Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Рэформа правапісу 1933 года.






 

Б. Тарашкевіч нарадзіўся ў Літве. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбугскага універсітэта, у 1916 выкладаў там грэчаскую і лацінскую мовы, з 1919 выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў педінстытуце. 1920 – загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы.

1921-1922 – дырэктар Вілескай беларускай гімназіі.

1922 – абраны паслом сейма Польшчы.

1927 – арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў за палітычную дзейнасць.

1930 – выпушчаны, праз год зноў арыштаваны і асуджаны на 8 гадооў катаргі.

1933 – абменены на палітвязня, жыў у Маскве

1937 – арыштаваны ў трэці раз, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы.

29 лістапада 1938 – расстраляны.

Б. Тарашкевіч ў 1918 годзе выдаў “Беларускую граматыку для школ”. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў. І гэта невыпадкова, бо пры стварэнні кнігі аўтар:

ü Упершыню абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцістычнай літаратуры, у перыядычным друку;

ü Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследванні акадэмікаў А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага, якія актыўна дапамагалі яму ў стварэнні падручніка);

ü Улічыў вопыт папярэднікаў (у Вільні асобымі выданнямі выйшлі брашуры “Як правільна пісаць па-беларускі” (1917) і “Беларускі правапіс” (1918))

“Бел. граматыка для школ” складалася з двух колаў і раздзелаў: гукі, часціны мовы, падзел слова, правапіс, сказ.

Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось некаторыя з іх:

o Аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана, вясна, зялёны. Праўда, ён не выключаў магчымасці напісання літары Я ў другім пераднаціскным складзе, калі ў першым няма літар А (Я): лясуна, нявучоны, але: цецярука, лесавік і інш.;

o Дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;

o Правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, схадзіць; прыставак і прыназоўнікаў на д-, звонкіх перад глухімі і на канцы слоў, а таксама глухіх перад звонкімі ў адпаведнасці з марфалагічным: падсохла, ад хаты; лёгка, сасна, дуб; просьба, шэсцьдзесят.

o Правапіс Ў, І, Й: кароўка, даў, поўны, краіна, пуста й гола ўсюды;

o Правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль. Аднак ён дапускаў напісанне прыстаўных перад пачатковым А, калі перад гэтым словам стаіць прыназоўнік У: дом у вагні, але на лузе гарэў агонь.

Такім чынам, да заслугі Б. Тарашкевіча можна аднесці частковую ліквідацыю арфаграфічнага разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе.

На граматыку Б. Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мовазнаўцы. Так, Я. Лёсік апублікаваў “Практычную граматыку” (1922) і падручнік “Беларуская мова. Правапіс” (1923), дзе правапіс Тарашкевіча пададзены без змен і прыняты для навучання ў школах БССР.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.