Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Цікавыя факты






***

Шмат стагоддзяў з пакалення ў пакаленне перадавалася на Усходзе легенда пра тое, што ўскрыццё саркафага палкаводца Цімура ў маўзалеі Гур-Эмір (Самарканд) разбудзіць дух заваёўніка і абернецца вялікай вайной. У пачатку лютага 1941 г. савецкі антраполаг М.М. Герасімаў насуперак легендзе пачаў археалагічныя раскопкі ў маўзалеі. Цяжка паверыць у супадзенне, але 21 чэрвеня 1941 г. быў адкрыты саркафаг, 22 чэрвеня пачалася вайна. (Деркач О., Быков В. Книга века. М., 2000, с.33).

***

У жніўні 1941 г. генерал-лейтэнант інжынерных войскаў Дзмітрый Карбышаў, спрабуючы выйсці з акружэння, быў цяжка кантужаны і трапіў ў палон. Гітлераўцы прапанавалі яму перайсці да іх на службу на добрых умовах. “Я Радзімай не гандлюю! ” – адказаў генерал. У лютым 1945 г. у канцлагеры Маутхаузен, фашысты палівалі яго халоднай вадой на марозе, пакуль ён не ператварыўся у ледяную глыбу. (Бувалка І. Інтэлектуальны турнін “ Салют Перамогі” // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №4. С.74).

***

У 1941 г. абаронцы Масквы пакутавалі з-за недахопу прадуктаў. Ад моцных маразоў прадукты рассыпаліся ў пацяруху. Псаваліся нават кансервы. Тады вырашылі параіцца з былым ваенным інтэндантам царскай арміі. Яго прыняў сам І. Сталін, і былы інтэндант выдаў “рэцэпт”: армію выратуюць тры “С” – сала, сухары, спірт. Яго парада была выкарыстана. (Деркач О., Быков В. Книга века. М., 2000, с.332).

***

Абаронцы Брэсцкай крэпасці – малодшы сяржант А.А. Новікаў разам з радавым Н.Е. Стаўніцкім схаваліся ў дупле вялікага дуба і агнём з кулямёта не давалі фашыстам пераправіцца цераз Заходні Буг. Перад мужнасцю гэтага бясстрашнага пагранічніка схілілі галовы нават афіцэры вермахта. Ён быў пахаваны гітлераўцамі з воінскімі ўшанаваннямі. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Імя праслаўленага пагранічніка носіць 14-я пагранічная застава 86-й пагранічнай групы. (Паўлоўскі А. Разгром фашызму. Урокі Вялікай Айчыннай вайны // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №5. С.13).

***

Летам 1941 г. нямецкі генерал А.І. Іодль сказаў А. Гітлеру, што нямецкая тэхніка пераўзыходзіць рускую, але ў рускіх засталася стратэгічная зброя – валёнкі. Так, менавіта, валёнкі. Вядома, што з напалеонаўскіх салдат, якія прыйшлі у Расію, змаглі выратавацца толькі тыя, хто адабраў ў мясцовых жыхароў гэты абутак. (Деркач О., Быков В. Книга века. М., 2000, с.332 – 333).

***

Першы варыянт генеральнага плана “Ост” быў распрацаваны пад кіраўніцтвам рэйхсфюрэра СС Гімлера. Ён датычыўся ў асноўным тэрыторыі Польшчы. Пасля нападу гітлераўскай Германіі на СССР былі распрацаваны асноўныя фундаментальныя палажэнні і прынцыпы каланізатарскай палітыкі на акупіраванай тэрыторыі СССР. Пасля вайны доўгі час план “Ост” не маглі знайсці, меліся толькі перапіска, каментарыі і заўвагі розных ведамстваў.

У 70-х гадах ХХ ст. пры інвентарызацыі нямецкіх ваенных дакументаў у Нацыянальным архіве ЗША быў выяўлены генеральны план “Ост”. Згодна з планам, намячалася знішчыць 80 85% палякаў, 75% беларусаў, 65% заходніх украінцаў, 50% літоўцаў, латышоў, эстонцаў. На працягу 25 30 гадоў прадугледжвалася знішчыць 120 140 млн. чалавек у Польшчы і СССР. Каланізацыі і поўнай германізацыі падлягалі Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія, Інгерманландыя (Ленінградская і Пскоўская вобл.), Готэнгаў (Крым і Херсонская вобл., былая Таўрыя). Былі падрыхтаваны новыя назвы гарадоў, напрыклад, Ленінград планавалі перайменаваць у Адольфсбург, Севастопаль – у Готэнсбург, Сімферопаль – у Тэадорыхсбург і г. д. (Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945: Энцыкл. Мн., 1990. с. 390 – 391).

***

Як паведамляе пісьменнік Б. Рабінін, у нацысцкай Германіі існавала сістэма выхавання жорсткасці. Пачыналася гэтае “выхаванне”, калі хлопчыку з гітлер’югенда было 10 гадоў. Яму на выхаванне давалася сабака. У 16 гадоў здаваўся экзамен, пад час якога хлопчык павінен быў забіць свайго выхаванца. З тых, хто здаваў “экзамен”, фарміраваліся лепшыя атрады СС, якія былі здольныя на любую жорсткасць. (Усманава Ю. Мы жывём на адной планеце // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №12. С.71).

***

Фашыская Германія акупавала Нарвегію за 63 дні, Францыю за 44 дні, Польшчу – за 35 дзён, Бельгію – за 19, Галандыю – за 5 дзён.

Данія была акупавана за самы кароткі тэрмін – 1 дзень. Пры гэтым страты вермахта ацэньваліся як самыя малыя – усяго два чалавека. Краіна не аказала супраціўлення нацысцкай Германіі, таму што насельніцтва палічыла, што здымаецца чарговы фільм на ваенную тэму. (Великая Отечественная война Советского Союза (в контексте Второй мировой войны): справочник. Мн., 2007. С.226).

***

… Пяць сыноў жыхаркі вёскі Мехеды Лагойскага раёна Мінскай вобласці А.Ф. Купрыянавай удзельнічалі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі. Малодшы – Пётр Купрыянаў паўтарыў подзвіг А. Матро-сава. Пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. (Масляніцына І., Багадзяж М. Жанчыны ў гісторыі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №5. С.48).

***

…За гады Вялікай Айчыннай вайны донарамі сталі 5, 5 млн. чалавек, з іх 90% – жанчыны. На фронт было адпраўлена 1, 7 млн. літраў крыві. Звыш 42 літраў крыві здала за вайну М. Довава. Масавы донарскі рух дазволіў выратаваць мільёны раненых воінаў. Калі у Першую сусветную вайну 65% памерлых ад ран загінула з-за страты крыві, то ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны па гэтай прычыне смяротнасць склала менш за 1%. (Великая Отечественная война Советского Союза (в контексте Второй мировой войны): справочник. Мн., 2007. С.129).

***

Прынята лічыць, што самая буйная танкавая бітва за ўсю гісто-рыю войнаў адбылася 12 ліпеня 1943 г. каля в. Прохараўка на Белгародскім накірунку – т. зв. Курскай дузе. У ёй удзельнічала 1200 танкаў і самаходных артылерыйскіх установак (САУ). Аднак у “Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941 – 1945” ёсць наступныя звесткі: “6 ліпеня 1941 войскі 20-й арміі, якой камандаваў генерал-лейтэнант П.А. Курачкін, прадпрынялі контрудар з раёна на поўнач і захад ад Оршы у фланг войскам 3-й танкавай групы праціўніка. У контрудары удзельнічалі 7-ы і 5-ы механізаваныя карпусы, што мелі каля 1000 танкаў старых тыпаў.” Каля тысячы танкаў, згодна з гэтай жа крыніцай мела і 3-я танкавая група немцаў. Атрымліваецца, што з двух бакоў у бітве удзельнічала каля 2000 тыс. танкаў. (А. Белый. Битва под Сенно. // Советская Белоруссия. 24.04.2006).

***

У залежнасці ад магутнасці нямецкія танкі называліся “пантэрамі”, “тыграмі”, “каралеўскім тыграмі”. Самы магутны меў назву “мышанё”. Лепшым танкам Другой сусветнай вайны быў савецкі танк Т-34. (Великая Отечественная война Советского Союза (в контексте Второй мировой войны): справочник. Мн., 2007. С.173).

***

Гарады-героі СССР: Масква, Мінск, Кіеў, Адэса, Ленінград, Севастопаль, Наварасійск, Керч, Тула, Сталінград (з 1961 г. Валгаград), Смаленск, Мурманск, Брэсцкая крэпасць-герой. (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, слава // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.74).

***

У гады Другой сусветнай вайны варожыя войскі не пабывалі толькі ў трох сталіцах ваюючых еўрапейскіх дзяржаў – Маскве, Лондане, Хельсінкі. (Бувалка І. Інтэлектуальны турнін “ Салют Перамогі” // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №4. С.74).

 

***

Самым маладым камандуючым фронтам у гады Вялікай Айчыннай вайны быў Іван Чарняхоўскі. (1906 – 1945 гг.). Смяротна паранены ў баі на тэр. Польшчы. (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, слава // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.72).

 

***

Вышэйшы ваенны ордэн “Перамога” (8. 11. 1943 г.) устаноўлены для ўзнагароджання асоб вышэйшага каманднага саставу Чырвонай Арміі за паспяховае правядзенне баявых аперацый у маштабе аднаго або некалькіх франтоў, у выніку якіх карэнным чынам мянялася становішча на карысць Чырвонай Арміі. За гады вайны ордэна “Перамога” былі ўдастоены савецкія ваенаначальнікі – генералісімус І.В. Сталін, дзевяць Маршалаў Савецкага Саюза – Г.К. Жукаў, А.М. Васілеўскі, Л.А. Говараў, І. С. Конеў, Р.Я. Маліноўскі, К.А. Мерацкоў, К.К. Ракасоўскі, С.К. Цімашэнка, Ф.І. Талбухін, генерал арміі А.І. Антонаў (І.В.Сталін, Г.К. Жукаў, А.М. Васілеўскі адзначаны гэтым ордэнам двойчы).

З замежных грамадзян узнагароджаны ордэнам “Перамога” – камандуючыя саюзнымі войскамі фельдмаршал Бернард Лоу Мантгомеры (Вялікабрытанія), генерал арміі Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр (ЗША), маршал Югаславіі Іосіф Броз Ціта, кароль Румыніі Міхай і генерал Польшчы Міхал Роля Жымерскі. (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, слава // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.72).

 

***

Маршаламі Савецкага Саюза і маршаламі радоў войскаў з ліку беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі былі: Маршалы Савецкага Саюза В.Д. Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі, маршалы авіяцыі С.А. Красоўскі і І.І. Пстыга, маршал артылерыі У.М. Міхалкін. З ліку беларусаў і ураджэнцаў Беларусі генераламі арміі сталі сямёра: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі, Я.П. Іваноўскі, П.І. Івашуцін, В.П. Маргелаў, В.А. Пянькоўскі, І.Я. Шаўроў. (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, сла- ва // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.72 – 73).

 

***

446 воінаў-беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, сярод іх 87 партызан і падпольшчыкаў удастоены ў гады Вялікай Айчыннай вайны звання Героя Савецкага Саюза (У СССР ганаровае званне, найвышэйшая ступень адзнакі за асабістыя ці калектыўныя заслугі перад дзяржавай, звязаныя са здзяйсненнем гераічнага подзвігу. Зацверджана 16. 04. 1934 г.- аўт.).

82 беларуса, ураджэнца Беларусі і грамадзян Рэспублікі Беларусь, былі ўдастоены трох Ордэнаў Славы (Ордэн Славы ўстаноўлены 08. 11. 1943 г. для ўзнагароджання радавых і сяржантаў, а ў авіацыі – малодшых лейтэнантаў, за храбрасць, мужнасць і бясстрашнасць, праяўленыя ў баях). (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, слава // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.7273).

 

***

Камандуючы 65-й арміяй генерал арміі Павел Іванавіч Батаў удастоены звання ганаровага грамадзяніна сямі беларускіх гарадоў: Бабруйска, Баранавічаў, Калінкавічаў, Лоева, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма. (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, слава // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.73).

 

***

Жанчыны-беларускі, якія вызначыліся на фронце і былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза – санінструктар З.М. Тусналобава-Марчанка (родам з Полацка, вынесла з бою больш за 140 цяжкапараненых байцоў, узнагароджана вышэйшай узнагародай Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа – медалём Флорэнс Найтынгел) і радыстка А.К. Стампкоўская (у час прарыву батальёна з варожага акружэння пад час абарончай аперацыі Сталінградскай бітвы забяспечыла сувязь з камандаваннем палка і, прыкрываючы адыход асноўных сіл, выклікала агонь на сябе. У кішлаку Баяут-1 Сырдар’інскай вобласці (Узбекістан), дзе яна жыла, пастаўлены помнік, у Ташкенце яе імем названа вуліца). (Далгатовіч Б.Д. Абавязак, гонар, слава // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №4. С.7273).

***

У гады Другой сусветнай вайны будучая англійская каралева Лізавета ІІ дзяўчынкай пакінула сям’ю і стала шафёрам грузавой аўтамашыны ў англійскай арміі. У 1942 г. ёй прысвоілі званне палкоўніка гвардзейскіх грэнадзёраў. Сёння яна маці чатырох дзяцей, мае шасцёра ўнукаў. (Бувалка І. Інтэлектуальны турнір “ Салют Перамогі” // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №4. С.74).

 

***

Побач з рускімі на франтах Вялікай Айчыннай вайны гераічна змагаліся сыны і дочкі ўсіх народаў СССР. Сярод Герояў Савецкага Саюза былі 8182 рускія, 2072 украінцы, 311 беларусаў, 161 татарын, 108 яўрэяў, 10 комі, 10 удмуртаў, 9 эстонцаў, 9 карэлаў, 9 калмыкаў, 7 кабардзінцаў, 6 адыгейцаў, 5 абхазцаў, 3 якуты, а таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. (Жук Т. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны //Беларускі гістарычны часопіс. 2006. №4. С.52).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.