Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Працаваць рашыла Соня






Ў фірме: “Сэкс па тэлефоне”.

Першы, хто ёй пазваніў, –

Муж каханы Сонін быў.

__________

Суцяшае маму Таня:

“Не бядуй! Як падрасту,

Я путанай класнай стану,

Мех даляраў прынясу! ”.

__________

Я паверыла рэкламе:

“Сродак наш выводзіць плямы! ”.

Ой, купіла! Ой, памылы! –

Новых плямаў нарабіла.

__________

 

Пакахала я Ляксея,

Што не браў ні кроплі ў рот,

А ў Ляксея ў час вяселля

Тэрмін скончыўся на код.

__________

Ну, скажыце, што за час,

Ці ж было такое дзе? –

Жонку, п’яную, як гразь,

Муж з гасцей дамоў вядзе.

__________

---- 34 ----

Белы конь

 

СОН І ЯВА

 

Я пачуў благую вестку:

Вулю, ну, маю нявесту,

Хведзька – лепшым сябрам зваўся! –

Спакушаць (во гад!) узяўся.

І казалі, сёння зноў

З танцаў ён яе павёў.

 

Я прамовіў: “Хай да ранку

Каля Вулінага ганку

Прастаю, а Хведзьку – зуху

Уляплю усё ж па вуху!

 

Праўда, ў Хведзькі кулакі… –

Камянюкі! Дзічакі!

Толькі й сам я не са зломкаў.

І, глынуўшы самагонкі,

Так, для смеласці, паўкварты

Я ля плота стаў на варту.

 

А каб страх не агарнуў,

Зноўку кроплю каўтануў.

Так таптаўся я ля плота

І – каўтаў. А тут дрымота –

Вось назола! Вось смала! –

У палон мяне ўзяла.

 

Задрамаў і бачу: Вуля,

Паказаўшы Хведзьку дулю,

Да мяне (ура!) шыбуе!

І пяшчоціць, і цалуе.

 

З ёй я моцна абдымаўся

І ад шчасця захлынаўся.

 

… А прачнуўся – аж заплакаў:

Шчокі мне лізаў… сабака.

__________

---- 11 ----

В. Кадзетава

 

(плату брыгадзіру Бурбалкіну за “пракат”), вывелі з хаты і пагналі на калгасны двор прыгожага белага каня па клічцы Туман…

__________

 

---- 12 ----

Белы конь

 

РАДЫЯЦЫЯ ДАПАМАГЛА

 

Праз хісткую заслону перадсвітальнага сну да Ніны данесліся нечыя асцярожныя крокі. Яна расплюшчыла вочы і ледзьве не войкнула ад здзіўлення: яе новая суседка па нумары Сабіна Раманаўна, у пакамечанай “начнушцы”, з падушкай пад адной і коўдраю пад другой пахаю, крадком, як здалося Ніне, прабіралася ад дзвярэй да свайго ложка. Ніна зірнула на гадзіннік. Дзесяць хвілін на шостую. Нішто сабе! І дзе ж гэта так забарылася гэтая, па яе ж словах, “бабуля трох унукаў”? Няўжо і яна… А зрэшты, нічога дзіўнага: у санаторыі раманы пасівелых “рамэа” і “джульет” – справа звычайная. Хаця якія там раманы і якія рамэа – джульеты? Распусныя гулі страпёраў, ачмурэлых ад пачуцця няхай сабе і нядоўгай, але ўсё ж свабоды ад сямейных аковаў. Але калі ты, шаноўная, паспела? Учора ж толькі пасялілася! Праўда, Ніна заўважыла, што за вячэраю на Сабіну Раманаўну час ад часу пазіраў таўсматы ружовашчокі мужчына гадоў шасцідзесяці, які сядзеў за сталом насупраць. Ніна яшчэ пажартавала: маўляў, ці не ў кавалеры мерыцца?

– У маім узросце ўжо не да кавалераў, – няшчыра прамовіла Сабіна Раманаўна. – І ўвогуле, я вяртухаю ніколі не была, я жанчына сур’ёзная.

Вось табе і сур’ёзная! Спакусіў яе, відаць, той самы ружовашчокі. Але яна што – са сваёй коўдрай ды падушкаю на спатканне хадзіла? Уявіўшы такое, Ніна з усяе моцы сціснула вусны, але яны здрадліва задрыжэлі і расцягнуліся ў непажаданую ўсмешку.

--Так, – сярдзітым шэптам азвалася Сабіна Раманаўна, папраўляючы пасцелю, – яна ж яшчэ і смяецца! Я з-за яе ноч прамучылася, а ёй хаханькі! Што ты глядзіш такімі вачыма? Я з-за твайго храпу мусіла ў ванне спаць. Пад раніцу змерзла, што тая костка. Як толькі твой мужык такое цярпець можа?

– Няўжо праўда? – сумелася Ніна. – Раней жа за мною такога граху быццам бы не было. Хіба толькі калі на спіну лягу. Ну, дык вы мяне тады штурхніце ў бок, і я перастану.

І суседка пачала добрасумленна выконваць Нініну просьбу – штурхала яе ў бок. Разоў па дзесяць за ноч.

Праз тры дні Ніна сядзела ў холе на канапе і, утаропіўшы ў супрацьлеглую сцяну бясцямны позірк пачырванелых ад бяссонніцы вачэй, думала, як пазбавіцца напаткаўшай яе бяды.

– Жанчына, вам блага? – пачулася побач, і на канапу прысела вабная маладая жанчына ў цёмна-сінім спартыўным касцюме.

 

---- 33 ----

В. Кадзетава

 

 

СПОВЕДЗЬ АДНОЙ ПАЭТКІ

 

Я кабета здаровая, ў целе,

Вельмі кідка люблю апранацца,

Хоць гадкоў (і калі праляцелі?!.)

Мне, скажу вам, ужо не семнаццаць.

 

Пядзесят мне –

ды й з хвосцікам пышным –

Ёсць і хлеб у мяне, і да хлеба,

Муж цвярозы і ўнучкі, бы вішні,

Ды не гэткае шчасце мне трэба.

 

На душы маёй слота і хмары,

Свет нямілы і сонца не грэе:

Пра пунсовыя ветразі мару

І пра юнага, палкага Грэя…

 

Стала ежы і сну выракацца,

Нават посуд мо тыдзень не мыла…

Ой, хутчэй бы яго дачакацца!

Дзе ж ты, Грэй мой жаданы і мілы?!

 

Не пяе мая ліра – галосіць:

“Ой, ты, долечка, доля ліхая! ”

 

… Ну, а сёння сказала мне: “Досыць!

Вунь чытач твой з нуды пазяхае”.

__________

 

 

---- 32 ----

Белы конь

 

 

Шампунем импортным помылись,

И стали уж не чушки – душки.

***

Ну, а контроль-то – вот потеха! –

Взял и в другой колхоз поехал.

Кому-то смех, а “Зорям” – горе,

Да-да, ведь он поехал в “Зори”.

__________

 

---- 13 ----

В. Кадзетава

 

Выслухаўшы Нінін роспавед, Святлана (так звалася новая знаёмая) засмяялася і, зразумеўшы недарэчнасць свайго смеху, растлумачыла:

– Ды тваю Сабіну Раманаўну ўжо ўсе тут ведаюць. Яна за тыя два тыдні, што знаходзіцца ў санаторыі, ужо ці не пяць разоў з нумара ў нумар перабрацца паспела. То ёй парфума нечая не спадабалася, то празмерна гучны, на яе думку, голас, то яшчэ што-небудзь. З ёй ужо ніхто не хоча суседнічаць.

– Вось яно як! – пахітала галавою Ніна. – Нездарма ж яна ажно рукамі замахала, калі я прапанавала ёй памяняцца з кім-небудзь месцамі. Дык можа мне самой папрасіцца?

– Паслухайце, – Святлана пасунулася бліжэй, – вы ж, здаецца, з Брагінскага раёна?

– Так.

– Тады я падкажу вам выйсце. Скажыце ёй вось што…

Святлана азірнулася і схілілася да Нінінага вуха.

 

Вечарам, калі Сабіна Раманаўна ўлеглася, Ніна падышла да яе:

– Прабачце, калі ласка, але вы мяне больш не будзіце ноччу. Мне ўрач сёння сказаў, што храпсці мне вельмі карысна: праз храп радыяцыя выходзіць хутчэй, чым пры звычайным дыханні.

Сабіна Раманаўна ўсхапілася з ложка, і яе маленькія чорныя вочкі сталі круглымі, бы гузікі:

– Якая радыяцыя?! Адкуль яна выходзіць?!

– Ну якая? Звычайная радыяцыя. – паціснула плячыма Ніна. – Я, пакуль нас на новае месца перасялілі, ведаеш колькі яе нахапалася?! Столькі гадоў мінула, а яна з майго арганізма яшчэ не ўся выйшла. Але цяпер, калі я храпсці пачала, справа хутчэй пойдзе.

– І многа вас тут такіх… радыёактыўных?..

– Ды хапае. У гэтым санаторыі ўсе перасялецы аздараўляюцца.

 

Назаўтра, прачнуўшыся, Ніна ўбачыла, што ні Сабіны Раманаўны, ні яе рэчаў у нумары не было. Толькі з-пад ложка сіратліва выглядаў чаравік, відаць, у спешцы забыты гаспадыняю. Не было Сабіны Раманаўны ні за снеданнем, ні за абедам, ні за вячэрай. Казалі, што яна зусім з’ехала з санаторыя.

__________

 

 

---- 14 ----

Белы конь

 

НЯМЕЦКАЯ КАША

Апавяданне

 

Гэту гісторыю расказаў мне мой даўні знаёмы…

 

Было гэта ў 1943 годзе. У маім родным горадзе Рагачове тады гаспадарылі немцы. На вуліцы, дзе жыла наша сям’я, у двары аднаго з суседскіх дамоў, а дакладней, у вялікім садзе, што рос за дамамі, стаяла нямецкая палявая кухня. І вось, калі іхні кухар, высокі рыжавалосы салдат, пачынаў гатаваць ежу, мы з маім сябрам і аднагодкам Віцькам, прынаджаныя заманлівым пахам (галодныя ж былі!), крадком падбіраліся да саду і праз дзіркі ў плоце цікавалі за кухарам.

Аднойчы немец заўважыў нас. Мы спужаліся, але ён нечакана прыязна заўсміхаўся і, махнуўшы рукою, прамовіў: “Кіндэр, ком гер! ” (дзеці, ідзіце сюды!). Віцька войкнуў і хацеў даць лататы, але я спыніў яго: “Баязлівец! Немцы ж не ўсе аднолькавыя. Бываюць і нармальныя. Можа, і гэты нармальны. І зброі ж у яго няма. Можа, ён пачаставаць нас хоча”.

Тут, нібыта пачуўшы мае словы пра пачастунак, кухар узяў са стала вялікую міску, наклаў у яе паўнютка, з верхам нават, кашы, утыркнуў у яе дзве лыжкі і, не перастаючы ўсміхацца, сказаў: “Кіндэр, эссэн (дзеці, есці). Чакаць паўторнага запрашэння мы з Віцькам не сталі.

Праз колькі хвілін не зусім сытыя (прасіць дабаўкі не асмеліліся), але ўсё ж задаволеныя, мы беглі дадому.

Нямецкая каша вельмі нам спадабалася. Ці то яна і сапраўды была смачная, ці тое падалося нам з галадухі, але ўспамінаючы яе смак, мы з Віцькам аблізваліся і прыцмоквалі языкамі.

Назаўтра, падгледзеўшы, калі рыжы кухар застанецца ля кухні адзін (немцы, што стаялі ў доме, некуды сыходзілі), мы зноў – ужо без запрашэння – прайшлі ў сад, і кухар зноў наклаў нам поўную міску кашы. Убачыўшы, як хутка мы апаражнілі ёмістую пасудзіну, немец здзіўлена пахітаў галавою, зноў напоўніў міску і адвярнуўся да другога катла, каб паяшаць варыва, якое булькала ў ім. Тым часам Віцька выхапіў з-за пазухі палатняны мяшэчак, высыпаў туды кашу і, саўгагуўшы мяшэчак назад, прашаптаў: “Мы тут жарэм, а нашы дома галодныя. Аднясём ім”.

 

---- 31 ----

В. Кадзетава

 

КОМУ-ТО СМЕХ…

 

Ещё петух не пел осанну

Заре, дремавшей в отдаленье,

А председатель Лев Овсяный

Собрал в конторе всё правленье.

 

За стол присевши осторожно

(Был ветхий стол), вздохнул он: “Горе…”

“Ужель война?! Не дай-то Боже! ”, –

Вскричали все правленцы хором.

 

“Да что война?! Берите круче! –

Овсяный молвил им с тоскою. –

Контроль к нам прёт и очень злющий,

А наш колхоз – махни рукою.

 

Куда ни кинь – нигде порядка:

Дороги – дрянь. Ну, а заборы?

Взглянуть на них и то ведь гадко,

На этот даже у конторы”.

 

“Такой вопрос уладим мигом, –

Сказал прораб, – возьмём заборы

Мы напрокат на время лиха.

Ну, вот хотя б в колхозе “Зори”.

 

Друзья помогут нам в несчастье –

Свои заборы снимут, рамы,

И долгострой мы приукрасим:

Мол, всё путём, смотрите сами!

 

Вы ж, зам, Кузьмич, пойдите к свиньям…

Да не смотрите грозным взглядом!

В прямом я смысле… По причине,

Что на свинарнике неладно”.

 

… Как в сказке, вдруг преобразилось

В колхозе всё. И даже чушки

 

---- 30 ----

Белы конь

 

І спрэс там праверкі: то зрэзы, то тэсты,

Дык дзе ж тут спяваць-весяліцца?..

 

Я ў школу пайшла. І як тую часіну

Успомню – душа не на месцы,

Дрыжаць педагогі, як лісце асіны:

“Камісія… рэйтынгі… тэсты…”

 

Шаноўны начальнік! Прадбачу папрокі:

“Адсталасць… Мысленне старое…”,

Пра “ўзровень” маўчу. Мо і праўда, высокі…

Ды ўсё ж-такі штось тут не тое.

__________

 

---- 15 ----

В. Кадзетава

 

Вы нават уявіць сабе не можаце, што зрабілася з рыжым, калі ён, павярнуўшы да нас галаву, убачыў, што мы з Віцькам (ну, усяго ж хвіліна нейкая прайшла!), седзячы перад пустой міскаю, спешна злізваем з лыжак апошнія крупінкі кашы! Нядаўняя прыязная ўсмешка імгненна спаўзла з яго твару. У вылупленых блякла-сініх вачах з’явілася не проста здзіўленне, а неўразуменне і нават нейкі прымхлівы страх. Яшчэ раз зазірнуўшы ў апусцелую міску, ён схапіў вядро, што стаяла побач, кінуў туды некалькі вялізных чарпакоў кашы і паставіў вядро перад намі.

“Дарэмна мы скралі кашу, – зноў прашаптаў Віцька, – немец сам здагадаўся, што трэба і з сабою нам крыху даць. Вунь болей паўвядра адшкадаваў. Вось ужо дабрачы фрыц! ”

Але радаваўся Віцька рана! У руках у “дабрачага фрыца” немаведама адкудь з’явіўся аўтамат. Кухар навёў яго на нас і, паказаўшы на вядро, крыкнуў: “Эссэн! Шнэль! ”

Дарэмна мы з Віцькам спрабавалі растлумачыць нашаму “карміцелю”, што “эссэн” кашу мы будзем дома, а цяпер мы ўжо “найн эссэн”. Немец усё больш пагрозліва паўтараў сваё “эссэн” і нават разоў колькі шчоўкнуў замком аўтамата. І мы мусілі ўзяцца за лыжкі…

Спачатку елі не тое каб з апетытам (які тут апетыт, калі ты пад прыцелам аўтамата!), але і без той агіды, якая паступова пачала авалодваць намі. Мы сілком пхалі ў сябе зусім яшчэ нядаўна такую смачную нямецкую кашу, і слёзы адчаю цяклі па нашых скрыўленых ад страху тварах.

Ненавіснае “эссэн” перастала гучаць толькі тады, калі мы з Віцькам з’елі ўсю кашу. Больш за паўвядра кашы!

“Вэг! ” – крыкнуў рыжы фашыст, і мы з Віцькам пад задаволены рогат нашага мучыцеля пасунуліся дадому…

***

 

Кашы нам з Віцькам нейкі час ну зусім не хацелася. А потым нічога – зноў елі. Але ўжо не нямецкую (немцаў – і таго рыжага гада таксама! – неўзабаве з нашага горада папёрлі), а сваю родненькую, беларускую!

 

__________

 

 

 

---- 16 ----

Белы конь

 

А Б Р А З К І

 

Усё часцей хочацца схавацца ад рэчаіснасці ў былое, на самае донца лёсу, усё часцей зазіраю ў скарбніцу памяці і, выбіраючы з россыпу ўспамінаў самыя першы, самыя яркія, пачынаю цярпліва складаць немудрагелістую, але дарагую мне мазаіку, мазаіку свайго жыцця.

 

РЫБІН ТЛУШЧ

 

Мой двухгадовы брацік з крывымі ад рахіту ножкамі толькі-толькі пачынае хадзіць, асцярожна пасоўваючы перад сабой лёгкае лазовае крэсла. Я адбіраю крэсла і, калі брат з плачам падае, бягу да маці, каб паведаміць ёй, што “ў Васі зноў адняліся ногі”. Мая жорсткасць да хворага брата тлумачыцца вельмі проста: я спадзяюся, што маці зараз жа дастане з паліцы бутэлечку з жоўтай масляністай вадкасцю і налье Васю поўную лыжку “вельмі пальзіцельных вітамінаў” – рыбінага тлушчу. А чым болей яго спажыве мой брат, тым меней застанецца мне. А там – пакуль яшчэ маці выберацца за сем кіламетраў у Церахоўку ў аптэку…

Ах, гэты ненавісны рыбін тлушч, смак якога вядомы бадай што ўсім дзецям, народжаным праз некалькі гадоў пасля вайны! Мы ўспрымалі яго як пакаранне, нават гразіліся адно аднаму: “Вось скажу маме, каб дала табе рыбінага тлушчу! ” Во, каб нам тады ды сённяшняй заморскай садавіны! Дзе там: яблык і то рэдка на стале бачылі, бо за кожную яблыню трэба было плаціць падатак, і садоў садзілі вельмі мала.

Цяпер рыбін тлушч выпускаюць у капсулах – праглынеш і не адчуеш смаку. А мне раптам нясцерпна захацелася адчуць той паўзабыты смак (а мо не такі ўжо ён і брыдкі?) і я расціснула зубамі гладзенькую пругкую бубачку… Не ўжо, калі мне яшчэ раз захочацца ўваскрасіць якое – небудзь адчуванне са свайго дзяцінства, то лепей я лізну спакуслівую сваёй цукровай белізною заінелую металічную клямку.

__________

 

---- 29 ----

В. Кадзетава

 

БАБУЛІНА СКАРГА

 

Шаноўны начальнік над школамі ўсімі,

Прашу за турботу прабачыць,

Трываць жа далей не стае маёй сілы,

Пішу вось вам скаргу і плачу.

 

Я плачу аб ёй, аб унучцы Зінулі,

Адзінай маёй і любімай,

Хачу, каб прыехалі вы і зірнулі,

Што з ёю у школе зрабілі!

 

Была і здаровай яна, і шчаслівай,

І ў школу ішла, бы на свята,

І вершы складала, і танчыць любіла,

І працай займалася хатняй.

 

Ды раптам завяла, бы кветка ў марозы,

Схуднела, кругі пад вачыма

І часта ўздыхае, хаваючы слёзы –

Зусім змізарнела дзяўчына!

 

Нічога не есць і не п’е, і штоночы

Мармыча пра нейкія тэсты.

Спачатку я думала, нехта сурочыў,

Хацела да знахаркі весці.

 

Ды Маня, суседка, мне вочы адкрыла,

Маўляў, ні пры чым тут сурокі,

То ж некалі нас прымітыўна вучылі,

А іх – на узроўні высокім.

 

Настаўнікі мала цяпер размаўляюць,

Не ў модзе у іх красамоўства,

Папер абярэмак яны набіраюць,

Па партах раскладваюць моўчкі.

 

І дзеці маўчаць. А ў паперах у гэтых

Іх вучаць, як трэба вучыцца.

 

---- 28 ----

Белы конь

 

ТЕМА ЖИТЕЙСКАЯ

 

После уроков походкой весёлой

Анна Петровна шагала из школы:

Класс её нынче с большим увлеченьем,

С радостью даже, писал сочиненье!

Тема житейская, всем по плечу:

«Кем по профессии стать я хочу».

Тут уж не будет ни штампов затёртых,

Ни обезличенных фраз полумёртвых!

Будет здесь замков воздушных строенье,

Трепетных детских сердец откровенья.

С верой наивной, но твёрдой при этом:

«Стану учёным!», «Артистом!», «Поэтом!»

Анна Петровна с отрадой во взгляде

Села за стол перед стопкой тетрадей:

«Спорить готова я, Саши-Наташи,

Что угадаю мечтания ваши!

Миша Орлов? Тут разгадка простая:

Он – математик! Но нет… Он мечтает

Быть… рэкетиром? О, праведный Боже!

Может, он спутал? Не понял, быть может,

Этого жуткого слова значенья?!

И лихорадочно все сочиненья

Анна Петровна с надеждой листает

И – угасает. Свечой угасает:

«Киллером стану…», «… отцом мафиози»,

«Строить начну пирамиду Мавроди»,

«… порнозвездой в голливудском букете»,

«В мире крутых буду авторитетом».

Ну, а отличница, умница Жанна?! –

«Буду элитной валютной путаной…»

 

Утром поблёкшая Анна Петровна

В школу шагала походкой неровной…

__________

 

 

---- 17 ----

В. Кадзетава

 

 

 

 

НЕ БУДЗЬ ВЫСКАЧКАЮ

Першае верасня тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят сёмага года. У маіх сябровак свята. Нэля і Мальвіна сталі першакласніцамі. Надзя з Раяй пайшлі ў другі клас. Мяне ж зноў, як і ў мінулым годзе, адправілі дадому. Дарэмна я імкнулася паказаць настаўніку сшытак з уласнаручна напісанымі літарамі і словамі, дарэмна ўпрошвала паслухаць, як добра я чытаю і лічу. У адказ зноў пачула няўмольнае: “Не паложана! Споўніцца сем гадоў, тады прыходзь”.

Да сямігадовага ўзросту я перачытала ўсю дамашнюю бібліятэку, навучылася лічыць да тысячы і склала свой першы ў жыцці верш! Пра што? А пра тое, як дзяўчына і хлопец пакахалі адно аднаго і сталі “ля зялёнага дуба гуляць”. Ну а ў школе, куды мяне нарэшце ўзялі, я павінна была пісаць палачкі-кручочкі, чытаць склады і лічыць карабкі з-пад запалак, якія Іван Емяльянавіч – так зваўся першы мой настаўнік – ставіў на верхнюю бакавіну дошкі і якія чамусьці ўвесь час падалі.

“Нейкая дзіўная ў вас дзяўчынка, - гаварыў настаўнік маім бацькам пры сустрэчы, - правільна адказвае на ўсе пытанні, а потым садзіцца за парту і плача”. А плакала я ад крыўды, што мушу займацца такой легкатою ў той час як Нэля з Мальвінаю рашаюць задачы ў некалькі пытанняў, а Рая і Надзя нават пішуць сачыненні.

Аднойчы я набралася смеласці і папрасіла Івана Емяльянавіча, каб ён даў мне што-небудзь іншае. “Непрыгожа быць выскачкаю. – адказаў настаўнік. – Рабі тое, што робяць усе”.

Відаць, мода на дыферэнцыраванае навучанне тады яшчэ не падышла.

__________

 

---- 18 ----

Белы конь

 

ДАР КРАСАМОЎСТВА

У маёй школьнай сяброўкі Марыны дар красамоўства – прыроджаны. Яна змалку лёгка ўмела пераконваць кожнага з нас у чым заўгодна, нават у тым, напрыклад, што яна ўмее “па вясёлцы, якая пасля дажджу бывае, лазіць на неба”.

Улетку, перад тым, як я павінна была пайсці, здаецца, у трэці клас, бацькі купілі мне партфель. На тыя часы гэта было раскошай (падручнікі звычайна насілі ў торбачцы аба проста звязвалі вяровачкай – шпагацінаю), і партфеляў мелася пяць – шэсць на ўсю пачатковую Мікалаеўскую школу. А такога, як у мяне – ярка-аранжавага, з бліскучымі засцежкамі і ажно з трыма аддзяленнямі не было нават у настаўніцкай дачкі Алы. Я ледзве дачакалася пачатку навучальнага года – так моцна хацелася пахваліцца цудоўным набыткам. І вось нарэшце я важна крочу ў школу, раз – пораз пазіраючы на свой шыкоўны партфель.

“Ой, задавака! – усклікнула Марына, убачыўшы мяне. – Партфель у яе! Ну і што з таго? Хіба відаць, што там ляжыць у тваім партфелі? Можа, ўвогуле нічога. Вяровачка ж, - яна ўзняла руку са звязкай кніжак, – зусім іншая справа. Вось падручнікі, вось сшыткі, а вось дзённік – адразу ясна, што вучаніца ідзе, а не хто-небудзь. Да таго ж несці лёгка”.

Марына так ярка распісвала перавагі сваёй вяровачкі перад маім партфелем, так лоўка завязвала – развязвала стосік кніг, што нядаўні мой гонар саступіў месца пякучай зайздрасці да Марыны з яе вяровачкай, і я не сказала, а выдыхнула: “Давай мяняцца: я табе – партфель, ты мне – вяровачку”. Марына на нейкае імгненне дала выгляд, што вагаецца, а потым махнула рукой: “А, хай ужо! Давай!..”

Дакладна не памятаю, як сустрэла мяне маці, калі я вярнулася дадому пасля гэткага абмену. Памятаю толькі, што неўзабаве я, сціскаючы ў руцэ тую вяровачку, марудна сунулася па вуліцы ў бок Марынінай хаты, а ўслед мне неслася матчына пагрозлівае: “… іначай зусім не прыходзь! І на парог не пушчу! ”

Прайшло шмат гадоў. Не ведаю, ці ўспамінае Марына пра гэты выпадак. Яна цяпер прадпрымальніца, прычым, даволі паспяховая. Можа, гэтаму крышачку паспрыяў і той самы яе прыроджаны дар?..

__________

 

 

---- 27 ----

В. Кадзетава

 

С А П Е Р Н І Ц А

 

Няўдача. І сёння няўдача –

Яшчэ адзін крок да бяды!

Сяджу ля акна я і плачу:

Ізноўку пайшоў ён ТУДЫ!

 

І вочы заплюшчваць дарэмна,

Заплюшчыш – ясней паўстае:

Дарункаў панёс абярэмак

Каханы мой муж да ЯЕ!

 

Дарункі ж якія, вядома, –

Шампуні і фарбы – ого!

Ох, прыйдзе зноў позна дадому

Ён з дома другога свайго.

 

Любуецца ёю адною,

Пылінкі здымае з яе,

Са мною ж… Ні слова са мною,

Нібы мяне не існуе.

 

І крэм маладзільны купіла,

І бровы падкрэсліла я,

А ён, мой каханы і мілы,

Саперніцы шэпча імя.

 

Ох, дзеўкі, парэжу я шыны

Саперніцы гэтай – машыне!..

__________

 

 

---- 26 ----

Белы конь

 

 

Шчокі, нібы ў бульдога, абвіслі…

Вось табе і прыглядны, і гожы!

 

“Не, ні тысячы тысяч даляраў,

Ні яго, ні яго лімузінаў

Не хачу! – прашаптала Аліна. –

Хай гарыць гэта шчасцейка гарам!

 

Да Яўгена! Хутчэй да Яўгена! ”

… Але дома паштоўка чакала:

На вяселле яе запрашалі

Маладыя – Яўген і Алёна.

 

Вось такая жыццёвая драма

У маёй у знаёмай Аліны…

Ой, не верце, не верце, “феміны”,

Нават самай прывабнай рэкламе!

__________

 

---- 19 ----

В. Кадзетава

 

 

І ЎСЁ З-ЗА МОРКВЫ…

У той дзень нас пецярых: мяне, Таню Б., Васіля К., Шуру К. і Колю Ш. – настаўнік матэматыкі гадзіны дзве пратрымаў пасля ўрокаў. Мы страшэнна прагаладаліся, а да нашай Мікалаеўкі ад Нівак, куды мы прыйшлі вучыцца пасля чацвёртага класа, трэба было тэпаць кіламетры чатыры. І вось хлопцы, вырашыўшы перад дарогаю падсілкавацца, залезлі ў школьны агарод і нарвалі там ладны пук морквы. Але пачаставацца ёю нам не давялося. Не паспелі мы выйсці за вароты, як да нас падбегла раз’юшаная настаўніца Н. М.. Аказалася, што градка, на якой пагаспадарылі нашы хлопцы, была не школьная, як мы ўсе думалі, а належала той самай Н. М.. Уладальніца градкі загнала нас у калідор і з крыкам “Жарыце, сволачы! ” пачала тыцкаць нам у твары толькі што вырванай морквай. Было крыўдна і балюча. Мы з Таняй плакалі. Хлопцы стараліся трымацца, хоць вусны ў іх па-здрадніцку дрыжалі. Нарэшце Н. М. Накрычалася, сабрала рассыпаную па падлозе моркву і, заляпіўшы кожнаму з трох хлопцаў поўху, сышла. Мы, прыніжаныя, з бруднымі тварамі і пачырванелымі вачыма, пазбягаючы глядзець адно на аднаго, моўчкі пасунуліся на вуліцу.

За вёскаю, перад ніўскім лесам, праз які мы заўжды хадзілі дадому і ў якім я вельмі любіла збіраць грыбы, Таня раптам прыпынілася: “Пачакайце, я вось нешта паспела схаваць. Давайце з’ядзім”. Яна пакорпалася ў партфелі і дастала некалькі морквін. Мы аслупянелі. Усе чацвёра. Першы нечакана апамятаўся Васіль К., якога з-за непаваротлівасці і празмернай маўклівасці ўсе ў нашым шостым “А” лічылі тупаватым: “Ты гэта… сама еж”. “Калі можаш”, – дадаў Шура К і грэбліва скрывіўся. А я? Я, заўжды такая гаварлівая, не магла вымавіць ні слова – так нясцерпна сорамна мне было за Таню. Відаць, праўду кажуць, што няма большага сораму, чым сорам за іншага, асабліва блізкага табе чалавека. Таня ж, здавалася, нічога не заўважала: “Я не прожар які, каб адной есці. Бярыце”. Тут я не стрымалася, выхапіла моркву і закінула яе ў кусты ажыны, якія раслі пры дарозе.

Я ўзненавідзела Н. М. І прадмет, які яна выкладала.

Я перастала сябраваць з Таняй.

Я больш ніколі (нават у самую грыбную восень) не хаджу ў

ніўскі лес.

І ўсё з-за той злашчаснай морквы…

__________

 

---- 20 ----

Белы конь

 

ХАЙ ЗАСТАЕЦЦА ТАЯМНІЦАЙ

 

Вёска, дзе я нарадзілася, знаходзіцца на мяжы трох рэспублік, таму з вуснаў яе жыхароў можна пачуць і ўкраінскае “шчо”, і рускае “почему”, і наша пракавечнае звонкае “дзе”. Але з тых жа вуснаў пачуеце вы словы і выразы, якіх нідзе, акрамя як тут, не сустрэнеце, бо за імі – свая, адзіна непаўторная гісторыя маёй роднай Мікалаеўкі.

З маленства я ведала, што “чытаць памачніцу” азначае “гаварыць абы-што, бязглуздзіцу”, што “другая Лукешта” значыць “жанчына-п’яніца”, што “як у Нігрэя ў двары” – гэта “брудна, неахайна”, а “твар як у Іцкі” – “вельмі круглы і поўны”, а вось пра паходжанне гэтых, так бы мовіць, абсалютна мікалаеўскіх фразеалагізмаў мне зусім нядаўна расказала мая дзевяностагадовая цётка (дзякаваць Богу, у яе да гэтай пары ясны розум і добрая памяць). А вось тое, чаму ў Мікалаеўцы так дзіўна часам звяртаюцца адно да аднаго людзі сталага ўзросту, мне не мог растлумачыць ніхто, і я паспрабавала зрабіць гэта сама.

Справа ў тым, што слова “пані” тут даўно страціла сваё колішняе значэнне ды і сэнс увогуле і ператварылася ў прыстаўку як да жаночых, так і да мужчынскіх імёнаў, таму ў Мікалаеўцы гавораць: “Паніваля”, “Панівольга”, “Паніліда”, “Паніколя”, “Паніміша” і “Паніхвядос”.

Вельмі цікава называюцца ў нас многія кветкі. Ішла нядаўна праз поле, дзе цвілі рамонкі, і нечакана выплыла з памяці: “тарэлачкі”. І я з настальгічнай пяшчотаю вымавіла гэтае слова ўслых. “Тарэлачкі” – так называлі на маёй малой радзіме рамонкі. Суржына... Сонікі... Чарнабрыўцы... Барынькі... І – моўны цуд! – дзын-зоркі... Цяпер я ведаю, як па-сапраўднаму, па-навуковаму, называюцца амаль усе гэтыя кветкі. Суржына – чырвоная вяргіня. Сонікі (ці сонейкі) – разнавіднасць вяргіні жоўтай, не “элітнай”. Чарнабрыўцы – аксаміткі. Дзын-зоркі... не, я не хачу, каб моўны цуд знік, хай дзын-зоркі застаюцца дзын-зоркамі, маленькай таямніцаю майго дзяцінства!

__________

 

---- 25 ----

В. Кадзетава

 

АЛІНІНА ДРАМА

 

Прачытала ў рэкламцы Аліна,

Што мужчына, паглядны і гожы

Ды з кішэнямі, поўнымі грошай (!)

Пазнаёміцца хоча з жанчынай,

 

Маладой і прыгожай, вядома,

Ды каб звычак не мела заганных,

Каб ласкавай была і адданай –

Каралевай заможнага дома.

 

“Ён шукае мяне, несумненна! –

Падміргнула люстэрку Аліна. –

Ну а я? Я ж – такая феміна! –

Здуру ледзь не пайшла за яўгена!

 

Ну, кахае, казаў… Ды з кахання

Ці ж пашыеш шыкоўнае футра? ”, –

Так Аліна разважыла мудра

І адклала з Яўгенам спатканне.

 

Пазваніла яму з аўтамата:

“Выбачай і бывай! Мы не пара:

У мяне неабсяжныя мары,

А ў цябе – інжынера зарплата”.

 

Тыдні тры у чаканні сустрэчы

Палымнела-трымцела Аліна,

І нарэшце жаданы мужчына

Ёй прызначыў сустрэчу пад вечар.

 

Не ішла, а на крылах ляцела.

А душа і цвяла, і спявала:

“Лімузіны, Канары, Гаваі –

Свята духу і грэшнага цела! ”

 

Прыляцела… А ён жа – О Божа!

Недарослы, пузаты і лысы!

 

---- 24 ----

Белы конь

 

 

РАЗОЧАРОВАНИЕ

 

Рано утром на рассвете

Постучал ко мне сосед,

Прошептал тихонько: “Света,

Я страдаю, мочи нет! ”

 

Он дрожал, объятый страстью:

“Света, Светочка, поверь…”

И, крылатая от счастья,

Я ему открыла дверь,

 

Обняла: “Молчи, Алёша,

Долгожданный и родной,

Ведь и я страдала тоже,

Но теперь навек ты мой! ”

 

Но Алёша (ну, не змей ли?!):

“Я, соседка, не про то,

Я страдаю от похмелья.

Не нальёшь ли граммов сто?..”

__________

 

 

 

 

 

---- 22 ----

Белы конь

 

 

«ПРИВИДЕНИЯ»

 

История эта, поверьте,

Совсем не придумана мной,

Но скептикам – знаю, наверно, –

Покажется шуткой смешной.

 

В посёлке с названьем… но лучше

Читатель пусть сам назовёт,

Изрядно народ поизмучив,

Толпа привидений живёт.

 

Они, по преданьям, бесплотны,

Но эти – особенный род:

Не дурни поесть они плотно,

Причём, за общественный счёт.

 

Зимой в погреба и подвалы

Бесшумно, как тени, войдя,

Все полки мгновенно обшарят

И жрут… Ой, простите, едят.

 

А местные стражи порядка,

Что призваны были людьми,

С оглядкой сказали: «Загадка!

Видать, это снова они.

 

Они! Привиденья! Мы с ними

Который уж год не в ладах,

Они столько дел натворили,

А нам от начальства – беда!

 

Как с нечистью этой презренной

Бороться? Не знаем совсем…»

… Услышали то привиденья

И духом воспрянули все.

 

А тут ещё лето! Раздолье!

Вокруг огороды, сады,

---- 23 ----

В. Кадзетава

 

Глаза разбегаются: столько

Везде витаминной еды!

 

Желудкам всего не осилить,

Хоть зверский имей аппетит.

И вот привиденья решили

На рынок излишки возить.

 

Да! Видела бабушка Фёкла:

Под маской соседа Васька

Феклушиным луком и свёклой

Оно торговало с лотка.

 

Так ловко Васьком притворилось,

Ну, так походило во всём,

Что бабка на миг усомнилась:

А может, и вправду Васёк?

 

Но тут же сомненья исчезли:

Не он, не Васёк торговал,

Васька-то с рождения трезвым,

Пожалуй, никто не видал.

 

Тем более, чисто помытым –

Из бани – ни дать и ни взять.

Так, знать, привиденье сокрыто

Под ликом знакомых опять.

***

Вот так наши Фёклы и Вари

Горюют, надежды лишась.

 

… А может быть, средство от тварей

Подскажет кто-либо из вас?!.

__________

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.