Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Слоўнік, слоўнікавы артыкул, семантызацыя, каментарыі да слова (вакабулы), экземпліфікацыя, памета – асноўныя паняцці практычнай лексікаграфіі..






 

Слоўнікавы артыкул павінен мець па меншай меры наступныя камп``аненты: 1)

загаловачнае слова; 2) яго фармальныя характарыстыкі (граматычныя, арфаэпічныя,

арфаграфічныя і інш.); 3) яго семантызацыю; 4) вытрымкі з тэкстаў, што

ілюструюць тую або іншую фармальную ці семантычную асаблівасці загаловачнага

слова; 5) указанні на “суседзяў” загаловачнага слова ў лексічнай сістэме мовы па

розных восях семантычнай прасторы мовы; 6) спасылкі і даведкі рознага характару

і прызначэння.

Словаўтварэнне, прадмет і задачы вывучэння. Асноўныя адзінкі словаўтварэння.

 

 

Словаўтварэнне – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных (матываваных) слоў, спосабы і сродкі іх утварэння. Гэта і сам працэс утварэння новых слоў. Раздзел навукі аб мове, які вывучае словаўтваральны лад, называецца

словаўтварэннем. Задача – вывучэнне сродкаў і спосабаў утварэння новых слоў,

устанаўленне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і утворнымі ад

іх словамі і раскрыццё тых сістэмных адносін, што рэгулююць стварэнне новых слоў.

 

У словаўтварэнні вывучаюца толькі вытворныя словы, якія ўзніклі ў працэсе

словаўтварэння і значэнне і гучанне якіх абумоўлена іншымі аднакарэннымі словамі

(утваральнымі).

 

Вытворнае слова складаецца з утваральнай асновы і словаўтваральнага фарманта.

Утваральная аснова – гэта частка ўтваральнага слова, агульная з вытворным (бераг

– берагавы, аснова бераг-, фармант -ав-). Некаторыя словы маюць больш за адну

утваральную аснову (бетонамяшалка).

 

Словаўтваральны фармант - гэта сродак, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя словы.

 

Вытворнае і ўтваральнае слова звязаны адносінамі словаўтваральнай вытворнасці,

або матывацыі. Словаўтваральная вытворнасць – гэта такія адносіны паміж 2мя

аднакарэннымі словамі, калі значэнне аднаго можна растлумачыць праз значэнне

другога (выкладчык - выкладаць).

 

Вытворнае слова можа стаць утваральным для наступнага (чытаць – перачытаць -

перачытваць), утвараючы словаўтваральны ланцужок. Сукупнасць словаўтваральных

ланцужкоў, якія маюць адно і тое ж зыходнае слова – словаўтваральнае гняздо.

 

Касіць – выкасіць – выкошваць – выкошванне

 

- накасіць – накошваць – накошванне

 

Словаўтваральная парадыгма – гэта сукупнасць вытворных слоў, якія маюць адну

словаўтваральную базу:

Мар–ск-і

Мора - мар-ак

Мар-а-ход

Марфеміка як вучэнне аб мінімальна значымых частках слова. Слова і марфема. Адметныя прыметы марфемы: паўтаральнасць, непадзельнасць, значымасць, абстрактнасць і інш. Класіфікацыя марфем.

 

Марфеміка – раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго састаўныя(структурныя) часткі – марфемы, іх віды, будову і заканамернасці спалучэння ў слове (словаформе).

Слова – цэласнае адзінства, але структура слоў можа быць розная:

Простая (складаецца з корню, гэта значыць аснова = корню, да якіх далучаецца канчатак): стол, вад-а.

Складаная (вытворныя словы).

Марфемы – састаўныя часткі слова. Праз марфемы выражаюцца многія граматычныя значэнні:

- Канчатак – значэнне роду, ліку, асобы і г. д.

- Прыстаўка, постфікс – знач. трывання дзеяслова.

Марфемы з̒ яўляюцца канстытутыйнымі (вызначальнымі) прыметамі слова ў цэлым.

 

(ст. 5-13)

 

Адметныя прыметы:

 

Паўтаральнасць (Адна і тая ж марфема паўтараецца: стол-ік, коц-ік).

 

Непадзельнасць (калі драбіць, страчваецца ўласцівы ёй сэнс і атрымліваюцца

меншыя ужо нязначныя часткі слова - фанемы).

 

Значымасць

 

Абстрактнасць (матэрыяльная нявыражанасць.)






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.