Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэорыя і практыка мовы: клічны склон






Шаноўны пане дабрадзею…

Клічная форма назоўнікаў існавала яшчэ ў старажытныя часы, а на сёння яна захавалася толькі ў некаторых славянскіх мовах (польскай, чэшскай, балгарскай, сербскай ды інш.). У рускай жа яна была цалкам выцеснена формамі назоўнага склону. У савецкі час і ў беларускай мове пад уплывам рускай з парадыгмы скланення назоўнікаў знік сёмы — клічны склон, аднак некаторыя формы захаваліся як у дыялектах, так і ў літаратурнай мове. Калі гаварыць пра дыялекты, дык клічныя формы больш уласцівыя палескім гаворкам, дзе яны ахопліваюць не толькі назоўнікі мужчынскага, але часам і назоўнікі жаночага роду (ма́ мо, Ма́ нё).

У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя формы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі кшталту браце, пане), радзей словы, якія абазначаюць іншых жывых істотаў (коце), часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў мастацкім кантэксце (мілы гаю). Рэдка можна сустрэць клічныя формы назоўнікаў парнага (цяпер множнага) ліку (панове).

Канчаткі клічных формаў назоўнікаў:

1. канчатак – у маюць назоўнікі, якія заканчваюцца на к (братку, коніку), а таксама назоўнікі на зацвярдзелыя ж, ш, ч, р (мужу, Рыгору);

2. канчатак – ю маюць усе назоўнікі на мяккія зычныя і й (коню, краю);

3. канчатак – е маюць астатнія назоўнікі на цвёрдыя зычныя (браце, Сямёне), але некаторыя назоўнікі замест канчатку –е (або паралельна з канчаткам –е) маюць канчатак –у (сыну і сыне, дзеду);

4. Канчатак –а маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на г, к, ц, х, што чаргуюцца з ж, ч, ш, (другдружа, жабрак – жабрача, купец – купча, хлопец – хлопча).

ЗАДАННЕ 1. Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме:


Тата - ­­­­__________

Спадар - ________

Сокал - _________

Сусед - _________

Воўк - __________

Голуб - _________

Край - _________

Павал - _________

Дубочак - _______

Казак - _________

Прыяцель - ______

Іван - ___________

Стась - _________

Айцец - _________

Гультай - _______

Максім - ________

Сват - __________

Конік - _________

Хлопец - _______

Друкар - _______

Ян - ________

Ясь - _______

Сусед - _____

Каваль - _____

Сынок - _____

Бядак - ______

Антось - _____

Дзядзька- _______







© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.