Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Стылістычныя рэсурсы марфалогіі: назоўнік.






НАЗОЎНІК сярод іншых часцін мовы вызначаецца багаццем варыянтных форм роду, ліку і склону, суадносных з тым або іншым стылем. Так, для абазначэння асоб па роду іх дзейнасці, заняткаў, прафесій у беларускай мове існуюць карэлятыўныя формы назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду тыпу гітарыст – гітарыстка, настаўнік – настаўніца і да т. п. Аднак не на ўсе выпадкі ёсць такія ўзаемазвязаныя формы, нярэдка ў названай функцыі ўжываюцца адпаведныя словы толькі ў форме мужчынскага роду, незалежна ад таго, асобу мужчынскага ці жаночага полу яны называюць. Напрыклад: інжынер Алесь Круталевіч, інжынер Таццяна Круталевіч; дыспетчар паведаміў, дыспетчар паведаміла.

У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях ужываюцца формы мужчынскага роду падобных назоўнікаў (аўтар, доктар, сакратар), а ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях звычайна выкарыс- тоўваюцца іх словаўтваральныя варыянты жаночага роду (аўтарка, доктарка, сакратарка). Вядома, што гэтыя варыянты гутарковага паход- жання. Але ў названых стылях якраз такім варыянтам аддаецца перавага, бо яны не маюць адцення афіцыйнасці і лепш упісваюцца ў натуральны, нязмушаны лад жывой гутаркі, эмацыянальна-вобразны лад мастацкага апавядання, эмацыянальна-дзейсны лад публіцыстычнага тэксту. Разам з тым не выключаецца магчымасць ужывання і варыянтаў мужчынскага роду, параўн.:

У гутарковым і мастацкім стылях сустракаюцца варыянты жаночага роду не толькі з суфіксам -к- (аграномка, доктарка), але і з суфіксам -ш- (аграномша, доктарша). Апошнія маюць ярка выражаны гутарковы характар.У мастацкіх творах яны ўжываюцца, як правіла, у мове персанажаў і або паказваюць іх адмоўныя адносіны да пэўнай асобы, або характарызуюць культурна-адукацыйны ўзровень самога персанажа. Акрамя таго, падобныя формы могуць абазначаць жонку чалавека адпаведнай прафесіі: аграномша (жонка агранома), доктарша (жонка доктара).

У гутарковым і мастацкім стылях сустракаюцца варыянты родавых форм назоўнікаў тыпу санаторыйсанаторыя, туфельтуфля і да т. п. Гутарковыя варыянты санаторыя, туфля ўжываюцца толькі ў мове персанажаў мастацкага твора і служаць сродкам іх характарыстыкі.

Пэўнымі стылістычнымі магчымасцямі вызначаецца катэгорыя ліку назоўніка. Найбольш відавочна гэта праяўляецца ва ўжыванні адзіночнага ліку ў значэнні множнага, а множнага у значэнні адзіночнага.

Адзіночны лік у значэнні множнага часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў навуковым стылі:

а) пры абазначэнні мноства аднародных прадметаў, калі адзіночны лік набывае адценне зборнасці: Унашых прэсных водах водзіцца мянтуз (маецца на ўвазе не адзін мянтуз, а ментузы);

б) пры абазначэнні канкрэтнага віду тых ці іншых істот або прад- метаў, калі з ліку аднатыпных вылучаецца з указаннем адметных характа- рыстык адна жывая істота або прадмет, што ўяўляе цэлы клас (род, сямей- ства і г. д.) такіх жа істот або прадметаў: -Акунь прагная драпежная рыба (акунь - рыба, але ад іншых рыб адрозніваецца прагнасцю і драпежнасцю); -Хвошч шматгадовая расліна (хвошч - расліна, але такая расліна, якая расце шмат гадоў). Адзіночны лік у такіх выпадках мае абагульнена-выдзяляльнае значэнне.

Для публіцыстычнага і афіцыйна-дзелавога стыляў уласціва выкарыстанне са значэннем зборнасці ці абагульнення форм адзіночнага ліку назваў асоб па прафесіі, роду дзейнасці, сацыяльным становішчы і г. д.: Арандатар мае права адкрываць ва ўстановах банка рахункі для грашовых аперацый.

Са значэннем абагульнення адзіночны лік у значэнні множнага выкарыстоўваецца таксама ў гутарковым стылі: ^ Сёння чамусьці шчупак не клюе.

У мастацкім стылі адзіночны лік у значэнні множнага ўжываецца з мэтай вылучыць, падкрэсліць і вобразна адлюстраваць той ці іншы прадмет, з’яву і г. д.: Глядзіш, бывала, і здаецца, што скрозь сцяну галін жывую, скрозь гэту тканку маладую ні мыш, ні пташка не праб’ецца (Я. Колас). Відавочна, што паэт выкарыстаў назоўнікі мыш і пташка ў форме адзіночнага ліку для таго, каб стварыць яркі наглядна-вобразны малюнак густога цяністага лесу. Стылістычныя магчымасці формы множнага ліку абмежаваны пераважна тымі семантычнымі групамі назоўнікаў, якія звычайна ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку. Так, некаторыя рэчыўныя (вада, соль, спірт і інш.), абстрактныя і адцягненыя (тэмпература, чытанне і да т. п.) назоўнікі ў шырокім ужытку маюць форму адзіночнага ліку. Але ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях рэчыўныя назоўнікі пры абазначэнні гатункаў, відаў ці разнавіднасцей рэчываў, абстрактныя і адцягненыя – пры абазначэнні канкрэтных паняццяў ужываюцца ў множным ліку, што сведчыць пра кніжны характар мовы, параўн.: вада - мінеральныя воды, соль - калійныя солі, спірт -аднаатамныя спірты; тэмпература - высокія тэмпературы, чытанне - Багдановічавы чытанні.

У публіцыстычным стылі асобныя абстрактныя назоўнікі ў форме множнага ліку падкрэсліваюць шматразовасць ці аднатыпнасць з’яў: ініцыятыва - мірныя ініцыятывы, рэжым - прагрэсіўныя рэжымы.

У мастацкім і гутарковым стылях некаторыя рэчыўныя і абстрактныя назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку, каб паказаць вельмі вялікую колькасць, значную велічыню, аб’ём ці прастору чаго-небудзь: Данік ужо ў трэцім класе. Першыя школьныя радасці даўно прайшлі (Я. Брыль); Над полем, дзе спелі жыты і пшаніцы, і мыліся ў росах аўсы, прайшла, празваніла свой час навальніца на ўсе галасы (Я. Колас).

Індывідуальныя імёны і прозвішчы людзей маюць форму адзіночнага ліку, але ў навуковым, публіцыстычным і мастацкіх стылях для абазначэн- ня тыповых з’яў грамадскага жыцця яны могуць ужывацца ў множным ліку: Гэта ж не сакрэт, што за спіною гарлахвацкіх, калі тыя надзелены ўладай, такія людзі, як Зёлкін, адчуваюць сябе вельмі ўпэўнена (Дз. Бугаёў).

Варыянтнасць склонавых форм назоўнікаў абумоўлена ўзаемадзеяннем кніжнай мовы і жывога народнага маўлення. Для навуковага, афіцыйна-дзелавога і публіцыстычнага стыляў у большай ці меншай ступені характэрна ўнармаванасць склонавых канчаткаў назоўнікаў. Што да мастацкага і гутарковага стыляў, то ў іх пад уздзеяннем народных гаворак і прастамоўя назіраецца варыянтнасць склонавых форм, калі асобныя словы ці групы слоў сустракаюцца з канчаткамі дыялектнага або размоўна-гутарковага характару:

назоўнік дачка - з канчаткам ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку: сказаў дачцы, жыў пры дачцы;

з канчаткам-агульныя назоўнікі 2-га скланення мужчынскага роду з цвёрдай асно- вай; назоўнікі ніякага роду ў месным склоне адзіночнага ліку: на лугу, на масту, у быту, па маршруту, па тэлефону, па полю, па бездарожжу;

з канчаткам-асабовыя назоўнікі 2-га скланення мужчынскага роду з цвёрдай асновай ў месным склоне адзіночнага ліку: па сыне, па браце;

назоўнікі 3-га скланення гразь, далонь - з канчаткамі -ёй (-ёю), -яй (-яю) у творным склоне адзіночнага ліку: гразёй (-ёю), далоняй (-яю);

назоўнікі гектар, грам, кілаграм апельсін, памідор з нулявым канчаткам у родным склоне множнага ліку: -і інш. пятнаццаць гектар, дзесяць грам, пяць кілаграм, многа апельсін (памідор);

назоўнікі грошы, дзверы - з канчаткам -мі ў творным склоне множнага ліку: грашмі, дзвярмі;

назоўнікі дзеці, людзі - з канчаткам -ямі ў творным склоне множнага ліку: дзецямі, людзямі.

Гэтыя і некаторыя іншыя склонавыя формы перадаюць натуральны лад жывой гутаркі. У творах мастацкай літаратуры яны звычайна выкарыстоўваюцца ў мове дзеючых асоб і з’яўляюцца сродкам іх характарыстыкі.

Яркім стылістычным сродкам з’яўляецца непасрэднасці, пяшчоты, лагоднасці; у публіцыс- тычным, а таксама ў мастацкім – рытарычнасці, узнёсласці, урачыстасці: -форма клічнага склону, якая не ўласціва сучаснай сістэме скланення беларускай літаратурнай мо- вы, але ўжываецца ў асобных стылях і надае выказванню розныя адценні: у мастацкім і гутарковым Слухай, дружа, і вучыся (Я. Колас); Бачыш, княжа, загоны, лясы, сена- жаць, - ім пакорны я толькі з гуслямі, сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць, - не скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.