Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Палітыка беларусізацыі
Палажэнне аб тым, што беларусізацыя ёсць " самая значная частка нацыянальнай палітыка КП(б)Б" і што яе прызначэнне - дзяржаўнае, эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі на савецкай аснове", неаднаразова паўтаралася ў 1920-я гады ў партыйных дакументах, пастановах дзяржаўных органаў, прамовах вядомых палітычных дзеячаў. У дакументах, якія вызначалі шлях і метады ажыццяўлення беларусізацыі, акцэнт рабіўся на двух момантах: неабходнасці " адказных адносін" да нацыянальнай інтэлігенцыі, якая іграе вялікую ролю ў нацыянальна-культурным будаўніцтве, і " выключнай важнасці" авалодання беларускай мовай " усёй партыяй". Гэта палітыка была цесна ўвязана з правядзеннем у жыццё каранізацыі - палітыкі " вылучэння і ўсё большага ўцягвання ў кіруючую працу ў эканоміцы і культуры работнікаў усіх мясцовых, карэнных нацыянальнасцей" (беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх) пры ўмове, што " каранізацыя ёсць вылучэнне беларускіх работнікаў у першую чаргу". Першае шырокае абмеркаванне прынцыпаў беларусізацыі як важнейшага выяўлення нацыянальнай палітыкі, якія ў далейшым удакладняліся, канкрэтызаваліся і дапаўняліся, адбылося на VII з'ездзе КП(б)Б (сакавік 1923 г.) пасля даклада Старшыні ЦВК і Старшыні СНК БССР А. Чарвякова " Нацыянальныя моманты ў дзяржаўным і партыйным будаўніцтве". У дакладзе ставілася задача дабіцца як мага хутчэйшага нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры, мовы, разумнага спалучэння ў практычнай дзейнасці нацыянальнага і інтэрнацыянальнага. Важным дакументам палітыкі беларусізацыі стала " Платформа па нацыянальным пытанні", прынятая на пашыраным пасяджэнні ЦБ КП (б)Б у ліпені 1923 г. У платформе адзначалася шматнацыянальнасць насельніцтва (па перапісу 1926 г. доля беларусаў у ім складала 80, 6%, яўрэяў - 8, 2%, рускіх - 7, 7%, палякаў - 2%) і яго спецыфічнае рассяленне - беларусы жылі ў асноўным у сельскіх населеных пунктах, яўрэі - у гарадах і мястэчках, дзе складалі 40-60% іх жыхароў, рускія - пераважна ў гарадах; асаблівасці моўнай сітуацыі - рускамоўны горад і беларускамоўная вёска, адносіны ў грамадстве да беларускай мовы; незавершанасць працэсу кансалідацыі беларусаў у сучасную нацыю. У платформе прапанавалася вырашыць шэраг задач як перадумоў разгортвання беларусізацыі. На першае месца ставілася правядзенне пад кантролем ЦБ КП(б)Б чысткі дзяржаўнага і партыйнага апарату ад " нацыяналістычных" элементаў. Другая задача - перавод дзяржаўных і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі. Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская. Грамадзяне рэспублікі мелі права звяртацца вусна і пісьмова ў органы дзяржаўнай улады на ўсіх чатырох мовах і атрымаць адказ на мове свайго звароту. Адказныя кіраўнікі і супрацоўнікі дзяржаўных устаноў абавязаліся вывучыць дзяржаўныя мясцовыя мовы. Дзяржаўныя мовы, у першую чаргу беларуская, падлягалі ўвядзенню ў справаводства перш за ўсё ў Наркамасветы, Наркамземе, міліцыі, судовых інстанцыях, на пошце і тэлеграфе. Ва ўсіх без выключэння школах беларуская мова ўводзілася як абавязковая. Планаваліся таксама практычныя меры па арганізацыі нацыянальных вайсковых злучэнняў, увядзенні ў ваенныя школы і ваенкаматы беларускай мовы, пераход на яе ваеннага камандавання. Асобны раздзел прысвячаўся пераводу на беларускую мову партыйнай работы: напісанню на ёй марксісцкай літаратуры, арганізацыі сеткі Сярод актыўных праваднікоў беларусізацыі было нямала партыйных і дзяржаўных дзеячаў, што прыйшлі ў КП(б)Б з Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА), Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Вакол камуністаў-беларусаў гуртаваліся маладыя камуністы, якія ў савецкі час атрымалі адукацыю і выхаванне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, тэхнікумах, на курсах беларусазнаўства, у літаратурна-творчых аб'яднаннях. Вялікую работу па беларусізацыі вялі такія вядомыя ў той час дзяржаўныя і партыйныя дзеячы як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР М. Галадзед, пісьменнік З. Жылуновіч, старшыня Інстытута беларускай культуры, гісторык У. Ігнатоўскі, нарком асветы БССР А. Баліцкі, загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б А. Адамовіч. Вакол гэтага ядра аб'ядноўваліся многія вядомыя вучоныя, літаратары, вопытныя педагогі, культпрасветпрацаўнікі, сярод якіх былі С. Некрашэвіч, Я. Лесік, А. Смоліч, В. Ластоўскі і інш. Неабходна падкрэсліць, што пры правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі ў 1924-1929 гг. улічваўся нацынальны прынцып. З мэтай уліку нацыянальных інтарэсаў і патрэб нацыянальных меншасцей - вывучэнне і карыстанне роднай мовай, захаванне сваёй самабытнасці, каштоўнасцей роднай культуры і г. д. - у месцах іх кампактнага пражывання былі ўтвораны нацыянальныя Саветы. У 1928 годзе ў БССР налічвалася 28 яўрэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 татарскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія саветы. У 1932 г. быў утвораны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску. Да пачатку 1928 г. на беларускую мову выкладання перайшло да 80% агульнаадукацыйных школ. Тысячы настаўнікаў закончылі паўтарамесячныя курсы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы па беларускай мове. Беларуская мова стала асноўнай мовай у сельскагаспадарчых, педагагічных тэхнікумах, частцы прафтэхвучылішчаў, рабфакаў, вячэрніх школ для дарослых, у школах рабочай і сялянскай моладзі. Паслядоўна праводзіўся перавод на беларускую мову лекцыйных курсаў і семінараў у вышэйшых навучальных установах, у першую чаргу, на педагагічным і іншых факультэтах Белдзяржуніверсітэта. Беларусізаваліся камуністычны універсітэт, савецка-партыйныя школы, сістэма партыйна-палітычнай вучобы. У 1928 г. у цэнтральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодала 80% служачых, на акруговым і раённым узроўні - 70%. Сярод работнікаў кіруючых структур павялічылася колькасць беларусаў. У адміністрацыйных органах на пачатку 1929 г. доля беларусаў дасягнула 51, 3%, гаспадарчых - 30, 8%. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб'яднаная беларуская школа камандзіраў. З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы ў 1927 г., 3 выходзілі на беларускай мове, 4 - на рускай, па 2 - на яўрэйскай і польскай мовах. У акруговых газетах частка матэрыялу друкавалася на рускай, частка на беларускай мовах. Значны ўплыў на развіццё беларускай, а таксама яўрэйскай і польскай культуры аказваў Інстытут беларускай культуры, які разгарнуў дзейнасць у гэтым напрамку з 1924 г. Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, стварэнні твораў на беларускай і іншых нацыянальных мовах праяўлялі члены творчых саюзаў. У рэспубліцы павялічылася выданне беларускіх кніг і вучэбных дапаможнікаў. Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэтых перамен у першую чаргу звязаны з крутым сталінскім пераломам, з агульным становішчам у краіне. З адмовай ад палітыкі нэпа, з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжыму асабістай улады І. Сталіна. Гэта выкарыстоўвалі для кампраметавання палітыкі беларусізацыі як нацыяналістычныя, вялікадзяржаўныя элементы, так і частка інтэлігенцыі нацыянальных меншасцей. Яны баяліся, што іх культурныя запыты будуць ігнаравацца. Была раздута кампанія супраць " нацыянал-дэмакратызму", яго прыраўнялі да нацыяналістычнай плыні і пачалі граміць. І ўсё гэта падмацоўвалася жорсткай рэпрэсіўнай палітыкай, накіраванай супраць арганізатараў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі, прадстаўнікоў беларускай культуры, навукі, літаратуры, асабліва пасля прыняцця ў 1931 г. пастановы ЦК КП(б)Б аб узмацненні барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытанні.
|