Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.






Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Як іншыя нацыя­нальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавідна­сцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мá е свае сферы ўжывання і формы бытавання.

Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Мясцовыя гаворкі, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы, аб’ядноўваюцца ў дыялекты. Дыялект (гр. dialektos – гаворка) – разнавіднасць нацыянальнай мовы, на якой размаўляе насельніцтва пэўнай мясцовасці. У беларускіх гаворках ад­розніваюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяцца пераходныя гаворкі, якія называюць сярэднебеларускімі або цэнтральнабеларускімі.

Літаратурная мова абслугоўвае розныя сферы дзейнасці беларуска­га народа. Беларуская літаратурная мова – гэта ўнармаваная, агульнапры­нятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства мова. Яна існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай на­вукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моў­ных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы.

Сістэму норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы складаюць:

- арфаэпічныя – вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў;

- акцэнталагічныя – пастаноўка націску;

- арфаграфічныя – напісанне слоў;

- лексічныя і фразеалагічныя – выбар слова (фразеалагізма) і дарэч­насць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спа­лучэннях;

- словаўтваральныя – утварэнне новых слоў у адпаведнасці з зако­намі мовы;

- марфалагічныя – выкарыстанне форм слоў;

- сінтаксічныя – пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

- пунктуацыйныя – пастаноўка знакаў прыпынку;

- стылістычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі пэўнага стылю.

Мова выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на роз­ныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае наступныя функцыі:

- камунікатыўную (сродак зносін);

- кагнітыўную (інструмент мыслення і пазнання свету);

- акумулятыўную (сродак пазнання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа);

- пазнавальную (папаўненне чалавекам сваіх ведаў);

- эмацыянальна-эстэтычную (сродак выказвання думак і пачуццяў, сродак уздзеяння на чалавека, сродак эстэтычнага і маральна-этычнага раз­віцця чалавека);

- намінатыўную (сувязь чалавека з навакольным асяроддзем);

- рэгулятыўную (рэгулюе адносіны ў розных сферах жыцця – гаспа­дарчай, культурнай, навуковай, палітычнай, бытавой);

- этнічную (на дзяржаўным узроўні рэгулюе адносіны паміж этніч­нымі групамі і карэнным насельніцтвам).

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.