Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.






У аснову выдзялення стыляў браліся розныя прынцыпы (сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш пашыраным і навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны. Паводле яго, «Стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання».

Размоўны (гутарковы) стыль абслугоўвае бытавую або прафесійную сферу і рэалізуецца часцей у форме вуснага маўлення: неафіцыйнага і нязмушанага, без папярэдняга абдумвання, непадрыхтаванага. Для жывога вуснага маўлення характэрна суб’ектыўнасць, ацэначнасць, дыялагічнасць, эмацыянальнасць, выкарыстанне экспрэсіўна-эмацыянальнай, гутарковай (у тымліку і прастамоўнай) лексікі, эліптычных сказаў, якія на ўзроўні сінтаксісу выяўляюцца ў разнастайных няпоўных сказах з выклічнікамі і часціцамі. Важную ролю ў вусных зносінах адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы грамадства ў галіне навукі, тэхнікі і адука-цыі. Гэта стыль навуковых прац (падручнікаў, манаграфій, лекцый, артыкулаў, рэцэнзій і інш.). Для яго характэрна лагічнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць, яснасць, доказнасць выкладу, абстрактная лексіка, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэ-віятуры, пэўны парадак слоў у сказе, устаўныя і разгорнутыя сінтаксічныя канструкцыі. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, вобразныя сродкі, пытальныя і клічныя сказы, як правіла, не ўжываюцца.

Афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы) стыль абслугоўвае патрэбы людзей у сферы іх дзяржаўнай, грамадскай, вытворчай і юрыдычнай дзейнасці. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, законах і кодэксах, дэкрэтах і ўказах, дагаворах, кантрактах, пратаколах, аб’явах, заявах, службовых запісках і іншых канцылярскіх паперах.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў СМІ (газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні, у дакументальным кіно), у агітацыйна-прапагандысцкіх выступленнях. Публіцыстычныя творы адрасуюцца масаваму гледачу, чытачу і слухачу з мэтай данесці інфармацыю і ўплываць на яго перакананні і паводзіны, таму гэтаму стылю ўласціва вобразнасць, даходлівасць, інфармацыйнасць, грамадзянскасць, палемічнасць выкладу, што дасягаец-ца ўжываннем фразеалагізмаў, крылатых выслоўяў, параўнанняў, эмацыя-нальна-ацэначных слоў, публіцыстычнай і грамадска-палітычнай лексікі тыпу суверэнітэт, дэмакратыя, грамадскі, палітычны, шматпартыйнасць, прыхватызацыя, эканамічная прастора, міратворчая місія, народная дыпламатыя, актыўная жыццёвая пазіцыя, свабодная эканамічная зона, экалогія акаляючага асяроддзя і інш.

Мастацкі стыль (стыль мастакай літаратуры) абслугоўвае духоўную сферу грамадства. Яго функцыя – маральна-этычнае і эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы.Своеасаблівасць мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, выконваючы эстэтычную функцыю, практычна выкарыстоўвае сродкі ўсіх стыляў. Для яго характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, лірычнасць, абгрунтаванае выкарыстанне кніжнай і гутарковай лексікі, сінтаксічнае багацце, выкарыстанне вобразных сродкаў мовы (паэтычных і народна-паэтычных слоў – дыямент, ветразь, віцязь, веснаход, адвечны, веснавей, долечка, красная дзяўчыначка, зямліца, рэчанька, зараначка; метафар, эпітэтаў, параўнанняў і інш.).

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.