Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рэформа правапісу 1993 года.






У 1926 годзе ў Мінску была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускага правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала і інш. Аднак у сувязі з палітычнымі абставінамі і распрацаванымі партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё” нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго распрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Тарашкевіча. Менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года СНК БССР зацведзій пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абявязковы для ўсіх арфаграфічныя правілы.

А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:

· Не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне;

· Зычныя асновы на К, Т, Ц, Ч у спалучэнні з суфіксальным С перадаваліся літарай Ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны Д перад суфіксальным С захоўваўся: завадскі, грамадскі.

Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу. Вось некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:

Ø Ненаціскны галосны О ў іншамоўных словах абазначаўся літарай А: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым О: брутто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;

Ø Захаванне ў запазычаных ўласных імёнах Э, Е, а таксама пачатковых В, О, Т, СЧ: Шэўчэнка, Нева, Владзімір, Орол.

 

 

беларуская граматыка для школ Б.Тарашкевіча. Рэформа 1933 г.

3. “тарашкевічаўскі” (1918-1933) Б. Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” – першы удалы вопыт стварэння нарматыўнай граматыкі бел мовы, якая з 1918 па 1929 вытрымала 5 перавыданняў.

4. Паслярэформенны (1933-90-я гг.) – рэформа беларускага правапісу.

- не абазн асімілятыўную мяккасць на пісьме

- к т ц ч +с =ц брацкі

Захаванне ў запаз словах э е і вотсч Нева, Владзімір +11 слоў пра рэввалюцыю (комунізм, рэволюцыя

 

Удакладненні правапісу (Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.: Весці АН БССР, 1959г.). Навуковая канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу” (19-20 лістапада, 1992г.).

Гг.

Гэты этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларускага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці. У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”. У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “АБ удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”, на аснове якой у 1959 годзе выйшлі “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Вось некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнесены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:

· Пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: трыо, Токіо, світэр, тэатр;

· Напісанне Я ў першым ненаціскным складзе ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;

· Удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);

· Напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах на месцы пачатковага В – у адпаведнасці з вымаўленнем – У: Уладзімір, Урублеўскі;

· Замацавана раздзельнае напісанне часціц б (бы), ж (жа);

· Уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;

· Выпрацаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;

· Частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома.

19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года Дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.

У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратуранй мовы гаворыцца: “Само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за увагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, ўто вельмі згубна адбіваецца на агульным ўзроўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што не гэта робіць нам, грамадству і дзяржаве, гонару”. Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх:

Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, зьезд, разьюшаны.

Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.

Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.

Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога У ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу У, Ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.

Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна.

У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.

 

Вот такая лабуда. Давайте немного развеселю;)

v Из пункта А в пункт Б выехал поезд. Навстречу ему одновременно из пункта Б в пункт А выехал другой поезд. Дорога одноколейная, но они не встретились.

Вопрос: - Почему?

Ответ: - Не судьба!

v Корова лезет на дерево. Ворона ей:

- Корова, ты чего это на дерево лезешь?

- Яблок хочу поесть.

- Так это же елка!

- А у меня с собой..

v Пошел мужик на рыбалку. Сделал лунку - а оттуда корова в каске, с гранатами на поясе и с пулеметом в руках. Ну, мужик и слинял оттуда. Нашел другое место. Снова сделал лунку. А оттуда снова корова вылезает. Ну, мужик снова убежал и уже в третьем месте сделал лунку - оттуда снова корова вылезла. Ну, мужик ее и спросил:

- Корова, ты чего это?

- Так вот я и сама думаю, чего это я?

v Мужик нашел подкову.

- Беру, - думает, - повешу дома, она мне счастье принесет!

Поднимает, переворачивает на другую сторону, а там конь...

 

31. Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008г.). Асноўныя ўдакладненні і змены ў новай рэдакцыі “Правіл”.

 

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Таму ўнармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі і маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці беларускай мовы, з’яўляючыся рэгламентуючым сродкам жывой мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца. Асабліва актуальным гэта стала ў канцы 20 стагоддзя, калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся пэўныя змены. Істотна абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускага друку атрымалі пашырэнне ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты. У сувязі з гэтым ўзнікла неабходнасць удакладнення існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (11 мая 1957 г. – 1 верасня 2001 г.).

Пастановай Савета міністраў РБ ад 17 жніўня 1993 года “Аб удакладненні првапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Навуковы калектыў у складзе дактароў філалагічных навук акадэміка А. І. Падлужнага, прафесараў А. Я. Міхневіча, М. С. Сяўневіча, П. П. Шубы, кандыдата філалагічных навук А. А. Крывіцкага, кіруючыся рэкамендацыямі Дзяржаўнай камісіі на працягу 1997 – 1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл”.

На завяршальным этапе падрыхтоўкі новай рэдакцыі “Правіл” і распрацоўкі праекта Закона РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі РБ была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктароў філалагічных навук прафесароў В. І. Іўчанкава і А. А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы”.

Увядзенне ў дзеянне Закона РБ “Аб Правілах буларускай арфрграфіі і пунктуацыі” садзеёнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы РБ.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.