Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сацыяльна-эканамічнае развіцце ў к.18 – п.п.19стст.






Пачатак фарміравання новых адносін у памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках.

Да пачатку XIX ст. Расійская імперыя, у складзе якой апынуліся беларускія землі, ператварылася ў адну з мацнейшых дзяржаў свету. Яе тэрыторыя складала 16, 8 млн км2. Насельніцтва краіны ўзрасло амаль у 2 разы – з 19 млн у 1762 да 36 млн у 1792 г. Павялічыліся эканамічныя рэсурсы, што спрыяла пашырэнню ўсерасійскага рынку. Між тым Расія ў адрозненне ад вядучых дзяржаў Еўропы яшчэ заставалася феадальнай краінай і далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі прадоўжыла існаванне феадальнай гаспадаркі і затрымала зараджэнне капіталістычных адносін як на вёсцы, так і ў горадзе.

Як вядома, яшчэ ў апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай большасць беларускіх сялян належала магнатам. Пасля далучэння края да Расіі значэнне памешчыцкага сектара ўзмацнілася, бо Кацярына II раздарыла рускім ваенным і чыноўнікам у прыватнае валоданне велізарную колькасць сялян. 3 Брэсцкай эканоміі 6927 душ атрымаў А.В.Сувораў, 5718 А.П. Румянцаў і г.д. Усяго ва ўласнасць рускім памешчыкам было раздадзена 208 550 душ беларускіх сялян (чацвёртая частка ўсяго насельніцтва Беларусі). Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што калі мясцовая шляхта прысягала расійскай кароне, то захоўвалася недатыкальнасць раней існуючага землеўладання.

Свавол памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны 1812 г. рэзка ўзмацніўся. Калі раней сяляне прыцягваліся на два дні прымусовай работы на свайго магната, то цяпер – на ўсе шэсць, а то і сем. Непасільным ярмом беларускіх губерняў сталі падаткі, якія збіраліся тут асігнацыямі, як падушны падатак на астатняй тэрыторыі Расіі, і залатой і сярэбранай манетай, што было ў 4 – 5 разоў даражэй. Так падрывалася мясцовая гаспадарка.

Беларусь адносілася да рэгіёнаў, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні рэформы 1861 г. у руках памешчыкаў было сканцэнтравана каля 12 млн дзесяцін (70 % зямлі), і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27 %) знаходзілася ў карыстанні больш як 1млн. прыгонных сялян. Князю Вінтгенштэйну, напрыклад, належала 500 тыс. дзесяцін зямлі і 60 тыс. сялян, князям Радзівілам – 150 тыс. дзесяцін зямлі і 40 тыс. прыгонных. Памешчыкі Патоцкія ў Мінскай губерні валодалі 200 тыс. дзесяцін. Такую ж колькасць зямель меў князь Паскевіч у Магілёўскай губерні. У Гомельскім маёнтку Румянцава налічвалася 13 фальваркаў, 28 тыс. прыгонных, 60 тыс. дзесяцін ворнай зямлі.

У такіх гаспадарках меліся значныя магчымасці для стварэння шматгаліновай вытворчасці і павышэння таварнасці, арганізацыі прамысловай апрацоўкі прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі. Аднак землеўласнікі-магнаты рэдка выкарыстоўвалі іх. Больш таго, перавага аддавалася стварэнню сярэдніх па велічыні маёнткаў з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чал., якія здаваліся ў арэнду. Большасць памешчыкаў прытрымлівалася старых парадкаў традыцыйнай трохпольнай сістэмы з перавагай пасеваў збожжавых культур і выкарыстоўвала прымітыўную тэхніку, Рост таварнасці такіх гаспадарак ішоў галоўным чынам за кошт павелічэння паншчынных павіннасцяў сялян.

Пераважная большасць памешчыцкіх сялян мела сваю гаспадарку і карысталася зямельным надзелам з умовай выканання павіннасцяў. Невялікую групу (каля 30 %) складалі дваровыя сяляне, якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары і знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае.

У першай палове XIX ст. трохпольная сістэма земляробства стала паўсюдна пануючай і ў сялянскай гаспадарцы. Як і раней, зямля ўзворвалася драўлянай сахой з жалезным наканечнікам і разрыхлялася ў большасці выпадкаў таксама драўлянай бараной. Ураджайнасць збожжавых была ў сярэднім сам-3, бульбы – сам-6.

Памер надзелаў памешчыцкіх сялян неаднолькавы. У Магілёўскай губерні і ў паўночна-ўсходніх раёнах Віцебскай ён складаў у сярэднім 8 – 10 дзесяцін на гаспадарку, радзей – 7 – 12. У Мінскай губерні сярэдні надзел быў роўны 10 – 12 дзесяцінам, хаця існавалі надзелы і па 5 – 7 і па 16 – 20 дзесяцін. На сялянскую гаспадарку звычайна прыходзілася два валы або адзін конь, 1 – 4 авечкі і свінні, многія трымалі кароў.

Імкнучыся павысіць інтэнсіўнасць сялянскай працы, памешчыкі павялічвалі колькасць паншчынных дзён у тыдзень, устанаўлівалі дзённыя заданні-ўрокі. Нормы ўрочнай работы былі выключна высокімі. Сяляне іх не паспявалі выконваць, таму павінны былі або выстаўляць двайную рабочую сілу, або працаваць у вольныя ад баршчыны дні. Акрамя паншчыны на іх накладваліся шматлікія дадатковыя павіннасці (будаўніцтва, дарожныя, вартавыя работы). Самай цяжкай формай прыгонніцкай эксплуатацыі была шырока распаўсюджаная на Беларусі аддача сялян падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд.

Цяжкім было становішча і аброчных сялян. Яны, акрамя аброку, які складаў у сярэднім 20 – 80 руб. у год (дарэчы, карова каштавала 12 – 18 руб.), нароўні з баршчыннымі сялянамі плацілі даніну і выконвалі дадатковыя павіннасці ў маёнтках. Становішча аброчных сялян у параўнанні з паншчыннымі аблягчалася толькі тым, што над імі не было дзённага нагляду памешчыкаў; яны карысталіся адноснай свабодай у размеркаванні свайго часу, мелі магчымасць на пабочныя заробкі.

Трэба мець на ўвазе і тое, што на Беларусі былі шырока распаўсюджаны так званыя зямельныя сервітуты. Сервітуты давалі сялянам права праезду, карыстання сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі і інш. Усё гэта на пэўных умовах было значнай падмогай у гаспадарцы сялян, таму яны былі зацікаўлены ў захаванні сваіх сервітутных правоў.

Паказчыкам заняпаду сельскай гаспадаркі ў 50-я гг. XIX ст., цяжкага становішча сялян з’явіўся няспынны рост нядоімак дзяржаўных падаткаў. Да 1856 г, па даных міністра ўнутраных спраў, дзяржаўныя даўгі і нядоімкі па памешчыцкіх маёнтках у губернях Беларусі склалі да 8 млн руб. (з агульнай сумы даўгоў і нядоімак па Расіі ў 23 млн руб.).

Такім чынам, як для памешчыцкай, так і для сялянскай гаспадаркі былі характэрны традыцыйныя прыгонніцкія формы гаспадарання. Аднак, нягледзячы на гэта, капіталістычныя рыначныя элементы пранікалі як у тую, так і ў другую гаспадарку, асабліва ў другой чвэрці XIX ст. Гэта выявілася перш за ўсё ў імкненні дваран павысіць даходнасць сваіх гаспадарак дзякуючы прымяненню ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын, працы наёмных рабочых, увядзенню травасеяння і шматпольных севазварртаў. Мінскі губернатар у справаздачах за 1841 – 1844 гг. пісаў аб пакупцы некаторымі памешчыкамі сельскагаспадарчых машын, пасевах траў, найме рабочай сілы. Памешчык Любанскі (Віленскі павет) у сваёй гаспадарцы трохполле замяніў на шматполле.

У буйных маёнтках усё часцей выкарыстоўваліся малатарні, веялкі, сечкары, радзей – сеялкі, жнейкі, жалезныя плугі і бароны. Памешчыкі пачалі пераводзіць з баршчыны на аброк сваіх прыгонных сялян, якія потым наймаліся да іх на працу за пэўную плату. Так, Іяхім Храптовіч уладар маёнтка Шчорсы (Навагрудскі павет Гродзенскай губерні) яшчэ ў XVIII ст. адмовіўся ад баршчыннай працы і толькі ў час збору ўраджаю ў дапамогу вольнанаёмным батракам прыцягваў прыгонных за пэўную плату. Пры гэтым ён меў уласны інвентар і рабочую скаціну і адным з першых перайшоў на шматполле.

На шматполле пачалі пераходзіць не толькі магнаты, але і сярэдняга дастатку дваране. Так, у 1827 г. такую форму севазвароту ўвёў у сябе памешчык Ашмянскага павета Віленскай губерні Карчэўскі, у якога было 11 двароў сялян, а фальваркавай зямлі 80 дзесяцін. Нягледзячы на тое, што Карчэўскі захаваў у сябе баршчыну, яго гаспадарка па сутнасці была жывёлагадоўчай фермай, прадукцыя якой прызначалася ў першую чаргу для рынку.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае Вольнае эканамічнае таварыства, што існавала ў 1826 – 1841 гг. у Віцебску. У 1848 г.у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, вялі гандаль. Сярод іх паглыблялася маёмаснае расслаенне: вылучаліся заможныя сяляне.

Увядзенню шматполля, паляпшэнню парод жывёлы, распаўсюджванню травасеяння і ўжыванню машын перашкаджала танная праца прыгонных сялян. Новая тэхніка патрабавала кваліфікаваных работнікаў, высокай якасці працы, а гэтага ва ўмовах прыгонніцтва дабіцца было вельмі складана. Памешчыкі ж не жадалі адмаўляцца ад таннай рабочай сілы. Спробы спалучыць прыгонную працу з патрабаваннямі растучага ўнутранага і знешняга рынку не прыносілі станоўчых вынікаў.

Абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы накладвала адбітак і на сялянства, якое ў сярэдзіне 30-х гг. XIX ст. складала амаль 90 % усяго насельніцтва Беларусі. Нагадаем, што ў 1858 г. сялян было 3307 тыс. чалавек. Каля 70 % іх належала памешчыкам.

Аднак факты прымянення наёмнай рабочай сілы і аграрных удасканаленняў, увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур насілі ў асноўным адзінкавы характар і не прывялі да істотных перамен у арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці нават асобных маёнткаў. Меры па перабудове памешчыцкай гаспадаркі амаль не кранулі агратэхнічнай базы асноўных работ на вёсцы (ворыва, угнаенне зямлі, пасевы, уборка ўраджаю). Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян. Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца.

Прадвесцем распаду старога эканамічнага механізму стаў рост вытворчасці хлеба памешчыкамі на продаж. Узрастаючы попыт на хлеб у Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст., павелічэнне ёмістасці ўнутранага рынку выклікалі хуткі рост таварнасці памешчыцкіх гаспадарак. Памешчыкі, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях, хутка пашыралі ворную зямлю за кошт сялянскіх угоддзяў. У 30 – 40-я гг. каля 70 – 80 % усіх прыбыткаў паступала ад продажу сельскагаспадарчых прадуктаў, галоўным чынам збожжа, гарэлкі і спірту. Прыбытак ад продажу гарэлкі і спірту складаў палову, а часам і больш памешчыцкіх прыбыткаў. Астатняя іх частка прыпадала на паступленні ад аброку, арэнды млыноў і г.д.

У сувязі з патрабаваннямі рынку ў першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці па асобных рэгіёнах Беларусі. Так, у Віцебскай і паўночных паветах Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складваўся раён ільна-, і бульбаводсгва. Развядзенне бульбы ў Беларусі пачалося ў канцы XVIII ст. на памешчыцкіх агародах, а больш шырока распаўсюдзілася ў 20 -30-я гг. XIX ст. У сярэдзіне стагоддзя бульбай засявалася каля 4 % зямлі на сялянскіх надзелах. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох- да чатырохполля.

3 канца 30-х гг. пачалося вырошчванне ў якасці таварнай культуры цукровых буракоў. Найбольш буйныя цукраварныя заводы дзейнічалі ў маёнтках Скірмунта (Парэчча Пінскага павета), Вітгенштэйна(Карэлічы Навагрудскага павета), Паскевіча (Гомель). У сярэдзіне 40-х гг. у памешчыкаў Беларусі было 8, а ў канцы 50-х – 16 цукраварных заводаў.

Адным з важных напрамкаў спецыялізацыі многіх памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на Гродзеншчыне, стала танкарунная авечкагадоўля. На пачатку 40-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 600 тыс. авечак. Для іх гадоўлі пашыраліся пасевы кармавых культур, пгго станоўча ўплывала і на севазварот. На малочна-мясной жывёлагадоўлі ў 40 – 50-я гг. спецыялізаваліся толькі асобныя памешчыцкія гаспадаркі, перш за ўсё тыя, што мелі вінакурныя заводы.

Такім чынам, развіццё таварна-грашовых адносін, павелічэнне патрэб у сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынку выклікалі ў памешчыкаў Беларусі імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі.

Нягледзячы на ўсе перашкоды, якія стварала прыгонная сістэма, сялянская гаспадарка таксама паступова звязвалася з рынкам. На базары і кірмашы сяляне прывозілі з навакольных вёсак сваю прадукцыю. У той жа час гандлёвыя сувязі сельскай гаспадаркі насілі аднабаковы характар, бо сяляне куплялі няммога, галоўным чынам соль і жалезныя вырабы, паколькі амаль усе выручаныя ад продажу грошы ішлі на ўплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. Сялянская гаспадарка ў асноўным заставалася натуральнай.

Тым не менш у некаторых сялянскіх гаспадарках былі ўжо веялкі, малацілкі і іншыя машыны. Другім вельмі важным паказчыкам змяненняў, што адбываліся на вёсцы, былі пасевы кармавых траў. Некаторыя сяляне пасля пераходу на чынш пачалі асушаць балоты, набываць лепшае насенне для пасеву, ужываць на ўгнаенне і торф. Усё гэта садзейнічала інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і ў рэшце рэшт працэсу расслаення сялянства.

Сялянская дыферэнцыяцыя была больш глыбокай у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, чаму спрыяла падворнае землекарыстанне. Сярод сялян, галоўным чынам аброчнікаў, выдзяляліся заможныя. Некаторыя з іх арандавалі корчмы, млыны, займаліся дробным гандлем. Але такіх сялян у гэтых рэгіёнах Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было вельмі мала.

Сведчаннем пранікнення капіталізму ў вёску былі і адыходныя промыслы сялян. Адыход быў звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50-я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся настолькі, што з гзтага часу можна гаварыць аб яе крызісе. У сельскай гаспадарцы ён праявіўся ў тым, што знізілася ўраджайнасць, зменшылася пагалоўе жывёлы, упала прыбытковасць памешчыцкіх маёнткаў, выраслі дзяржаўныя нядоімкі. Пад уплывам таварна-фашовых адносін адбывалася маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства. Пачала фарміравацца яго за можная вярхушка, якая вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемсгвамі і капіталамі. Тым не менш асноўную масу складалі эбяднелыя прыгонныя сяляне.

Адначасова ў старую, прыгонную, пераважна натуральную гаспадарку паступова ўкараняліся элементы капіталізму. Праявамі яго выступалі прымяненне вольна-наёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспа-арак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.

Нарастанне сялянскіх выступленняў. Узмацненне прыгоннага ўціску сялян выклікала іх супраціўленне. Формамі сялянскага руху былі падача ўладам скаргаў на памешчыкаў, адмова ад поўнага паслушэнства ўладальнікам, спыненне выхаду на паншчыну, напады на панскія двары. Сяляне жылі надзеяй на хуткае скасаванне прыгонніцтва, што ўсё часцей адлюстроўвалася ў іх патрабаваннях.

У 1847 г. сярод сялян Віцебскай губерні распаўсюдзіліся чуткі, што за адпрацоўку трох гадоў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург – Масква цар даруе ім волю і надзеліць зямлёй ва ўрадлівых паўднёвых губернях. Гэта стала падставай для масавых уцёкаў сялян. Агульная колькасць удзельнікаў гэтага руху дайшла да 10тыс. чалавек. Урад вымушаны быў увесці ў губерню войскі і адпраўляць сялян назал. Амаль 4 тыс. сялян былі пакараны бізунамі. Усё ж да ўладальнікаў не вярнуліся 800 уцекачоў, з іх амаль 1/3 – жанчыны. Сяляне заяўлялі, што лепш загінуць, чым вярнуцца да памсшчыкаў.

У 1847 г. у маёнтку Смаргонь Ашмянскага павета было распаўсюджана пісьмо з заклікам да сялян, незадаволеных злоўжываннямі мясцовай адміністрацыі, каб яны сумесна з мяшчанамі выразалі ўсіх памешчыкаў, аканомаў і здабылі сабе свабоду.

Аўтарам «абуральнай адозвы» аказаўся дробны чыноўнік шляхціц Ю. Бакшанскі. Як паказала следства, ён адначасова пасылаў лісты ў некалькі паветаў, збіраўся даць смаргонскім сялянам значную суму грошай для набыцця зброі і пашырыць сялянскі рух аж да Вільні з мэтай забойства губернатара. Распаўсюджванне закліку вымусіла многіх памешчыкаў уцякаць са сваіх маёнткаў.

Рэформы. Рост сялянскіх выступленняў з’явіўся адной з прычынаў правядзення рэформаў. Аўтарам адной з рэформ быў граф П. Д. Кісялёў – кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.

Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі, становішча якой у Расіі і Беларусі было розным. У Расіі інстытут “дзяржаўнага феадалізму” выступаў як сістэма эксплуатацыі, пад якую непасрэдна падпадалі дзяржаўныя сяляне з боку казённага ведамства. Нормы эксплуатацыі дзяржаўных сялян тут абмяжоўваліся інвентарамі, ніхто не меў права іх перавышаць. У Беларусі ж дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам.

Розным было і прававое становішча дзяржаўных сялян Расіі і Беларусі. У Расіі з паскарэннем тэмпаў развіцця капіталізму значна пашырыліся саслоўныя правы дзяржаўных сялян. Яны былі абвешчаны вольнымі грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі. У Беларусі прававое становішча дзяржаўных сялян нічым не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладар быў надзелены адміністрацыйнай, судовай і эканамічнай уладай над сялянамі. Але галоўнае адрозненне двух рэгіёнаў было ў сістэме збору феадальнай рэнты: у Расіі дзяржаўныя маёнткі былі на падушным аброку – чыншы, у Беларусі – на паншчыне.

Рэформа дзяржаўнай вёскі пачалася з перабудовы апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. 3 1 студзеня 1836 г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны П. Д. Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырох-ярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня – акруга – сельская ўправа. У выніку рэформы П. Д. Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору.

Другой часткай рэформы П. Д. Кісялёва з’яўлялася палітыка «апякунства» над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п’янствам. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі быт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.

Трэцяя і галоўная частка рэформы П. Д. Кісялёва – люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.

У працэсе люстрацый у Беларусі знішчаюцца фальваркова-прыгонная сістэма і сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя сяляне паскоранымі тэмпамі пераводзяцца на пазямельны аброк. Па прапанове міністра дзяржаўных маёнткаў графа Кісялёва ў 1844 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай, а ў 1849 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях дзяржаўныя сяляне былі пераведзсны з паншчыны на чынш. Адначасова адмяняліся ўсе дадатковыя павіннасці і даніны, а фальваркі ў дзяржаўных маёнтках скасоўваліся. Ва ўсіх маёнтках былі складзены інвентары, дзе зафіксавалі памеры чыншу і зямельных надзелаў. Усе беззямельныя дзяржаўныя сяляне (агароднікі і бабылі-кутнікі) атрымалі надзелы. 3 фальварковых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў.

Адмова ад фальваркова-прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з’явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Агульная плошча надзельнага фонду ў выніку рэформы П. Д. Кісялёва павялічылася на 10, 73 %. I хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38, 5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся іх павіннасны прыгнёт. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.

Кісясялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні «Асобага камітэта па справах заходніх губерняў» пачалі прыглушацца. У выніку інвентарная рэформа, праведзеная ў памешчыцкай вёсцы, была значна менш радыкальнай. Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнёт сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. Яна, па сутнасці, мала што змяніла ў становішчы сялян. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 частку валавога даходу з надзелу.

Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання – аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца, але гэта з самага пачатку не было замацавана заканадаўча. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4, 75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына – 3 дні ў тыдзень.

У цэлым рэформы 30 – 50-х гг. мелі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі занадта радыкальнымі, а сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала. Феадальная ўласнасць засталася некранутай, але феадалізм няўхільна каціўся насустрач сваёй гібелі.

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-завадской прамысловасці на Беларусі. У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот – гэта сістэма эканамічных і сацыяльна-палітычных змяненняў, у якіх знайшоў адлюстраванне пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі.

Пачатак прамысловага перавароту звязаны з вынаходствам і прымяненнем машын, а завяршэнне – з развіццём машыннай вытворчасці, заснаванай на шырокім выкарыстанні машыннай тэхнікі. У выніку адбываецца канчатковая перамога капіталістычнага спосабу вытворчасці над феадальным, якая ператварае прамысловасць у галоўную галіну грамадскай вытворчасці.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.