Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Графіка. Узнікненне пісьма. Этапы развіцця пісьма. Піктаграфічнае, ідэаграфічнае і фанаграфічнае пісьмо. Звесткі з гісторыі графікі.






 

Графік а – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні пры перадачы мовы.

Першапачатковыя формы пісьма ўзніклі прыкладна 5 тыс. г. таму назад, таму пісьмовая мова – другасны набытак чалавека, своеасблівае адлюстраванне вуснай мовы.

Пісьменнасць – адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. Па сутнасці ўся гісторыя цывілізацыі, прагрэс чалавецтва звязаны з пісьмом, якое пераадольвае прастору і час. Пісьмо – настолькі важнае і зручнае вынаходніцтва чалавека, што ў мінулым у многіх народаў свету існавала ўяўленне аю яго боскім паходжанні.

Доўгім шляхам ішло развіццё пісьма: ад малюнкаў прадметаў да літар.

Віды пісьма:

- Піктагарфічнае (пісьмо малюнкамі)

Уяўляе сабой цэлае, не расчлянёнае на словы, паведамленне ў малюнках. Моўныя формы тут не раскрываюцца. Ім карысталіся індзейцы Амерыкі, жыхары Афрыкі і Аўстраліі, некаторыя малыя народы Сібіры. Сёння: дарожныя знакі, указальнікі, біркі на вопратцы, знак аптэкі, смайлікі.

- Ідэаграфічнае (пісьмо паняццямі)

Кожны знак служыць сімвалам паняцця, якое стаіць за словам. На пачатку пры пераходзе ад піктаграфіі да ідэаграфіі выкарыстоўваліся тыя ж самыя малюнкі, але значэнне іх мянялася. Паступова колькасць знакаў павялічвалася, яны станавіліся больш спрошчанымі, умоўнымі. Знакі ідэагарфічнага пісьма ператварыліся ў іерогліфы (шумерскае і егіпецкае пісьмо; кітайская мова – 40000 іерогліфаў).

+ матэматычныя знакі, лічбы, хімічныя сімвалы.

- Складовае (сілабічнае)

Пачало фарміравацца ў 2 тысячагоддзі да н.э.

Кожны знак абазначае склад (шумеры, егіпцяне, старажытнаіндыйскае, эфіопскае пісьмо)

Індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо.

- Фанаграфічнае (літарна-гукавое)

Кожная літара – гук.

Сучасныя славянскія мовы.

1 літарная сістэма – фінікійцы. Яна была кансанантнай (зычныя). У сярэдзіне 2 тыс. Да н.э. вынайшлі літары для зычных і размясцілі іх у строга замацаваным парадку – стварылі алфавіт. У ім было 22 літары.

У 9 ст. да н.э. з фінікійскім пісьмом пазнаёміліся грэкі. Яны крыху змянілі абрысы літар і назвы, напрамак пісьма (пачалі пісаць злева направа), абазначылі літарамі яшчэ і галосныя, такім чынам узнікла кансанантна-вакалічнае пісьмо.

Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да 16 ст. усё было рукапісным. У 1517 г. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. На аснове кірыліцы Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя і радковыя літары. Кірыліцай карысталіся на Беларусі да канца 17-пач.18 ст. Пасля 1696 г. афіцыйнай мовай на Беларусі становіцца польская. Да самага пачатку 20 ст. беларусы карысталіся лацінкай і кірыліцай.

Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. Напрыклад, па загаду Пятра І была ўведзена грамадзянская азбука.

Грамадзянская азбука развівала кірыліцу. За тысячагоддзі ва ўсіх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар: э (узаконена Пятром І), й (1735г.), ё (1797г., Карамзін). У беларускім варыянце кірыліцы – ў, ’, і, дж, дз. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.

Пісмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. Карыстацца вуснай мовай для абмену думкамі можна толькі у працэсе непасрэдных зносін людзей. Аднак, у сувязі з ростам грамадскай дзейнасці людзей узнікла неабходнасць фіксаваць і запісваць нейкія звесткі. Неабходна было пісьмо.

Пісьмо – форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і у часе.

У розных народаў пісьмо ўзнікла ў розны час. Вызначаюць 4 віды пісьма: піктагарфічнае, ідэаграфічнае, складовае, літарна-гукавае.

Першыя спробы пісьма – у эпоху першабытага лду. Мамы старажытны від пісьма – піктаграфія – малюнкавае пісьмо. Малюнак схематычна перадаваў агульы сэнс выказвання, але не адлюстроўваў падўзелу на словы. Элемены піктаграфіі выкарыстоўваюцца і цяпер.

2-і від пісьма – ідэаграфічнае. Яно ўзнікла ад неабходнасці перадачы не выаказвання, а асобнага паняцця. Намаляваная нага – ходзіць.

Ператварэнне малюнкаў у ўмоўныя знакі прывяло да узнікнення у старажытнм Егіпце іерогліфаў. Сучаснае кітайскае пісьмо. (больш за 40 тыс іерогліфаў)

3-і від пісьма – складовае (сілабічнае)пачаў фарміравацца ў 2 тыс да н.э. Кожны знак абазанчае не слова, а склад Таму ў параўн з іншымі гэта пісьмо мае менш знакаў, і дакладней адлюстроўвае фанет і грамат склад слова.

Складовае – сучасне індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо.

Фанаграфічнае – або літарна-гукавае, у якім кожная літарат абазначае асобны гук.

Найбольш пашыраныя сістэмы пісьма заснаваны на лацінскі, арабскім і кірылічным алфавітах.

Арабскі – народы Ірана і Аўганістана

Кірыліца –балгарскі, сербскі, рускі, белар.

У сваім развіцці старабеларуская графіка прайшла 3 этапы:

- устаў – характэрызуецца строгай геаметрычнай формай літар, якія пісаліся выразна і асобна адна ад адной. Да 14 ст.

- паўустаў – узнік у сувязі з неабх. пашырэння працэсу пісьма. Больш простае напісанне літар за наіхілам, скарачэнні ў словах.Літ пісалісяя асобна. 3 сяр 14 – да 17 ст.

- скорапіс- ужываўся ў прыватнай перапісцы, афіц-прававай літ-ры.Адсутнасць строгіх форм літар – 15-18 стст.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.