Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 1.2. Народна-інструментальная музычная культура вуснай традыцыі як сістэма 4 страница






− Грамадскія і мастацкія функцыі хардафонаў у традыцыйнай культуры беларусаў важкія і разнастайныя, яны адыгрываюць значную ролю ў творчай музычнай дзейнасці розных груп насельніцтва, выступаюць ў розных формах музіцыравання — сольнага і ансамблевага, прафесійнага і аматарскага.

Ключавыя паняцці: хардафоны, смыкавыя, шчыпкова-брынкальныя, струнныя ўдарныя музычныя інструменты.

 

Пытанні для самаправеркі:

1. Успомніце народную тэрміналогію паводле скрыпкі.

2. Якія інструменты былі папярэднікамі беларускай скрыпкі?

3. Чым прынцыпова адрозніваецца канструкцыя аўтэнтычных народных і акадэмічных цымбалаў?

4. Якія струнныя інструменты беларускага народу належаць да падгрупы шчыпкова-брынкальных?

5. За якой сацыяльнай групай насельніцтва быў замацаваны такі інструмент, як колавая ліра?

 

Літаратура:

1. Капилов А. Скрипка белорусская. — Минск: Беларусь, 1982. — С.5 — 19.

2. Назина И. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные / [Ред. М.Гринблат]. ─ Мн.: Наука и техника, 1982. ─ С. 19 ─ 116.

3. Назіна І. Беларускія народныя музычныя інструменты. ─ Мінск: Беларусь, 1997. ─ с.167 ─ 235.

4. Скорабагатчанка А. Беларускія народныя музычныя інструменты ХХ стагоддзя. ─ Мінск: Беларуская навука, 2001. ─ С. —194— 226.

 

Тэма 2.3. Мембранафоны і ідыяфоны: іх характарыстыка і мастацкія функцыі

 

Працягласць лекцыі: 2 акадэмічныя гадзіны.

 

Матэрыяльнае забеспячэнне лекцыі: фотаздымкі традыцыйных беларускіх мембранафонаў і ідыяфонаў, відэафільм “Бубен і барабан”

 

Пытанні лекцыі:

1. Бубен ў яго дзвюх гістарычных разнавіднасцях

2. Асноўныя канструкцыйныя віды барабанаў, характэрных для беларускай традыцыйнай культуры

3. Грэбень як аматарскі музычны інструмент

4. Ідыяфоны. Агульная характарыстыка

Мэта лекцыі: Пазнаёміцца з гісторыяй паходжання, асаблівасцямі бытавання ў традыцыйнай беларускай культуры мембранафонаў — бубна, барабана, грэбеня, — і ідыяфонаў.

 

1. У класе мембранафонаў аб’яднаюцца уласна мембранафоны — ударныя бубен і барабан і “спеунага” барабан (мірлітона) — грэбень.Для ўсіх трох характэрная крыніца гуку: перапонка, нацягнутая з аднаго боку (у бубна) ці з двух бакоў (у барабана) абячайкі, або тонкая папера, замацаваная паміж зубцамі грэбеня для расчэсвання ільну ці звычайнага грэбеня для валасоў.

Бубен (“барабан”, “ручны барабан”, “рэшата”) на Беларусі мае дзве гістарычныя разнавіднасці. Першая канструкцыя бубна больш старажытнага паходжання. У ім на драўляную ці металічную абячайку нацягнута скураная мембрана (перапонка). Істотнае ускладненне канструкцыі традыцыйнага бубна ішло за кошт “ляскотак” (“бразготак”) у выглядзе талерачак, устаўленых папарна у адтуліны абячайкі, і шархуноў (ці званочкаў), прымацаваных ці непасрэдна да яе, ці да дроцікау, нацягнутых крыж-накрыж пад мембранай. Паяўленне другой разнавіднасці бубна на тэрыторыі Рэчыцкага Палесся належыць да 1870-х гг. (паводле даных Ч. Пяткевіча). Аб'яднанне у такім бубне мембранафона з ідыяфонамі прывяло да каляровасці, шматтэмбравасці гучання бубна і варыянтнага чаргавання розных прыёмаў ігры: удараў па скуры драўлянай калатушкай або далонню; патрэсвання, што дае бразганне пры удары адной талерачкі аб другую, шархаценне ці лёгкі звон; трэння вялікім пальцам правай pyкi па навошчаным (намочаным) кpaі мембраны, у вышку чаго узнікае “гуд”. Усё гэта значна ўзбагаціла тэмбрава-каларыстычную палітру бубна гістарычна новай канструкцыі.

Нязменная дамінантная функцыя бубна у ансамблі быць “памочнікам” скрыпцы ці дзвюх скрыпак (традыцыйны вясельны “гурт” на Палecci i у сумежных раёнах Міншчыны); гармоніка (паўсюдна); скрыпкі i гармоніка; скрыпкі, цымбалаў i гармоніка; скрыпкі, цымбалаў i басэтлі (Міншчына, Гарадзеншчына) падчас выканання танцавальнай i маршавай музыкі у абрадах i па-за абрадамі. Комплекс функцый бубна у ансамблях — метрарытмічнай, аздабляльна-каларыстычнай, эмацыянальна-падбухторваю-чай, структурна-кампазіцыйнай.

“Змест” партыі бубна абумоўлены асаблівасцямі метрарытмічнай арганізацыі меладычнай пapтыі (цi партый), ix унутраная сувязь i суадносіны паміж сабой. Роля у ансамблі бубна (“бубніста”, “бубнача”, “бубнярыка”, “барабаншчыка”) адзначаецца наступнымі словамі: “Якібарабаншчык — такая i музыка”. Асноўнай рысай выканальніцкага стылю “бубяністаў” з’яўляецца імправізацыйнасць.. Выканальніцтва традыцыйных музыкантаў на бубне адрозніваецца яркай асабістасцю “почыркаў”: віртуозным, аркестральным і інш.

2. Барабан. Для Беларусі характэрны некалькі відаў барабанаў, ваенны, просты (“бухала”) т “турэцкі” (“вясельны”). Іх агульная канструкцыйная адзнака: скура, нацягнутая з двух бакоў “абячайкі”. Спецыфіка гукаўтварэння, на барабане, ў адрозненні ад бубна, звязаная з перадачай вібрацый ад адной мембраны праз паветра, заключанае у корпусе, да другой (узбуджальнік гуку — калатушка). Для барабанаў характэрныя адсутнасць пэўнай вышыні i дакладнасці гуку, запаволенасць перадачы вібрацыі.

Ваенны барабан, звязаны з вайсковым побытам, адрозніваецца тым, што пры ігры яго трымаюць такім чынам, каб мембраны размяшчаліся гарызантальна. Традыцыйны народны барабан заўсёды трымаюць вертыкальна зямлі (інструмент вешаюць на шыю, або ставяць на зямлю).

“Просты” барабан паступова замяшчаецца “турэцкім”, г. зн. бара­банам з талеркамi. Турэцкага барабана, паводле яго марфалагічных адзнак, належыць да тыпу сінтэтычных, мембранава-ідыяфанічных інструментаў. Паяўленне яго на тэрыторыі Беларусі магчыма тлумачыцца ўсталяваннем сарматызму ў XVIII ст. Такім чынам, разнавіднасці барабана належаць да розных гістарычных эпох.

Турэцкі барабан (як i бубен) устойліва выкарыстоўваецца ў ролі ансамблевага інструмента, неабходнага пры выкананні танцавальна-маршавай музыкі. Істотнае адрозненне барабана ад бубна, абумоўленае тым, што ён — “асоба” важная, сур'ёзная, няспешная, “трымаючая” у “свaix руках” астатнія інструменты. Ужываецца турэцкі барабан у ансамблях дваістага складу (скрыпка — барабан), а таксама і вялікага складу (разам са скрыпкай, цымбаламі гармонікам, кларнетам; з трыма скрыпкамі i басэтляй; з гармонікам ці баянам) з мэтай дасягнення гукавога балансу. Барабан выконвае адначасова рытмічна-арганізуючую, эмацыянальна-стрымліваючую i каларыстычную функцыі, прычым яго партыя стварае кантрапункт да рытмічнага малюнку мелодыі. Па аднадушнай ацэнцы народнымі музыкантамі значэння i рол бубна i барабана ў ансамблі: “без іх цяжка іграць”.

3. Грэбень па свайму паходжанню працоўная i бытавая прылада, прызначаная для расчэсвання ільну i валасоў. Цудоўнае пераўтварэнне яе у музычны інструмент шляхам замацавання паміж зубцоў тонкай папяроснай паперы, якая адыгрывае ролю мембраны. Спецыфічнасць утварэння гуку абумоўлена лёгкім дакрананнем вуснаў да паперы i напяваннем мелодыі пры няспынных рухах грэбеня злева направа i наадварот. Гукавядзенне мае глісандуючы характар. Тэмбравая афарбоўка мелодыі залежыць ад полу выканаўцы: тыповы для мужчын фальцэт i разнастайныя прыродныя рэгістры у жанчын даюць розны каларыт.

Грэбень выкарыстоўваецца музыкантамі аматарам, якія “напяваюць” на ім папулярныя лірычныя песні i танцавальныя мелодыі у спакойным тэмпе пераважна “самі для сябе”, а часам на бяседзе нават у ансамблі са скрыпкай або гармонікам. Гучанне грэбеня мае спецыфічнае адзенне — крыху гугнявае, інтанацыйна слізгаючае, глісандуючае За грэбенем у ансамблі замацаваная меладычнай функцыя. Пры выкарыстанні для гуказдабывання не паперы, а драўлянай палачкі, грэбень са “спеунага” мембранафона пераўтвараецца ў скрабалкавы ідыяфон і выконвае рытмавую, каларыстычную і шумавую функцыі ў ансамблі.

4. У ідыяфонаў гук узнікае ў выніку вібрацыі корпуса самога інструмента, зробленага з цвёрдых, але дастаткова эластычных матэрыялаў. Усе ідыяфоны, якія характэрны для беларускай традыцыі, маюць даўняе паходжанне, склад іх дастаткова разнастайны. Паводле сучасных экспедыцыйных дадзеных І.Назінай у гэту групу ўваходзяць: палка, калотка, лыжкі, талеркі, вугольнік, брусочкі, калатушка, звон, званок, шархуны, кляшчоткі, бразготка, рагулька, трашчотка, варган, драбінка, капытцы, цымбалкі, шмыгала. Група ўзбагачаецца за кошт шматлікіх прадметаў хатняга ўжытку: рубель, каса, гаршок, чапяла, засланка, падкова і інш.

Ідыяфоны маюць багаты і разнастайны тэмбра дынамічны спектр, у складзе якога — шум, шорхат, шып, звяк, звон, зык, стук, трэск, гуд, гул, бразгат, лёскат, клёкат і інш. Гукавыя якасці часам адлюстроўваюцца ў назвах гукапераймальнага характару: кляшчотка (класк), Шархуны (шорхат) і г.д. Характар і сіла гучання інструмента залежыць ад матэрыялу, з якога ён зроблены (костка жывёлы, гліна, дрэва, метал).

Ідыяфоны падзяляюцца па характару гучання на шумавыя (бразготка, трашчотка), ударна-рытмічныя (лыжкі, талеркі), меладычныя з пэўнай (варган) і няпэўнай вышынёй гуку (цымбалкі). Яны маюць мноства функцый: магічная (у калядным, купальскім, вясельным абрадах), ахоўна-бытавая (шмыгала), сігнальна-камунікатыўная (звон, калатушка), музычна-ансамблевая (вугольнік, талерка, лыжкі), забаўляльна-рэкрэатыўная (бразготока).

 

Вывады:

− Ударныя традыцыйныя беларускія мембранафоны — бубен і турэцкі барабан, — інструменты, якія спалучаюць ў сябе ўласна мембранафон і ідыяфон (ы). Гэты выключна ансамблевыя інструменты;

− Калі бубен і турэцкі барабан належаць да інструментаў прафесійных народных музыкантаў, то грэбень — інструмент выключна аматарскі, на якім часам іграюць жанчыны;

− Група ідыяфонаў беларускага народа прадстаўлена інструментамі, зробленымі з дрэва, металу, костак жывёл, гліны. Інструменты гэтай групы адрозніваюцца яркімі тэмбравымі якасцямі і выконваюць разнастайныя функцыі ў сацыяльным і духоўным жыцці народа

 

Ключавыя паняцці: ударныя, бубен, барабан, самагучальныя,

 

Пытанні для самаправеркі:

1. Назавіце асноўныя канструкцыйныя дэталі сучаснага беларускага бубна і турэцкага барабана.

2. Якія функцыя выконваюць гэтыя інструменты ў ансамблі?

3. Ахарактарызуйце склад традыцыйных беларускіх ідыяфонаў, дайце іх агульную тэмбравую характарыстыку.

 

Літаратура:

1. Назина И. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые/ [Ред. М.Гринблат]. ─ Мн.: Наука и техника, 1979. ─ С. 10 ─ 50.

2. Назіна І. Беларускія народныя музычныя інструменты. ─ Мінск: Беларусь, 1997. ─ С.18 ─ 78.

3. Скорабагатчанка А. Беларускія народныя музычныя інструменты ХХ стагоддзя ─ Мінск: Беларуская навука, 2001. ─ С. — 121 — 145

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.