Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Правапiс прыставак






У прыстаўках на з-, с- перад глухiмi зычнымi пiшацца с, перад звонкiмi – з: скiнуць, збiць, расказаць, раззброiць, бескарыслiвы, беззаганны.

Прыстаўкi на б-, д- пiшуцца нязменна (незалежна ад вымаўлення): аббегчы, абскакаць, аддаць, адскочыць.

 

ПРАВАПIС ПРЫСТАЎНЫХ В, Г

Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.

Прыстаўны в пiшацца:

а) перад нацiскным о ў пачатку слова i пасля прыставак: воблака, восень, завоблачны; Але: окаць, охаць, наогул, одум, ойча;

б) перад каранёвым у нацiскным у пачатку i сярэдзiне слова, а таксама ў вытворных ад iх словах, у якiх у не пад нацiскам: вучань, вугал, вуглавы, навука, павук, павуцiнне;

в)у словах вока, востры, вакол, вожык, воспа i вытворных ад iх незалежна ад нацiску: вока, вачэй, востры, вастрыць, навокал, наваколле, важаняткі, васпаваты;

г) перад о, у ў сярэдзiне некаторых слоў i вытворных ад iх: нiводзiн, нiводны, цiвун, Лявон, Ларывон, Радзiвон, Тадэвуш, Матэвуш, Навум.

Заўвага. Калi пачатковае о пераходзiць у а, то в не пiшацца: возера – азёры, вобласць – абласны.

Лiтара в не пiшацца:

а) перад пачатковымi о, у ў iншамоўных словах, а таксама ў iмёнах, прозвiшчах i геаграфiчных назвах: опiум, ордэр, урна, унiя, Орша, Ульяна. Але: Вольга, Вогненная зямля;

б)перад у прыставачным i перад у, якое ўзнiкла з в: удзел, удвух, участак, унук (внук), учора (вчера). Але: вупраж, вусцішна, вузгалоўе, вусцілка.

ПРАВАПIС СПАЛУЧЭННЯЎ ЗЫЧНЫХ

У беларускай мове ў спалучэннях здн, рдн, стн, стл, рдц, згн зычныя д, т, г выпалi, у вынiку чаго гэтыя спалучэннi спрасцiлiся, што i адлюстроўваецца на пiсьме: позна, праязны, сэрца, посны, мiласэрны, сонца, шаснаццаць, бразнуць, аванпосны, кампосны, кантрасны, фарпосны, баласны. Але: віскнуць, націскны. Запомніце: кантэкстуальны.

Напiсанне спалучэнняў зычных у некаторых запазычаных словах трэба запомнiць: ландшафт, пэндзаль, бухгалтар, асфальт, вакзал, дыспетчар, скрупулёзны, матч i iнш.

 

Спалучэнне дт на канцы слоў iншамоўнага паходжання на пiсьме перадаецца лiтарай т: Шмiт, Кранштат.

 

Спалучэнне каранёвага д з суфiксальным с на пiсьмеперадаецца нязменна: канадскi, суседскi.

 

Каранёвыя т, ц, ч, к у спалучэннi з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз ц: Брэст – брэсцкi, шавец – шавецкi, ткач – ткацкi, мастак – мастацкi, а с i ш – праз с: Адэса – адэскi, таварыш – таварыскi.

Каранёвыя ж, ш, з, г, х з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз с: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, князь – княства, птах – птаства, многа – мноства.

 

У прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў i назваў нацыянальнасцей, зычныя г, к (у неславянскіх назвах), х, з, ж, ш перад суфiксам –ск- на пiсьме захоўваюцца: гамбургскi, казахскi, узбекскi, хельсінкскі, касабланкск, французскi, парыжскi, добрушскi. Пры гэтым г, х могуць чаргавацца з ж, ш: Рыга -- рыжскi, чэх – чэшскi. Запомніце: турэцкi, калмыцкi, славацкi.

 

Спалучэнне каранёвага цк з суфiксальным ч перадаецца на пiсьме лiтарамi чч: Слуцк –Случчына, нямецкi – Нямеччына, а ск – праз шч: Віцебск – Віцебшчына. Спалучэнні дч, тч перадаюцца нязменна: Брэст – Брэстчына, Навагрудак – Навагрудчына.

 

Калi прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч або ш, то спалучэнне сч, сшч на пiсьме перадаецца нязменна: расчынiць(акно), расчапiць(вагоны), расчасаць, расшчодрыцца, расшчапiць(палена).

Але: шчасце, пяшчота, ушчуваць, ушчэнт, нiшчымны, ашчадны, рошчына.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.