Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 2.






А. 1. Заўваж такiя групы слоў:

 

а) рук-а б) горад в) бр-аць г) др-аць

рук-аво а-гарод бяр-у дзяр-у

руч-нiк гарадз-iць зь-бiр-аю зь-дзiр-аць

спад-руч-ны за-гарад-ка з-бор з-дор

з-руч-ны гарадж-эньне бор пры-дзiр-ка

по-руч гарадз-кi вы-бар дзiр-ка руч-ка вы-гарадз-iць бяр-эма i г. д.

 

У кожнай групе перачытай часьцi, што маюць зблiжанае мiж сабой значэньне!

§ 4. Корань слова. У групе а) бачым падобныя па значэньнi часьцi: рук-, руч; у групе б) – горад, -гарод, гарадзь-, гарадж-; у групе в) – -бр-, бяр-, бiр-, бор-, бар-; у групе г) – др-, дзяр-, дзiр-, дор- i г. д.

З гэтымi часьцямi зьвязана галоўнае значэньне слова. Iх нельга далей разлажыць, бо яны страцiлi-б зусiм сваё значэньне. Ад iх творацца зродныя мiж сабою словы: рук-а, рук-аво, руч-ка, руч-нiк i г. д. Такiя часьцi называюцца корнямi слова.Значыць:

Корань слова гэта такая непадзельная часьць слова, ад якой творацца родныя мiж сабою словы. Падобныя корнi, як рук-, руч-; бр-, бяр-, бiр-, бор-, i г. д., называюцца зроднымi, або побачнымi (стаяць побач).

Корань можа быць часам асобным словам сам па сабе, напрыклад: стол, лес, дом, бор. Але ў такiх разох, як стал-а, лес-у, бяр-у, бяр-эш, маем корань + канчатак.

 

Б. Перапiсваючы, рыскамi выдзялiць корань (воз-iк, з-ваз-iць...):

 

Воз, вязу, везьцi, перавозьнiк, прывёзшы, вязучы. Дом, домiк, дамок. Плод, прыплод, спладзiць. Нос, перанос, вынас, вынясьцi, ноша, нясу, нясьцi i несьцi. Воўк, ваўчок, воўчы, ваўчанё. Сяло, сельскi, селянiн, прысёлак. Бяда, бедны, бедната, бядняк, бядота. Нiз, нiзкi, панiжаць. Месца, месны, намесьнiк, сумесны, зьмест, заместа, месьцiцца, места, мешчанiн. Дзiця, дзiцянё, дзецi, дзетка.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.