Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гукапіс. Асананс і алітэрацыя.






 

Y вершах могуць мэтанакіравана паўтарацца зычныя і галосныя гукі, паасобныя гукаспалучэнні. Паводле таго, якія менавіта гукі паўтараюцца, адрозніваюць алітэрацыю (паўтарэнне зычных гукаў) і асананс (паўтарэнне галосных гукаў).

Здаўна вядома імкненне розных паэтаў выкарыстоўваць сродкі гукапісу перадаваць пэўныя гукі рэчаіснасці, пераймацьь іх. Гукаперайманне – гэта не самі гукі, а намек на іх.

Напрыклад, паўтрэнне гукаў с, ц у вершы Я. Купалы “Касцам” выклікае ў нашай “гукавой памяці” свіст косаў. А гэта ў сваю чаргу абуджае зрокавыя асацыяцыі - мы ўяўляем сабе рад касціў, якія косяць траву.

“Дзе вы, брацці-ўдальцы, дзе вы хлопы-касцы?

Гэй, дакуль на вас трэба чакаць?

Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць,

Час вам сілу сваю паказаць”

 

14. Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.

Заснаванне фаналогіі адбылося ў 1930 годзе ў пражскім лінгвістычным гуртку.

Існуюць 2 фаналагічныя школы: Ленінградская (Шчэрба, Зіндэр, Бандарка) і Маскоўская (Аванэсаў, Рэфармацкі, Паноў). Асноўнае адрозненне паміж гэтымі школамі складаецца ў разу[менні фанемы і ступені аўтаномнасці Ф. па стаўленні да марфалогіі. Фанема, паводле МФШ, - гэта асноўная адзінка фаналагічнага яруса мовы, лінейна непадзельная на часткі, але складаная і ўключае мноства прыкмет. Прадстаўнікі МФШ лічылі неабходным улічваць не толькі дыферэнцыяльныя прыкметы, якія супрацьпастаўлялі фанему іншым фанемам, але і так званыя інтэгральныя прыкметы, не звязаныя з проціпастаўленнямі; падчас гістарычнага развіцця мовы інтэгральныя прыкметы могуць станавіцца дыферэнцыяльнымі і наадварот. Найважнай характарыстыкай фанемы, паводле МФШ, з'яўляецца пазіцыя, г.зн. умовы ўжывання і рэалізацыі фанем у прамовы.

Паняцце фанемы ў ЛФШ адрозніваецца, першым чынам тым, што яно забяспечвае магчымасць і абавязковасць выкарыстання характарыстак пэўных матэрыяльных з'яў для стварэння значных адзінак мовы. Менавіта гэтым забяспечваецца прынцыповая цікавасць паслядоўнікаў гэтай школы да матэрыяльных уласцівасцяў гукавых адзінак.

Зыходным і асноўным паняццем фаналогіі, найдрабнейшай адзінкай з’яўляецца фанема. Фанема – найменшая непадзельная гукавая адзінка мовы, якая служыць для пабудовы і адрознення марфем, слоў і словаформ.

Гэта паняцце ўвёў вучоны Бадуэн дэ Куртэнэ. Вывучэннем фанем займаліся Шчэрба (фанема – адзінка, здольная дыферэнцыраваць словы), Трубяцкі (тэорыя фаналагічных апазіцый), Якабсон.

Фанема і гук – паняцці нятоесныя. Каб вызначыць фанемны склад слова, трэба кожны гук паставіць у моцнай пазіцыі, у якой гук адпавядае фанеме.

Фанема – гэта не любы гук, а толькі той, які выступае тыповым сродкам сярод яго варыянтаў і выконвае адрознівальную функцыю. Напрыклад, у словах рот і род ёсць канцавы гук [т]. У першым слове [т] – фанема, якую мы чуем і ў моцнай пазіцыі – [з рота], у другім слове гук [т] не з’яўляецца фанемай, гэта варыянт фанемы < д>, што правяраецца творным склонам – [родам].

Усе варыянты фанем ствараюць фанемны рад. Узначальвае яго тыповы варыянт, які знаходзіцца ў моцнай пазіцыі.

Варыянты (алафоны) – гукі, якія рэалізуюць пэўную фанему: цэны – цана, < э> мае 2 варыянты – < э> і < а>.

Варыяцыі фанем – відазмяненні фанемы, якія не супадаюць з іншай фанемай. Належаць сюды змяненні галосных пад уздзеяннем суседніх мяккіх зычных: [мац’і], [м’ата], [м’ац’], варыяцыі < а> – а’, ’a, ’a’; бяроза, бярозка, бярэзнік, бярэзіна, беразак, варыяцыі фанемы < з> – [з’].

Такім чынам, варыянты і варыяцыі фанем выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны з’яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуўшыся ў розных фанетычных умовах.

Моцная пазіцыя для зычных бывае перад галоснымі або перад санорнымі. На такой падставе адрозніваюць 33 зычныя фанемы. Аднак такая методыка і крытэрыі вызначэння фанем далёка не ідэальныя і неьясспрэчныя, таму асобныя даследчыкі галічваюць то 37, то 39 і нават 54 фанемы.

Як зычныя гукі, так і зычныя фанемы ўтвараюць 9 суадносных пар па звонкасці-глухасці. Суадносны рад цвёрдых-мяккіх фанем складаецца з 11 пар. Астатнія 11 фанем з’яўляюцца няпарнымі па цвёрдасці-мяккасці.

Веды з фаналогіі знаходзяць прымяненне пры авалоданні графікай і арфаграфіяй, пры вывучэнні словаўтварэння і граматыкі.

\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\\ ====

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем. Зыходным і асноўным паняццем фаналогіі з’яўляецца фанема. Фанема - мінімальная фанетычная адзінка, якая служыць для адрознення або таясамліванія значымых фанетычных адзінак мовы (марфем, слоў) і вылучаецца на аснове параўнання гукаў у аднолькавых пазіцыях у слове. Фанема і гук – паняцці нятоесныя. Фанема – гэта не любы гук, а толькі той, які вытупае тыповым сродкам сярод яго варыянтаў і выконвае адрознівальную функцыю. Напрыклад, род і рот есць канцавы гук (т) але у слове рот – гэта фанема, а ў другім не – варыянт. У словах бяроза, бярэзнік, бярозка – (з) – фанема, (с) выступае яе варыянт фанемы, (з’)_ як варыяцыя фанемы, г зн гук, якасць якога пасля змякцэння змянілася нязначна і ен не супаў з іншай фанемай. Варыянты і варыяцыі выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны ‘яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуйшыся ў розных фанетычных умовах. 33 значныя фанемы. Фаналагічныя школы: Ленінгрдская (звязваюць лінгвістыную прроду фанемы з яе роляй у моўнай дзейнасці чалавека; Шчэрба, Зіндзер, Матусевіч) Маскоўская (неабходнасць прымянення марфалагічнага крытэрыя пры взначэнні фанемнага складу мовы; Аванэсаў, Рэфармацкі, Паноў).   15. Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў. Архіфанема. Гіперфанема. Сістэма фанем. Формула акання. Фанема – сукупнасць фаналагічна істотных прыкмет, уласцівых дадзенаму моўнаму ўтварэнню (па Трубяцкому). Існуюць наступныя прыметы фанем і гукаў: - Дыферэнцыяльная = сэнсаадрознівальная = фаналагічна істотная Сюды адносяцца звонкасць, выбуховасць, цвёрдасць, губнасць. Напрыклад, бар-пар (звонкасць-глухасць), бал-вал (змычнасць-шчыліннасць), бэз-без (цвёрдасць-мяккасць), бык-дык (губнасць-пярэднеязычнасць). - Інтэгральная= несэнсаадрознівальная Сюды адносяцца фрыкатыўнасць-выбуховасць. Але у нямецкай мове гэта прымета сэнсаадрознівальная: gut (добры) і Hut (шляпа). Гіперфанема – слабая фанема, якая не мае адрознівальнай моцнай пазіцыі: с< а/о> бака. (моцная пазіцыя для галосных – пад націскам, для зычных – перад галоснымі, перад санорнымі). Архіфанема – слабая фанема (з, с не адрозніваюцца на канцы слова). Колькасны склад фанем: 33 зычныя фанемы (39 гукаў). 1. Фанема < г>, а гукі [г], [г’], [], [’] 2. Фанема < к>, а гукі [к], [к’]. 3. Фанема < х>, а гукі [х], [х’]. 4. Фанема < дз>, а гукі [дз], [дз’]. Моцная пазіцыя для зычных бывае перад галоснымі або перад санорнымі. На такой падставе адрозніваюць 33 зычныя фанемы. Аднак такая методыка і крытэрыі вызначэння фанем далёка не ідэальныя і неьясспрэчныя, таму асобныя даследчыкі галічваюць то 37, то 39 і нават 54 фанемы. Як зычныя гукі, так і зычныя фанемы ўтвараюць 9 суадносных пар па звонкасці-глухасці. Суадносны рад цвёрдых-мяккіх фанем складаецца з 11 пар. Астатнія 11 фанем з’яўляюцца няпарнымі па цвёрдасці-мяккасці. Адной з асноўных асаблівасцей беларускай мовы з’яўляецца аканне. Формула акання наступная - у 1 пераднаціскным складзе галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а]: воды – вада, рэкі – рака.   16. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыі складу: экспіраторная, санорная, мускульнага напружання. Складовыя і нескладовыя гукі. Характарыстыка складоў. Структура беларускага націску (слабае прымыканне, тэндэнцыя да адкрытага і прыкрытага складу). Аналіз складовай структуры слова. Cклад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука ці спалучэння галоснага і зычнага гукаў. У беларускай мове складовымі гукамі з’яўляюцца галосныя. Склады могуць быць: Адкрытыя(заканчваецца галосным) і закрытыя (заканчваеццы зычным) Прыкрытыя (пачанаецца з зычнага) і непрыкрытыя (пачыаецца з галоснага). Для беларускага націску характэрна слабае прымыканне, тэндэнцыя да адкрытага і прыкрытага складу.   Склад – гук ці комплекс гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра. 1. Адкрыты (заканчваецца на галосны) і закрыты (заканчваецца на зычны). 2. Прыкрыты (пачынаецца зычным) і непрыкрыты (пачынаецца галосным). Аснова любога склада – галосны гук, колькі ў слове галосных, столькі і складоў. Склад – найменшая вымаўленчая адзінка: - Наяўнасць галоснага гука - Зычныя прымыкаюць да галоснага Найбольш пашыраны тып складу: ЗычныГалосны. 1. Санорная тэорыя склада (Есперсен, Аванэсаў) – склад як спалучэнне найбольш санорнага элемента з менш гучным. 1 = шчылінныя шумныя зычныя 2 = змычныя шумныя зычныя 4 = санорныя 5 = галосныя






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.