Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Марфема дом- (дом, дом-а), морфы дом- (дом-ік), дам- (дам-ашні), дам- (дам-ішча).






 

2. Паводле значэння і ролі ў слове марфемы:

Каранёвыя (корань) – абавязковая частка слова, без якой яно не можа існаваць. У ім выражаецца рэчаўнае (прадметнае) значэнне слова

(прыгарад – значэнне ў -гарад)

Афіксальныя (афіксы) – неабавязковыя часткі слова: адня словы іх маюць, другія – не.

(стол, тут)

Значэнне афіксаў:

- Словаўтваральныя (дэрывацыйныя) – відазмяняюць рэчаўнае значэнне корня і ўтвараюць новыя словы (аўтар – са-аўтар).

- Словазмяняльныя (рэляцыйныя) – толькі змяняюць форму слова (стол – стал-а – стал-у).

- Словаформаўтваральныя (сінкрэтычныя) – выкрнваюць і словаўтваральную і словазмяняльную функцыю (кум – кум-а: -а – не толькі выражае граматычнае значэнне Наз склону адз ліку, але і служыць сродкам утварэння назвы асоы жаночага роду).

Афіксы вылучаюцца і такой рысай, як абавязковая паўтаральнасць у словах, аналагічна пабудаваных і надзеленых агульнымі элементам значэння.

Корань слова.

-гэта абавязковая і неад̒ емная частка слова. Ён носьбіт рэчаўнага, матэрыяльнага значэння слова. Праз корань перадаецца агульнае значэнне слова.

Звязаныя корні (радыксоіды) адрозніваюцца ад свабодных тым, што:

не могуць ужывацца без словаўтваральных афіксаў

- самі па сабе не валодаюць дастаткова выразным значэннем

- абавязкова павінны паўтарацца ў радзе слоў, інакш не будзе падстаў для іх вылучэння.

 

 

(ст. 8-13)

 

Корань уяўляе сабой цэнтральную марфему слова, у якой засяроджана рэчыўнае

значэнне і якая далучае да сябе іншыя, службовыя марфемы, канцэнтруе іх вакол

сябе. Апошнія ўдакладняюць лексічнае значэнне слова, спалучаюць з іншымі словамі

ў выказванні. Корань вылучаецца звычайна ў цэлым мностве роднасных слоў, што

могуць належыць да розных часцін мовы (кошт, кашт-оў-н-ы, каўт-оў-н-а).

Каранёвая марфема нярэдка можа супадаць з самастойным словам (дуб, конь). У тых

выпадках, калі корань слова не падлягае далейшаму чляненню на значымыя часткі,

яго называюць невытворнай асновай, якая, такім чынам, супрацьпастаўляецца

вытворнай аснове слова, дзе вылучаюцца і корань, і афіксы (параўн., з аднаго оку:

вад-а, зямл-я, з другога: водн-ы, землян-ы). Выдзяленне грунтуецца на

супастаўленні з іншымі словамі (крык, крык-ну-ць, крык-лів-ы). Корані слоў

бываюць свабоднымі, калі яны сустракаюцца ў чыстым выглядзе, або без афіксаў (горад,

горад-а, горад-у) і звязнымі. Звязныя карані ў чыстым выглядзе не ўжываюцца (вул-іц-а,

вул-іч-н-ы). Карані бываюць адкрытыя(пе-ць, лі-ць) і закрытыя (галав-а, рук-а).

У выніку гістарычных пазіцыйных чаргаванняў гукаў марфемны склад кораня можа

мяняцца (бот – боцік, пень - пянёк). У некаторых выпадках корань слова выдзеліць

даволі цяжка, бо ён можа ўтварацца з адной фанемы (аб-у-ць), або з рознага

складу фанем (гн-а-ць, ган-ю).

Віды афіксальных марфем: прэфікс, суфікс, постфікс, інтэрфікс, конфікс (цыркумфікс), флексія. Рэгулярнасць/нерэгулярнасць, прадуктыўнасць/непрадуктыўнасць, матэрыяльная выражанасць/нявыражанасць, спрадвечнасць/запазычанасць афіксаў.

 

 

Суфікс. Суфіксы адносяцца да службовых марфем і надаюць слову дадатковае, або

дэрывацыйнае, значэнне (дом – дам-ін-а). Суфіксы размяшчаюцца заўсёды пасля

кораня слоыв або пасля 2га суфікса і іх месца з'яўляецца нязменным (грыб – грыб-ок

– грыб-оч-ак). Далучэнне суфікса да кораня слова можа мяняць часцінамоўную

прыналежнасць апошняга (бег – бег-а-ць). У склад можа ўваходзіць адна фанема (бял-і-ць), дзве (дабр-ат-а) і болей (сан-лів-ы). Бываюць адкрытымі (гля-ну-ць) і закрытымі

(садоў-нік). Пры наяўнасці некалькіх суфіксаў у слове, апошні з іх указвае на

часцінамоўную прыналежнасць гэтага слова (актыв-іст-к-к – наз., дабр-от-н-ы -

прыметнік). Часцей за ўсё суфіксы маюць матэрыяльнае выражэнне, але сустракаюцца

і нулявыя. Так, загадны лад дзеяслова можа выражацца пры дапамозе суфікса і- (ган-і,

няс-і), на на фоне якога адсутнасць афікса ў іншых здеясловах загаднага ладу

сігналізуе менавіта аб гэтай форме дзеяслова (кінь, ляг). Суфіксы могуць мець як

уласнабеларускае паходжанне тыпу –к, -нік, -іц, так і замежнага тыпу –ізм, -іст,

-аж, -ірав.

 

Кожны суфікс характарызуе тую ці іншую часцінамоўную прыналежнасць пэўнага слова, напрыклад, -нік- азначае, што адпаведнае слова з'яўляецца назоўнікам (падраў-нік),

-ава- -дзеяслоў (чар-ава-ць), -ліў- - рпыметнік (маўк-лів-ы). Ад суфіксаў

неабходна адрозніваць суфіксоіды, у значэнні якіх сумяшчаецца семантыка і кораня,

і суфікса, г. зн. дадзены значымы кампанент адносіцца да марфем пераходнага тыпу

(-вод: харавод, пчалавод; -мер: вадамер, -роб: земляроб, -люб: жыццялюб).

 

Прыстаўка (прэфікс). Уяўляе сабой службовую марфему, якая размяшчаецца перад

коранем слова, выконвае словазмяняльную (чытаць – пра-чытаць) і значна радзей

словаўтваральную ф-цыю (год - штогод). Прыстаўка далучаецца да цэлага слова і

часцей за ўсё не мяняе часцінамоўную прыналежнасць лексемы. Адна і тая ж

прыстаўка можа ўжывацца пры ўтварэнні слоў розных часцін мовы (загародка,

загародны, загарадзіць, зашмат). Прыстаўкі могуць складацца з адной фанемы (у-ступ-і-ць),

з 2х (на-нес-ці), шматфанемнымі (неда-гле-дзіць). У слове могуць сустракацца 2 і

болей прыставак (па-на-ва-дзіраць).

Большасць прыставак з'яўляецца незапазычанай. Да запазычаных адносяцца: анты-,

архі-, гіпа-, гіпер-, дэ-, контр-, суб-, супер-, ультра- і інш. Бываюць

адкрытымі (па-лічыць) і закрытымі (раз-лік). Адрозніваюць невытворныя, калі яны

не раскладаюцца на значымыя часткі (з-рабіць) і вытворныя (не-да-вучыцца).

 

Запазычаныя прыстаўкі актыўна спалучаюцца з уласна беларускімі словамі,

утвараючы лексічны гібрыд (анты-народны). Значэнне прэфікса не падляган

семантычнаму ўплыву з боку асновы слова, само ўздзейнічае на яе (апошні – перад-апошні).

 

Канчатак (флексія). Гэта службовыя марфемы, якія прадстаўляюць словазмяняльныя

формы і выкарыстоўваюцца для сінтаксічнага аб'яднання слоў у межах

словазлучэнняў, сказаў. Канчаткі ўжываюцца, як правіла, у канцы слоў, не

ўваходзяць у аснову слова і не ўплываюць на яго лексічнае значэнне. Канчаткі

шырока прымяняюцца ў граматычна зменных часцінах мовы: наз., дз., прым., ліч.,

займ., і не характэрны для прысл., інф., службовых слоў, апрача звязак. Бываюць

аднафанемнымі (дрэв-а), дзвюфанемныя (мэбл-яй), трохфанемныя (чорн-ымі). У

складаных лічэбніках адзначаюцца 2 і болей канчаткі (тр-ох-сот). Выконваюць і

словаўтваральную ф-цыю (ліс – ліс-а). Канчаткі могуць быць нулявыя, калі яны

фармальна не выражаны, але праяўляюцца ў парадыгме словазменных форм (конь -

каня). Выдзяляюцца пры скланенні імёнаў або пры спражэнні здеясловаў. Бываюць

адкрытымі (верш-амі) і закрытымі (агн-ём). У імёнах канчаткі сумяшчаюць у сабе

значэнне роду і ліку (рук-амі), у дзеясловах – асобы і ліку (піш-у).

 

Постфікс. Размяшчаюцца пасля канчаткаў, але уваходзяць у склад аднаго слова і

выражаюць як яго граматычнае, так і словаўтваральнае значэнне. Да постфіксаў

адносяцца фарманты –ся, -ца, -цца, -сьці, -сь, -небудзь, -це і інш. Словы з

падобнымі элементамі з'яўляюцца вытворнымі (мыю сябе - мыюся). У асноўным

адыгрываюць словаўтваральную ролю, акрамя –це, якая мае словазменны сэнс.

Далучаюцца да цэлага слова. Могуць далучацца і да нязменных слоў (ну-ка, усё-такі).

–ся (-ца) утварае пары пераходных – непераходных дзеяслоў (сніць-сніцца).

 

Інтэрфікс. Да іх належаць злучальныя элементы, якія аб'ядноўваюць асновы ў

саставе складанага слова, лучаць іх значэнні ў адзінае цэлае. Да іх належаць

фарманты: -а-, -е-, -і-, -о-, -ух-, -ох- (час-о-піс, дв-ух-томны).

 

Часам спецыялісты вылучаюць такія службовыя афіксы, якія складаюцца са

спалучэння прыстаўкі і суфікса, што далучаюцца да асновы слова (пад-барод-ак).

Спалучэнне такіх элементаў называецца конфіксам, або цыркунфіксам; лучнасць

прыстаўкі і суфікса носіць функцыянальны характар у межах слова. Матэрыяльная

раз'яднанасць прыведзеных элементаў дапускае іх інтэрпрэтацыю як прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне, але адметнасць яго палягн ў выкананні адзінай словаўтваральнай ролі.

 

(ст. 11, 30-33)






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.