Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Заходняя Беларусь у 1921-1939 ГГ.






У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскі мірны дагавор паміж прадстаўнікамі Польшчы, з аднаго боку, і прадстаўнікамі РСФСР і УССР– з другога. Рыжскі мірны дагавор складаўся з 26 артыкулаў і 10 дадаткаў, ён узаконіў захоп Польшчай часткі беларускіх і украінскіх зямель.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы, т. зв. «ўсходнія крэсы”.

Польскія ўлады імкнуліся ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прамысловых раёнаў этнічнай Польшчы.

У эканоміцы заходнебеларускіх земляў пераважаў аграрны сектар. Аднак сельская гаспадарка пасля войнаў знаходзілася ў заняпадзе. Скараціліся пасяўныя плошчы, пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней. У Заходняй Беларусі было адноўлена памешчыцкае землеўладанне.

У і 1925 г. Пачала праводзіцца зямельная рэформа, якая прадуглежвала. продаж дробнымі ўчасткамі (парцэлямі) часткі памешчыцкіх зямель, праводзілася камасацыя (хутарызацыя) сялянскіх гаспадарак, ліквідаваліся сервітуты, увадзілася асадніцтва, якое было характэрна толькі для Заходняй Беларусі. У выніку рэформы на Беларусі налічвалася 4.640 ваенных асаднікаў. Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. землеўладанне, не спыніла збяднення вёскі.

Значнай праблемай была перанаселенасць вёскі. Прамысловасць не развівалася, і немагчымасць рэалізаваць сябе на радзіме вымушала да масавай эміграцыі.

У 1921-1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў (ПБСР, частка былой БСГ), якой кіравалі Ф.Грыб, І.Мамонька, А.Цвікевіч, В.Ластоўскі. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы.. У 1924 г. Парьыя была самараспушчана.

З левага крыла эсэраў вылучылася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя лікам каля 300 чалавек, пад началам І.Лагіновіча і А.Канчэўскага. Праграма – канфіскацыя памешчыцкіх зямель, дэмакратычныя правы, 8-мі гадзінны працоўны дзень, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, аб’яднанне беларускіх зямель у адну рабоча-сялянскую дзяржаву. На прыканцы 1923 года БРА ўступіла ў КПЗБ.

У кастрычніку 1923 г. была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіраўнікі С.Дубавік, С.Мертенс, А.Славінскі, П.Корчык. У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай.

На тэрыторыі Беларусі да 1925 года тут вялася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Буйнымі партызанскімі фарміраваннямі кіравалі В.Корж, К.Арлоўскі, С.Ваўпшасаў і інш.

24 чэрвеня 1925 года група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе. Узначалі яе Б.Тарашкевіч, П.Мятла, П.Валошын, С.Рак-Міхайлоўскі. Ужо ў студзені 1 927 года яна налічвала каля 2 тыс. мясцовых арганізацый і каля 120 тыс. актыўных прыхільнікаў. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і перадачу яе сялянам, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада і ўвядзенне рэальных дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзенне 8-мі гадзіннага працоўнага дня, ліквідацыю асадніцтва, адукацыю на роднай мове.

Санацыя – назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926-1939 гг. Паходзіць ад лозунга “аздараўлення” (санацыя. Рэжым санацыі Ю.Пілсудскага, які ўстанавіўся пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (1933 г.) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935-1939 гг.).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.