Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 4.






А. Успомнiце, якiя дагэтуль вы спатыкалi устаўкi i якое значэньне прыдавалi вы корню.

 

§ 9. Вось некаторыя устаўкi прадметнiкаў, прыметнiкаў i дзеясловаў:

 

I. Устаўкi прадметнiкаў:

ар, ец, iк (ык), ок, цель, ыр, ун i iнш. азначаюць нешта ажыўленае, дзейнае: гаспад-ар, стал-яр, знах-ар; куп-ец, хлап-ец; лясьн-iк, муж-ык, язд-ок, вучы-цель, багат-ыр, скак-ун i г.д.

iч, овiч, евiч i iнш. азначаюць патомкаў i фамiлii: Марцiнкевiч, Мiцкевiч, Смолiч, Багдановiч.

ць, асьць, iн(я), ын(я) i iнш. азначаюць словы разумовыя жан.р. - памя-ць, люб-асьць, велiч-ыня, глыб-iня i г.д.

л(а), iшч(а), ств(о) i iнш. для азначэньня “неажыўленых” прадметнiкаў нiякага роду: мы-ла, шы-л-а, вогн-iшч-а, пажар-ышч-а, хара-cтв-о i г.д.

Некаторыя устаўкi прыдаюць слову павялiчальнае або памяншаль-нае значэньне (павялiчальныя i памяншальныя устаўкi): лап-iшч-а, лап-ка. Iншыя устаўкi прыдаюць ласкавае значэньне: лап-ач-к-а, сястр-ыц-а, брат-к-а, брац-ей-к-а, лец-ей-к-а i iнш.

 

II. Устаўкi прыметнiкаў:

 

к, ок, р, л, н, ав, iв, ат, iст, ав-ат, ань-к, ень-к, ан(ян), ов, ск i iнш. лёг-к-i, глыб-ок-i, шчод-р-ы, вет-л-ы, вер-н-ы, ласк-ав-ы, мiласьц-iв-ы, зуб-ат-ы, бел-ав-ат-ы, зярн-iст-ы, арган-iст-ы, доб-р-ань-к-i, дараг-ень-к-i, мядз-ян-ы, ял-ов-ы, гаспад-ар-ск-i i г. д.

III. Устаўкi дзеясловаў:

ну - н - цяг-ну-ць, цяг-н-еш;

i - е - хвал-i-ць, сядз-е-ць;

а - я - бр-а-ць, се-я-ць;

ава - у - баран-ава-ць, баран-у-ю; гандл-ява-ць, гандл-ю-ю.

УВАГА. Як баранаваць - бараную ужываецца дужа часта: расказываць - расказую, перапiсываць- перапiсую i г. д. заместа перапiсываю або перапiсваю, расказываю або расказваю.

 

Б. Выдзялi рыскамi ўстаўкi, зварочваючы ўвагу на iхнае значэньне:

 

Сякач, дзеяч, сiлач, барадач, зямляк, кулак, мiнчук, селянiн, мешчанiн, грамадзянiн, сталяр, млынар, крыўдзiцель, вярыцель, немец, украiнец, чужазе-мец, кравец, лавец, панiч, шляхцiч, Крывiчы, Ляхавiчы, ахвотнiк, насьледнiк, слоўнiк, камянiчнiк, месячнiк, агароднiк, перавозьнiк, вартаўнiк, клiчнiк, пы-тальнiк, агiтатар, арганiзатар, машынiст(ы), сацыялiст(ы), арганiсты, лiбэра-лiзм, романтызм, самiца, iльвiца, бязбожнiца, расьпусьнiца, званiца, кнiжнiца, Галубянка, цяляцiна, дубiна, бярэзiна, пiсанiна, цяганiна, жабранiна, абставiны, заручыны, пераносiны, будоўля, дарагоўля, бялiзна, паншчына, дарэмшчына, немка, кiтаянка, прачка, гаспадарка, пякарня, паперня, вазоўня, злосьць, роўня, дурнота, сьляпота, гаспадыня, ахмiстрыня, фiзыка, матэматыка, лёгiка, алавя-ны, драўляны, рагаты, барадаты, васпаваты, вялiчэзны, даўжэзны, чарнявы, плячысты, пясчысты, цiкаўны, спраўны, цiкавы, саромлiвы.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.