Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Віды сказаў па мэце выказвання






Службовыя часціны мовы — гэта п р ы н а з о ўнікі, злучнікі, часціцы. У адрозненне ад самастойных часцін мовы яны не называюць ні прадме-таў, ні прымет, ні дзеянняў, ні колькасці і не маюць, ярка выражанага лексічнага значэння. Службовыя час-ціны мовы не змяняюцца і не бываюць асобна членамі х сказа. Такія словы ўжываюцца ў сказе толькі разам з самастойнымі часцінамі мовы. У маўленні амаль кож-X нае чацвёртае або трэцяе слова ў тэксце — службовая часціна мовы. Прыназоўнік — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лі-чэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў слова-злучэнні. Прыназоўнік паказвае на залежнасць аднаго слова ад другога і служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Галоўным словам у такіх словазлучэн-нях можа быць дзеяслоў, радзей — назоўнік, прыметнік, прыслоўе, нават фразеала-г і з м. Сама назва гэтай часціны мовы падказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім. Але паміж прыназоўнікам і назоўнікам (ці займеннікам, лічэбнікам) можа стаяць слова або некалькі слоў, якія паясняюць назоўнік: Капалі бульбу. Цэлымі днямі, ад ранняга ранку да позняга змроку, Ганна рабіла на полі (I. Мележ).Прыназоўнікі нязменныя, асобна ўзятыя, яны не з'яў-ляюцца членамі сказа. Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца. Напрыклад: 1. Неба на ўсходзе пачалобялець Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюць на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца прыназоўнікі а, аб, ад, акрамя, без, да, дзеля, для, з (са), за, к (ка), на, над (нада), па, пад (пада), пра, праз, пры, сярод, у (ва), цераз. Службовую ролю гэтыя прыназоўнікі вы-конваюць са старажытных часоў. Паходжанне іх сёння цяжка ці зусім немагчыма растлумачыць.Да вытворных адносяцца прыназоўнікі, якія паходзяць ад самастойных часцін мовы. Ад назоўнікаў ва ўскосных склонах з далучэннем невытворных пры-назоўнікаў і без іх утварыліся прыназоўнікі за выклю-чэннем, з выпадку, з мэтай, з прычыны, на працягу, на чале, пры дапамозе, у адпаведнасці, у адрозненне, у выніку, у гонар, у час, у імя, у ролі, у параўнанні, каля, кшталтам, перад, шляхам, у напрамку да. Ад прыслоўяў паходзяць прыназоўнікі абапал, блізка, збоку, зверху, міма, насуперак, насупраць, насустрач, паблізу, пасля, пасярод, скраю, спераду,, уздоўж, упоперак, услед і інш. Ад дзеепрыслоўяў паходзяць прыназоўнікі выключаючы, дзякуючы, гледзячы па, нягледзячы на, пачынаючы ад, уключаючы і інш. Многія вытворныя прыназоўнікі часцей за ўсё ўжы-ваюцца ў публіцыстычным, афіцыйным і навуковым стылях мовы. Прыназоўнiкi з-за, з-пад, па-за, па-надпiшуцца праз злучок.Складаныя прыназоўнiкi замест, наконт, накшталт, абапал, услед, зверху, навокал, насустрач, ззаду, наперадзепiшуцца ў адно слова. Перад словамi з пачатковым уўжываецца варыянт прыназоўнiка у – ва: у школе – ва унiверсiтэце. Перад словамi, якiя пачынаюцца збегам зычных, дзе першыя з, с, ш, ж, м, замест прыназоўнiка зужываецца прыназоўнiк са: з табою, са мною, з лесу, са шчаўя. Увага: неабходна адрознiваць прыназоўнiк нягледзячы наад дзеепрыслоўя, якое з часцiцай непiшацца асобна: нягледзячы на дождж, на вулiцы шмат людзей; хлопчык iшоў, не гледзячы па баках. Простыя вытворныя злучнiкi затое, адтаго, прычым, прытым, паколькi, пастолькiтрэба адрознiваць ад спалучэнняў прыназоўнiкаў з займеннiкамi: за тое, ад таго, пры чым, пры тым, па колькi, па столькi.

14. Злучнік — службовая часціна мовы, якая звязвае < > аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа, сказы, часткі тэксту і паказвае на розныя адносіны па між імі.

Злучнік не змяняецца, не з'яўляецца членам сказа.Паводле саставу злучнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя.Простыя злучнікі складаюцца з аднаго слова (і, а, ды, але, ці, бо, каб, пакуль і інш.): Выйдзі ў луг ці поле летам — колькі там дзівосных кветак (К. Цвірка). Састаўныя злучнікі складаюцца з двух або некаль-кіх слоў, якія выконваюць ролю аднаго слова (таму што, так што, так як, як толькі, для таго каб, пасля таго як, у той час як, перад тым як, хоць — X але, як — так): Хоць складанае пастаўлена пытанне, V але просты на яго адказ (П. Глебка).Паводле спосабу ўжывання злучнікі падзяляюцца на I адзіночныя, паўторныя і парныя.Да адзіночных адносяцца злучнікі, якія не паўтара юцца пры аднародных членах сказа або частках склада нага сказа, а ўжываюцца адзін раз: а, але, ды (у значэнні але), бо, як і інш.Да паўторных адносяцца злучнікі, якія паўтараюцца т пры аднародных членах сказа або частках складанага ф сказа (і — і, ні — ні, ці — ці, або — або, то — то, I ці то — ці то і інш.): Поле — не толькі зямля, гэта і неба, і ветрык, і васілёк, што здаля свеціць а душою прыветна.Да парных належаць злучнікі, кожная частка якіх < > адносіцца да розных аднародных членаў сказа або час-< > так складанага сказа (не толькі — але (але і), не ° столькі — колькі, не то што — але (але і), калі — о то (тады, дык), хоць (хоць і) — але (ды, аднак, усё ж), толькі — як, а раз — то (дык) і інш.): < > Калі родзяць грыбы, то і жыта зародзіцца. Перад другой часткай парнага злучніка заўсёды ста-ц віцца коска.

Пишуцца асобна словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, то так; а таксама ў словазлучэннях, якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і пад.; Пишуцца разам злучнікі, якія з'яўляюцца вынікам зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое, прычым, прытым, паколькі, пастолькі (у адрозненне ад спалучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальна-колькаснымі словамі: паволі рабіў, затое грунтоўна – за што ўзяў, за тое і аддаў); злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб і інш.

 

15. Часціца — службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадатковыя адценні значэння ў сказе (вось, вунь, аж, нават, ці, няўжо, хіба, не, ні, вось дык, што за, хоць і г. д.) або служыць для ўтварэння формаў слоў — ладоў дзеяслова (бы (б), хай, няхай, давай, давайце).У сучаснай беларускай мове вылучаюцца чатыры асноў-ныя групы часціц.Часціцы п е р ш а й групы выражаюць розныя сэнса-выя адценні значэнняў. Сюды адносяцца ўказальныя (вось, вунь, гэта), удакладняльныя (якраз, іменна, акурат, проста, амаль, прыблізна, сапраўды) і абмежавальныя (толькі, хоць, хоць бы, выключна, ледзь) часціцы.Да д р у г о й групы адносяцца часціцы, якія выра-жаюць мадальныя адценні. Гэта сцвярджальныя (так, але, ну, ага), адмоўныя (не, ні, ані) і пытальныя (ці, хіба, няўжо, а, ну) часціцы.Т р э ц ю ю групу складаюць эмацыянальна-экспрэсіў-ныя часціцы. Да іх адносяцца ўзмацняльныя (нават, і, дык, ды, жа (ж), аж (ажно), ні, -такі) і клічныя (вось дык, ну і, што за, як, якія) часціцы.У чацвёртую групу вылучаюцца формаўтвараль-ныя часціцы, якія служаць для ўтварэння формаў умоўнага (бы, б) і загаднага (хай, няхай, давай, давайце) ладу.Часціцы самі па сабе не маюць ярка выражанага лексічнага значэння. Іх значэннем лічыцца тое дадат-ковае адценне, якое яны надаюць моўнай адзінцы.Часціца -такі пішацца праз дэфіс, калі стаіць пасля дзеяслова (прыслаў-такі, напісалі-такі), а таксама ў складзе слоў зноў-такі, усё-такі, добра-такі, так-такі, даволі-такі, зусім-такі. У астатніх выпадках часціца -такі пішацца асобна: 1. Ён такі прыйшоў. 2. Усё ж такі мы сустрэліся.Часціцы бы (б), жа (ж) пішуцца са словамі асобна. Часціцы бы, жа ўжываюцца пасля слоў, якія заканч-ваюцца на зычны, а б, ж пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны: прыехаў бы, прыехалі б, як жа, тады ж.

16. Выклічнікі не адносяцца ні да самастойных, ні да служ-бовых часцін мовы. Выклічнікі — гэта словы, якія выра-жаюць разнастайныя пачуцці (радасць, захапленне, здагад-ку, здзіўленне, задавальненне, спачуванне, роздум, хваля-ванне, сумненне, гора, бяду, боль, страх, жаль, шкадаванне, абурэнне, асуджэнне і інш.: о, ой, эх, ох, ай, ах) або пабу-джэнні (заклік, вокліч, зварот, запрашэнне, загад, забарону і г. д.: гэй, эй, гайда, марш), але не называюць іх. У маўлен-ні ўжываюцца таксама выклічнікі этыкету, гэта значыць словы, з дапамогай якіх вітаюць адзін аднаго, развітваюц-ца, выказваюць падзяку, прабачэнне і г. д.: бывайце, дзякуй і інш.Выклічнікі бываюць невытворныя (напрыклад: ой, эх, о, ну) і вытворныя, якія ўзніклі з самастойных часцін мовы (напрыклад: здароў, бывай, бяда!).Выклічнікі не змяняюцца, не з'яўляюцца членамі сказа, але могуць ужывацца ў значэнні іншых часцін мовы. Пры гэтым выклічнік прымае канкрэтнае лексічнае значэнне і становіцца членам сказа (напрыклад: 3-за лесу пачулася гучнае «ўра!», дзе ўра — дзейнік).Выклічнікі — характэрная асаблівасць вуснага маўлен-ня. У мастацкіх творах яны часцей за ўсё ўжываюцца ў дыялогах.Ад выклічнікаў трэба адрозніваць гукапераймальныя сло-вы, якія не выражаюць ніякіх пачуццяў ці пабуджэнняў, а толькі перадаюць гукі (сігналы) жывой ці нежывой пры-роды (напрыклад: мяў-мяў, ку-ка-рэ-ку, гу-у-у, жых-жых і інш.).

17. Словазлучэнне – гэта мінімальнае сэнсава-граматычнае адзінства, утворанае на аснове падпарадкавальнай сувязі двух ці некалькіх самастойных слоў, якое выражае ў сказе разнастайныя адносіны паміж прадметамі, з’явамі, дзеяннямі і прыметамі ў іх узаемасувязях: цікавая кніга, будаваць дом, чытаць уважліва. Не з’яўляюцца ўласна словазлучэннямі:

1) спалучэнне дзейніка і выказніка (гэта прэдыкатыўнае словазлучэнне, якое характарызуецца мадальна-часавым планам): прыйшла вясна; 2) апісальныя формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: больш цяжкі; 3) прыназоўнікава-склонавыя формы назоўнікаў: нягледзячы на дождж; 4) аналітычныя формы дзеясловаў будучага складанага часу, умоўнага і загаднага ладу: будзем вучыцца, няхай вучацца, вучыліся б; 5) састаўныя колькасныя лічэбнікі: сорак два; 6) рады аднародных членаў сказа (хоць не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з гэтым): лёгкія і празрыстыя (хмаркі). Паводле граматычнага значэння (сэнсавых адносін, якія ўзнікаюць паміж галоўным і залежным кампанентамі ў выніку падпарадкавальнай сувязі) вылучаюцца словазлучэнні з: а) аб’ектнымі адносінамі (указваюць на дзеянне і прадмет, на які накіравана дзеянне; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне дапаўнення): пасадзіць дрэва, купіць хлеба, прынесці абедаць, здольны да навукі; б) азначальнымі (атрыбутыўнымі) адносінамі (указваюць на прадмет і яго прымету; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне азначэння): першы экзамен, зорнае неба, жаданне вучыцца, кіёск насупраць; в) акалічнаснымі адносінамі (указваюць на дзеянне і яго прымету, прымету прыметы; да залежнага кампанента можна паставіць пытанне акалічнасці): старанна вучыцца, ісці лугам, спазніцца з-за непагадзі; г) суб’ектнымі адносінамі (залежны кампанент абазначае ўтваральніка дзеяння або носьбіта адзнакі; пры трансфармацыі такое словазлучэнне ператвараецца ў сказ): загад рэктара (= рэктар загадаў), зламаныя ветрам (= вецер зламаў), сінь неба (= неба сіняе), храбрасць воіна (= воін храбры); д) камплетыўнымі адносінамі (узнікаюць паміж кампанентамі ў сінтаксічна непадзельных словазлучэннях, калі залежны кампанент папаўняе недахоп інфармацыі, змешчанай у галоўным кампаненце): працаваць настаўнікам, тры семестры. Названыя адносіны не заўсёды існуюць у чыстым выглядзе. Яны могуць ускладняцца дадатковымі адценнямі або сумяшчаць некалькі значэнняў як асноўных. У гэтым выпадку тып адносін вызначаецца як сінкрэтычны (змешаны або кантамінаваны): піражкі з капустай (якія? і з чым?). Паводле структуры словазлучэнні бываюць простыя і складаныя. Простыя словазлучэнні складаюцца з двух паўназначных слоў, адно з якіх з’яўляецца галоўным кампанентам, а другое – залежным: зялёнае лісце, вучыцца старанна. Да простых адносяцца і такія словазлучэнні, у функцыі галоўнага (ці залежнага) кампанента якіх выступае спалучэнне двух ці больш слоў, што маюць цэласнае значэнне: белы аленевы мох (аленевы мох – назва кусцістага лішайніка, які служыць кормам для паўночных аленяў); ехаць за трыдзевяць зямель (за трыдзевяць зямель – ‘вельмі далёка’). Складаныя словазлучэнні складаюцца з трох і больш паўназначных слоў. Яны могуць утварацца трыма шляхамі: 1) шляхам далучэння паясняльных слоў да залежнага кампанента: прачытаць цікавую кнігу (= прачытаць кнігу, цікавую кнігу); 2) далучэннем паясняльных слоў да галоўнага кампанента: высокія, разложыстыя дубы (= высокія дубы, разложыстыя дубы); 3) шляхам спалучэння двух простых словазлучэнняў, якія выступаюць у якасці галоўнага і залежнага кампанентаў складанага словазлучэння: працоўны семестр студэнтаў універсітэта (= працоўны семестр, студэнтаў універсітэта, семестр студэнтаў).

 

18. С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння. У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме.Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.
Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове. 1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам. 2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за. 3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по. 4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над. 5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких). 6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по. 7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго. 8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку: дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць восьмых.

 

19. Сказ – гэта асноўная камунікатыўная адзінка мовы, якая характарызуецца сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю. Праца – аснова нашага жыцця, самы надзейны ген сапраўднага даўгалецця. Самая каштоўная якасць педагога – чалавечнасць, глыбокая любоў да дзяцей, у якой спалучаецца сардэчная пяшчотнасць з мудрай строгасцю бацькі. Ні адзін сейбіт не кіне зерне ў непадрыхтаваную глебу. Сказ – асобая сінтаксічная адзінка, яе важнейшая функцыя – паведамленне. З дапамогай сказаў мы паведамляем пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі, выказваем свае пачуцці і г.д. Выказванне думак, пачуццяў – гэта толькі адзін бок сказа, яго семантыка. Сказ – адзінка граматычная, таму кожнаму сказу (незалежна ад тыпу яго) уласціва адцягненае граматычнае значэнне, або прэдыкатыўнасць. Прэдыкатыўнасць – гэта сінтаксічная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці, паказвае, пра што паведамляецца або што адмаўляецца ў сказе.Сказ – больш складаная сінтаксічная адзінка, чым словазлучэнне, а таму і сінтаксічная сувязь слоў у сказе таксама больш складаная і разнастайная.Існуюць наступныя віды сувязі слоў у сказе: каардынацыя, падпарадкаванне і злучэнне. Выказнік у сказе граматычна і па сэнсу звязаны з дзейнікам, каардынуе з ім свае формы, г. зн. поўнасцю або часткова прыпадабняецца да яго. Такая сувязь носіць назву каардына­цыі. Пры каардынацыі формы асобы, ліку, а ў прошлым часе і роду дзеяслова-выказніка ці дзеяслоўнай звязкі дыктуюцца назоўнікам (займеннікам), што выступае ў ролі дзейніка: Дождж ідзе. Ты адпачываеш; Яна вяжа; Лета было цёплае. У сваю чаргу дзеяслоў-выказнік (ці дзеяслоў-звязка) патрабуе ад назоўніка (займенніка)-дзейніка назоўнага склону. Такім чынам, дзейнік і выказнік залежаць адзін ад аднаго, паміж імі існуе ўзаеманакіраваная сувязь. Схематычна гэту сувязь можна паказаць наступным чынам: Дождж↔ ідзе. Сэнсавыя пытанні можна ставіць ад дзейніка да выказніка і наадварот.Выказнік можа дапасавацца да дзейніка: у родзе, ліку, і склоне.

Выказнік можа быць недапасаваным: А тут слёзы кап-кап; Сцены з новых плашак і нават з мохам. Ёсць сказы, у якіх у ролі галоўнага члена выступае або толькі дзейнік: Летняя раніца, або толькі выказнік: Развідневае. Такі галоўны член адзін складае структурную аснову сказа.

Віды сказаў па мэце выказвання

Апавядальныя: Грамадка дужых дубоў, стаўшы родным паўколам, вартуе леснікову сядзібу.

Пытальныя: Ці не казку лес складае? Пабуджальныя: Каб мне вучыліся старанна!






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.