўгарад-Северскія, чарнігаўскія і бранскія землі. Быў устаноўлены прарэктарат над Пскоўскім і Цвярскім княствамі.


 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.