Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Полісемія, сінанімія і аманімія фразеалагізмаў. Памылковае ўжыванне ўстойлівых словазлучэнняў у тэкстах СМІ.






Мнагазначнасць фразеалагізмаў

З'ява полісеміі ўласцівая як словам, так і фразеалагізмам, але яе пашыранасць, спосабы развіцця новых значэнняў і іншыя асаблівасці неаднолькавыя ў лексіцы і фразеалогіі.

Прыкладна чацвёртая частка лексікі беларускай літаратурнай мовы — мнагазначныя словы. Пераважаюць словы з двума значэннямі. Сярод астатніх мнага-значных слоў сустракаецца нямала такіх, якія за сваё шматвяковае жыццё развілі па некалькі дзесяткаў значэнняў. Так, семантычная структура дзеяслова ісці складаецца з 28 значэнняў і 35 сэнсавых адценняў. Усе значэнні полісемантычнага слова звычайна звязаны паміж сабой і ўзніклі ў выніку развіцця асноўнага, зыходнага значэння, шляхам метафарычнага, метанімічнага, ці сінекдахічнага пераносу адной з'явы на другую.

З 5755 фазеалагізмаў, пададзеных у Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы (1993; у дадейшым: ФСБМХ-_ на долю мнага значных прыходзицца 873 фразеалагізмы.^або 15 % ад агульна й колькасц і. Абсалютная болыпасць з гэтых выразаў мае па 2 значэнні; напрыклад: першая скрыпка абазначае 'найбольш уплывовая асоба ў якой-небудзь галіне, справе' і 'галоўная, вядучая роля ў чым-небудзь'; сабакам сена касіць — 'бадзяцца дзе-небудзь, займаючыся пустой ці невядома якой справай' і 'знаходзіцца невядома дзе, хаваючыся ад сям'і'.чТрохзначн ых фразеал агізмаў — 123 (адзін на адзін, зямлю грызцТГяк на ^ало7і»ТГ1нціТ)^натырохзнач-ных — 25 (без аглядкі, даваць дыхгпу, сам праз сябе і г. дТ)Гпгш__і1ач ных — 7 __(на ўсе заспгаўкі, на нагах, па-дымаць на ногі, на ўвесь ростп, на руках, сам па сабе, стпавіць на ногі), & дзш^-выраз~(разлўляць ротп) мае* 6-аначэнняў.

. Некатопьтя—аутары моваз наўчых прац личаць, што мнагазначнасць найчасцей назираецца сярод дзеяслоуных и прыслоуных фраз. На самай жа справе наяўнасць ці адсутнасць мнагазначнасці наўрад ці залежыць ад таго, да якога структурна-семантычнага тыпу адносіцца той ці іншы фразеалагізм. Дзеяслоўныя фразеалагізмы колькасна (іх болып за 2200) пераважа-юць над усімі іншымі разрадамі, а таму і мнагазначнасць сярод іх адпаведна часцейшая, чым сярод выразаў іншых тыпаў, а менавіта 350 дзеяслоўных фразеалагізмаў — мнагазначныя; напрыклад: хварэць на пана, цягнуць катпа за хвостп. Затым ідуць прыслоўныя фразеалагізмы, іх звыш 1700, сярод іх мнагазначных болып як 300: колькі было сілы, без нічога ніякага і інш. Пашыранасць полісеміі і сярод астатніх разрадаў амаль гэтак жа адпавядае ў працэнтных адносінах іх колькасным паказчыкам. Некалькі прыкладаў мнагазначных назоўнікавых фразеалагізмаў: манна нябесная, месца пад сонцам; прыметнікавых: адзін пад адзін, падбітпы ветпрам; мадальных: няма чаго казаць, па сло-вах (каго); выклічнікавых: крый бог, вецер у спіну; не-суадносных з часцінамі мовы: галава забітпа (у каго, чыя чым), рука не падымаецца (у каго, чыя).

Мнагазначнасц ь у лексіцы і фразеалогіі адрознів аецца і Неадно лькавым_узаемадзеяннем стылістычнай афарбоўкі з сэнсавай структурай полісемантычных слоў і фразеалапзмаў. Прыватныя значэнні полісемантычнага слова часцей за ўсё неаднародныя ў стылістычных адносінах. Інакш кажучы, расслаенне лексемы на некалькі значэнняў у болышасці выпадкаў суправаджаецца і яе стылістычным расслаеннем. Так, слова заяц у зыходным значэнні 'звярок-грызун' ней-тральнае і міжстылявое, а ў значэнні 'безбілетны пасажыр' мае афарбоўку неадабрэння і належыць да размоўных сродкаў; дзеяслоў заваліцца, апрача зыходнага, нейтральнага 'ўпасці за што-небудзь', мае яшчэ 8 значэнняў і адценняў, некаторыя з іх размоўныя ('атрымаць многа чаго-небудзь'), а некаторыя ('улегчыся', 'бесцырымонна зайсці куды-небудзь') прастамоўныя.

Пераважная большасць полісемантычных фразеала- гізмаў характарызуецца стылістычнай аднароднасцю, маналитнасцю их стылістычнага значэння, тая ці іншая канатацыя звычайна ахоплівае ўсе іх значанні. Сты-~лістычнае адзінства ўласцівае, напрыклад, мнагазначным фразеалагізмам: кніжнаму з адкрытпым забралам, функцыянальна не замацаваным выклікаць агонь на сябе, адкрываць сэрца, да апош'няга, не за гарамі, размоўным не чуць ног пад сабой, ні даць ні ўзяць, апало- скваць костачкі, прастамоўным вочы на лоб лезуць, за будзь здароў, адварочваць нос. Усе 6 значэнняў фразеа-лагізма разяўляць рот маюць адценне неадабрэння і з'яўляюцца прастамоўнымі. Аднолькавыя як у функцыянальна-стылявых, так і ў экспрэсіўна-ацэначных адносінах, напрыклад, прыватныя значэнні выразаў ад-лежваць бакі, брацца загрудкі, вымаць душу, якія ў слоўніку прыводзяцца з паметамі «разм., неадабр.». Або: ад адама — з паметамі «разм., іран.», адарваць галаву — «праст., незадав.».

У лексічным складзе мовы няма і не можа быць ніводнага мнагазначнага слова, якое б складалася толькі з пераносных значэнняў. А ў фразеалогіі ўсе прыватныя значэнні полісемантычнага выразу даволі часта бываюць вобразнымі, пераноснымі. Праўда, гэта адносіцца толькі да фразеалагічных адзінстваў — выразаў з жывой унутранай формай. Развіццё новага значэння ў такіх фразеалагізмах адбываецца ў выніку паўторнай метафарызацыі таго самага свабоднага словазлучэння, на аснове якога склалася і першае значэнне гэтага фразеалагізма.

Такім спосабам узніклі, напрыклад, усе значэнні фразеалагізма разяўляць рот ('пачынаць гаварыць'; 'не згаджацца, рэзка пярэчыць'; 'крайне здзіўляцца'; 'быць крайне няўважлівым'; 'зазяваўшыся, пераставаць рабіць што-небудзь'; 'прагнуць, хціва жадаць чаго-небудзь'). Аналагічна, у выніку абагульнення аднаго вобраза для абазначэння розных паняццяў, развілася мнагазначнасць у вельмі многіх фразеалагізмах: віць сваё гняздо, трымаць вуха востра, выпускаць з сваіх рук, высалапіўшы язык, гусіныя лапкі, заварочваць аглоблі, круціць хвастом, па самую завязку, сыходзіць са сцэны, сядзець на двух крэслах, як завязаць і г. д. Развіццё полісеміі ў выразах тыпу не браць у рот, у чатырох сценах адбывалася ў выніку паўторнага метанімічнага пераносу.

Што да фразеалагічных зрашчэнняў, то мнагазначнасць у іх развіваецца іншымі спосабамі. Адзін з іх — пераасэнсаванне першага 'значэння фразеалагізма. У такім разе другое ці другія значэнні складваюцца на базе першага, назва якога пераносіцца на іншыя сферы паняццяў.

Фразеалагізм бабіна лета, як ужо гаварылася ў §11, мае 4 значэнні. На аснове яго першага значэння ('ранняя восень з яснымі цёплымі днямі') у выніку метанімічнага пераносу развілося другое значэнне ('серабрыстае павуцінне, што плыве над зямлёй у дні бабінага лета'). Вынікам метафарычнага пераносу, з актуалізацыяй патэнцыяльных сем ('нібыта зноў лета вярнулася'), сталі яшчэ два значэнні: 'астра новабельгійская' (расліна, якая цвіце да глыбокай восені) і 'час прыліву новых сіл, творчай энергіі або ўзнікненне кахання ў пажылыя гады'. Вось прыклады на 2—4 значэнні: «Бабіна лета» плыло даўжэзнымі пасмамі ў паветры (Р. Мурашка); Блакітнае бабіна лета вытрымлівала першы снег і гінула толькі ў сапраўдны мароз (К. Чор-ны); У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй — квецень вясныі (П. Пруднікаў).

Фразеалагізм аддаваць канцы трохзначны. Яго першае значэнне ('адвязваць канаты, трос або ланцуг, калі судна адыходзіць ад прычала ў плаванне') ужываецца толькі ў прафесійным маўленні маракоў (замест афіцыйнага аддаваць швартовыя). Яно болып канкрэтнае, чым астатнія ('уцякаць' і 'паміраць'), якія развіліся на яго аснове. Гэтак жа, на базе першага значэння, звычайна суадноснага з канкрэтнымі з'явамі, узніклі новыя, болын адцягненыя значэнні ў шмат якіх выразах: божая кароўка, галава ідзе кругам, галава кружыцца, галава ходырам ходзіць, на вачах, баявое хрышчэнне, зялёны змей, косць ад косці, хлеб-соль, хлеб надзённы, плоць і кроў і інш.

Многія прыслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў спалучэнні з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі: жыць душа ў душу, ведаць як свае пяць пальцаў і г. д. Некаторыя з такіх выразаў страчваюць сваю ўнутраную форму, становяцца зрашчэннямі, пачынаюць выкарыстоўвацца з іншымі словамі-суправаджальнікамі, у выніку чаго ў іх развіваецца новае значэнне. Фразеалагізм на поўную катушку паходзіць з жаргону зняволеных, дзе катушка асацыіруецца з тэрмінам асуджэння, зняволення каго-небудзь. Зыходнае значэнне фразеалагізма — 'вельмі строга, на ўвесь тэрмін, прадугледжаны законам (асудзіць, пакараць і пад.)'. Два іншыя значэнні развіліся ў фразеалагізме, калі ён, маючы цьмяную ўнутраную форму, стаў спалучацца з дзеясловамі не «судовай» тэматычнай групы: 'па-сапраўднаму, як і трэба (жыць, працаваць, шыка-ваць і інш.)' і 'спаўна, як толькі можна (рабіць што-небудзь)'.

Аналагічным спосабам развіў у сабе аж 5 значэнняў фразеалагізм на ўсе застаўкі. У залежнасці ад таго, з якімі дзеясловамі ён спалучаецца, выраз рэалізуе значэнні: 'як толькі можна (рабіць што-небудзь)'; 'вельмі хутка, імкліва (бегчы, ехаць і пад.)'; 'вельмі гучна, голасна (храпці)'; 'вельмі моцна, празмерна (хваліць, расхвальваць і пад.)'; 'шырока, прыветліва (смяяцца, усміхацца)'. Развіццё полісеміі такім жа спосабам адбылося ў многіх прыслоўных выразах: без аглядкі, за маліну, на шырокую нагу, па самае годзе, пятае праз дзясятае, як на дзяды і г. д.

Мнагазначнасць фразеалагізма можа быць і вынікам функцыянальнага працэсу, які «звязаны са змяненнем сінтаксічнай ролі фразеалагічнай адзінкі» (13, с. 38) і найболып тыповы для прыелоўных і прыметнікавых фразеалагізмаў. Напрыклад, прыслоўны выраз так сабе мае 3 значэнні, два з іх прыслоўныя ('ні добра і ні дрэнна, пасрэдна, сярэдне' і 'без усякай прычыны'), а трэцяе — прыметнікавае ('ні добры і ні дрэнны, ся-рэдні'), якое развілося, калі фразеалагізм пачаў ужывацца ў ролі азначэння ці выказніка: Але ў нас тут... Так сабе лес (I. Чыгрынаў). Выраз на вагу золата абазначае і 'вельмі высока, дорага (цаніць, каштаваць і пад.)', і 'вельмі значны, каштоўны, цэнны'; пусці павалюся — 'вельмі дрэнны' і 'вельмі дрэнна'. Прыметнікавыя і прыслоўныя значэнні ўласцівыя і такім, напрыклад, фразеалагізмам: збоку прыпёку, з царом у галаве, хоць рэпу сей, ні даць ні ўзяць, на жабін скок, на адно вока, на ўсе сто, хоць куды, на адзін манер.

Як адну з асаблівасцей фразеалагічнай полісеміі варта адзначыць здольнасць некаторых выразаў сумяшчаць у сваёй семантычнай структуры супрацьлеглыя, антанімічныя значэнні. Так, двухзначны фразеалагізм мець вока абазначае 'вельмі паважаць каго-небудзь' і 'ненавідзець каго-небудзь'; далей некуды — гэта і 'лепш не можа быць', і 'горш не можа быць'. У некаторых выпадках суіснаванне ў фразеалагізме антаніміч­ных значэнняў абумоўліваецца кантэкстам. Ужываю-чыся ў адмоўных сказах, выраз можа атрымліваць супрацьлеглае значэнне. Параўн. два значэнні ('заўсёды' і 'ніколі') у фразеалагізме як свет светам: Як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет прыйшоў (Ф. Янкоўскі); Такое не здаралася, відаць, як свет све-там (Я. Брыль). Супрацьлеглыя значэнні маюць і не-каторыя іншыя фразеалагізмы: век-вяком, ад зары да зары.

Выявіць у сэнсавай структуры фразеалагізма асобныя яго значэнні і размежаваць іх дапамагае кантэкст (найбліжэйшае акружэнне фразеалагізма) і некаторыя іншыя фактары. Напрыклад, дзеяслоўны выраз ні на вока (вочы) у адным значэнні ('не цярпець, не хацець бачыць каго-небудзь') ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы і кіруе залежным словам у вінавальным склоне: / пайшлі па людзях перасуды пра заручыны Рэні й Міколы... Толькі маці яго — у сварку, ні на вочы Рэню... (Д. Бічэль-Загнетава). У другім значэнні ('не па-дабацца як непрымальнае') выраз ужываецца пры дзей-ніку са значэннем канкрэтнага прадмета (ежа, пітво) і патрабуе, каб залежнае ад яго слова стаяла ў даваль-ным склоне: Шаляніца... не бочылася, як, скажам, Ядзя Фінік, што ні на вока ёй спіртное (В. Мыслівец).

Існуе цэлы шэраг моўных паказчыкаў фра-зеалагічнай полісеміі.

Прыватныя значэнні ў фразеалагізме могуць размяжоўвацца з улікам таго, што адно з іх абсалютыўнае, а другое — канструктыўна абмежаванае. Першае значэнне фразеалагізма дзевяты вал ('грозная, нязломная сіла') абсалютыўнае, г. зн. самадастатковае, не патрабуе ўдакладнення іншымі словамі, а другое ('найболыпае праяўленне чаго-небудзь') рэалізуецца толькі ў пэўнай сінтаксічнай канструкцыі: дзёвяты вал ч а г о. Па-раўн. таксама: мядовы месяц і мядовы месяц ч а г о; першая ластаўка і першая ластаўка ч а г о. Падобнае назіраецца сярод розных семантыка-граматычных раз-радаў. Вось толькі некалькі фразеалагізмаў, якія ў сваім другім значэнні звязаны з залежным словам аба-вязковай сувяззю кіравання або прымыкання: за вушы не адцягнеш (каго ад чаго), віляць хвастом (перад кім), у нагах (чаго, у каго), не мёд (каму), хоць ваўкоў ганяй (дзе), абы дзень да вечара (каму).

Адно значэнне дастасоўваецца да асобы, а дру-гое — не да асобы. Так, у фразеалагізме траянскі конь адно значэнне — 'чалавек, які са здрадніцкімі намерамі дамагаецца чыйго-небудзь даверу, выдае сябе не за таго, кім з'яўляецца на самай справе', а другое^ — 'ашуканства, хітры падман'. Гэтак жа назоўнікавыя фразеалагізмы дзясятая спіца ў коле, музейная рэд-касць, пуцяводная зорка, косць ад косці, плоць ад плоці, плоць і кроў, кроў ад крыві і некаторыя іншыя адным значэннем абазначаюць чалавека з пэўнымі якасцямі, а другім — неадушаўлёны прадмет. Адно значэнне пры-метнікавага фразеалагізма не першай маладосці ('не малады, сярэдніх гадоў') дастасоўваецца да чалавека, а другое ('не новы, такі, які пабыў ва ўжыванні') — да машын, інструментаў і пад.

Адно значэнне абазначае канкрэтны прадмет, а другое — абстрактны: аўгіевы стайні — 'запушчанае памяшканне' і 'поўнае бязладдзе'; белая пляма — 'недаследаваны раён' і 'нявырашанае пытанне' і пад. Іншы раз фразеалагізм мае болып як два значэнні, ад-ны з іх дастасоўваюцца да канкрэтнага прадмета, а другія — да абстрактнага: святая святых, хлеб-соль і інш.

Размежаванне значэнняў у дзеяслоўных фразеалагізмах даволі часта звязана з асаблівасцямі суб'ектнага акружэння, з тым, як выражаецца дзейнік з пункту гледжання адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, канкрэтнасці-абстрактнасці. У мнагазначным фразеалагізме кантэкстуальныя сувязі яго значэнняў часцей за ўсё неаднолькавыя. Напрыклад, усе 4 значэнні фразеалагізма ўбірацца ў сілу рэалізуюцца пры розным суб'ектным акружэнні: першае — пры дзейніку са значэннем асо-бы, другое — пры дзейніку са значэннем неадушаўлёнага прадмета (назвы раслін), трэцяе — пры дзейніку са значэннем абстрактнага прадмета, чацвёртае — пры дзейніку са значэннем асобы ці сукупнасці асоб.

Яшчэ прыклады. У трохзначным фразеалагізме сесці макам дзейнік у адным значэнні абазначае асобу, у другім — назвы раслін, у трэцім — абстрактны прадмет. Двухзначныя выразы ісці ўгору, выплываць на паверхню, вылятаць у трубу, выядаць вочы, каціцца ўніз і інш. у адным значэнні спалучаюцца з дзейнікам-асобай, а ў другім — з абстрактным назоўнікам. Фразеалагізм у ажуры ў першым значэнні ўступае ў сувязь з дзейнікам-займеннікам усё, а ў другім — з абстракт-ным назоўнікам.

Ва ўсіх гэтых прыкладах кожнае значэнне абазначае асобнае паняцце. I толькі пры размежаванні значэнняў 'памерці' (пра чалавека) і 'здохнуць' (пра жывёлу) у такіх, напрыклад, фразеалагізмах, як дух выпусціць, адкінуць капыты, абодва значэнні суадносяцца з адным паняццем 'перастаць існаваць, стаць мёртвым'.

5. Пры выяўленні і размежаванні асобных значэнняў
у дзеяслоўных фразеалагізмах улічваюцца асаблівасці
аб'ектнага акружэння, таго, якім аб'ектам, аду-
шаўлёным ці неадушаўлёным, кіруе фразеалагізм. На-
прыклад, выраз здаваць у архіў у спалучэнні з аду-
шаўлёным назоўнікам-дапаўненнем ужываецца са зна-
чэннем 'адхіляць каго-небудзь, лічачы непрыдатным да
якой-небудзь дзейнасці', а спалучаючыся з неаду-
шаўлёным назоўнікам, абазначае 'прызнаваць што-
небудзь застарэлым, забываць'.

Ў слоўніках такія фразеалагізмы падаюцца з займеннікавымі паказчыкамі на іх сувязь з кантэкстам. Так, з займеннікам каго (для аднаго значэння) і што (для другога значэння) прыводзяцца, напрыклад, такія выразы: бачыць наскрозь, як і не было, выводзіць са строю, як вадой змыла, падтоптваць пад ногі, пры-біраць да рук. Параўн. фразеалагізмы з іншымі займеннікавымі паказчыкамі для розных значэнняў: даваць ход (каму — чаму), браць верх (над кім — над чым), вастрыць зубы (на каго — на што).

6. Аб'ектнаму акружэнню мнагазначных фразеала-
гізмаў (дзеяслоўных, прыслоўных, а таксама несуад-
носных са словам) уласцівыя і іншыя абавязковыя
кантэкстуальныя сувязі (не толькі кіравання, але дапа-
савання і прымыкання). Гэтыя сувязі неаднолькавыя ў
кожным значэнні, чым і выяўляецца асобнасць, сама-
стойнасць прыватных значэнняў. Гэта можна паказаць
на прыкладзе (скарочанага тут) апісання ў ФСБМ фра-
зеалагізма іграць ролю:

\.(якую ў чым. дзе. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы, адуш., канкр. ці абстр. прадмета. Мець значэнне, аказваць уздзеянне на ка- го-, што-н. Тут, вядома, значную ролю іграла даўняя ўзаемная ва-рожасць паміж Сіўцом і Сівалапамі. Зарэцкі.

каго. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Выць кім-н., высту-паць у якасці каго-н. Кейтэль... хацеў, няйначай. іграць ролю гэтка-га бывалага ваякі... Дамашэвіч.

каго перад кім. Часцей неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы. Прытварацца, прыкідвацца, не быць самім сабою. Перад Чар-навусам ён імкнецца іграць ролю шчырага друга. Шкраба.

 

Вось яшчэ некалькі прыкладаў з паказам у дужках аб'ектнага акружэння, характэрнага для розных значэнняў у дзеяслоўных, прыслоўных і несуадносных фразеалагізмах: есці хлеб (з чаго — чый), перакідаць мост (да чаго — куды, да чаго — паміж кім, паміж чым), на манер (які, чый — каго, чаго, якога), пад маркай (чаго, якой — каго), жывога месца не застало-ся (на кім — у чым, дзе), і печкі і лаўкі (каму — у каго з кім).

I 7. Крытэрыем размежавання значэнняў у прыслоўных фразеалагізмах вельмі часта выступаюць аба-вязковыя словы-суправаджальнікі. Семантычна яны аказваюць уплыў на сэнсавы бок фразеалагізма і слу-жаць сродкам адрознення аднаго значэння ад другога. Так, фразеалагізм адным вокам, ужываючыся пры дзеясловах глянуць, зірнуць, рэалізуе значэнне 'крыху, нядоўга, імгненна', а пры дзеясловах наглядаць, пагля-даць, пазіраць абазначае 'спадцішка, адначасова з чым-небудзь'. Першае значэнне фразеалагізма днём з агнём ('ніякімчынам, аніяк') рэалізуецца пры дзеяслове з адмоўем не знайсці: У вайну мыла было днём з агнём не знайсці (I. Сіняўскі). У другім значэнні ('з вялікімі цяжкасцямі, прыкладаючы значныя намаганні') гэты выраз ужываецца з абавязковымі словамі-суправаджальнікамі шукаць, пашукаць: О, цяпер такіх няве-стак днём з агнём пашукаць трэба (А. Цяжкі).

Адрозніваюцца значэннем і яшчэ шматлікія прыслоўныя фразеалагізмы, якія ў кожным значэнні спапучаюцца са строга-акрэсленымі словамі-суправаджальнікамі: адзін на адзін, вочы ў вочы, на ўсе грудзі, дагары нагамі, святым духам, на злом галавы, з пятага на дзесятае і пад.

8. Значэнні фразеалагізма нярэдка адрозніваюцца па той рознай сінтаксічнай функцыі, з якой яны выкары­стоўваюцца, і, у адпаведнасці з гэтым, па сваім неад-нолькавым катэгарыяльным значэнні. Параўн. два прыклады: У цябе голас як іерыхонская труба! (А. Маўзон); Паветрадуў каля самай зямлі. Грыміць як іерыхонская труба (В. Макарэвіч). У першым сказе фразеалагізм як іерыхонская труба абазначае 'вельмі гучны, моцны, прарэзлівы', гэта прыметнікавы выраз, які тут выступае ў сінтаксічнай ролі выказніка. У другім прыкладзе фразеалагізм з'яўляецца акалічнасцю і мае прыслоўнае значэнне 'вельмі гучна'.

Два розныя значэнні (прыслоўнае і прыметнікавае) маюць і такія, напрыклад, фразеалагізмы: як у аптэцы, з бляскам, з рук вон, як гром з яснага неба, на адзін капыл, як ёсць, за маё-маё, разлюлі-маліна. Рознымі ка-тэгарыяльнымі значэннямі і сінтаксічнымі функцыямі характарызуюцца шмат якія фразеалагізмы; напрык-лад, назоўнікавае і прыметнікавае значэнні маюць вы-разы: першы-лепшы, стрэчны і папярэчны; назоўнікавае і прыслоўнае: мора разліўное; прыслоўнае і выклічнікавае: з богам, як бог свят; прыслоўнае і ма-дальнае: адно слова, між іншым; выклічнікавае і дзея-слоўнае: няма дурняў; мадальнае і прыметнікавае: па крайняй меры.

9. Прыватныя значэнні полісемантычнага фразеалагізма часта адроз'ніваюцца па стылістычнай афарбоўцы. Так, пяцізначны фразеалагізм на ўвесь рост не мае стылістычнага адзінства, яго значэнні разыходзяцца ў фунцыянальна-стылявых адносінах: два значэнні — кніжныя, тры — функцыянальна не замацаваныя. Першае значэнне фразеалагізма бабіна лета як адзіная назва для абазначэння пэўнай часавай рэаліі кваліфікуецца як функцыянальна не замацаванае, а тры астатнія — як размоўныя. У фразеалагізме аддаць канцы першае значэнне — размоўнае, а два другія — прастамоўныя. Розную функцыянальна-стылявую афарбоўку маюць значэнні і такіх, напрыклад, фразеалагізмаў: стукаць у дзверы, з усёй душой, божая кароўка, не першай маладосці, убачыць свет.

Іншы раз стылістычнае расслаенне мнагазначнага фразеалагізма ахоцлівае толькі экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, але не пашыраецца на функцыянальна-стылявое адзінства. Напрыклад, размоўны фразеалагізм

без году тыдзень мае два значэнні, у адным з якіх ('зусім нядаўна') адсутнічае ацэначнасць: Ну, які з мя-не разведчык?.. Без году тыдзень, як я сюды пераведзе-ны (Я. Брыль). Другое яго значэнне ('з вельмі малым вопытам работы') ускладнена іранічным ацэначным момантам: Люба... пакідае лепшае ўражанне, чымся ўсе гэтыя без году тыдзень правадыры шматмільённага сялянства (Р. Мурашка). Тое самае можна сказаць і ў дачыненні да фразеалагізма прыбіраць да рук, адно са значэнняў якога мае афарбоўку неадабрэння.

Часам адно значэнне (напрыклад, у фразеалагізме першай гільдыі) ужываецца з адценнем адабрэння, а другое — з адценнем неадабрэння. Неаднолькавай экс-прэсіўна-ацэначнай афарбоўкай характарызуюцца та-кія, напрыклад, фразеалагізмы: абіваць бакі, біць язык аб зубы, галава забіта, на лес гледзячы, званіць ва ўсе званы, так званы, мокрая курыца, зямлю грызці, віць сваё гняздо.

Абмежаваная сінанімія таксама можа быць па-казчыкам мнагазначнасці. Адно значэнне ў фразеала-гізме можа мець сінонімы, а другое іх не мае. Трох-значны фразеалагізм кульгаць на абедзве нагі толькі ў трэцім значэнні ('вельмі дрэнны') уступае ў сінаніміч-ныя адносіны з іншымі фразеалагізмамі. Не ўсе зна-чэнні ахоплены сінанімічнымі адносінамі і ў такіх фра-зеалагізмах: адзін пад адзін, як апараны кіпнем, пад бокам, вастрыць лыжы, не лезе ў галаву, не пакідаць каменя на камені і інш.

Як крытэрый размежавання значэнняў выступае і абмежаваная антанімія. Яна ахоплівае не ўсе значэнні фразеалагізма, а толькі адно з іх. Напрыклад, у двух-значным фразеалагізме хвастом накрыцца адно яго значэнне ('не выканаць абяцанага') мае антонім тры-маць сваё слова. Калі ў фразеалагізме больш чым два значэнні, то ён можа знаходзіцца адначасова ў не-калькіх антанімічных сувязях. Напрыклад, у чатырох-значным выразе без аглядкі два значэнні ўтвараюць ан-танімічныя адносіны, а два не маюць іх. Абмежаваная антанімія ўласцівая такім, напрыклад, фразеалагізмам: браць у свае рукі, валіць з ног, вісець на шыі, на адно вока, птушка невысокага палёту.

Пры размежаванні фразеалагічнай полісеміі ўлічва-юцца ўсе магчымыя крытэрыі. Так, у трохзначным фразеалагізме як адзін два значэнні рэалізуюцца ў сінтаксічнай ролі акалічнасці, а трэцяе выступае як аз-начэнне або выказнік. Першае значэнне ('без выклю-чэння, абсалютна') ужываецца толькі пасля слова ўсе, другое ('аднадушна, дружна') — пры дзеясловах-суправаджальніках рабіць, стаць і пад., трэцяе ('зусім аднолькавыя і добрыя ў якіх-небудзь адносінах') — пры назоўніку са значэннем адушаўлёнага ці канкрэтнага прадмета. Першае і трэцяе значэнні ўступаюць у сінанімічныя адносіны, другое — сінанімаў не мае. Трэцяе значэнне мае афарбоўку адабрэння.

 

Сінанімічнасць фразеалагізмаў

Фразеалагічныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, маюць тоеснае ці гранічна блізкае значэнне, належаць да аднаго семантыка-граматычнага тыпу, але звычайна адрозніваюцца адзін ад другога адценнямі значэння, стылістычнай афарбоўкай і іншымі адметнымі адзнакамі.

Вазьмем, напрыклад, такі сінанімічны рад: выхо-дзіць у людзі, выходзіць на арбіту, выбівацца ў людзі, ісці ўгору, ісці ў людзі, далёка пайсці, прабіваць сабе дарогу, пракладаць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях (куды). Усе гэтыя дзеяслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца з агульным значэннем 'дабівацца высокага становішча ў жыцці'. Фразеалагізмы ж выбівацца ў людзі, прабіваць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях маюць дадатковае сэнсавае адценне 'настойлівымі нама-ганнямі', а фразеалагізм выходзіць на арбіту ўтрымлівае адценне 'станавіцца прыкметным, вядо-мым'. Фразеалагдзмам далёка пайсці і прабіваць сабе дарогу ўласціва афарбоўка адабрэння, а выразы выхо-дзіць на арбіту, ісці ўгору надзелены ацэначнай рухо-масцю і могуць ужывацца з адценнем то адабрэння, то неадабрэння. Прабіваць сабе дарогу, пракладаць сабе дарогу, працярэбліваць сабе шлях — функцыянальна не замацаваныя фразеалагізмы, астатнія — размоўныя. Выраз далёка пайсці, у адрозненне ад астатніх, ужываецца толькі ў форме закончанага трывання. Выраз пра-цярэбліваць сабе шлях (куды) звязваецца са словамі свабоднага ўжывання спосабам прымыкання.

У навуковай літаратуры іншы раз гаворыцца, што сінанімічнасць у фразеалогіі — параўнальна рэдкая з'ява і што ў фразеалагічныя сінанімічныя рады, у адрозненне ад лексічных, звычайна аб'ядноўваюцца два фразеалагізмы, часцей за ўсё аднаструктурныя.

Калі параўнаць сінанімічнасць у лексічным і фразеалагічным складзе нашай мовы, то можна выявіць, што фразеалагізмы значна часцей, чым словы, уступаюць у сінанімічныя сувязі. Як засведчана ў «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі, толькі прыкладна дзесятая частка слоў (каля 11 тысяч) аб'ядноўваецца ў сінанімічныя рады (іх каля 1900). У фразеалогіі ж абсалютная болыпасць фразеалагізмаў (а менавіта 3600 адзінак, ці 62 % ад агульнай колькасці) ахоплена сінанімічнымі сувязямі.

Сінанімічныя рады, у якія ўваходзяць два фразеалагізмы, сустракаюцца ў 4 разы радзей, чым сінанімічныя рады, што складаюцца з трох і значна болын фразеалагічных адзінак. Так, у сінанімічны рад з агульным значэннем 'спрытна, хітра ашукваць, пад-манваць' аб'ядноўваюцца 30 фразеалагізмаў: абводзіць вакол пальца (каго), абуваць у лапці (каго), бакі за-біваць (каму), браць на арапа (каго), браць на бога (каго), браць на вудачку (каго), браць на пушку (каго), вадзіць за нос (каго), вешаць < лапшу> на вушы (каму), віляць хвастом, выводзіць у поле (каго), гнуць дугі, гу-ляць у ката і мышку, дурыць галаву (каму), задурыць галаву (каму), замазваць вочы (каму), замыльваць вочы (каму), запраўляць арапа (каму), кампасціраваць мазгі (каму), корчыць дурня, круціць хвастом, муціць галаву (каму), настаўляць акуляры (каму), прадаць (каго) і грошы палічыць, пудрыць мазгі (каму), пускаць пыл у вочы (каму), сляпіць вочы (каму), травіць баланду, туманіць вочы (каму), туманіць галаву (каму).

Найболыная колькасць фразеалагізмаў (55) увахо-дзіць у сінанімічны рад, які ўзначальваецца дамінантай хоць адбаўляй (каго, чаго) са значэннем 'вельмі многа':

адбою няма (ад каго), ад пуза, без ліку, без меры, будзь здароў, бяры не хачу (чаго), валіцца цераз горла (у ка-го), вышэй галавы (чаго), да гібелі (каго, чаго), дай бог, дай бог кожнаму, да ліха, да Масквы ракам не пера-ставіш (каго), да халеры (каго, чаго), да хваробы, да чорта, дзякуй богу, з горла лезе (у каго), з горла прэ (у каго), імя (каму, чаму) легіён, канца-краю не відаць (чаму), колькі ўлезе, колькі хочаш, мора разліўное, на валовай скуры не спішаш (чаго), не кот наплакаў, не-пачаты край (чаго), не хаханькі, пальцам не пра-ткнуць (каго), па < самае> горла, па < самую> завязку, па < самыя> вушы, плюнуць некуды, повен рот, праз меру, сорак саракоў (чаго), у кожнай кішэні па жмені (каго), хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), хоць зава-ліся (чаго), хоць заліся (чаго), хоць плот гарадзі (кім, каго), хоць ты махалам махай, цераз край (каго, чаго), цьма цьмушчая (каго, чаго), цэлы воз (каго, чаго), чор-тава гібель (каго, чаго), чортава процьма (каго, чаго), чорт што (чаго), як бобу (каго), як гразі (каго, чаго), як дроў, як завязаць, як на дзяды, як сабак нярэзаных (каго).

Як відаць з прыведзеных прыкладаў, раней памянёнае сцвярджэнне, нібыта сінанімічныя рады найчасцей уключаюць у сябе аднаструктурныя фразеалагізмы, не падмацоўваецца, а абвяргаецца. Быразы, аднолькавыя паводле сваёй структуры, пабудаваныя па адной мадэлі, аб'ядноўваюцца ў сінанімічныя рады (звычайна двух-членныя) вельмі рэдка: як ветрам абдало — як агнём апякло; як нажом адрэзаў — як сякерай адсек; дойная карова — бяздонная бочка; ад альфы да амегі — ад а да я — ад слова да слова. Зрэдку аднаструктурныя фразеалагізмы ўтвараюць мнагачленны сінанімічны рад; напрыклад, з 15 выразаў складаецца група сінонімаў на чале з дамінантай даваць лататы.

У сінанімічныя групы найчасцей уваходзяць рознаструктурныя фразеалагізмы: адзін на адзін — вока на вока — з вока на вока — на чатыры вокі — сам-насам, а таксама падобнаструктурныя, г. зн. такія, у якіх граматычна галоўны кампанент выражаны аднолькавай часцінай мовы (напрыклад, дзеясловам), а іншыя кампаненты звязаны з галоўным па-рознаму, не па адноль­кавай схеме. Параўн., напрыклад, падобнаструктурныя выразы з пададзенага вышэй сінанімічнага рада: абво-дзіць вакол пальца — абуваць у лапці — бакі за-біваць — браць на арапа — вадзіць за нос — вешаць < лапшу> на вушы — віляць хвастом — выводзіць у поле і інш.

У сінанімічным радзе, які пачынаецца дамінантай хоць адбаўляй, пераважаюць рознаструктурныя фразеалагізмы, ёсць у ім і аднаструктурныя (хоць заваліся — хоць заліся; непачаты край — чортава гібель — чор-тава процьма; як бобу — як гразі — як дроў) і падоб-наструктурныя фразеалагізмы (валіцца цераз горла — з горла лезе). Параўн. таксама іншы сінанімічны рад: ва-ды не замуціць, мухі не пакрыўдзіць, цішэй вады < і> ніжэй травы, божая кароўка.

Неаднолькавая структура — гэта адна з адметнасцей фразеалагізмаў, аб'яднаных у сінанімічныя рады.

Назавём, апрача ўжо адзначанай структурнай неаднатыпнасці, іншыя адрозненні паміж фразеалагізмамі, прааналізаваўшы для гэтага сінанімічны рад з да-мінантай хоць адбаўляй.

Гэта, па-першае, невялікія сэнсавыя разыходжанні паміж фразеалагізмамі. Некаторыя з іх (адбою няма, валіцца цераз горла, па < самую> завязку і інш.) пры агульным для ўсіх значэнні 'вельмі многа' ўтрымліваюць дадатковае адценне 'празмерна многа, болын, як трэба', а выраз не кот наплакаў абазначае 'многа, нямала'.

Па-другое, фразеалагізмы адрозніваюцца экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай. Выразы валіцца цераз горла, з горла лезе, як сабак нярэзаных надзелены афарбоўкай неадабрэння, не кот наплакаў — жар-таўлівасці, з горла прэ — пагардлівасці.

Па-трэцяе, ёсць адрозненні паміж фразеалагізмамі з боку іх функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Пе-раважная болыпасць выразаў (хоць адбаўляй, бяры не хачу, вышэй галавы, хоць гаць гаці і інш.) — раз-моўныя; ад пуза, да халеры, да чорта, плюнуць некуды, да хваробы, з горла прэ, як сабак нярэзаных — прастамоўныя; імя легіён - кніжны. Дарэчы, выраз сорак са-ракоў адрозніваецца ад іншых сваёй устарэласцю, прыналежнасцю да пасіўнага складу фразеалогіі.


 

Па-чацвёртае, фразеалагізмы далёка неаднолькавыя па сваіх спалучальных асаблівасцях. Тут можна вылучыць некалькі груп. Адны фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў адносінах да людзей (у слоўніку маюць займеннікавы паказчык каго): пальцам не праткнуць (каго), у кожнай кішэні па жмені (каго), як бобу (каго) і інш. Выраз як сабак нярэзаных дастасоўваецца як да людзей, так і да іншых адушаўлёных прадметаў. У дру-гую групу ўваходзяць фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да людзей і неадушаўлёных прадметаў (з займеннікавымі паказчыкамі каго, чаго): без ліку, будзь здароў, да ліха, хоць ты махалам ма-хай, цераз край, цьма цьмушчая, чортава процьма, як гразі і г. д. Трэцяя група аб'ядноўвае выразы, якія спалучаюцца толькі з неадушаўлёнымі прадметамі (маюць паказчык чаго): ад пуза, дзякуй богу, непачаты край, сорак саракоў, чорт што, як завязаць і інш. Тут у сваю чаргу вылучаюцца выразы, якія ўступаюць у кантакт толькі з пэўнымі неадушаўлёнымі прадметамі. На-прыклад, вышэй галавы і па < самае> горла кантактуюць з назоўнікамі работа, клопаты і пад., мора разліўное ўжываецца, калі гаворка ідзе пра віно, гарэл-ку і пад., на валовай скуры не спішаш — пра клічкі, прозвішчы, повен рот — пра турботы, клопаты, хоць заваліся — пра сена, дровы, ламачча і пад., хоць за-ліся — пра ваду, малако і пад., як на дзяды — пра яду, бяры не хачу — пра матэрыялы, ежу і інш.

Ёсць і іншае непадабенства паміж фразеалагізмамі паводле іх спалучальных магчымасцей. Некаторыя выразы кіруюць аб'ектам не ў форме роднага склону (каго, чаго), а ў іншых склонах; ёсць выпадкі беспрыназоўнікавага і прыназоўнікавага, а таксама варыянтнага кіравання: адбою няма (ад каго), валіцца з горла (у каго), канца-краю не відаць (чаму), імя (каму, чаму) ле-гіён, хоць гаць гаці (каго, чаго, кім, чым), хоць плот гарадзі (кім, каго). Выраз колькі ўлезе рэалізуецца пры дзеясловах браць, набраць і пад., а колькі хочаш — пры дзеясловах даваць, адпускаць і інш. Фразеалагізмы не кот наплакаў і не хаханькі ўжываюцца пры дзейніку, які выражаецца колькасна-іменным спалучэннем: Паўтары тысячы цалковых, гэта, брат, не кот на­плакаў (М. Лынькоў); Семнаццаць кіламетраў — не хаханькі (У. Кбрбан).

Спалучальныя адрозненні, як і некаторыя іншыя адметнасці, часам становяцца падставай для ўтварэння суадносных сінанімічных радоў, у якія ўваходзяць сэнсава збліжаныя фразеалагізмы. Так, агульнае значэнне 'вельмі многа' маюць не толькі сінанімічны рад з дамінантай хоць адбаўляй, а і яшчэ чатыры сінанімічныя рады. У першы з іх уключаюцца фразеалагізмы мех з торбай, мех і кайстру, сем карабоў, бочку арыштан-таў, сем вёрст да нябёс і ўсё лесам. Усе яны, па-першае, семантычна адрозніваюцца ад выразаў папя-рэдняга сінанімічнага рада, бо абазначаюць не 'вельмі многа', а 'вельмі многа і абы-чаго'; па-другое, рэалізуюць сваё значэнне толькі пры дзеясловах-суправаджальніках закончанага трывання нагаварыць, навыдумляць і пад. Другі сінанімічны рад складаецца з аднаструктурных і падобнаструктурных фразеалагізмаў, якія маюць значэнне 'вельмі многа, у вялікай колькасці' і дастасоўваюцца звычайна да грыбоў і ягад: хоць касой касі, хоць вазамі вазі, хоць граблямі грабі, хоць касу закладвай. Трэці сінанімічны рад аб'ядноўвае фразеалагізмы куры не клююць, хоць сцены ў хаце аб-клейвай, спалучальныя магчымасці якіх абмяжоўва-юцца толькі словам-суправаджальнікам грошай. У чац-вёрты сінанімічны рад уваходзяць фразеалагізмы яблы-ку няма дзе ўпасці (у чым) і як селядцоў у бочцы (у чым). Яны ўжываюцца ў дачыненні да мноства людзей у якім-небудзь месцы (памяшканні, вагоне і пад.).

Паміж фразеалагізмамі аднаго сінанімічнага рада могуць быць не тоЛькі спалучальныя разыходжанні, але і іншыя адрозненні граматычнага характару. Напрыклад, у групе фразеалагізмаў са значэннем 'памерці' сінанімізуюцца дзеяслоўны выраз са зменнай формай загавець (ю, -еш, -е і г. д.) душой і нязменны выраз з капылоў далоў. Дзеяслоўны кампанент фразеалагізма мала кашы еў рэалізуецца і ў такіх формах: ела, елі, з'еў, з'ела, з'елі, а сінонім гэтага выразу молада-зеле-на — нязменны.

Фразеалагізмы-сінонімы, нават тады, калі яны адэкватныя паводле семантыкі, стылістычнай афарбоўкі, структуры і спалучальнасці, усё роўна адрозніваюцца

адзін ад аднаго сваім этымалагічным вобразам, не-паўторнай унутранай формай. Параўн., напрыклад: мокрая курыца — мокрая ануча; у абозе — у хвасце.

Нягледзячы на гэта, шмат якія фразеалагізмы ўзаемазамяняльныя ў любым кантэксце. Замяняць адзін аднаго могуць перш за ўсё аднаструктурныя фра-зеалагізмы, калі толькі яны аднолькавыя ў семантыка-стылістычных адносінах. Такія фразеалагізмы характа-рызуюцца «самай высокай сінанімічнасцю» (8, с. 4). Свабодна замяняюцца, скажам, такі выраз са значэннем 'кідацца наўцёкі, уцякаць': даваць лататы, аддаваць канцы, падмазваць пяткі, даваць драпака, паказваць пяткі.

Узаемазамяняльнымі могуць быць і падобнаструк-турныя фразеалагізмы; напрыклад, выразы са значэн-нем 'зусім не (патрэбны каму-небудзь)': як дзірка ў мосце, як леташні снег, як пятае кола ў возе, як зайцу стоп-сігнал, як рыбе парасон, як сабаку пятая нага. Замена рознаструктурных фразеалагізмаў, калі іх кан-тэкстуальныя сувязі неаднолькавыя, патрабуе абавяз-ковай перабудовы сказа. Параўн., напрыклад, ужыван-не фразеалагізмаў салаўі пяюць у жываце (чыім, у каго) і падцягвала жывот (каму, у каго): У жываце маім ужо даўно салаўі пяюць (Я. Купала); А Фінця ім глядзела ў рот, і ёй падцягвала жывот (К. Крапіва).

У якасці дамінанты (стрыжнёвага, апорнага выразу) сінанімічнага рада звычайна выступае найболып ужы-вальны фразеалагізм, які мае шырокую кантэкстуаль-ную спалучальнасць і, што асабліва важна, здольны больш-менш свабодна замяшчаць у кантэксце іншыя сінанімічныя выразы. У сінанімічнай групе фразеала-гізмаў з агульным значэннем 'вельмі многа' такімі якасцямі найболып валодае фразеалагізм хоць адбаўляй (каго, што). Ён ужываецца ў дачыненні як да людзей, так і да канкрэтных і абстрактных прадметаў: Кавале-раў у санінструктара хоць адбаўляй (I. Навуменка); У вас тут сваіх вяснянак хоць адбаўляй (I. Аношкін); Не лепшы і Харчаў, у якога, здавалася б, вопыту — хоць адбаўляй (I. Мележ). Гэты выраз «без урону для сэнсу замяняе любы фразеалагізм» у сваім сінанімічным ра-дзе, «тады як адваротнай замены можа і не быць» (8, с. 5). Напрыклад, у наступных сказах фразеалагізмы вышэй галавы, па самыя вушы, якія звычайна даста-соўваюцца да слоў работа, клопаты, справа, лёгка за-мяняюцца дамінантай хоць адбаўляй: Гэтымі днямі ра-боты было вышэй галавы (А. Кажадуб); А тут без яго клопатаў па самыя вушы (С. Грахоўскі). Аднак «адваротнай замены» (у раней прыведзеных сказах з фразеалагізмам хоць адбаўляй) зрабіць нельга.

Сінанімія фразеалагізмаў цесна звязана з іх мнага-значнасцю. Калі фразеалагізм мае не адно, а некалькі значэнняў, то кожнае яго значэнне можа мець свае сінанімічныя сувязі. Так, выраз пальчыкі абліжаш мае два значэнні, кожнае з якіх утварае свой сінанімічны рад, які складаецца з фразеалагізмаў, розных для кож-нага значэння. Бывае і так, што розныя значэнні аднаго мнагазначнага фразеалагізма супадаюць са значэннямі другога мнагазначнага фразеалагізма. Напрыклад, трохзначны выраз адзін на адзін мае тры сінанімічныя рады, у кожны з якіх, апрача іншых фразеалагізмаў, уваходзіць адным са сваіх значэнняў і выраз сам-насам. Найчасцей не ўсе значэнні мнагазначнага фразеалагізма ўтвараюць сінанімічныя рады. Так, чатырохзначны фразеалагізм без аглядкі толькі ў двух значэннях усту-пае ў сінанімічныя адносіны з іншымі выразамі.

Можна адзначыць як выключэнне з агульнага пра-віла і такую з'яву: двухзначны выраз мець вока адным сваім значэннем сінанімізуецца з адназначным, анта-німічным па форме не мець вока.

 

Антанімічнасць фразеалагізмаў

Антанімія ў фразеалогіі — значна радзейшая з'ява, чым сінанімія. Як зафіксавана ў ФСБМ, толькі 412 фразеалагізмаў, або 7 % ад агульнай колькасці, усту-паюць у антанімічныя адносіны з іншымі фразеала-гізмамі.

Фразеалагічныя антонімы — гэта выразы з палярна супрацьлеглым значэннем. Напрыклад, за вочы — гэта 'пры адсутнасці каго-небудзь, завочна', а ў вочы — 'у прысутнасці каго-небудзь, адкрыта і нічога не хаваю-чы'. Фразеалагізмы-антонімы зрэдку адначасова выка-рыстоўваюцца ў адным кантэксце, непасрэдна супраць-пастаўляючыся: За вочы вернуць лухту на яго, а ў вочы падмазваюцца, фальшывяць (М. Машара). Або: За свой век я... быў, як кажуць, на кані і пад канём. Больш, ка-нечне, пад канём (Б. Сачанка); Толькі будучыня пака-жа, хтпо з іх са шчытпом, а хтпо на шчыце (У. Шыцік).

Фразеалагізмы выступаюць як антонімы толькі пры ўмове, калі яны маюць як супрацьлеглае значэнне, так і аднолькавую спалучальнасць са словамі свабоднага ужывання. Напрыклад, антонімы ў вочы і за вочы рэа-лізуюць свае значэнні пры дзеясловах маўлення (казаць, гаварыць, хваліць, лаяць і пад.). Фразеалагізм поўныя косці абазначае 'вельмі многа', а з жабіны пры-гаршчы — 'вельмі мала', аднак гэта не антонімы, бо першы ўжываецца пры дзеяслове-суправаджальніку злосці і характэрызуе злога, запальчывага чалавека, а другі спалучаецца з назоўнікамі (у родным склоне) шчасця, радасці, здароўя і пад.

Не з'яўляюцца антонімамі выразы, якія могуць ужывацца то з часціцай не, то без яе (не прыходзіць у галаву і прыходзіць у галаву, не па душы і па душы, не з рукі і з рукі і пад.), бо гэта часціца не ўваходзіць у іх кампанентны склад і выконвае сваю функцыю ад-маўлення, як і пры ўжыванні са словамі (пайду — не пайду, мой — не мой).

У адзінкавых выпадках часціца не можа быць кам-панентам пэўнага фразеалагізма, які, аднак, ужываецца (з супрацьлеглым значэннем) і без гэтай часціцы. У ФСБМ гэта паказана наступным чынам: загаловачны фразеалагізм падаецца як адмоўная канструкцыя (з часціцай не), а пасля ў гэтым жа слоўнікавым артыкуле прыводзіцца і сцвярджальная канструкцыя (без час-ціцы не) з сэнсавай паметай «з супрацьлеглым значэн-нем». Гл., напрыклад: не поле насеяна (каго) — поле насеяна (каго); на лбе не напісана (у каго) — на лбе напісана (у каго); у цемя не бітпы — у цемя бітпы; не ў сваёй тпалерцы — у сваёй тпалерцы; рука не падымаец-ца (у каго, чыя) — рука падымаецца (у каго, чыя). Два іншыя выразы, з улікам частотнасці іх выкарыстання то ў сцвярджальнай, то ў адмоўнай канструкцыі, па-дадзены так: нюхаць порах — не нюхаць пораху; светп клінам сышоўся (на кім, на чым) — светп клінам не сышоўся (на кім, на чым).

Сустракаюцца адзінкавыя фразеалагізмы, якія па форме адрозніваюцца наяўнасцю ці адсутнасцю ў іх складзе часціцы не, але не маюць супрацьлеглага зна-чэння і не з'яўляюцца антонімамі: язык не паварочва-ецца (у каго) і язык паварочваецца (у каго); не па адра-су і па адрасу (каго, чыйму); мокрага месца не застпа-нецца (ад каго, ад чаго) і мокрае месца застпанецца (ад каго, ад чаго). Як ужо адзначалася (§ 12, 14), двух-значны фразеалагізм мець вока сумяшчае ў сваёй сэнса-вай структуры два антанамічныя значэнні, а адназнач-ны выраз не мець вока выступае як сінонім да аднаго значэння і як антонім да другога значэння ў фразеала-гізме мець вока.

Значная частка фразеалагізмаў-антонімаў (больш за 140) характарызуюцца частковай тоеснасцю кампа-нентнага складу. Так, фразеалагізмы стпавіць на ногі (каго) 'вылечваць' і валіць з ног (каго) 'даводзіць да хваробы' маюць супрацьлеглыя значэнні, аднолькавую спалучальнасць з кантэкстам, частковую тоеснасць кампанентнага складу (ногі, ног), процілегласць (у ге-нетычным плане) астатніх, нятоесных кампанентаў (стпавіць —валіць, на — з). Прыкладна тое самае бачым і ў такіх выразах: цяжкі на пад'ём —лёгкі на пад'ём; з аглядкай — без аглядкі; заварваць кашу — расхлёбваць кашу; акцыі падаюць — акцыі паднімаюцца; вочы ад-крываюцца — вочы заплюшчваюцца; глядзець зверху ўніз — глядзець знізу ўверх; добры геній — злы геній; закручваць гайкі — адпускаць гайкі і інш.

Часта тоеснымі бываюць два, а то і тры кампаненты: адзін бок медаля — адваротпны бок медаля; выбіваць козыры з рук — даваць козыры ў рукі; глядзець праз ружовыя акуляры — глядзець праз чорныя акуляры; іграць першую скрыпку — іграць другую скрыпку; гла-дзіць па шэрсці — гладзіць супраць шэрсці і пад.

Пераважаюць антонімы, кампанентны склад якіх не супадае. Тут, як і сярод антонімаў з частковай тоеснас-цю кампанентаў, найчасцей у антанімічныя рады аб'ядноўваюцца аднаструктурныя і падобнаструктур-ныя фразеалагізмы. Некалькі прыкладаў аднаструктур-ных антонімаў: блакітпная кроў — чорная коспгка; іграць ролю — скідаць маску; на словах — на справе; са спакойным сэрцам — з цяжкай душой; абразаць крылы — развязваць рукі; агарод гарадзіць — расхлёбваць кашу; хоць вока выкалі — хоць іголкі збірай і г. д. Прыклады падобнаструктурных антонімаў: весці рэй — іграць другую скрыпку; здымаць шапку — глядзець зверху ўніз; сядзець на шыі —злазіць з карку; віць сваё гняздо — здымацца з якара; дыхаць на ла-дан — стаяць насупраць свайго веку і інш.

Антанімічнымі адносінамі ахоплены і шмат якія рознаструктурныя фразеалагізмы, напрыклад: хоць зу-бы выберы — на адно вока; з бухты-барахты — з ад-крытымі вачамі; за маліну — як на плот вешаць; язык праглынеш — расце ў роце; самі з вусамі — у бога цяля ўкраў; не ўсе дома — галава варыць; адкрытым тэкстам — за вочы.

Фразеалагізмы-антонімы характарызуюць розныя якасныя прыметы (пальчыкі абліжаш — хоць на саба-ку вылі), дзеянні ці стан (бачыць шклянога бога — не браць у рот), час (ад расы да расы — ад цямна да цямна), прасторавыя паняцці (журавель у небе — сініца ў руках) і г. д. У гэтай сувязі антанімічнымі ад-носінамі звязваюцца (з прыкладна аднолькавай прапар-цыянальнай частотнасцю) фразеалагізмы розных семан-тыка-граматычных разрадаў: дзеяслоўных (каманда-ваць парадам, пападаць пальцам у неба), прыслоўных (на злом галавы, проста з моста), назоўнікавых (тоў-сты кашалёк, конь божы), прыметнікавых (зроблены на адзін капыл, кату на пяту), выклічнікавых (веч-ная памяць, зямля пухам), несуадносных з часцінамі мовы (язык гладка ходзіць, дурны поп хрысціў).

Фразеалагізмы, аб'яднаныя ў адзін антанімічны рад, даволі часта характарызуюцца стылістычнай аднарод-насцю. Стылістычнае адзінства ўласціва, напрыклад, такім размоўным антанімічным парам: за маліну — як на плот вешаць; як маслам па душы — не ў смак; як жару ўхапіўшы — як чарапаха. Аднолькавую афар-боўку іранічнасці і ўжывальнасць у размоўным стылі маюць антонімы ад зямлі не адрос — хоць сабак вешай.

3 другога боку, многія антонімы неаднолькавыя па-водле функцыянальна-стылявой і экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі. Так, у антанімічным радзе мяшок з саломай — светлая галава першы выраз — раз­моўны, з адценнем неадабрэння, а другі — функцыя-нальна не замацаваны, з адценнем адабрэння. Фразеа-лагізм хвастом накрыцца — прастамоўны, неадабраль-ны, а яго антонім трымаць сваё слова — функцыя-нальна не замацаваны.

Антанімія фразеалагізмаў мае цесную сувязь з іх мнагазначнасцю. Часцей за ўсё ў мнагазначным фра-зеалагізме антанімізуецца толькі яго адно значэнне. Напрыклад, у пяцізначным фразеалагізме ставіць на ногі толькі адно яго значэнне ('вылечваць') утварае ан-танімічны рад з выразам валіць з ног. Адным сваім зна-чэннем уступаюць у антанімічныя сувязі і такія мнага-значныя фразеалагізмы: пальчыкі абліжаш, даваць во-лю, даваць. ход, хоць ты вока выкалі, на адным ды-ханні, дыхаць на ладан, есці хлеб, на ўсе застаўкі, за маліну, у нагах, цераз пень калоду, саступаць з дарогі і г. д.

Зрэдку два мнагазначныя фразеалагізмы звязваюцца антанімічнымі адносінамі ва ўсіх сваіх значэннях. На-прыклад, выраз з першых рук мае два значэнні: 'непасрэдна ад сведкі, відавочніка (даведвацца пра што-небудзь)' і 'непасрэдна ад уладальніка, не праз пера-купшчыка (набываць, купляць)'. Абодва гэтыя значэнні ўтвараюць антанімічныя рады з такімі ж значэннямі двухзначнага фразеалагізма з другіх рук. Тое самае да-тычыЦь і двухзначных фразеалагізмаў кішэня вя-лікая — кішэня малая; лёгкі на пад'ём — цяжкі на пад'ём. Абодвума значэннямі ўступаюць у антанімічныя адносіны і такія двухзначныя фразеалагізмы (толькі ўжо ў кожным значэнні — з рознымі выразамі): выбы-ваць са строю, на злом галавы, на скрут галавы, на зламанне карка. Два значэнні антанімізуюцца ў чаты-рохзначным фразеалагізме без аглядкі і ў трохзначным з галавой.

Раней (§ 12) ужо адзначаліся выпадкі, калі ў адзін-кавых двухзначных фразеалагізмах сумяшчаюцца, суіснуюць два антанімічныя значэнні. Гэта такія выра-зы, як ад зары да зары ('увесь дзень' і 'ўсю ноч'), мець вока, далей некуды, як свет светам, век-вяком.

Варта адзначыць адну з асаблівасцей фразеалагічнай антаніміі ў параўнанні з лексічнай. Словы-антонімы часцей за ўсё аб'ядноўваюцца ў замкнёныя. пары: вы сокі — нізкі; жыццё — смерць; дзень — ноч. Зрэдку ан-танімічны рад можа складацца з трох слоў, прычым у такім разе два з іх — аднакаранёвыя: праўда — хлусня, няпраўда; кепска — добра, някепска. У фразеалогіі так-сама пераважаюць двухчленныя антанімічныя рады (іх каля 220). Аднак разам з тым амаль палова фразеала-гізмаў, ахопленых антанімічнымі адносінамі, утварае мнагачленныя антанімічныя рады. I адбываецца гэта таму, што некаторыя фразеалагізмы ўступаюць у антанімічныя сувязі з такімі фразеалагізмамі (з кож-ным паасобку), якія ў сваю чаргу аб'ядноўваюцца ў сінанімічны рад.

Параўн., напрыклад: язык гладка ходзіць — язык дрэнна падвешаны; язык добра падвешаны — язык дрэнпа падвешаны; язык на шарнірах — язык дрэнна падвешаны. У выніку атрымліваецца яшчэ адзін, ужо мнагачленны антанімічны рад: язык дрэнна падвешаны — язык гладка ходзіць, язык добра падвешаны, язык на шарнірах. Гэтак жа выраз як чарапаха (са зна-чэннем 'вельмі марудна') знаходзіцца ў антанімічных адносінах з сінанімічным радам фразеалагізмаў, якія маюць значэнне 'вельмі хутка' (іх аж 29, напрыклад: без аглядкі, высалапіўшы язык, на злом галавы, на ўсе ногі, як на пажар). Фразеалагізм не браць у рот (у сваім другім значэнні 'зусім не піць спіртнога') на та-кой жа аснове мае 12 антонімаў, з адкрытымі вачамі — 10, іграць другую скрыпку — 7 і г. д.

Бывае і так, што адзін сінанімічны рад анта-німізуецца з другім сінанімічным радам. Напрыклад, сінанімічнаму раду закасаўшы рукавы, душы паслухаючы, не пакладаючы рук з агульным значэннем 'не шкадуючы сіл, старанна' антанімічна супрацьпа-стаўляецца іншы сінанімічны рад са значэннем 'вельмі нядбала, без ахвоты і старання' (15 фразеалагізмаў: абы дзень давечара, абы з рук, пусці павалюся, спусціўшы рукавы і інш.). «Група фразеалагізмаў, аб'яднаная па-ралельнымі антанімічнымі і сінанімічнымі адносінамі, называецца антоніма-сінанімічным радам» (13, с. 103). Такія мнагачленныя рады ўтвараюць фразеалагізмы светлая галава, абое рабое, язык праглынеш, ад расы да расы, саступаць з дарогі і інш. Гэтак жа антанімічна супрацьпастаўляюцца сінанімічныя рады са значэннем 'вельмі многа' (з дамінантай хоць адбаўляй, 55 фразеалагізмаў) і са значэннем 'вельмі мала' (раз-два і ўсё, на пальцах можна пералічыць, як кот наплакаў і пад., 17 фразеалагізмаў).

Гэта — істотнае сведчанне цеснай сувязі паміж антаніміяй і сінаніміяй у фразеалагічнай сістэме як сукуп-насці суадносных і ўзаемазвязаных моўных адзінак.

 

Пра амонімы ў фразеалогіі

Калі ў лексікалогіі ёсць нямала крытэрыяў, якія дазваляюць размежаваць полісемантычныя і ама-німічныя словы, то ў фразеалогіі зрабіць гэта вельмі цяжка. Таму тыя самыя выразы ў адных працах назы-ваюць мнагазначнымі фразеалагізмамі, а ў другіх — амонімамі. Што да фразеалагічных слоўнікаў, то ў іх або зусім не вылучаюць амонімаў, або кваліфікуюць як амонімы толькі адзінкавыя выразы. Так, у ФСБМ апісваюцца ў якасці амонімаў дзВе пары выразаў. Амаль тое самае і ў слоўніках некаторых іншых моў. Напрыклад, у «Фразеалагічным слоўніку ўкраінскай мовы» няма ніводнага амоніма, у «Фразеалагічным слоўніку рускай мовы» іх тры пары.

У навуковай і навукова-метадычнай літаратуры фразеалагічныя амонімы звычайна характарызуюцца як выразы, якія аднолькава гучаць, але абазначаюць розныя паняцці і маюць розныя значэнні. У такім разе пад гэту дэфініцыю падпадаюць не толькі аманімічныя, але і ўсе мнагазначныя фразеалагізмы, бо ў іх таксама кожнае значэнне адрозніваецца адно ад другога і абазначае зусім іншыя паняцці. Напрыклад, у фразеалагізме бабіна лета 4 розныя значэнні (гл. § 11). Кожнае з іх абазначае розныя паняцці, аднак перад намі не 4 амонімы, а чатырохзначны фразеалагізм з жывой узае-масувяззю паміж семантычнымі варыянтамі (значэннямі) яго сэнсавай структуры.

Існуе і болып дакладнае азначэнне фразеалагічных амонімаў як выразаў, якія аднолькава гучаць, але «нічога агульнага не маюць у сваім значэнні» (13, с. 45). Аднак і гэта азначэнне не заўсёды дапамагае размежаваць амонімы і мнагазначныя фразеалагізмы.

Справа ў тым, што мнагазначныя фразеалагізмы да-лёка не аднатыпныя паводле сэнсавай узаемасувязі






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.