Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі






На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна, без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі, якая стала састаўной і рашаючай часткай Другой сусветнай вайны (слайд №17). У гістарыяграфіі Другой сусветнай вайны вылучаюць пяць асноўных перыядаў.

1. 1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 г. – пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

2. Нападзенне Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны, пашырэнне маштабаў вайны і крах “маланкавай вайны”.

3. 19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 г. – перамога савецкіх войскаў пад Сталінградам і Курскам, карэнны пералом у вайне, пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі.

4. 1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 г. – разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё другога фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.

5. 9 мая 1945 – 2 верасня 1945 г. – вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў і заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Як вядома, пачатак падрыхтоўкі да захопу СССР быў пакладзены дырэктывай №21, т. зв. “планам Барбароса”, падпісанай А. Гітлерам 18 снежня 1940 г. У адпаведнасці з ёй у ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі ў першую чаргу прадугледжвалася разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза (слайд №18).

У першыя дні і нават гадзiны Вялiкай Айчыннай вайны на Беларусi склалася асаблiва трагiчная абстаноўка для савецкiх войскаў. Тут на 450-кiламетравым участку дзяржаўнай гранiцы германскае ваеннае камандаванне выкарыстала супраць савецкiх войскаў сваю самую магутную групоўку войскаў – групу армiй " Цэнтр". Германскiм войскам з савецкага боку супрацьстаялi войскi Заходняй Асобай ваеннай акругi, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнiм фронтам (слайды № 19 – 20).

Першачарговае значэнне ў такіх умовах набыла арганізацыя абароны краіны (слайды № 21 – 22). Адначасова ішла інтэнсіўная работа па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэспублікі, неабходных для барацьбы з германскімі захопнікамі (слайд № 23).

Мужна і гераічна часці Чырвонай арміі вялі безупынныя кровапралітныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі (слайд №24) Усяму свету вядома гераічная абарона легендарнай Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў поўным акружэнні, пры недахопе вады і харчавання, пры вострай нястачы боепрыпасаў яе гарнізон амаль месяц стрымліваў варожыя сілы, што мелі амаль 10-разовую перавагу. За подзвігі, здейсненыя абаронцамі крэпасці 8 мая 1965 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Брэсцкай крэпасці было прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой”.

26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці падступілі да сталіцы Беларусі. Пачалася бітва за Мінск, дзе гераічна змагаліся войскі 3-й, 4-й, 10-й, 13-й савецкіх армій. У ходзе кровапралітных баёў гітлераўцы страцілі звыш 100 танкаў, больш за 200 былі падбіты. Абаронцы сталіцы ўпершыню ў гады вайны выкарысталі т. зв. “шкляную артылерыю” – бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі (“кактэйль Молатава”).

Вельмі напружаныя баі вяліся на Смаленскім накірунку. 12 16 ліпеня 1941 г. цяжкія баі за Оршу вялі войскі 18-й і 73-й стралковых дывізій са складу 20-й арміі Заходняга фронту. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла удар па ворагу батарэя рэактыўных установак (“Кацюш”) пад камандаваннем капітана І.А. Флёрава.

Адзін з найбольш яркіх прыкладаў стойкасці воінаў Чырвонай арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны гераiчная абарона Магiлёва. Асабліва жорсткія баі разгарнуліся на Буйніцкім полі, дзе праходзіў пярэдні край абароны. Толькі за 14 гадзін 12 ліпеня 1941 г. тут было знішчана 39 варожых танкаў і бронетранспарцёраў. Подзвіг абаронцаў горада ў сваіх творах праславілі К. Сіманаў у рамане “Жывыя і мёртвыя”, магілёўскія пісьменнікі П. Шасцерыкоў, М. Шумаў і інш.

Амаль 20 дзён працягвалiся баi за Гомель, дзе трымалі абарону войскі 13-й і 21-й армій Цэнтральнага фронту. Адным з удзельнікаў абароны горада быў лётчык-знішчальнік Б.І. Коўзан – адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраных тараны і застаўся ў жывых.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была акупавана нямецкiмi войскамi (слайды № 25 – 26). Аднак, абарончыя баі на Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскi другога стратэгiчнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвiна Днепр, мабiлiзаваць стратэгічныя рэзервы краiны, каб даць адпор ворагу. Намечаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска i Масквы, як і ўвогуле фашысцкі стратэгічны план “маланкавай вайны”, былі сарваны.

 

Слайд №17

Слайд №18

Слайд №19

 

Слайд №20

Слайд №21

Слайд №22

Слайд №23

Слайд №24

Слайд №25

 

Слайд №26

 

3. АКУПАЦЫЙНЫЯ ПЛАНЫ ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАНІІ І ІХ РЭАЛІЗАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ.

ПРЫЧЫНЫ І ПРАЯВЫ КАЛАБАРАЦЫЯНІЗМУ

 

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым (слайд №27). Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курсу фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў (слайд №28).

Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечнай акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала. Як справядліва адзначаецца ў гістарычнай літаратуры, гэта быў не проста акт самавольства асобных недысцыплінаваных салдат і афіцэраў, а лагічны працяг агульнадзяржаўнай палітыкі фашысцкай Германіі, якая рвалася да сусветнага панавання. Ідэалагічнай асновай акупацыйннай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх праве на сусветнае панаванне.

Першым крокам акупантаў стала знішчэнне дзяржаўнай самастойнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. У адпаведнасці з планам “Барбароса” асобныя яе часткі былі ўключаны ў тылавую зону групы армій " Цэнтр", Усходняй Прусіі, рэйхскамісарыята " Украіна", генеральных акруг " Беларусь" і " Літва" (слайд №30). Тэрыторыя генеральнай акругі “Беларусь” уключала 68 раёнаў са 192 даваен- ных раёнаў рэспублікі з насельніцтвам 3, 1 млн. чалавек (на 4 снежня 1941 г.)

Паводле планаў гітлераўцаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі у адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным планам “Ост”, згодна з якім прадугледжвалася фізічнае вынішчэнне, высяленне і анямечванне цэлых нацый – яўрэяў, палякаў, рускіх, беларусаў, украінцаў і інш. (слайд №31).

Аснову плана “Ост” складала палітыка генацыду, якая ажыццяўлялася двума шляхамі. Першы – стварэнне канцлагераў, дзе праводзілася масавае знішчэнне насельніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца (слайды №33 – 36). Своеасаблівай формай канцлагера было гета (слайд №37).

Другі шлях – правядзенне карных аперацый, накіраваных супраць партызан і цывільнага насельніцтва (слайды №38 – 39). Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала гвалтоўны вываз савецкіх людей на катаржныя работы ў Германію (слайд №32).

План “Ост” прадугледжваў таксама “гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі”. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя “Ольдэнбург”, якая дзейнічала як эканамічны штаб. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі у СССР былі адлюстраваны у спецыяльных “дырэктывах”, змешчаных у т. зв. “Зялёнай папцы” (слайд №29).

У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, тыя, хто свядома пайшоў на службу да фашыстаў, а таксама людзі, якія абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і, такім чынам, пазбаўлены іншага выбару.

Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускі корпус самааховы (БКС), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі (слайды №40 – 41).

Слайд №27

Слайд №28

Слайд №29

Слайд №30

Слайд №31

Слайд №32

 

Слайд №33

 

Слайд №34

Слайд №35

Слайд №36

Слайд №37

Слайд №38

Слайд №39

Слайд №40

Слайд №41






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.