![]() Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Эканамічнае становішча
У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам паміж савецкай Расіяй і Польшчай, да тэрыторыі апошняй былі далучаны Гродзенская і значная частка Мінскай губерняў. У кастрычніку 1920 г. польскі генерал Л. Жалігоўскі нібы па сваё ініцыятыве захапіў Вільню і Віленскі край, якія згодна дамове паміж РСФСР і Літвой знаходзіліся пад уладай Літвы. Літоўскі ўрад не меў сілы, каб ваяваць з агрэсарам і Віленскі край быў далучаны да Польшчы, стаў часткай Усходніх крэсаў ці Заходняй Беларусі. Вільня амаль на два дзесяцігодзі стала палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі. У складзе Польшчы Усходнія крэсы былі падзелены на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Беластоцкае і Віленскае. На тэрыторыі агульнай плошчай каля 110 тыс. км2 пражывала больш за 3, 2 млн чалавек, з іх 10% складалі палякі, 12% - яўрэі, 74% - беларусы. Да верасня 1939 г. колькасць насельніцтва дасягала 5 млн. чалавек. Пасля далучэння да Польшчы становішча эканомікі беларускіх губерняў не палепшылася. Прамысловасць Заходняй Беларусі аднаўлялася марудна і нават у 1939 г. не дасягала ўзроўню 1913 г. У 1928 г. перад так званай " вялікай дэпрэсіяй" працавала каля 2 тысяч прадпрыемстваў. 80% прадпрыемстваў былі дробнымі, на іх працавала ад 5 да 20 чалавек. Машыны і механізмы прымяняліся слаба, што прыводзіла да высокага сабекошту і адпаведнай цаны вырабаў. Каб купіць веласіпед (" ровар"), селяніну трэба было прадаць дзве каровы. Адзінай галіной прамысловасці краю, якая набыла значнае развіццё, была дрэваапрацоўчая, за мяжу вывозілася звыш 70% драўніны і фанеры. У Баранавічах, Беластоку і Ваўкавыску працавалі мясакансервавыя заводы англійскай фірмы. Цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці быў Беласток і яго прыгарады. На адпаведных прадпрыемствах працавалі штогод у сярэднім да 5 тысяч чалавек. Буйнымі прадпрыемствамі краю былі запалкавая фабрыка " Прагрэс-Вулкан" у Пінску, тытунёвая і фанерная ў Гродне, фанерная фабрыка ў Мастах, шклозавод " Нёман" у Лідскім павеце і фабрыка гумавых вырабаў " Ардаль" у Лідзе. Забиваем Сайты В ТОП КУВАЛДОЙ - Уникальные возможности от SeoHammer
Каждая ссылка анализируется по трем пакетам оценки: SEO, Трафик и SMM.
SeoHammer делает продвижение сайта прозрачным и простым занятием.
Ссылки, вечные ссылки, статьи, упоминания, пресс-релизы - используйте по максимуму потенциал SeoHammer для продвижения вашего сайта.
Что умеет делать SeoHammer
— Продвижение в один клик, интеллектуальный подбор запросов, покупка самых лучших ссылок с высокой степенью качества у лучших бирж ссылок. — Регулярная проверка качества ссылок по более чем 100 показателям и ежедневный пересчет показателей качества проекта. — Все известные форматы ссылок: арендные ссылки, вечные ссылки, публикации (упоминания, мнения, отзывы, статьи, пресс-релизы). — SeoHammer покажет, где рост или падение, а также запросы, на которые нужно обратить внимание. SeoHammer еще предоставляет технологию Буст, она ускоряет продвижение в десятки раз, а первые результаты появляются уже в течение первых 7 дней. Зарегистрироваться и Начать продвижение Згодна перапісу насельніцтва ў 1931 г. у прамысловасці і на транспарце колькасць рабочых складала 128 тысяч чалавек. За гады крызісу 1929-1933 гг. яна скарацілася амаль у два разы. Ажыўленне прамысловасці ў наступныя гады адбывалася марудна. З мэтай яго паскарэння польскі ўрад у лістападзе 1936 г. прыняў пастанову аб узмацненні інвестыцыйнага руху на ўсход. Аднак нават у 1939 г. колькасць прамысловых рабочых не пераўзышла ўзровень 1913 г. У галіне сельскай гаспадаркі Заходняя Беларусь з'яўлялася зонай буйнейшага ў Еўропе памешчыцкага землеўладання. Каля 4 тыс. прыватных уласнікаў тут валодалі больш чым паловай усіх зямель, у той час калі на 450 тыс. сялянскіх гаспадарак іх прыпадала каля 41%. Польскі сейм у снежні 1920 г. прыняў закон " Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі". Згодна з гэтым законам каля 10 тыс. былых афіцэраў і унтэр-афіцэраў польскай арміі, т. зв. асаднікі, на льготных умовах атрымалі ў Заходняй Беларусі зямельныя ўчасткі ад 15 да 45 га. Да большай колькасці сялян меў дачыненне закон аб ліквідацыі цераспалосіцы, ці аб камасацыі, што азначала звядзенне ў адзін кавалак сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар, а таксама ліквідацыю сервітутаў, (карыстанне сялянамі памешчыцкімі сенажацямі, лесам і інш. за адпрацоўку). Да 1939 г. на хутары было пераселена 43% сялянскіх гаспадарак. Найбольш ахвотна ішлі на хутары заможныя гаспадары. З кожным годам расла аграрная перанаселенасць заходнебеларускай вёскі. У пачатку 30-х гадоў яна складала 700 тыс. чалавек, або 50% усіх працаздольных. Неўраджайным быў амаль кожны другі год. Урад дапамогі не аказваў, і многія сяляне галадалі. Узровень 1913 г. у сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі быў дасягнуты толькі ў 1929 г. перад сусветным крызісам, які зноў моцна ўдарыў па ёй. Тым не менш урон быў не такі значны, як пад час калектывізацыі ва Усходняй Беларусі. Заработная плата ў Заходняй Беларусі была прыкладна ў два разы ніжэйшай, чым у Польшчы. Высокія і шматлікія падаткі і зборы, у т. л. пазямельны, царкоўны, дарожны, маставы, капытковы, меліярацыйны, канцылярскі, ураўняльны і іншыя, а таксама штрафы, адымалі значную частку заробку. У адносінах да неплацельшчыкаў падаткаў прымянялася канфіскацыя маёмасці. Толькі за 1929 г. у Навагрудскім і Палескім ваяводствах адзначана 12 тыс. такіх выпадкаў. Сервис онлайн-записи на собственном Telegram-боте
Попробуйте сервис онлайн-записи VisitTime на основе вашего собственного Telegram-бота:— Разгрузит мастера, специалиста или компанию; — Позволит гибко управлять расписанием и загрузкой; — Разошлет оповещения о новых услугах или акциях; — Позволит принять оплату на карту/кошелек/счет; — Позволит записываться на групповые и персональные посещения; — Поможет получить от клиента отзывы о визите к вам; — Включает в себя сервис чаевых. Для новых пользователей первый месяц бесплатно. Зарегистрироваться в сервисе Асабліва цяжкім было становішча беспрацоўных, большасць з якіх дапамогі не атрымлівалі, або дапамога была вельмі малой. Дрэннае медыцынскае абслугованне, у т. л. недахоп медыцынскіх устаноў і ўрачоў, высокі кошт іх паслуг і лякарстваў, цяжкія ўмовы жыцця з'яўляліся прычынамі хвароб і нават эпідэмій сярод насельніцтва. У пошуках лепшай долі дзесяткі тысяч жыхароў Заходняй Беларусі выязджалі ў іншыя краіны на сезонныя работы ці эмігравалі. З 1921 па 1939 г. колькасць эмігрантаў склала каля 130 тыс. чалавек.
|