Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Словаўтваральныя тыпы, мадэлі, гнёзды.






 

 

Мноства разнастайных спосабаў словаўтварэння вымушае даследчыкаў аб'ядноўваць гэтыя спосабы на аснове тых ці іншых тоесных прыкмет у пэўныя ўзорыю Аб'яднанне

адбываецца перш за ўсё па знешніх і ўнутраніх семантычных прыкмет (чараўнік,

народнік, жартаўнік – утвараюць еднасць на аснове фарманта –нік, на грунце

аднесенасці дадзеных слоў даасобы). Менавіта на падмурку фармальных і

семантычных прыкмет узнікаюць словаўтваральныя тыпы, у межах якіх рэалізуюць

свае дэрывацыйныя можнасці любыя новыя словы. Прычым па-за межамі

словаўтваральных тыпаў застаецца адносна невялікая колькасць слоў, што мае, як

правіла, не зусім выразны склад марфем (старшын-я ці стар-ш-ын-я). Больш-менш

прымальнымі агульнымі прыкметамі пры вызначэнні словаўтваральных тыпаў з'яўляецца адзіная часцінамоўная прыналежнасць слоў, еднасць словаўтваральнага афікса, семантычная роднасць утваральных слоў. Іменна з улікам апошняй прыметы знешне падобныя па марфемнаму складзе словы тыпу грыбнік і халаднік, будаўнік і страўнік і інш. адносяцца да розных словаўтваральных тыпаў.

 

Словаўтваральная мадэль уяўляе сабой гіпанімічнае паняцце ў адносінах

словаўтваральнага тыпу, бо у складзе апошняга можна вылучыць некалькі мадэляў,

заснаваных на еднасці больш канкрэтных прыкмет. Так, у складзе аднаго

словаўтваральнага тыпу могуць выдзяляцца розныя мадэлі у залежнасці ад таго,

адбываюцца ці не адбываюцца чаргаванні на сутоках марфем (з аднаго боку: лес –

лясок, стол-столік, з другога: луг-лужок, бык-бычок), ёсць у словаўтваральным

тыпу інтэрфікс ці яго няма (з аднаго боку: нов-а-будоўля, брон-е-цягнік, з

другога: Слаўгарад, Беларусьфільм). У залежнасці ад прыведзеных лінгвістычных

фактараў унутры аднаго словаўтваральнага тыпу вылучаюцца розныя мадэлі. Не кожны тып раздзяляецца на мадэлі.

 

Тыпы могуць быць прадуктыўнымі, калі на іх аснове можа будавацца мноства новых

слоў (параўн.: канструкцыі з прыстаўкамі не-, без- і інш., з суфіксам –асць, -нік,

-цель і інш.), і непрадукцыйнымі (словаўтварэнні з суфіксам –тух тыпу пастух),

на аснове якіх практычна не ўзнікае новых слоў, або малапрадукіыўмі.

Прадуктыўныя словаўтваральныя тыпы з'яўляюцца адкрытымі, непрадуктыўныя

закрытымі. Прычым у першым выпадку любое новаўвядзенне будзе зразумелым (неабідчык, беспадарункавы, каханасць), у 2м выпадку новаўтварэнні практычна не ўзнікаюць.

 

Дзякуючы еднасці як каранёвых, так і некаранёвых марфем словы аб'ядноўваюцца ў

разнастайныя групоўкі, прычым на супольнасці каранёвай марфемы словы ўтвараюць

дэрывацыйныя гнёзды, у склад якіх могуць уваходзіць дзесяткі новых слоў. Так, на

аснове каранёвага элемента –вод- можна пабудаваць вялікае словаўтваральнае

гняздо. Беларускі слоўнік не змяшчае такіх гнёзд, але аб іх будове можна

меркаваць і на падставе прыведзеных даных у рускім слоўніку. Так у рускай мове с

марфемай –вод- прыведзена 338 розных слоў, прычым унутры гнязда аднакаранёвыя

словы групуюцца ў рады тыпу вада-водны-падводны-падводнік і да т.п.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.