Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гэтыя агульныя прынцыпы канструкцый-






Д.Ц у 6 е р. Плакеткі. 1985. Фанера, роспіс.

Давыд-Гарадок Столінскага раёна.

нага і дэкаратыўнага вырашэння заходнепа-

лескіх куфраў амаль у кожным асяродку іх

вырабу набывалі няхай сабе і не вельмі зна-

чныя, але ўсё ж прыкметныя адрозненні,

што дазваляе гаварыць пра асобныя «шко-

лы». Сярод іх можна вылучыць огаўскія,

драгічынскія, мокрадубравенскія, шара-

шоўскія роспісы3'.

Огаўскія куфры, арэал бытавання якіх

займаў Іванаўскі, паўднёвую частку Пін-

скага, Лунінецкага, а ў пасляваенныя ча-

сы — таксама Салігорскі, Слуцкі і іншыя

раёны цэнтральнага Палесся, у дэкаратыў-

ных адносінах можна лічыць найбольш да-

сканалымі. 3 канструкцыйнага боку яны

маюць характэрную асаблівасць — драў-

ляную рэечку-казырок на ўзроўні днішча,

якая аддзяляе поле сценак ад фігурных но-

жак-падставак. Асноўны фон — зялёны.

Па свежапафарбаваным слоі гумавым гра-

беньчыкам наводзілі шырокія хвалістыя па-

лосы фляндроўкі, якія акаймоўвалі сценкі і

века па краях, а бакавыя сценкі расчэрчвалі

ў выглядзе рамбічнай сеткі. Пярэдняя сце-

нка і века дзяліліся на 3 квадраты, якія зай-

Роспіс

малі не ўсю плошчу, а заключаліся ў пра-

мавугольнік — крыху меншы, чым памеры

сценкі і века. У іншых выпадках квадраты

прымыкапі да бакавін, але адбіваліся зверху

і знізу, утвараючы доўгія гарызантальныя

прамавугольнікі. Квадратныя палі запаўня-

ліся сакавітым, яркім, буйным роспісам у

выглядзе букетаў з трох кветак. Вырашэн-

не іх досыць умоўнае і дэкаратыўнае, рэ-

альныя кветкі пазнаюцца не заўсёды. Нека-

торыя майстрыхі (Т.Доўгер) вырашалі іх

своеасабліва, не дамалёўваючы частку ля-

лёсткаў і праецыруючы ў гэты вольны се-

ктар песцікі і тычынкі. Малюнак аказваўся

нібыта ў двух праекцыях, набываючы хара-

ктэрную вобразнасць. Кветкавыя гірлянды

ці букеты драбнейшага малюнку запаўнялі і

вольныя плошчы акаймоўкі. У межах гэтай

кампазіцыі роспісы бясконца вар'іраваліся,

паколькі выконваліся ад рукі, і гэта стварае

ўражанне жыццёвасці, руху жывой прыро-

ды. Фарбы яркія і чыстыя: чырвоныя, жоў-

тыя, блакітныя.

Драгічынскія куфры аб'ядноўваюць вы-

рабы некалькіх кампактна размешчаных вё-

сак: Крамна, Застаўя, Заверша, Хомска. Іх

характэрнай канструкцыйнай асаблівасцю

з'яўляецца адсутнасць драўлянай рэечкі па

ніжнім краі, і таму ўся сценка разам з пад-

стаўкамі ўтварае суцэльную карцінную

плоскасць; з дэкаратыўнага боку — пера-

вага блакітнага колеру (хоць сустракаецца

і зялёны), з-за чаго драгічынскія куфры на

навакольных рынках называлі «галубкамі»,

чым адрозніваліся ад огаўскіх ці мокраду-

бравенскіх.

Размяшчэнне ўзораў на драгічынскіх ку-

фрах анапагічнае огаўскім, аднак імкненне

да крыху драбнейшых роспісаў часам

выклікала разбіўку карцінных плошчаў не

толькі на 3 цэнтральныя, але і на некалькі

акаймовачных прамавугольнікаў і квадра-

таў, агульная колькасць якіх магла да-

ходзіць да 15. У адрозненне ад умоўных

огаўскіх, драгічынскія букеты ў цэнтрапь-

ных квадратах больш рэальныя і жывыя.

Майстры не імкнуцца ні да дакладнай сіме-

трыі, ні да абавязковага паўтору. У агуль-






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.