Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Стварэнне інфармацыйнай службы БелТА






Павелічэнне колькасці перыядычных выданняў запатрабавала ўсталявання рэспубліканскай інфармацыйнай службы. Гісторыя стварэння БелТА змястоўная і цікавая.

Інфармацыйныя агенцтвы ўзніклі ўслед за газетамі. Першыя з іх былі створаны ў XIX ст.: французскае «Гавас» (1835), амерыканскае «Асашыэйтэт Прэс» (1848), англійскае «Рэйтэр» (1851), Рускае тэлэграфнае агенцтва (1866). Заснаванне рускага агенцтва было першай спробай арганізаваць інфармацыйную службу на Беларусі. Спачатку былі створаны тэлеграфныя аддзяленні пры рэдакцыях газет, якія выходзілі ў другой палове XIX ст. у Паўночна-Заходнім краі. Пасля ўзнікнення Санкт-Пецярбургскага тэлеграфнага агенцтва (СПА) і на Беларусі з'явілася сетка яго карэспандэнтаў з ліку журналістаў мясцовых газет і дзяржаўных служачых. Гэта справа развівалася вельмі хутка, і да 1910 г. амаль у кожным горадзе Беларусі былі карэспандэнты СПА. Кіраўніцтва агенцтва ставіла пытанне аб адкрыцці свайго аддзялення ў Мінску. Аднак да рэвалюцыі зрабіць гэтага не ўдалося.

У чэрвені 1918 г. было створана Расійскае тэлеграфнае агенцтва (РОСТА), a 24 снежня 1918 г. – яго беларускае аддзяленне (БелРОСТА).

Як вядома, у гэты час на тэрыторыі Беларусі ішлі баі супраць кайзераўскіх войск, што і вызначала стыль дзейнасці тэлеграфнай службы. Падзеі на фронце, у прыфрантавой паласе, у тыле; разгортванне падпольнай і партызанскай барацьбы; праца партыйных арганізацый і органаў савецкай улады; выкананне дэкрэтаў і пастаноў; вырашэнне зямельнага пытання мясцовымі органамі ўлады і г. д. – гэта далёка не поўны пералік праблем, якія ўздымалі карэспандэнты БелРОСТА. Патрэбна адзначыць, што тэлеграфнае агенцтва забяспечвала больш поўнай інфармацыяй урад Расіі, Беларусі, насельніцтва рэспублікі праз перыядычны друк.

У час Грамадзянскай вайны былі створаны рэгіянальныя аддзяленні Беларускага агенцтва: у Мінску, Гомелі, Віцебску і больш чым у дзесяці іншых гарадах. Тады да іх інфармацыйнай прадукцыі дадаліся «вокны РОСТА», насценныя газеты, лістоўкі з экстраннымі паведамленнямі, сатырычныя плакаты і інш.

Арганізавана, палітычна вытрымана, разнастайна і высокапрафесійна была наладжана праца Віцебскага аддзялення РОСТА, якое было створана 25 чэрвеня 1919 г. Для характарыстыкі аддзялення прывядзём выказванне аднаго з супрацоўнікаў, які пісаў, што «ў галіне чыста агітацыйнай працы ВіцРОСТА зроблена больш, чым дазвалялі даволі шырокія рамкі дзейнасці. Мы выйшлі далёка за іх, выклікаўшы да жыцця бойкі і тэмпераментны " Тэрэўсат" (тэатр рэвалюцыйнай сатыры), які даў больш за 100 спектакляў для рабочых, чырвонаармейцаў, якія горача палюбілі яго вясёлыя і бадзёрыя агітацыйныя выступленні.

Агіткібітка РОСТА цэлае лета падарожнічала ў межах Віленскага павета, несла з сабой у вёску літаратуру і звонкую, радасную гучную песню. Фотааддзел ВіцРОСТА зрабіў болын за 400 здымкаў з рэвалюцыйнага жыцця нашай губерні. Мы заклеілі гарадскія і магазінныя вітрыны вокнамі сатыры, закідалі агароджы, дамы і клубы лозунгамі і плакатамі, пастаянна клікалі і абуджалі, не даючы нікому магчымасці прайсці, каб не ўкалоцца аб шматлікія клішэ (больш за 400 штук) газетных і плакатных палос, ілюстравалі савецкі друк нашай губерні на выстаўках і г. д.

Ад друкаванай газеты мы перайшлі да вуснай, светавой, і амаль штодзённа з тэатральных падмосткаў гучаць заклікаючыя радкі вуснай газеты, якія падмацоўваюцца і ілюструюцца светавымі лозунгамі, здымкамі і г. д.».

Гэта вельмі вобразная і дэталёвая характарыстыка, аднак і яна не поўнасцю ахошіівае дзейнасць аддзялення РОСТА. Работнікі ВіцРОСТА выпускалі штодзённую насценную газету тыражом да 5 тыс. экземпляраў, два разы на тыдзень друкавалі насценную газету для чырвонаармейцаў, а ў 1921 г. быў створаны «Журнал Внтебского отделення РОСТА» для інфармавання мясцовых газет губерні. Адзін з пяці раздзелаў часопіса называўся «Наша школа журналізму». Акрамя канкрэтных методык, як працаваць у перыядычным выданні, члены рэдкалегіі часопіса праводзілі практычныя заняткі з журналістамі павятовых газет і аддзяленняў РОСТА.

У Віцебскім аддзяленні былі сфармуляваны «Дзесяць запаведзяў савецкага журналіста», якія выклікалі дыскусію ў саюзным друку. Асабліва прыдзірліва абмяркоўвалася шостая запаведзь, якая, на нашу думку, была напісана ў жартаўлівым тоне і мела супярэчлівы сэнс: «Крадзі больш! Крадзі перадавыя артыкулы, фельетоны, – усё, што дрэнна ляжыць. Адкінь забабоны, што лепш дрэнны арыгінальны артыкул, чым выдатная ўрэзка ці пераробка». Так сфармулявана іпостая запаведзь. I што гэта гратэск, насмешка над журналістамі? Хто сябе так паводзіць у працы? Першая запаведзь ускосна адмаўляла прафесійныя недаробкі: «He пішы ніводнага такога артыкула, прачытаць які ў цябе самога не хапіла б цярплівасці». Ці, напрыклад, сёмая запаведзь: «He пралюбадзейнічай пяром. He падладжвайся да небяспечных і ўплывовых асоб. He маўчы ці дзеля карысці, ці са страху». I ўсё ж многія журналісты шостую запаведзь успрынялі як заклік да «журналісцкага разбою», і яна была падвергнута рэзкай крытыцы.

Аднак гэта таксама прыклад актыўнай журналісцкай работы на Віцебшчыне, дзе з'явіліся дзесяць запаведзяў савецкіх журналістаў. Як указвалася вышэй, там жа быў заснаваны ў 1919 г. першы ў Савецкай Расіі Тэатр рэвалюцыйнай сатыры, мастацкае афармленне якога рабіў Марк Шагал. Пасля гастролей Віцебскага тэатра ў Маскве ў 1920 г. быў арганізаваны Маскоўскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры. I нарэшце, яшчэ раз успомнім цікавы факт: у 1918 г. у Віцебску была адкрыта школа для падрыхтоўкі партыйных работнікаў і журналістаў. Зноў жа гэта першы вопыт у рэспубліцы для вучобы прафесіяналаў.

2 жніўня 1919 г. па такой схеме было арганізавана Гомельскае аддзяленне РОСТА, з той толькі розніцай, што Гомельскае аддзяленне пачынала сваю працу ў складзе Украіны. А калі ў верасні таго ж года Гомель стаў часткай Расіі, то і змест працы тэлэграфнага агенцтва змяніўся. Неабходна падкрэсліць, што 8 жніўня 1919 г. у Гомелі прайшоў сход работнікаў друку, дзе быў створаны Саюз журналістаў. Фактычна гэтым быў пакладзены пачатак прафесійнаму аб'яднанню журналістаў у нашай рэспубліцы.

Для паўнаты карціны арганізацыі тэлэграфнай сувязі зазначым, што пасля аб'яўлення 25 сакавіка 1918 г. урада БНР было створана Беларускае прэсбюро для азнаямлення грамадскасці з работай урада БНР і яе асвятлення ў газетах. Зразумела, што матэрыялы прэсбюро былі прысвечаны аналізу дзеянняў урада, праблемам сцвярджэння самастойнасці краіны і барацьбе з бальшавікамі і Саветамі. Найбольш актыўна прэсбюро БНР дзейнічала ў эміграцыі да 1925 г., калі ўрад аб'явіў аб сваім самароспуску. Прэсбюро БНР існавала таксама ў Берліне пры надзвычайнай камісіі і выдавала інфармацыйны бюлетэнь на беларускай і нямецкай мовах, а таксама былі прэсбюро ў Рызе, Капенгагене, Нью-Йорку, Таліне і карэспандэнцкія пункты ў розных гарадах Еўропы.

У студзені 1921 г. у Мінску было адкрыта БелРОСТА дзеля распаўсюджання інфармацыі ва ўсіх газетах. У цэнтральным тэлеграфным апараце быў акумуляваны значны вопыт папярэднікаў, асабліва губернскіх аддзяленняў. Наколькі сур'ёзна ставілася інфармацыйная служба да сваёй дзейнасці, сведчыць той факт, што рэдактарам па эканамічных пытаннях БелРОСТА быў В.Кнорын, а членам калегіі – Ц.Гартны. Калегія раепрацавала спецыяльнае «Палажэнне аб інфармацыйнай службе». Задачамі БелРОСТА былі: «Збор, апрацоўка і распаўсюджанне інфармацыі, інструктаж мясцовага друку, правядзенне агітацыйных кампаній у газетах, забеспячэнне іх інфармацыйным і мастацка-ілюстрацыйным матэрыялам, улік патрэб мясцовых выданняў у паперы і вызначэнне іх тыражу праз адпаведныя органы, вучоба журналістаў і падрыхтоўка ў спецыяльных школах новых кадраў, выданне насценных, вусных і светавых газет, мастацка-інфармацыйных плакатаў, арганізацыя і інструктаж павятовых аддзяленняў, сеткі валасных і раённых карэспандэнтаў».

Такія шырокія паўнамоцтвы патрабавалі новых падыходаў да інфармацыйнай працы ва ўмовах мірнага часу.

БелРОСТА штодзённа рассылала інфармацыйныя бюлетэні ва ўсе рэдакцыі рэспублікі, наладзіла радыётэлеграфны веснік, выпускала інфаплакат, вусную газету, афармляла вітражы аператыўнай хронікі, спецыяльныя газеты, прысвечаныя розным агульна-рэспубліканскім ці саюзным кампаніям.

Зразумела, што асаблівая ўвага ўдзялялася падрыхтоўцы іпырокавядомых «вокнаў РОСТА». Сатырычныя плакаты выклікалі вялікую цікавасць у насельніцтва і сталі ўплывовым агітацыйна-прапагандысцкім матэрыялам у сістэме партыйнасавецкай прапаганды.

У 1924 г. было створана Беларускае камерцыйнае тэлеграфнае агенцтва (БелКТА) для абслугоўвання гандлёвых патрэбаў краіны ў сувязі з развіццём НЭПа. Яно існавала да 1931 г.

Чарговая перабудова інфармацыйнай справы пачалася ў 1925 г., калі 10 ліпеня было адкрыта Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС). Разам з гэтым вялася рэарганізацыя і рэспубліканскіх інфармацыйных службаў. 7 ліпеня 1931 г. было ўтворана пры СНК БССР Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА) і зацверджана яго палажэнне, у сувязі з якім агенцтва павінна было збіраць, апрацоўваць і накіроўваць у органы друку поўную інфармацыю аб жыццядзейнасці беларускага народа.

Стварэнне БелТА патрабавала сістэматызацыі ўсёй інфармацыйнай службы ў Беларусі. У 1932 г. была праведзена рэспубліканская нарада карэспандэнтаў БелТА, на ёй абмяркоўваліся задачы дзейнасці агенцтва, правы і абавязкі карэспандэнтаў, шляхі пашырэння інфармацыі аб сацыялістычным будаўніцтве.

Дзейнасць БелТА была ў пастаянным полі зроку партыйных і савецкіх органаў. Ажыццяўляўся ідэалагічны кантроль, аказвалася дапамога тэхнічнага характару – пераабсталяванне прыёмаперадаючых прылад; вялася работа па падборы, павелічэнні кадраў і стварэнні карэспандэнцкай сеткі ў раёнах рэспублікі. У адпаведнасці з пастановай СНК БССР у пачатку 1935 г. была ўстаноўлена новая структура БелТА, у якую ўваходзілі рэдакцыі рэспубліканскай інфармацыі з сектарамі: партыйна-савецкім, сельскагаспадарчым, прамысловасці і транспарту, культуры і быту, сектарам інфармацыі для ТАСС, сектарам інфармацыі для раённага і гарадскога друку, сектарам саюзнай і замежнай інфармацыі.

Такая структура захавалася да пачатку вайны і забяепечвала дзейнасць усяго інфармацыйнага комплексу ў рэспубліцы. У 1939 г. у БелТА была створана рэдакцыя фотахронікі і фотагазеты. Такім чынам.быў завершаны поўны цыкл збору, апрацоўкі і распаўсюджання інфармацыі спецыяльным органам БелТА ў рэспубліцы.

Урад рэспублікі, кіраўніцтва БелТА прыклалі шмат намаганняў, каб вывесці працэс забеспячэння грамадства навінамі на адпаведны свайму часу ўзровень. Па тэхнічнай аснаіпчанасці БелТА, несумненна, адставала ад сусветных агенцтваў і нават ад ТАСС, аднак па інтэнсіўнасці працы, ідэалагічнай мэтанакіраванасці на будаўніцтва сацыялізму, агітацыйнай і прапагандысцкай функцыі адпавядала складанай тагачаснай рэчаіснасці, і яго супрацоўнікі шмат зрабілі для інтэнсіўнага насычэння перыядычнага друку актуальнай інфармацыяй.

У многім дзякуючы БелТА інфармацыя як прадукт прафесійнай дзейнасці журналістаў стала ў даваенныя гады грамадскім дасягненнем, што ўплывала на развіццё палітыкі, эканомікі і нацыянальнай культуры.

Такім чынам, аналізуючы работу сродкаў інфармацыі перадваеннага часу, неабходна падкрэсліць думку, што беларускі друк і радыё развіваліся ў арганічным адзінстве з рэальным жыццём і эфектыўна ўплывалі на фундаментальныя асновы грамадства: палітыку, эканоміку і культуру.

У газетах і часопісах адлюстраваны сапраўдны гераізм працоўных і адначасова жорсткая антыграмадская барацьба ўладных структур супраць «ворагаў народа». Імклівае станаўленне эканомікі суправаджалася прымусовай калектывізацыяй; несумненна, высокія дасягненні нацыянальнай культуры пацярпелі ад абвінавачання ў «нацыяналізме».

I ўсё ж ў складаных умовах палітычнай барацьбы беларускі друк і радыё пераўтварыліся ў эфектыўны інстытут фарміравання грамадскай свядомасці, заснаваны на ідэях свабоды і патрыятызму, што асабліва праявілася ў змаганні з фашызмам у Айчынную вайну.

Гэтыя лёсавызначальныя праблемы жыцця беларускага народа, адлюстраваныя ў публіцыстычных творах, прайшлі праз душы і сэрцы мільёнаў людзей і сталі гісторыяй нашай Радзімы.

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Беларуская журналістыка даследаванага ў вучэбным дапаможніку перыяду з'яўляецца вельмі складанай сацыяльнай з'явай, якая знітоўвае ў сабе важныя палітычныя, эканамічныя і культурныя працэсы развіцця рэспублікі. У інфармацыйнай сферы адлюстраваны гістарычны працэс імклівага фарміравання беларускай нацыі ў першай палове XX ст.

У рэчышчы рэвалюцыйнай плыні, на аснове нацыянальна-дэмакратычных ідэй барацьбы беларускага народа за свабоду і стварэнне самастойнай дзяржавы распачаўся шырокі працэс арганізацыі грамадска-палітычнай інфармацыі дзеля фарміравання свядомасці савецкага народа. Філасофскім зместам ідэі сацыялістычнага грамадства становіцца прадэклараванае ўладай волевыяўленне народа, а свабода слова і друку лічылася яе дыялектычным вынікам.

У кароткі тэрмін рэвалюцыйнага пераходнага перыяду ў Беларусі была сфарміравана ўстойлівая сістэма перыядычнага друку, радыёвяшчання, кнігадрукавання і створана неабходная сфера яе матэрыяльнага, ідэалагічнага, заканадаўчага і кадравага забеспячэння. Гэта сістэма павінна была быць народнай і нацыянальнай па змесце. Яе аб'яднаўчым звяном былі газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Беларуская вёска»; часопісы «Полымя», «Маладняк», «Бальшавік Беларусі», «Работніца і сялянка» і інш.

На пачатку 20-х гг. у аснове палітычнага зместу сродкаў інфармацыі былі гуманістычныя, свабодалюбівыя матывы дэмакратычнага характару, скіраваныя на дасягненне высокага духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту беларускага народа ў савецкай краіне. Мэты будаўніцтва новага жыцця высноўваліся партыйнай і савецкай уладай, супадалі з пажаданнямі асноўнай часткі насельніцтва і адлюстроўваліся ў перыядычным друку. Друк быў актыўным сацыяльнапалітычным фактарам пабудовы новага грамадства.

Такім чынам, газета, кніга, радыё былі запатрабаваны грамадствам як галоўныя састаўляючыя савецкай улады, інтэнсіўныя сродкі правядзення ў жыццё ідэалогіі сацыялізму і яе рэалізацыі ў палітыцы, эканоміцы і культуры. Гэта тады ўзнікла вобразная характарыстыка: газета адначасова школа і падручнік жыцця. Ужо ў 30-я гг. на кожнага дарослага грамадзяніна прыпадала адно друкаванае выданне.

Друк Беларусі арганічна ўваходзіў у новы стыль жыцця грамадства, развіваў яго маральна-этычную аснову і ўкараняў ідэалы сацыяльнай справядлівасці ў свядомасці людзей. На гэтай падставе друкаванае слова карысталася даверам чытачоў і стала асабліва моцным фактарам нацыянальнай культуры.

Газета і радыё ў Беларусі сталі найбольш яскравымі прыкметамі савецкага часу і прыйшлі ў кожны дом. Яны неслі простым людзям асвету, набліжалі кожнага чалавека да свядомага асэнсавання дзяржаўных і сусветных падзей. Дзякуючы бурнаму развіццю нацыянальнай культуры, літаратуры і журналістыкі, у 20-30-я гг. была вырашана найважнейшая задача нацыянальнага маштабу – ліквідавана непісьменнасць. Беларусь стала рэспублікай асветы, адукацыі і навукі.

Беларускі друк абудзіў у народзе стваральныя, творчыя сілы. Праз адлюстраванне народнагаспадарчых праблем калектывізацыі, індустрыялізацыі, пяцігадовых планаў будаўніцтва сацыялізму беларуская журналістыка пераўтваралася ў ідэалагічны прыдатак партыі і была фактычна часткай сацыялістычнай эканомікі. Рэспубліканская прэса вяла дыялог з чытачамі, імкнулася адказаць на пытанні, што будаваць, як будаваць і дзеля чаго. Адсюль савецкая публіцыстыка выводзіла формулу шчаслівай будучыні, развівала і ўкараняла ў свядомасць людзей стваральныя рысы характару.

Ідэі сацыялізму былі захапляючымі, але, як паказаў час, яны часта разыходзіліся з рэальным жыццём, і гэта ўносіла супярэчнасці ў змест сродкаў інфармацыі і свядомасць людзей. Аднак глабальная накіраванасць на ажыццяўленне законаў сацыяльнай справядлівасці пераадольвала канфлікты: сацыялістычная рэчаіснасць пашыралася вельмі хутка, а эканоміка краіны развівалася хуткімі тэмпамі. Сучаснасць, у тым ліку і вострая, а часам жорсткая палітычная барацьба, адлюстравана і ў змесце сродкаў інфармацыі даваеннай пары.

Сацыялістычная рэчаіснасць стала жывым вобразам беларускай публіцыстыкі, якая атрымала сваё мастацкае развіццё ў творчасці выдатных майстроў слова. Менавіта газетная дзейнасць празаікаў і паэтаў сфарміравала метадалагічныя прынцыпы функцыянавання беларускай публіцыстыкі як асноўнага віду грамадска-палітычнай літаратуры. Публіцыстыка стала важнейшай часткай журналісцкай творчасці ў справе аналізу савецкай рэчаіснасці і адначасова магчымасці прагназавання яе далейшага развіцця.

Беларуская журналістыка стварыла ўмовы для ўзнікнення і развіцця нацыянальнага мастацтва: літаратуры, тэатра, народнай творчасці, выяўленчага мастацтва. Усё пачыналася з вобразнага слова ці атрымлівала ў ім грамадскую ацэнку. I ўсё ж асноўная заслуга беларускай журналістыкі ў тым, што з яе вырасла, расквітнела і па майстэрству дасягнула класічнага ўзроўню нацыянальная літаратура.

На газетнай паласе нібыта была адкрыта паэтычная душа народа, якая ўспрыняла сотні галасоў найбольш мудрых, уражлівых, эмацыянальных і таленавітых творцаў. Шырока вядомы імёны рэдактараў, публіцыстаў, празаікаў і паэтаў: М. Лынькова, К. Чорнага, К. Крапівы, А. Александровіча, М. Чарота, П. Галавача і інш. Гэта іх шматлікая кагорта стварыла моцны падмурак беларускай журналістыкі, публіцыстыкі і нацыянальнага мастацтва. Творчасць майстроў беларускай публіцыстыкі і літаратуры 20-30-х гг. у фарміраванні новай нацыянальнай гісторыі неацэнная і непераўзыдзеная.

У сістэме сродкаў масавай інфармацыі былі адкрыты і атрымалі шырокае развіццё разнастайныя жанры публіцыстыкі. Адметнымі рысамі яе сталі навуковасць, аналітычнасць, лагічнасць, вобразнасць, стылёвае і моўнае майстэрства.

Яшчэ адной важнай заслугай журналістыкі Беларусі даваеннага перыяду было перманентнае развіццё і ўзбагачэнне беларускай мовы. Абапіраючыся на мудры вопыт Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа і выкарыстоўваючы іх высокае разуменне развіцця моўных законаў, у беларускай журналістыцы адпрацоўваўся шматгранны працэс моватворчасці. Родная мова ўвайшла ў літаратурны ўжытак, усталявалася на газетных старонках. Гэты працэс развіваўся настолькі моцна, іпто яго не змаглі спыніць штучныя выступленні супраць «нацыяналізму» і нацыянальна-культурнага будаўніцтва.

Гістарычная з'ява развіцця нацыянальнай адметнасці праз сцвярджэнне і ўзбагачэнне беларускай мовы ў сродках інфармацыі вельмі карысная і павучальная для нашай сённяшняй рэчаіснасці, калі беларускае грамадства шукае свой шлях, сугучны цывілізацыі. Сучаснікам патрэбна ведаць і памятаць мудрае філасофскае азначэнне: адарваўшыся ад роднай мовы – народ загіне, як магутны дуб без каранёў.

Феномен беларускай даваеннай журналістыкі ў тым, што яна выйшла з народнага жыцця, стала найбольш поўным адлюстраваннем складанай гісторыі нашай Айчыны і фактарам інтэлектуальнага ўзбагачэння рэчаіснасці.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.