Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 5.






А. 1. Сколькi часьцiнаў мовы i як называюцца? Якiя з iх зьменныя, якiя не?

2. Што такое прадмет?

3. Што такое прадметнiк або iмя прадметнае?

 

§ 10. Зьменная часьцiна мовы, што азначае iмя або назоў прадмету, называецца iмя прадметнае або прадметнiк. Прадметам называем ня толькi прадмет нашых знадворных пачуцьцяў, але i прадмет увагi нашага розуму. Пад знадворныя пачуцьцi (зрок, слух i г.д.) падпадаюць, напрыклад, такiя прадметы: глыбокая вада, салодкi цукар, але глыбiня, салодкасьць, дабрата, хараство i г.д. гэта толькi прадметы нашага розуму. Вада, цукар - прадметнiкi пачуцьцёвыя; глыбiня, салодкасьць, дабрата, хараство - прадметнiкi разумовыя.

4. Што такое скланеньне? Сколькi склонаў i якiя? Сколькi лiкаў i якiя?

 

§ 11. Апрача лiку адзiночнага i множнага ў беларускай мове часамi бывае парны лiк: дзьве назе, дзьве руцэ, дзьве сасе i г.д. Але заўсёды: два сталы, два браты i г.д., а не два брата, два стала (паводле старога парнага лiку, як па расейску).

§ 12. Некаторыя прадметнiкi ужываюцца толькi ў адзiночным лiку: жывёла, гароднiна, садовiна, малако, хараство i iнш.

Некаторыя - толькi у множным: санi, сенi, дрыжыкi i шмат iншых.

 

§ 13. Кожны прадметнiк належа да аднаго з трох радоў: мужчынскага, жаноцкага або нiякага. Калi на якую можна сказаць ён, то гэта мужч.р.: брат, стол, вымысел i г.д.; калi можна казаць яна, то гэта жаноцкi род: сястра, бяда, радасьць i г. д.; калi можна сказаць яно, то гэта нiякi род: дзiця, вакно, дабро i г. д.

Некаторыя прадметнiкi належаць да агульнага роду, калi могуць азначаць i мужчынскi i жаноцкi род: сiрата, калека, п'янiца i iнш.

 

Б. 1. Напiшы, якiя ведаеш прадметнiкi, што ўжываюцца толькi ў адзiночным або толькi ў множным лiку.

2. Напiшы прыклады на прадметнiкi мужчынскага, жаноцкага, нiякога i агульнага роду.

3. Паўтарыць з першага кола ўсё аб прадметнiку.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.