Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прадмет і задачы вывучэння лексікалогіі. Навуковыя адгалінаванні лексікалогіі (семантыка: семасіялогія, анамасіялогія).






 

Усе словы беларускай мовы ў сукупнасці ўтвараюць яе лексічны склад, або лексіку. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца слоўнікавы, лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй. Асноўнай задачай лексікалогіі з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне слоўнікавага складу, шляхоў яго развіцця і ўзбагачэння. Лексікалогія вызначае таксама ўжывальнасць слоў, сферы іх выкарыстання і стылістычную афарбоўку.

Лексікалогія цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, якія вывучаюць слова:

v Этымалогія высвятляе паходжанне і гісторыю асобных слоў і марфем.

v Стылістыка вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, паведамлення, а таксама даследуе сістэму стыляў літаратурнай мовы.

v Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім распрацоўваюцца тэарэтычныя асновы і практычныя прыёмы складання слоўнікаў.

v Фразеалогія вывучае ўстойлівыя выразы, іх паходжанне, значэнне, класіфікацыю.

Семантыка – вывучае змест моўных адзінак: марфем, слоў, сказаў, тэкстаў. Змест адзінак мовы – гэта тая частка іх сэнсу ў маўленні, для разумення якой дастаткова ведаць саму мову без звароту да інфармацыі пра аўтара, яго намеры, сітуацыю размовы, законы мыслення, гісторыю, культуру, навуковыя веды чалавецтва і г.д. Задачай семантыкі як навукі заключаецца ў тым, каб апісаць зместавую сістэму мовы, тыпы адзінак, што нясуць моўны змест, заканамернасці перадачы сэнсу пры дапамозе і на падставе зместавых адзінак. Семантычныя даследванні пачаліся з пачатку 1960-х гадоў. В. У. Мартынаў, З. Н. Левіт, А. Я. Супрун, У. В. Макараў, Б. А. Плотнікаў, А. Я. Баханькоў.

Семантыка асобнай мовы – адна з яе адносна самастойных, не жорстка арганізаваных падсістэм. Цэнтральная зона гэтай падсістэмы – семантыка слова, якую вывучае семасіялогія.

Семасіялогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае змест або значэнне моўных адзінак (фанем, марфем, слоў, сказаў, тэксту); сінонім – семантыка. Шматгранная катэгорыя значэння мае некалькі аспектаў:

· Прадметны – з боку адносін да адлюстраванай рэчы

· Паняційны – з боку адносін да ўяўлення пра рэч

· Унутрымоўны – з боку сувязей аднаго значэння з іншымі.

У залежнасці ад моўная адзінкі ў семасіялогіі вылучаюць фанетычнае, марфалагічнае, лексічнае, сінтаксічнае, фразеалагічнае і іншыя значэнні. Акрамя таго, моўныя адзінкі слова і сказ маюць значэнне (як абстрактную семантычную з’яву мовы) і сэнс (як канкрэтную з’яву маўлення). Сэнс – толькі адзін з варыянтаў значэння, які рэалізуецца ў кожным асобным выпадку.

Семантычныя функцыі і значэнні розных моўных адзінак неаднародныя. Фанема выконвае сэнсаадрозніальную функцыю, з дапамогай якой мы адрозніваем значэнні розных слоў. У марфемы на першым плане рэчыўнае значэнне, у суфікса – дэрыватыўнае (дапаўняльнае да рэчыўнага), у канчатка – адноснае (для спалучэння слоў у сказе), у слова – намінатыўнае (для абазначэння прадметаў, з’яў наваколнага свету), у сказа – камунікатыўнае, у фразеалагізма – экспрэсіўнае. У слове як галоўнай намінатыўнай адзінцы мовы вылучаюць прамое і пераноснае значэнні.

 

Анамасіялогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае прынцыпы і заканамернасці намінацыі. Анамасіялогію цікавяць патанні: як мы называем аб’екты і з’явы (спосабы і сродкі намінацыі); чаму мы іх называем так ці інакш (умовы, механізм намінацыі). Анамасіялогія выяўляе таксама, якія бываюць класы назваў, як выкарыстоўваюцца назвы і як ствараюцца новыя, якія фактары ўплываюць на з’яўленне, пашырэнне і адміранне назваў. Анамасіялогія выдзелілася ў самастойны раздзел з семасіялогіі. Абедзве навукі маюць адзін аб’ект даследавання – семантыку слова, але разглядаюць яго з розных бакоў: анамасіялогія – з пункту погляду яго ўнутрымоўных сувязей, г. зн. аналізуе спецыфіку слова як намінатыўнай адзінкі мовы; семасіялогія – з пункту погляду яго ўнутрымоўных сувязей, г. зн. Аналізуе сэнсавы бок слова, аб’ём, структуру яго значэнняў. Такі падыход да семантыкі вынікае з класічнага разумення слова як адзінства значэння і абазначэння. Асновы тэорыі намінацыі былі закладзены параўнальна нядаўна. 1-ымі даследчыкамі былі нямецкія вучоныя – заснавальнікі лінгвістычнага кірунку “словы і рэчы” Я. Р. Мерынгер, В. Меер-Любке, Г. Шухарт і інш. Яны ставілі мэтай вывучэнне слоў як сродкаў моўнага абазначэння рэчаў і прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры. У Расіі паслядоўнікам гэтага кірунку быў М. М. Пакроўскі. У анамасіялагічным аспекце беларускія вучоныя разглядаюць тапаніміку (назвы геаграфічных аб’ектаў), анамастыку (служыць для намінацыі і маўлення) - працы М. В. Бірылы, В. П. Лемцюговай, Г. У. Арашонкавай і інш.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.