Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Культура маўлення.






Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне сталямі і формамі сучаснай літаратурнай мовы.

2 значэнні тэрміна “к у л ь т у р а м а ў л е н н я”: 1. Сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце, дарэчнасць, чыстата, лагічнасць).2. вучэнне пра сістэму камунікатыўнх якасцей мовы. Галоўнае для культуры маўлення- правільнасць. Правільнасць маўлення – гэта творчы характар гаварэння, які прадугладжвае мэтазгоднасць выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у рацэсе камунікацыі.

У лінгвістыцы пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Галоўная функцыя мовы – к а м у н і к а т ы ў н а я, або функцыя зносін паміж людзьмі. Яна раскрывае сацыяльны характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе свае існаванне. Праз гэтую функцыю выяўляецца псіхалагічная прырода мовы, таму што мова рэалізуецца праз маўленне, калі яна ажывае ў свядомасці людзей, перадаеца органамі маўлення і ўспрымаецца органамі пачуццяў.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз н а м і н а т ы ў н у ю функцыю мовы. Знешнія прадметы становяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі. Звычайна назвы даюцца тым прадметам, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага калектыву. Напрыклад, у арабскай мове болей за 5 000 назваў вярблюда. У беларускай мове – толькі адно.

Па слоўніку сінонімаў А.К. Клышкі паняцце бяды мае ў белар.мове 57 сінонімаў, паняцце вялікага памеру – 50.

Функцыя а д л ю с т р а в а н н я - змест мовы непасрэдна ўваходзіць у свядомасць чалавека, у кола яго думак, пачуццяў і ў цэлым звязаны з псіхікай чалавека. Але значэнні моўных адзінак з цягам часу змяняюцца, хоць многія знешнія прадметы і з’явы застаюцца нязменнымі. Напрыклад, атам (з грэч.) непадзельны, а цяпер уяўленне пра значэнне моўнай адінкі змянілась у сувязі з адкрыццямі.

Адна з асноўных ф-й мовы – п а з н а в а л ь н а я. Мова выступае як матэрыяльнае замацаванне ведаў, інструмент пазнавання.

Мова гэта яшчэ і спосаб выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека, таму яшчэ адна яе функцыя – э к с п р э с і ў н а я. Праз мову перадаюцца не толькі звесткі і факты, але і адносіны да іх.

Э с т э т ы ч н а я функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

Функцыі мовы рэалізуюцца яе адзінкамі і іх узаемадзеяннем. Кожная з адзінак імкнецца ўвасобіць якую-небудзь адну функцыю: слова – намінатыўная, сказ – камунікатыўная, фразеалагізм – экспрэсіўная, фнема – сэнсаадрознівальная.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.