Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Другой сусветнай вайне






Працэс карэннага пералому ў вайне, які быў пакладзены Сталінградскай бітвай (17 ліпеня 1942 – 2 лютага 1943 гг.), канчаткова быў замацаваны летам 1943 г. перамогай на Курскай дузе (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.). У верасні 1943 г. Чырвоная армія перайшла ў стратэгічнае контрнаступленне і распачала шырокамаштабную аперацыю па вызваленню Украіны, Беларусі і Прыбалтыкі.

23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр Беларусі – гарадскі пасёлак Камарын. Восенню і зімой 1943 1944 гг. войскі Чырвонай арміі поўнасцю ці часткова авалодалі 36 раёнамі рэспублікі, 2 абласнымі цэнтрамі – Гомелем і Мазыром. Гэтым самым яны занялі зручныя пазіцыі, што стварыла плацдарм для Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” (слайд №74).

У адпаведнасці з планам аперацыі прадугледжваўся адначасовы прарыў абароны праціўніка на шасці участках з мэтай расчляніць яго войскі і разбіць іх па частках. Асаблівае значэнне надавалася разгрому флангавых груповак ворага ў раёнах Віцебска і Бабруйска з мэтай развіцця наступлення на Мінск.

Лінія фронту ў Беларусі ў гэты час праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, Бабруйска, далей на захад ад Мазыра і па рацэ Прыпяць да Ковеля і ўяўляла сабой выступ, які атрымаў назву “Беларускі балкон”. Утрыманнем гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прык-рываў галоўныя напрамкі – усходнепрускі і варшаўска-берлінскі. Тут была створана глыбокаэшаланіраваная сістэма абароны, якую немцы называлі “Фатэрлянд” (“Айчына”). Гітлераўцы сканцэнтравалі тут найбольш буйную групоўку сваіх войскаў (слайд №76).

У правядзенні аперацыі “Баграціён” прымалі ўдзел войскі 4 франтоў: 1-га, 2-га і 3-га Беларускага, 1-га Прыбалтыйскага, таксама Дняпроўская ваенная флатылія, беларускія партызаны, французскі авіяполк “Нармандыя-Нёман”. Дзеянні франтоў каардынаваліся маршаламі А. Васілеўскім і Г. Жукавым (слайды №75, 77 – 79).

На першым этапе (23 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 г.) былі праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая аперацыі, у выніку якіх у акружэнне трапіла стотысячная групоўка праціўніка (“Мінскі кацёл”). 3 ліпеня быў вызвалены г. Мінск (слайд №80). Да канца ліпеня 1944 г. тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад захопнікаў.

На другім этапе (5 ліпеня – 29 жніўня 1944 г.) франты здзейснілі Шаўляйскую, Вільнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую і Люблін-Брэсц-кую наступальныя аперацыі. Такім чынам, у выніку аперацыі “Багра-ціён” былі вызвалены Беларусь, большая частка Літвы, часткі Латвіі і Польшчы. Савецкія войскі падышлі да межаў фашысцкай Германіі (слайды №81 – 82).

У выніку паспяховага наступу савецкіх войскаў летам 1944г. адбылася актывізацыя антыфашысцкага руху ў Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Польшчы, Чэхаславакіі, якія на працягу восені 1944 г. – вясны 1945 г. былі вызвалены ад фашызму. 16 красавіка 1945 г. Чырвоная армія пачала Берлінскую аперацыю, акружыла і завяршыла разгром ворага (слайд №83). 8 мая 1945 г. у прадмесці Берліна Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі. Кровапралітная вайна ў Еўропе закончылася. 9 мая было аб’яўлена днём ўсенародных урачыстасцей – святам Перамогі.

Верны сваім саюзніцкім абавязацельствам, СССР далучыўся да Дэкларацыі ЗША, Англіі і Кітая ад 26 ліпеня 1945 г., у якой патрабавалася безагаворачная капітуляцыя Японіі, і 8 жніўня аб’явіў вайну мілітарысцкай Японіі. Баявыя дзеянні Чырвонай Арміі і Флоту супраць Японіі пачаліся 9 жніўня 1945 г. Нягледзячы на моцнае супраціўленне, савецкія войскі хутка зламалі абарону праціўніка. На працягу 11 дзён яны разграмілі галоўную ўдарную сілу японскіх мілітарыстаў – Квантунскую армію і ачысцілі ад японцаў паўночна-усходнія правінцыі Кітая (Маньчжурыю), гарады Дальні і Порт-Артур, паўднёвы Сахалін, Курыльскія астравы, вызвалілі паўночную Карэю. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб капітуляцыі, што азнаменавала канец Другой сусветнай вайны (слайд №84).

Рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашызму ўнеслі народы Савецкага Саюза, яго Узброеныя Сілы. На савецка-германскім фронце з пачатку вайны і да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да 270 нямецка-фашысцкіх дывізій, у той час як англійскай і амерыканскай арміям супрацьстаялі ў Паўночнай Афрыцы ад 9 да 20, у Італіі ад 7 да 26 дывізій. І пасля адкрыцця другога фронту (чэрвень 1944 г.) у Еўропе на савецка-нямецкім фронце знаходзілася гітлераўскіх войскаў у 2 2, 5 разы больш, чым на заходнім і італьянс-кім франтах. Працягласць савецка-германскага фронту вагалася ад 3 да 6 тыс. кіламетраў. З 1418 сутак існавання фронту 93% часу прыпадае на актыўныя баявыя дзеянні. Працягласць жа фронту у Паўночнай Афрыцы і Італіі не перавышала 300 350 км, а ў Заходняй Еўропе – 800 км. З 13, 6 млн. чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час Другой сусветнай вайны, 10 млн. знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-фашысцкіх войскаў на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў.

Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам і беларускі народ (слайды №85 – 88). Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.

Слайд №74

Слайд №75

Слайд №76

Слайд №77

Слайд №78

Слайд №79

Слайд №80

Слайд №81

Слайд №82

 

Слайд №83

Слайд №84

 

Слайд №85

Слайд №86

Слайд №87

Слайд №88






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.