Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






III. Месны склон адз. лiкумае чатыры канчаткi -е, -i, -ы, -у.






У прадметнiках з цьвёрдым зычным перад канчаткам знаходзiм : дуб - на дубе, пры стале, у млыне, у кажусе, у гаросе.

Прадметнiкi на -ж, -ш, -ч, -ц, -р маюць : на дажджы, у кашы (кош), на нажы, у бары i г. д. Аднак, тыя прадметнiкi, якiя азначаюць асобы, найчасьцей маюць : аб купцу, пры Рыгору, Лукашу, аб Марцiнкевiчу i г. д.

Прадметнiкi на блiзка заўсёды маюць канчатак на : у Полацку, на баку, аб ваўку, аб чалавеку, на языку (рэдка: на языцэ).

Прадметнiкi з мягкiм зычным перад канчаткам канчаюцца на -i: пры гасьцi, часьцi, камянi (i каменi), канi, салаўi, вераб’i, Дунаi, прыяцелi i г.д. Тут бывае часам i канчатак : на каню, на Дунаю...

 

VI. Клiчны склон. У значэньнi клiчнага склону звычайна ужываецца назоўны: паслухай, братка! паслухайце, браткi! Але клiчны склон мае i свае асобныя канчаткi - i (пасьля цьвёрдага зычнага - ):

1) Iване, слаўны пане! браце, сваце, дубе, лесе, суседзе i г. д.

2) коню, вучыцелю, госьцю, дабрадзею, братку, галубочку, дзедку, сынку i г. д.

У множным лiку часам ужываецца канчатак -ове: панове! сватове!

 

Б. Перапiсаўшы, пастаў нацiск i падчыркнi канчаткi прадметнiкаў муж. роду:

 

За туманом сьвету не вiдаць. Ня бачыць далей свайго носу. У пужлiвага купца нi грошай, нi тавару. Жаўцеюць палоскi позьняга аўсу цi ячменю. Бегала лiска каля лесу блiзка. Няма дыму без агню. Вада затапiла шмат берагу. Шукай ветру ў полi. Голы разбою не баiцца. Без абручыка, бяз дна - нiдзе дзiрачкi няма (яйцо). На беразе возера пасецца табун коней. Дзесятая вада па кiсялi. Узiмку ў лесе i на полi шмат менш птушак i зьвяроў. Пастушкi сядзелi пры агнi. У зялёным гаi да ў родным краi. Ката ў мяшку ня купляюць. На сваiм сьметнiку i певень сьмелы. Рана была на пальцы. У бары што хочаш бяры. У канцы грэблi шумяць вербы. Цярпеньнем i працай горы пераносяць. За баляваньнем ходзiць галадаваньне.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.