Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Стылістычныя рэсурсы марфалогіі: займеннік.






Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы.

Скланенне займеннікаў. Усе займеннікі скланяюцца. Пры іх скланенні назіраюцца шматлікія асаблівасці. Характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займеннікі мы і вы ў родным, вінавальным і месным склонах маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас. Зваротны займенникк сябе скланяецца на ўзор займенніка ты.У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, ёй, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою — звычайна ў паэзіі.Прыналежныя займеннікі мой, твой, свой, іхні скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У творным і месным склонах займенникі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займеннікаў жаночага роду ў родным, да­вальным, творным, месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У родным склоне займеннікі жаночага роду побач з асноўнай формай маёй, тваёй, своей, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, свае, на-шае, вашае.У творным склоне займеннікі жаночага роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.Указальны займеннік той ва ўсіх формах адзіночнага і множнага ліку мае аснову –т--: т-ой. Займеннік той у форме адзіночнага ліку мае націск на другім складзе канчатка.У мове мастацкай літаратуры займеннікі жаночага ро­ду гэта, тая, такая могуць ужывацца з варыянтнымі канчаткамі -ае, -ое.У творным склоне указальныя займеннікі жаночага роду побач з нарматыўнымі канчаткамі -ой, -ай могуць мець варыянтныя –ою, -аю.Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў самы і сам. Займеннік самы скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове.Займеннік сам у множным ліку скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка.Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў множнага ліку.Займеннікі хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займеннікі ніхто, нішто ў родным і давальным склонах маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займеннікаў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займеннікаў нехта, нешта, нечы, нейкі націск захоўваецца на прыстаўцы не-.Націск у займенніку некаторы ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік колькі скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у множным ліку, мае пастаянны націск на аснове.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.