Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 23 дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці






Артыкул 240. Асаблівасці культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці ажыццяўляюць культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці ажыццяўляюць культурную дзейнасць у мэтах:

эстэтычнага выхавання грамадзян;

фарміравання і задавальнення патрэбнасцей грамадзян у сцэнічным (музычным) мастацтве;

папулярызацыі твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва.

У прафесійным калектыве мастацкай творчасці можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет.

Мастацкі савет з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, які забяспечвае ўдзел прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ў вырашэнні творчых пытанняў.

Прапановы аб неабходнасці стварэння (або ліквідацыі) мастацкага савета ўносяцца мастацкім кіраўніком (галоўным рэжысёрам) прафесійнага калектыва мастацкай творчасці.

Парадак дзейнасці мастацкага савета прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, яго персанальны склад зацвярджаюцца кіраўніком калектыву па ўзгадненню з заснавальнікам на тэрмін не больш за два гады.

Мастацкі савет узначальваецца мастацкім кіраўніком (галоўным рэжысёрам) або кіраўніком прафесійнага калектыву мастацкай творчасці. У мастацкі савет могуць уваходзіць: кіраўнік прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, прадстаўнікі артыстычнага і мастацкага персаналу, кіраўнікі структурных падраздзяленняў прафесіўнага калектыву мастацкай творчасці, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Артыкул 241. Асноўныя прынцыпы дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з'яўляюцца:

забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчасці, удзел у культурным жыцці і карыстанне паслугамі, якія прадастаўляюць прафесійныя калектывы мастацкай творчасці;

стварэнне неабходных умоў для гуманізацыі асобы, захавання самабытнасці беларускай культуры, нацыянальнай самасвядомасці і мовы;

незалежнасць у выбары мастацкіх накірункаў, рэпертуару, у прыняцці рашэнняў аб публічным выкананні тэатральнай пастаноўкі, цыркавога прадстаўлення, канцэртнай праграмы і іншага выніку культурнайдзейнасці выканаўцаў або прафесійных калектываў мастацкай творчасці, публікацыі рэкламных і іншых матэрыялаў, якія не супярэчаць заканадаўству;

садзейнічанне ў захаванні адзінай культурнай прасторы, развіцці міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных сувязяў;

ахова выключных правоў аўтараў і ўладальнікаў сумежных правоў на вынікі іх інтэлектуальнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць прафесійныя калектывы мастацкай творчасці.

Артыкул 242. Правы і абавязкі прафесійных калектываў мастацкай творчасці

Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці маюць права:

самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

вызначаць парадак наведвання культурна-відовішчных мерапрыемстваў непаўналетнімі з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства;

адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін працоўны дзень да дня яго правядзення;

удзельнічаць у культурных мерапрыемствах і ў выкананні сацыяльна-творчых заказаў;

самастойна планаваць сваю дзейнасць і вызначаць перспектывы развіцця зыходзячы з мэтаў, прадугледжаных іх статутамі, наяўнасцю ўласных творчых і матэрыяльных рэсурсаў;

мець уласную сімволіку (афіцыйнае найменне, эмблему, таварны знак, іншае выяўленне).

Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці абавязаны:

прадастаўляць грамадзянам інфармацыю аб сваім найменні і месцы знаходжання, кантактных тэлефонах, аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, часе пачатку і заканчэння культурна-відовішчнага мерапрыемства, спецыфікі культурна-відовішчнага мерапрыемства (наяўнасці або адсутнасці фанаграмы), аб месцы правядзення, аб цэнах на квіткі, умовах іх набыцця і звароту;

пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць будынкаў, збудаванняў і іншай маёмасці;

абмежаваць колькасць грамадзян, якія прысутнічаюць на культурна-відовішчным мерапрыемстве з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі;

спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў;

інфармаваць грамадзян аб адмене, змяненні раней аб’яўленых часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене яго іншым, тэрмінах і месцах звароту квіткоў;

вярнуць грамадзяніну кошт уваходнага квітка.

Артыкул 243. Напрамкі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

Напрамкамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

стварэнне твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

арганізацыя і правядзенне іншых культурных мерапрыемстваў;

правядзенне стажыровак вядучымі майстрамі і дзеячамі культуры і мастацтва;

выраб і прадастаўленне юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам па дагаворах з імі сцэнічна-пастановачных сродкаў для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

прадастаўленне сцэнічных пляцовак для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам;

ажыццяўленне сумесных культурных праектаў з іншымі калектывамі мастацкай творчасці;

падрыхтоўка, тыражаванне і рэалізацыя выданняў інфармацыйна-даведачнага характару, відэаматэрыялаў і фанаграм, звязаных з культурнай дзейнасцю прафесійных калектываў мастацкай творчасці;

рэалізацыя спадарожных паслуг, якія прадастаўляюцца гледачам прафесійных калектываў мастацкай творчасці.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.