Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.






 

Спачатку ўсе словы былі адназначнымі. Затым у выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў развілася мнагазначнасць.

У беларускай мове шмат слоў, якія маюць не адно, а некалькі дексічных значэнняў. Уласцівасць слова набываць розныя лексічныя значэнні называецца мнагазначнасцю або полісеміяй (грэч. poly - многа, sema – знак). Напрыклад, для слова ганаровы уласцівыя значэнні: а) выбраны ў знак гонару (ганаровы прэзідыум); б) які заслугоўвае павагі (ганаровы госць); в) прысуджаны за выдатныя заслугі (ганаровае званне); г) тое, што робіць гонар каму-небудзь (ганаровыя абавязкі). Як правіла, сярод усіх значэнняў слоў адно – асноўнае, а астатнія – вытворныя ад яго, бо ўсе яны ўзніклі ў выніку пашырэння асноўнага лексічнага лексічнага значэння. Канкрэтнае значэнне слова вызначаецца ў кантэксце.

Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца прамым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з’явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі.

Слова, якое мае некалькі значэнняў, лічыцца адным, а не рознымі словамі, таму што ўсе гэтыя значэнні знаходзяцца ў цеснай сэнсавай сувязі паміж сабой і заўсёды абапіраюцца на асноўнае, зыходнае значэнне слова.

У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць 3 спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

Метафара – выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якре развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з’яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання.

Метанімія – перанос назвы на іншы прадмет ці на з’яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі, напрыклад, перанос назвы матэрыялу на выраб з яго.

Сінекдаха – перанос назвы, замены аднаго паняцця другім на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку.

Назва пераносу (тып пераноснага значэння) Шлях пераносу Прыклады
метафара (грэч. перанясенне) – перанос назвы аднаго прадмета на другі па падабенству   Па форме Беласнежнае воблака -- воблака пылу
Па колеру Залатыя завушніцы – залатыя каласы
Па функцыі Касцяное покрыва – покрыва ночы
Па месцы знаходжання Хвост яшчаркі – хвост калоны
метанімія (грэч. перайменаванне) – перанос назвы аднаго прадмета на другі без падабенства, а па сувязі, суаднесенасці прадметаў у часе і прасторы.   Па сумежнасці ў прасторы Бляшанае вядро – разліць вядро
Па сумежнасці ў часе Пераклад кнігі – чытаць пераклад
Назва матэрыялу - на выраб Злітак срэбра – есці са срэбра
Назва дзеяння - на выраб Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво
Імя ўласнае - на выраб Рудольф Дызель – магутны Дызель
сінекдаха (грэч. суаднесенасць) – перанос назвы цэлага на яго частку і наадварот.   Назва часткі – на цэлае Галава каровы – статак у 200 галоў
Назва агульнага - на канкрэтнае Зброя (прылада для нападу ці абароны) – зброя (пісталет)
Родавая назва – на відавую Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні)

 

Другая частка пытання – сшытачкі з выразкамі з газет.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.