Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.






Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая. Яна не з’яўляецца пастаяннай, яна змяняецца, удасканальваецца, развіваецца, мае варыянты.

Аднак змены павінны адпавядаць агульным заканамернасцям моўнай сістэмы, тэндэнцыям яе развіцця. Афіцыйнаму замацаванню змен моўнай нормы звычайна папярэднічае перыяд варыянтнасці. Варыянты – гэта разнавіднасці адной і той жа моўнай адзінкі, якія валодаюць аднолькавым значэннем, але адрозніваюцца па форме. Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях (арфаэпічных, акцэнталагічных, марфалагічных, лексічных).

Працэс змены норм адбываецца наступным чынам. Новае трапляе ў мову ў процівагу існуючым правілам. Яно з’яўляецца звычайна па-за межамі літаратурнага ўжывання – у прастамоўі, у прафесійным маўленні, у размоўна-бытавым і г.д. На другім этапе адбываецца паступовае збліжэнне гэтых двух з’яў, ужо пачынае ўжывацца і ў літаратурнай мове, у вуснай яе разнавіднасці. Трэці этап характарызуецца тым, што дзве з’явы ўжываюцца як варыянты нормы. Затым на чацвёртым этапе адбываецца зрух нормы: раней пазалітаратурны варыянт паступова выцясняе першапачатковы варыянт і замацоўваецца ў літаратурнай мове.

Пры выбары аднаго з магчымых варыянтаў неабходна кіравацца:

а) фактарам устойлівасці;

б)аўтарытэтам крыніцы (Істрына);

в) асабістым густам;

г) пашыранасцю.

Адрозніваюць дватыпы норм: імператыўныя і дыспазітыўныя.

Імператыўныя (г.з. строга абавязковыя) – гэта такія нормы, парушэнне якіх расцэньваецца як слабае валоданне мовай (напрыклад, парушэнне норм скланення, спражэння і пад.). Гэтыя нормы не дапускаюць варыянтаў, іншыя іх рэалізацыі разглядаюцца як неправільныя.

Дыспазітыўныя (не строга абавязковыя) нормы дапускаюць стылістычна адрозныя або нейтральныя варыянты (клавіш – клавіша, тры студэнты – трое студэнтаў).

Неабходна помніць, што побач з варыянтамі, якія дапускаюцца нормамі літаратурнай мовы, існуе і мноста адхіленняў ад норм, г.зн. маўленчых памылак. Прычыны парушэння моўных норм:

а) захаванне дыялектных асаблівасцей;

б) непаслядоўнасцю і супярэчаннямі ва ўнутранай сістэме мовы;

в) уплыў арфаграфіі;

г) недастатковае засваенне літаратурных норм беларускай мовы;

д) недастатковая падрыхтаванасць настаўнікаў;

е) уплыў рускай мовы.

Нормы захоўваюцца і змяняюцца ў залежнасці ад многіх умоў: ад уплыву кніг на грамадства, ад моўнага акружэння. З пытаннямі норм, іх варыянтнасці цесна звязаны паняцці нармалізацыі і кадыфікацыі. Часта тэрміны ‘нармалізацыя’ і ‘кадыфікацыя’ ўжываюцца як сінонімы. Аднак у даследаваннях апошніх гадоў гэтыя тэрміны размяжоўваюцца.

Нармалізацыя – комплекс праблем, якія закранаюць наступныя аспекты: а) вывучэнне праблемы азначэння і ўстаўлення нормы літаратурнай мовы; б) даследаванне ў нарматыў-ных мэтах моўнай практыкі ў яе адносінах да тэорыі; в) прывядзенне ў сістэму, далейшае ўдасканальванне правіл ужывання ў выпадках разыходжання тэорыі і практыкі, калі з’яўляецца неабходнасць умацавання норм літаратурнай мовы.

Тэрмін кадыфікацыя з’яўляецца больш вузкім ў параўнанні з тэрмінам нармалізацыя і выкарыстоўваецца ў выпадках, калі ідзе гаворка аб рэгістрацыі правіл у нарматыўных пра-цах. Кадыфікаваныя нормы літаратурнай мовы – гэта нормы, якімі павінны карыстацца ўсе носьбіты мовы, любы слоўнік ёсць кадыфікаванне.

Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно як звязная мова адпавядае ўсім законам сучаснай беларускай мовы. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя, акцэнталагіч-ныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сін-таксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.