Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Некаторыя аспекты функцыянавання беларускай і рускай моў.






Пасля распаду СССР моўная палітыка ў новых самастойных дзяржавах (былых рэспубліках Савецкага Саюза) ажыццяўлялася на хвалі працэсаў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Аддзяленне ад Расіі адбывалася не толькі праз набыццё дзяржаўнага суверэнітэту, але і праз абмежаванне сферы выкарыстання рускай мовы.

У Беларусі пасля прыняцця ў 1990 г. закона «Аб мовах Беларускай ССР» беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай, у выніку чаго значна ўзрасла яе функцыянальная нагрузка. Закон, аднак, не абмяжоўваў правы рускамоўнага насельніцтва. У органы дзяржаўнай улады можна было звяртацца на любой мове, не абмяжоўваліся магчымасці атрымання адукацыі на рускай мове ў школе і вышэйшых навучальных установах. Нягледзячы на тое, што ў першай палове 1990-х гг. у большасці школ краіны навучанне вялося на беларускай мове, у 18% школ дзяцей вучылі на рускай мове і налічвалася столькі ж школ з дзвюма мовамі навучання – беларускай і рускай. Такое становішча доўжылася да рэферэндуму 1995 г., пасля якога руская мова фактычна вярнулася на тыя пазіцыі, што займала да канца 1980-х гг. У цэлым жа ў Беларусі ўдзельная вага рускай мовы ў XX ст. была вышэйшая за ўдзельную вагу беларускай. Дастаткова сказаць, што ў Беларускім дзяржаўным універсітэце да 1956 г. існавала адзіная самастойная лінгвістычная кафедра – рускай мовы. Найбольш спрыяльны- мі для функцыянавання беларускай мовы былі 1920-я гг. і першая палова 1990-х гг. Менавіта тады ставілася пытанне пра статус моў, што функцыя- нуюць на тэрыторыі Беларусі. Ва ўтворанай у 1919 г. БССР статус дзяр- жаўных атрымалі беларуская, руская, польская і яўрэйская мовы. У канцы стагоддзя гэтым статусам валодалі і валодаюць цяпер беларуская і руская. Для параўнання пакажам карціну стаўлення да рускай мовы ў былых савецкіх рэспубліках. У Казахстане і Кіргізіі гэтая мова мае статус афіцый- най, што дазваляе весці на ёй справаводства. У Таджыкістане, Узбекістане, Азербайджане, Туркменіі руская мова з’яўляецца мовай міжнацыянальных зносін, у Арменіі, Грузіі, Украіне – мовай нацыянальнай меншасці, у Літве, Латвіі, Эстоніі – адной з замежных моў, роля якой у афіцыйным жыцці зведзена амаль да нуля. Парламент Малдовы ўносіў прапанову зрабіць рускую мову дзяржаўнай, аднак канчатковае рашэнне не было прынята.

Сярэдзіна XX ст. стала для моў своеасаблівым вакуумам, калі пытанне пра іх статус на ўзроўні законаў не разглядалася. Пасля таго як у сярэдзіне 1930-х гг. абвясцілі пра перамогу сацыялізму і завяршэнне культурнай рэвалюцыі, у СССР адзінай мовай, на думку Сталіна, павінна была стаць руская, хоць у асноўных дзяржаўных дакументах, у канстытуцыях гаворка пра гэта не вялася. Толькі ў 1990 г. Вярхоўны Савет Саюза ССР прыняў закон «Аб мовах народаў СССР», у якім вызначыў статус рускай мовы як афіцыйнай мовы Савецкага Саюза. Заўважым, што такой яна фактычна была ўсе папярэднія дзесяцігоддзі.

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш чым 140 нацыянальнасцей і народнасцей, якія валодаюць рознымі мовамі, зносіны ў асноўным адбываюцца на рускай і беларускай мовах. Прычым статыстыка сведчыць, што большасць жыхароў Беларусі прызнаюць роднай беларускую мову, хоць валодаюць лепш рускай і часцей яе выкарыстоўваюць. Гэтая парадаксальная сітуацыя тлумачыцца наступным. Карэннае насельніцтва краіны (беларусы) складае абсалютную большасць – каля 80%. Прадстаўнікі той або іншай нацыянальнасці псіхалагічна настроены ідэнтыфікаваць нацыянальнасць і мову – самую яскравую прымету нацыі, што і адбывалася пры апытанні многіх беларусаў, хоць некаторыя з іх увогуле не карыстаюцца беларускай мовай. Пры дыстантным тыпе двухмоўя выкарыстоўваецца адна з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, ёсць літаратура і на рускай, і на беларускай мовах; ідуць спектаклі і на рускай, і на беларускай мовах; адны людзі гавораць паміж сабой па-руску, іншыя – па-беларуску). У гэтай сітуацыі дзве мовы, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, не сутыкаюцца адна з адной.

Дыстантнае двухмоўе ў чыстым выглядзе – з’ява не абсалютная, бо ў рускіх тэкстах даволі часта сустракаюцца элементы беларускай мовы, а ў беларускіх – рускай (вынік інтэрферэнцыі або транспазіцыі, г. зн. несвядо- мага ці свядомага выкарыстання элементаў адной мовы ў маўленні на другой).

Пры кантактным двухмоўі абедзве мовы функцыянуюць на старонках адной газеты, у дыялогу людзей, адзін з якіх гаворыць па-беларуску, другі – па-руску, у маўленні чалавека, які выкарыстоўвае абедз- ве мовы і да т. п.

Найбольш яскравым прыкладам кантактнага двухмоўя з’яўляецца маўленне чалавека на рускай і беларускай мовах. Пры гэтым двухмоўе індывіда можа быць раўнапраўным і нераўнапраўным.

носьбіты раўнапраўнага двухмоўя. Людзі, якія ў роўнай меры дрэнна валодаюць дзвюма мовамі, наўрад ці з’яўляюцца прадстаўнікамі раўнапраўнага білінгвізму, бо абедзве моўныя сістэмы ў іх маўленні час- цей за ўсё змешаныя.-Людзей, якія ў роўнай меры добра валодаюць беларускай і рускай мовамі, не так многа. У асноўным гэта прадстаўнікі сферы адукацыі, культуры. Прычым, як правіла, гэта людзі, у якіх родная мова – беларус- кая. Яны

Пры нераўнапраўным білінгвізму веданне і выкарыстанне адной мовы пераважае над веданнем і выкарыстаннем другой. У гэтым тыпе двухмоўя можна вылучыць два падтыпы:

1) веданне рускай мовы пераважае над веданнем беларускай;

2) веданне беларускай пераважае над веданнем рускай.

Сам тэрмін «беларуска-рускае двухмоўе» прадугледжвае веданне індывідам рускай мовы ў якасці другой. У Беларусі такі білінгвізм значна саступае руска-беларускаму, г.зн. з рэальнай перавагай ведання рускай мовы над беларускай у маўленні індывіда. Падобная карціна назіраецца нават у маўленні многіх білінгваў, якія прызнаюць роднай мовай беларус- кую. Моўнае самавызначэнне такіх людзей не супадае з іх маўленчымі паводзінамі.

Зрэдку назіраецца інтэрферэнцыя, якую можна вызначыць як вымушаную, або наўмысную. Такія гукавыя абрэвіятуры, як РИД (Российский информационный дайджест), РИА (Российское информаци- онное агентство), РИВШ (Республиканский институт высшей школы) маюць тое самае літарнае выяўленне і ў беларускай мове (з улікам адпаведнасці и - і): РІД, РІА, РІВШ. Гэтак яны і вымаўляюцца. Але калі ў рускай мове мяккі [ р ' памылка, пазбегнуць якой у вусным маўленні ў дадзеным выпадку немагчыма.-] – гэта норма, то ў беларускай

У розных сацыяльных, прафесійных групах людзей двухмоўе выяў- ляецца па-рознаму. Адна з яго праяў – школа, якая ў значнай ступені прад- вызначае карціну валодання дзвюма мовамі ў краіне. За апошняе дзесяцігоддзе кірунак вывучэння беларускай і рускай моў мяняўся спачат- ку ў бок рэзкага павелічэння колькасці школ з беларускай мовай навучан- ня, потым – амаль у процілеглы бок. Так, з пачатку 1990-х да 1995 г. колькасць школ, у якіх першакласнікі вучыліся на беларускай мове, павялі- чылася да 76%, што амаль адпавядала нацыянальнаму складу насельніцтва. Аднак пасля рэферэндуму 1995 г., які ўзаконіў двухмоўе, колькасць школ з беларускай мовай навучання скарацілася.

На ступень валодання беларускай і рускай мовамі моцна ўздзейнічае пазашкольнае моўнае асяроддзе, дзе большасць людзей, асабліва ў гарадах, гавораць па-руску. Таму ў дзяцей літаратурная беларуская мова, якая выкарыстоўваецца пастаянна, – з’ява рэдкая. Да таго ж і многія настаўнікі, што выкладаюць беларускую мову, выступаюць прадстаўнікамі білін- гвізму, які можна вызначыць як прафесійна арыентаваны (абумоўлены). На ўроках – па-беларуску, па-за школай – па-руску. Прафесійна арыентава- ны білінгвізм назіраецца і ў іншых сферах жыцця краіны. Напрыклад, у тэатры, дзе акцёры на сцэне выкарыстоўваюць беларускую мову, а па-за тэатрам – рускую. Своеасаблівы тып двухмоўя трасянка, г.зн. «беларуска-руская мова» з адным зместам і дзвюма формамі выражэння. Базавай мовай трасянкі можа быць беларуская са значнай колькасцю элементаў (лексічных, граматычных, словаўтваральных) рускай мовы, што часцей за ўсё і назіраецца, або руская з выкарыстаннем элементаў беларускай мовы. Часам можна пачуць маўленне з элементамі беларускай, рускай літаратурных моў і мясцовых дыялектаў. Трасянка – з’ява індывідуальная. У кожнага з носьбітаў моў яна выяўляецца па-рознаму.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.