Главная страница Случайная страница Разделы сайта АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
💸 Как сделать бизнес проще, а карман толще?
Тот, кто работает в сфере услуг, знает — без ведения записи клиентов никуда. Мало того, что нужно видеть свое раписание, но и напоминать клиентам о визитах тоже.
Проблема в том, что средняя цена по рынку за такой сервис — 800 руб/мес или почти 15 000 руб за год. И это минимальный функционал.
Нашли самый бюджетный и оптимальный вариант: сервис VisitTime.⚡️ Для новых пользователей первый месяц бесплатно. А далее 290 руб/мес, это в 3 раза дешевле аналогов. За эту цену доступен весь функционал: напоминание о визитах, чаевые, предоплаты, общение с клиентами, переносы записей и так далее. ✅ Уйма гибких настроек, которые помогут вам зарабатывать больше и забыть про чувство «что-то мне нужно было сделать». Сомневаетесь? нажмите на текст, запустите чат-бота и убедитесь во всем сами! Канстытуцыйнае права Вялікага Княства Літоўскага.
Значение. Статут I588 г. закончил кодификацию права в ВКЛ. В этом законодательном акте отражались не только государственно-правовые идеи того времени, но те, что отражали свое время, кроме того в нем проявлялась богатая правовая культура белорусского и литовского народов. Издание Статута ВКЛ 1588 г. свидетельствовало об очередных выдающихся успехах белорусской правовой культуры, которая опережает многие европейские государства, т.е. статуты ВКЛ были первыми в Европе сводами законов, основанными на местном праве и изданными на языке, понятном большинству населения. Через весь Статут 1588 года проходит идея укрепления правового порядка, при котором и должностные лица обязаны действовать в соответствии с правом.
Назапашаныя ў XIV-XVI стагоддзях у Вялікім княстве Літоўскім заканадаўчыя акты запатрабавалі прывядзення іх у пэўную сістэму, таму ў пачатку XVI ст. ствараецца спецыяльная камісія для кадыфікацыі заканадаўства. Члены гэтай камісіі дакладна невядомы, аднак адным з членаў яе, як адзначае І.А. Юхо, быў Францыск Скарына. Ідэі гэтага выдатнага беларускага мысліцеля і асветніка знайшлі адлюстраванне у Статуце 1529 года, які быў уведзены ў дзеянне 29.09.1529 года. Ён(статут 1529) складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у выніку паступовага ўключэння ў яго новых артыкулаў іх агульная колькасць павялічылася да 283. Першы звод законаў дзяржавы быў выкліканы да жыцця шматлікімі прычынамі. Новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы ў Княстве патрабавалі іх заканадаўчага рэгламентавання. Саслоўе шляхты, станаўленне якога яскрава праследжваецца ў папярэдніх заканадаўчых актах, патрабуе павелічэння і заканадаўчага замацавання сваіх правоў. У гэты перяд завяршаецца працэс кансалідацыі тэрыторыі дзяржавы, цэнтральная ўлада набывае ўсе большую моц. Усе гэта і знайшло заканадаўчае увасабленне у першым зводзе законаў дзяржавы. Крыніцамі Статута 1529 года былі ўсе папярэднія заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага, звычаёвае права, судова-адміністрацыйная практыка дзяржавы, у пэўнай ступені рымскае і царкоўнае права. Статут унёс шмат новага ў развіццё сусветнай прававой думкі. Самае галоўнае, што яго адрознівала ад падобных заканадаўчых актаў іншых дзяржаў, гэта яго канстытуцыйная накіраванасць і ўласныя падставы кадыфікацыі (ён не паўтараў класічную рымскую сістэму права, а грунтаваўся на ўласнай сістэме, шмат у чым падобнай на сучасную). Статут замацаваў асновы грамадска-палітычнага ладу дзяржавы, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых дзяржаўных і судовых органаў, прававое становішча рознах катэгорый насельніцтва і іншае. У ім утрымліваліся шматлікія канстытуцыйныя нормы, аднымі з важнейшых сярод якія былі тыя, якія абмяжоўвалі ўладу вялікага князя. Усе справы ў дзяржаве ён павінен быў вырашаць “дзеля агульнай карысці” са згоды паноў радных. Вялікі князь(гаспадар дзяржавы) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, на даваць пасад чужаземцам, прытрымліваца законаў і звычаў дзяржавы, ахоўваць правапарадак. Шмат увагі надаваў Статут 1529 года судовай уладзе, якая не была яшчэ выразна аддзелена ад адміністрацыйнай, аднак суддзі абавязваюцца адпаведнымі нормамі судзіць сумленна, справядліва і правільна, у адпаведнасці з законам (р.6, арт.1). Гарантыямі справядлівасці судовых рашэнняў з’яўляецца права на абскарджанне судовых пастаноў, наяўнасць інстытута адвакатуры, а таксама замацаванне такіх важных прынцыпаў (якія мелі месца ў агульназемскіх граматах), як адказнасць кожнага за сваю віну, у адпаведнасці з законам і ў судовым парадку (р.1, арт.7). Гэтыя палажэнні ўтрымліваюць ужо элементы прэзумпцыі невінаватасці. Такiм чынам, значэнне Статута пераацаніць нельга, тым больш, што ён быў напісаны на беларускай мове і быў даступным народу. Шматлікія вучоныя і палітычныя дзеячы адзначаюць, што такога закона ў той час яшчэ не мела феадальная Еўропа. Статут меў галоўнай мэтай – умацаванне адзінства дзяржавы і яе суверэнітэту. Палажэнні Статута сведчаць аб багатай прававой культуры беларускага народа, якая развівалася ў рэчышчы агульнаеўрапейскай культуры. Новыя сацыяльна-эканамічныя з’явы ў дзяржаве, актыўнае развіццё гарадоў, актывізацыя таварна-грашовых адносін і інш. запатрабавалі ўдасканалення права. Узнікае ініцыятыва “паправы” Статута 1529 года, у сувязі з чым ствараецца статутавая камісія. Праект новага Статута быў пададзены на сойм толькі у 1561 годзе, аднак зноў доўгі час вяліся дэбаты і хаця меркавалася прыняць яго ў 1564 годзе, ён быў уведзены ў дзеянне толькі з 1.03.1566 года. У Статут былі ўключаны тры прывілеі: Віленскі 1563 года, Бельскі 1564 года і Віленскі 1566 года. У структурных адносінах, нягледзячы на пэўныя змены, ён прытрымліваўся папярэдняга Статута, аднак налічваў ўжо 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Ён ўтрымліваў нормы ўсіх галін тагачаснага права: канстытуцыйнага, грамадзянскага (у тым ліку абавязацельнага, залогавага, зямельнага, апякунскага, спадчыннага), шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Як і папярэдні Статут, ён замацоўваў і паўтараў на больш высокім юрыдычным узроўні палажэнні аб адзінстве права на ўсей тэрыторыі дзяржавы і для ўсіх падданых (хоць па феадальнаму праву яно не магло быць і не было роўным для усіх катэгорый насельніцтва), дзяржаўным суверэнітэту (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), прыярытэту пісанага права, абмежаванні ўлады вялікага князя і г.д. Самыя важные, новыя палажэнні Статута тычыліся канстытуцыйнага, грамадзянскага, судова-працэсуальнага і крымінальнага права. Статут 1566 года забараніў карыстанне звычаёвым правам і патрабаваў з гэтага часу карыстацца толькі статутавымі нормамі. Ён не толькі больш дакладна і поўна рэгламентаваў дзейнасць такіх вышэйшых органаў дзяржавы, як вялікі князь і рада, але канчаткова замацаваў заканадаўчую функцыю сойма. Закон гаварыў аб складзе і кампетэнцыі сойма, аб парадку абрання павятовых дэпутатаў на сойм, аб дзейнасці павятовых соймікаў – органаў т.зв. шляхецкай дэмакратыі. Улада князя абмяжоўвалася не толькі радай, але і соймам, без згоды якога ён не меў права пачынаць вайну, уводзіць новыя падаткі, прымаць новыя законы. Асаблівасцю Статута 1566 года было тое, што ён працягваў дзейнічаць пад назвай “Валынскі Статут” на далучаных да Польшчы ў 1569 годзе Валынскім, Кіеўскім, Брацлаўскім ваяводствах (за выключэннем некаторых артыкулаў) і пасля ўвядзення ў дзеянне новага звода законаў дзяржавы - Статута 1588 года. Пасля прыняцця Статута 1566 года ў Вялікім княстве Літоўскім адбыліся значныя змены у палітычным і сацыяльна-эканамічным ладзе. Праект Статута рыхтаваўся доўга, таму ў складзе камісіі адбываліся змены, Да таго ж існуе меркаванне, што з 1588 года галоўная роля ў падрыхтоўцы Статута перайшла да павятовых соймікаў. Больш дакладна ў Статуце 1588 года былі выкладзены прынцыпы абмежавання ўлады гаспадара, адзінства права на ўсей тэрыторыі дзяржавы і адносна ўсіх свабодных людзей, прыярытэт пісанага права і шмат іншае. Менавіта ў замацаванні гэтых прынцыпаў знайшла адлюстраванне тэндэнцыя фарміравання новай, буржуазнай правасвядомасці. Па сутнасці Статут з’яўляўся Канстытуцыяй дзяржавы. Першыя тры раздзелы яго ў асноўным былі прысвечаны нормам канстытуцыйнага права, утрымлівалі гэтыя нормы і іншыя раздзелы Статута. Закон замацаваў такія важныя канстытуцыйныя прынцыпы, як суверэнітэт дзяржавы і народа, роўнасць усіх свабодных людзей перад законам, права чалавека на ўласнасць, на ахову яго жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону і іншае. Для шляхты абвяшчалася права свабоднага выязду за межы дзяржавы, права прадстаўніцтва ў органах дзяржаўнай улады і кіравання.
|