Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Праблемы ў маладзёжных СМІ






У апошні час у медыапрасторы ўзнікае цэлы комплекс праблем, звязаных са змяненнем медыйных прыарытэтаў маладзёжнай аўдыторыі. Сёння маладзёж усё больш імкнецца да медыатэксту ў электронным фармаце – тэлевізійным, камп’ютарным, мабільным. Адбылася змена мадэлі традыцыйнага чытання.

Сёння газеты апынуліся па-за інтарэсамі маладзёжнай аўдыторыі. Рэгіянальны рынак грамадска-палітычных выданняў за невялікім выключэннем спыніў для моладзі сваё існаванне. Маладыя людзі не знаходзяць на старонках газет ні сваіх тэм, ні выразнага візуальнага шэрагу, газеты не становяцца дапаможнікамі моладзі ў вырашэнні іх праблем.

Тым не менш, адназначна прасочваецца тэндэнцыя: чым вышэй інтэлектуальны ўзровень рэспандэнтаў, тым у большай ступені яны ўсё ж чытаюць, альбо праглядаюць друкаваныя СМІ.

Праблемы, з якімі моладзь сутыкаецца часцей за ўсё, звязаныя са становішчам моладзі ў сацыяльнай структуры, якая характарызуецца пераходнасцю і нестабільнасцю. Сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца, часцей за ўсё толькі пагаршаюць гэтае становішча.

Эканамічныя фактары больш за ўсё уплываюць на адчуванні моладзі. У сваёй масе моладзь недастаткова забяспечана матэрыяльна, не мае ўласнага жылля, вымушана спадзявацца на фінансавую дапамогу бацькоў. Жаданне атрымаць адукацыю адсоўвае пачатак працоўнай дзейнасці на больш сталы ўзрост, а адсутнасць вопыту і ведаў перашкаджае атрыманню высокаплатных пасад. Зарабатная плата моладзі значна ніжэй сярэдняй зарабатнай платы, надзвычай малая і студэнцкая стыпендыя.

Калі ў перыяды сацыяльнай стабільнасці гэтыя праблемы ў цэлым могуць быць вырашаны, то ў крызісны перыяд яны значна ўскладняюцца. У сітуацыі эканамічнага спаду рэзка павялічваецца колькасць беспрацоўных у маладзёжным асяроддзі і маладым людзям становіцца ўсё больш складана дасягнуць стану эканамічнай самастойнасці.

Духоўныя фактары не менш важныя. У сучаснасці ўзмацняецца працэс страты маральных арыентыраў, размывання традыцыйных нормаў і каштоўнасцяў. Моладзь як пераходная і нестабільная сацыяльная група найбольш уразлівая перад негатыўнымі тэндэнцыямі сучаснасці. Так, паступова змяншаюцца каштоўнасці працы, свабоды, дэмакратыі, міжнацыянальнай памяркоўнасці, а на змену гэтым каштоўнасцям прыходзіць спажывецкае стаўленне да свету, нецярпімасць да чужога, стаднасць. Характэрны для моладзі пратэстны зарад у крызісныя перыяды скажаецца, набываючы жорсткія і агрэсіўныя формы. Пры гэтым адбываецца крыміналізацыя моладзі, расце колькасць маладых людзей з сацыяльнымі адхіленнямі, такімі, як алкагалізм, наркаманія і г.д.

Найважнейшай праблемай духоўнага стану застаецца прблема «бацькоў і дзяцей», звязаная з канфліктам каштоўнасцей моладзі і старэйшага пакалення. Пад пакаленнем разумеецца інтэрвал паміж сярэднім узростам дзяцей і сярэднім узростам іх бацькоў. У больш агульным сэнсе пакаленне – гэта аб’ектыўна складзеная сацыяльна-дэмаграфічная і культурна-гістарычная супольнасць людзей, аб’яднаных узростам і агульнымі гістарычнымі ўмовамі жыцця.

Відавочна, пытанне аб тым, што пераважней – каштоўнасці бацькоў або дзяцей, мае культурна-гістарычны адказ. У ўстойлівым грамадстве запатрэбаваны каштоўнасці старэйшага пакалення. Але ва ўмовах глыбокага сацыяльнага крызісу даводзіцца адмаўляцца ад шмалікіх састарэлых каштоўнасцей і пачынаць пошук новых арыенціраў, адпаведных норм, што змяняюць жыццё. Аднак нават пры самым радыкальным змяненні гэтых умоў многія традыцыйныя каштоўнасці павінны захавацца для падтрымання культурнай прыемнасці пакаленняў у грамадстве. Нельга цалкам адмовіцца ад традыцый, як нельга цалкам адновіцца ад новага. Моладзь, з аднаго боку, – гэта няўзброеная група, якая з’яўляецца, хутчэй, дэстабілізаванай сілай у грамадстве, а з другога – гэта пакаленне, ад якога залежыць будучыня краіны. Так асаблівы статус моладзі нараджае патрэбы ў адэкватнай маладзёжнай палітыцы, здольнай вырашыць ці змякчыць наяўныя праблемы, а таксама накіраваць у стваральнае рэчышча творчы патэнцыял моладзі.

Як мы ўжо адзначалі, у апошні час у маладзёжным асяроддзі пазначылася цікавасць да часопіснай перыёдыцы. У гэтай галіне назіраюцца дзве ўзаемавыключальныя тэндэнцыі. З аднаго боку, часопісы прапаноўваюць традыцыйную для медыярынку тэматыку гламура, жыцця зорак, моды, стылю, поспеху. Яны прыцягваюць аўдыторыю кідкім візуальным шэрагам, багаццем знаёмых асоб з экранаў тэлевізараў, спрошчанымі кароткімі тэкстамі, эпатажным стылем, нізкім коштам.

З іншага боку, на рынку СМІ сталі з’яўляцца нішавыя моладзевыя часопісы, разлічаныя на чытача, які думае, які цікавіцца мастацтвам, духоўным жыццём, падарожжамі, спортам, палітыкай, інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Аднак гэта тэндэнцыя не меняе агульнай сітуацыі, якая складаецца на рынку СМІ ў адносінах да моладзевай аўдыторыі. Інфармацыйная няроўнасць у дачыненні да моладзі выяўляецца не толькі ў тым, што самі гэтыя групы ў пэўнай ступені аддзелены ад СМІ. У наяўнасці супярэчнасць паміж мэтамі вытворцаў і спажыўцоў інфармацыі, недахоп механізмаў іх узаемадзеяння. Такія разнабаковыя інтарэсы ўжо прывялі да таго, што ў аўдыторыі СМІ назіраецца інтэнсіўны адток моладзі, які падахвочвае рэдакцыйныя калектывы шукаць новыя стратэгіі і тэхналогіі працы з моладзю.

Грэбаванне СМІ праўдзівымі інтарэсамі аўдыторыі адбываецца на фоне ўзнікнення новых медіяпаводзін моладзі, калі яна пачынае самастойна асвойваць медыясферу: з дапамогай блогаў, форумаў, віртуальных супольнасцяў канструяваць свой электронны медыясвет, уступаць у актыўныя мабільныя камунікацыі. Назіраецца павышаная цікавасць да стварэння самадзейных газет і часопісаў. Значная частка маладзёжнай аўдыторыі аказваецца ў паралельным свеце, дзе камунікацыі ажыцяўляюцца ўнутры аўдыторная групы, абыходзячы традыцыйныя СМІ.

Важным фактарам пераадолення камунікатыўный супярэчнасці паміж СМІ і маладзёжнай аўдыторы іможа з’явіцца аптымізацыяй рэдакцыйнай практыкі, арыентаванай на садзейнічанне працэсам сацыялізацыі моладзі. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра выкарыстанне ў гэтых мэтах сістэмы медыяадукацыі, якая актыўна развіваецца ў нашай краіне ў апошні час. Узнікаюць мовы, пры якіх у сферы масмедыя пачынае фармавацца прынцыпова новыя камунікатыўныя стратэгіі. Яна абапіраецца на медыяадукацыйныя тэхналогіі, накіраваныя не толькі на павышэнне медыякампетэнтнасці, медыяадукацыйнасці моладзі, але адначасова на прыцягненне яе да ўдзелу ў працэсе медыявытворчасці. Рэалізацыя такой стратэгіі дазваляе СМІ нармалізаваць свае адносіны з аўдыторыяй. У сваю чаргу, маладзёжная аўдыторыя набывае магчымасць праявы сваіх інтарэсаў, ставячы тым самым СМІ перад непазбежнасцю і эканамічнай мэтазгоднасцю іх задавальнення.

Варта разумець, што актыўная, мабільная моладзь хутка асвойвае медыяпрастору і з усяго спектру выбірае тое, што больш адпавядае яе медыякампетэнтнасці. У гэтай сувязі варыятыўнасць прапаноў – галоўнае пытанне медыяадукацыі – павінен вырашацца ў плоскасці сацыяльнай адказнасці сродкаў масавай інфармацыі і іх медыяадукацыйнай дзейнасці. Пры гэтым відавочна, што часам СМІ ў пагоне за прыбыткам не пакідаюць маладому чалавеку выбару, масава прапаноўваючы паныла безгустоўны інфармацыйна-забаўляльны прадукт.

Маладзёжная аўдыторыя сёння выступае ў ролі своеасаблівага індыкатара, па якім можна меркаваць аб маральным, псіхалагічным, сацыяльным здароўе грамадства. З аднаго боку, праблема гвалту, якой занепакоена грамадства, рост нематываванай агрэсіі, разбурэнне традыцыйных агульначалавечых каштоўнасцяў, адсутнасць у моладзі маральных арыенціраў, духоўных лідэраў. Усё гэта гэта шмат у чым абумоўлена станам медыясферы. З іншага боку, той жа асяродак спараджае новыя медыя паводзіны маладзёжнай аўдыторыі, калі яна, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, праяўляе мабільнасць, высокія камунікатыўныя здольнасці, інтэлект, крэатыў.

Усе пералічаныя праблемы павінны ўзнімацца на старонках маладзёжнай прэсы, але ж сёння маладзёжная прэса мае больш забаўляльны характар.

Негледзячы на разнастайнасць і шматлікасць маладзёжных СМІ, у гэтым сегменце рынку існуюць праблемы. Гэта і праблема якасці кантэнту некаторых моладзевых выданняў, і праблема знікнення сур’ёзных тэм на старонках маладзёжных выданняў. Студэнты пачынаюць чытаць выданні, якія адказваюць іх прафесійным інтарэсам і патрэбам. Часта гэта не маладзёжныя СМІ, таму што нешматлікія з іх вдлюстроўваюць у поўным аб’ёме бягучыя падзеі і трэнды.

Але ёсць і станоўчыя тэндэнцыі. Усё ж вялікая роля надаецца не толькі зместу, але і падачы матэрыялу і агульнаму афармленню СМІ. Ступень інтэграцыі кантэнту СМІ ў Twitter, сацыяльныя сеці ўзрастае, што дазваляе прыцягваць новую аўдыторыю і будаваць з ёй больш канструктыўны дыялог.

 

Вывады па главе II:

1. У структуру моладзевых часопісаў, як правіла, уваходзяць наступныя тэматычныя блокі: навіны, чуткі і скандалы шоу-бізнэсу, новыя імёны ў музыцы, стылі і напрамкі, маладзёжная мода, псіхалогія, любоўныя гісторыі, прафесійная арыентацыя, кар’ера, адносіны з бацькамі, праблемы заробку, грошы, экстрэмальныя віды спорту, падарожжа, арыгінальныя захапленні, камп’ютарныя гульні і інтэрнэт, алкаголь і наркотыкі, тэсты, гараскопы, анекдоты і г.д.

2. Сучасныя мооладзевыя СМІ імкнуцца стаць бліжэй да сваёй мэтавай аўдыторыі, і для дасягнення гэтага журналісты, акрамя таго, што абавязаны быць у цэнтры сучаснага жыцця, выкарыстоўваюць разнастайныя прыёмы і метады ўздзеяння на аўдыторыю. Гаворка ідзе аб выкарыстанні моладзевага слэнгу ў сваіх матэрыялах, таму што моладзь лічыць слэнг складаючым элементам культуры.

3. СМІ не проста перадаюць – прымаюць інфармацыю, але з’яўляюцца тым самым каналам, з дапамогай якога змяняюцца культурныя прыарытэты і задаюцца новыя сэнсы і каштоўнасці.

4. Сёння моладзь усё больш імкнецца да медыятэксту ў электронным фармаце – тэлевізійным, камп’ютарным, мабільным. Адбылася змена мадэлі традыцыйнага чытання. Газеты апынуліся па-за інтарэсамі маладзёжнай аўдыторыі.

5. Негледзячы на разнастайнасць і шматлікасць маладзёжных СМІ, у гэтым сегменце рынку існуюць праблемы. Гэта і праблема якасці кантэнту некаторых моладзевых выданняў, і праблема знікнення сур’ёзных тэм на старонках маладзёжных выданняў.

6. Вялікая роля надаецца не толькі зместу, але і падачы матэрыялу і агульнаму афармленню СМІ. Ступень інтэграцыі кантэнту СМІ ў Twitter, сацыяльныя сеці ўзрастае, што дазваляе прыцягваць новую аўдыторыю і будаваць з ёй больш канструктыўны дыялог.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.