![]() Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Месца мовы ў сістэме гуманітарных навук
Мовазнаўства, або лінгвістыка, – навука пра сутнасць, будову, функцыянаванне і развіццё мовы; філалагічная навука, якая выдзелілася з комплекснай навукі пра слова – філалогіі (у перакладзе з лац. ‘любоў да слова’). Мовазнаўства мае многа напрамкаў даследавання. Назавём некаторыя з іх. Рыторыка – аратарскае мастацтва чалавека, вывучае выкары-станне слова з мэтай уздзеяння на чалавека. Супастаўляльная лінгвістыка – галіна мовазнаўства, якая шляхам параўнання даследуе некалькі моў з мэтай выяўлення ў іх агульнага і спецыфічнага, роднасных і няроднасных моў у гістарычным аспекце. Сацыялінгвістыка – навука, якая ўзнікла на стыку мовазнаўства і сацыялогіі і разглядае мову як грамадскую з’яву, агульначалавечую, універсальную, без якой чалавек не з’яўляецца разумнай істотай і членам пэўнага калектыву. Сацыялінгвістыка займаецца распрацоўкай пытанняў суадносін мовы і грамадства, вывучае асаблівасці ўжывання мовы ў розных сацыяльных групах, суадносіны мовы і нацыі, грамадскія функцыі мовы, двухмоўе, шматмоўе і інш. Этналінгвістыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае мову ў яе адносінах да культуры народа, адлюстраванне ў мове культурных, народна-псіхалагічных і міфалагічных уяўленняў і перажыванняў людзей. Аб’ектам даследавання этналінгвістыкі з’яўляюцца моўныя адзінкі (словы, фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі), значэнне якіх звязана з рознымі бакамі народнага светапогляду, народнай духоўнай культуры – абрадамі, звычаямі, вераваннямі, прыкметамі, уяўленнямі людзей пра навакольнае асяроддзе, жывёльны і раслінны свет. Этналінгвістыка вывучае асаблівасці моў розных народаў. Французскія вучоныя лічаць, што на свеце існуе 2796 моў, расійскія вучоныя налічваюць 3500 моў, нямецкія – 4 тыс. жывых моў, а апошнія дэмаграфічныя даведнікі – 4 – 5 тыс. моў (разам з мёртвымі мовамі і дыялектамі). Забиваем Сайты В ТОП КУВАЛДОЙ - Уникальные возможности от SeoHammer
Каждая ссылка анализируется по трем пакетам оценки: SEO, Трафик и SMM.
SeoHammer делает продвижение сайта прозрачным и простым занятием.
Ссылки, вечные ссылки, статьи, упоминания, пресс-релизы - используйте по максимуму потенциал SeoHammer для продвижения вашего сайта.
Что умеет делать SeoHammer
— Продвижение в один клик, интеллектуальный подбор запросов, покупка самых лучших ссылок с высокой степенью качества у лучших бирж ссылок. — Регулярная проверка качества ссылок по более чем 100 показателям и ежедневный пересчет показателей качества проекта. — Все известные форматы ссылок: арендные ссылки, вечные ссылки, публикации (упоминания, мнения, отзывы, статьи, пресс-релизы). — SeoHammer покажет, где рост или падение, а также запросы, на которые нужно обратить внимание. SeoHammer еще предоставляет технологию Буст, она ускоряет продвижение в десятки раз, а первые результаты появляются уже в течение первых 7 дней. Зарегистрироваться и Начать продвижение Псіхалінгвістыка – гэта псіхалагічны накірунак у мовазнаўстве. Гэта навука пра моўную дзейнасць, працэсы спараджэння і ўспрымання маўлення, па якім можна вызначыць псіхічныя асаблівасці чалавека. Псіхалінгвістыка разглядае мовазнаўства як навуку псіхалагічную, а ўсе самыя істотныя з’явы мовы як псіхічныя. Псіхалінгвістыка імкнецца вывучаць мову ў працэсе, каб выявіць тыя яе істотныя ўласцівасці, якія рэалізуюцца ў маўленні, звязаны з псіхікай і свядомасцю чалавека. Да агульных псіхалагічных асаблівасцей нашай свядомасці, што даволі яскрава адлюстроўваецца ў маўленні, можна аднесці яе здольнасць аперыраваць адначасова такой колькасцю адзінак, якая знаходзіцца ў межах 7 + 2 (ад пяці да дзевяці). Праводзяцца асацыятыўныя эксперыменты, выяўляецца рэакцыя чалавека, сувязі паміж словам і яго асацыяцыяй. Псіхалінгвістыка імкнецца выкарыстаць вынікі сваіх даследаванняў для практычных патрэб чалавека, што прывяло да стварэння ў межах гэтай дысцыпліны прыкладной псіхалінгвістыкі, галоўныя задачы якой – распрацоўка эфектыўных прыёмаў моўнага ўздзеяння на слухачоў або чытачоў (аптымальная арганізацыя сродкаў масавай камунікацыі, прапаганды і інш.), методык вывучэння роднай і замежных моў, лячэнне афазіі, распрацоўка пытанняў, звязаных з адносінамі ў сістэме чалавек – машына, з прыняццем правільных каманд і рашэнняў у сістэме кіравання. Матэматычная лінгвістыка – навука, якая ляжыць на сумежжы розных галін матэматыкі і мовазнаўства. Выкарыстанне колькасных паказчыкаў пры вывучэнні мовы дае магчымасць ствараць частотныя слоўнікі, вызначаць найбольш прадуктыўныя моўныя з’явы, ступень ужывальнасці пэўных моўных адзінак, вырашаць пытанні ўнармаванасці мовы і г.д. З дапамогай статыстычных метадаў даследуецца структура тэксту, узаемасувязі паміж моўнымі адзінкамі ў звязным тэксце і сістэме мовы, раскрываюцца некаторыя асаблівасці пісьмовага тэксту. Мовазнаўства звязана з рознымі гуманітарнымі навукамі. Назавём некаторыя з іх. Філасофія. Мовазнаўства кантактуе з філасофіяй пры вывучэнні такіх праблем, як сутнасць мовы, роля мовы ў працэсе пазнання, суадносіны мовы і мыслення і інш. Тэарэтычнае мовазнаўства і зарадзілася ў нетрах філасофіі, бо найбуйнейшымі вучонымі, якія распрацоўвалі пытанні навуковага апісання мовы ў старажытнай Еўропе, былі Платон, Сакрат, Дэмакрыт і інш. Галоўным інструментам пазнання навакольнага свету ў філасофіі выступае мова, праз якую адбываецца светаўспрыманне і фарміруецца светапогляд чалавека. Сервис онлайн-записи на собственном Telegram-боте
Попробуйте сервис онлайн-записи VisitTime на основе вашего собственного Telegram-бота:— Разгрузит мастера, специалиста или компанию; — Позволит гибко управлять расписанием и загрузкой; — Разошлет оповещения о новых услугах или акциях; — Позволит принять оплату на карту/кошелек/счет; — Позволит записываться на групповые и персональные посещения; — Поможет получить от клиента отзывы о визите к вам; — Включает в себя сервис чаевых. Для новых пользователей первый месяц бесплатно. Зарегистрироваться в сервисе Этыка – філасофскае вучэнне аб маралі, яе развіцці, прынцыпах, нормах і ролі ў грамадстве. Нормы паводзін людзей у грамадстве цесна звязаны са словам, таму важным з’яўляецца маўленчы этыкет – нацыянальна спецыфічныя правілы маўленчых паводзін, якія рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых і прапанаваных грамадствам сітуацыях “ветлівага” кантакту з суразмоўцам. Логіка. Сувязь мовы з логікай узнікла на самых ранніх стадыях існавання мовазнаўства. Лагічны накірунак у мовазнаўстве даследуе суадносіны лагічных формаў мыслення з моўнымі формамі іх выражэння – г.зн. вывучае лагічныя законы будовы сказаў. Лагічны напрамак у мовазнаўстве ўзыходзіць да Арыстоцеля. Эстэтыка – філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці як асобны від грамадскай ідэалогіі. Ужо на ранніх стадыях свайго ўзнікнення мовазнаўства цесна звязана з гісторыяй, у прыватнасці з гісторыяй стварэння пісьмовых тэкстаў і апісанымі ў іх гістарычнымі падзеямі. Вывучэнне мовы пісьмовых помнікаў дазваляе меркаваць пра роднасць розных моў і, значыць, пра агульнасць лёсаў розных народаў, тэрыторыі іх рассялення, міграцыі. Улік знешніх гістарычных фактараў робіць зразумелым фарміраванне моў, лёс асобных слоў або выразаў.
|