Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Працэдура сацыялагічнага даследавання чытання






У працэдурны раздзел праграмы уваходзяць: прынцыповы (стратэгічны) план даследавання, пералік асноўных працэдур збору і аналізу даных, абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання.

Прынцыповы план даследавання уключае пералік асноўных даследчых працэдур (дзеянняў), тэрміны выканання, паслядоўнасць вырашэння даследчых задач. Тут вызначаецца форма справаздачы і прыкладны кошт даследавання.

Абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання – важны этап ў правядзенні любога даследавання. Ад якасці выбаркі залежыць і якасць вынікаў. Выбаркай у сацыялогіі называецца вылучэнне з вялікай сукупнасці аб’ектаў вывучэння (генеральнай сукупнасці) пэўнай часткі (выбарачнай сукупнасці), больш ці меньш адлюстроўваючай свойствы аб’екта даследавання ў цэлым.

Асноўнае патрабаванне да выбаркі – яе рэпрэзентатыўнасць. Рэпрэзентатыўнасць выбаркі сведчыць аб тым, што па вылучаным прызнакам, параметрам, крытэрыям састаў вывучаемых павінен набліжацца да адпаведных прапорцый у генеральнай сукупнасці.

Пры разліку выбаркі за аснову прымаюцца не ўсе прызнакі генеральнай сукупнасці, а толькі тыя з іх, якія з’яўляюцца істотным з пункту гледжання мэтаў і задач даследавання.

Так, калі аб’ектам з’яўляецца насельніцтва абслугоўваемага рэгіёна, то найбольш істотныміі будуць сацыяльна - дэмаграфіныя прызнакі: пол, узрост, адукацыя, прафесія, месца пражывання. Калі вядома, што моладзь ад 16 да 19 гадоў складае 7, 3% ад насельніцтва, то і ў выбарцы павінна быць прыкладна 7% моладзі гэтага ўзросту.

Выбаркі бываюць выпадковыя і квотныя (раяніраваныя). Выпадковыя выбаркі ўжываюць, калі сведак аб характары генеральнай сукупнасці недастаткова. У гэтым выпадку па спецыяльнай формуле вызначаецца колькасць рэспандэнтаў, неабходныя для рэпрэзентатыўнай выбаркі. Квотныя, альбо реаніраваная выбарка выбарка выкарыстоўваецца сацыяёлагамі пры наяўнасці дастатковых сведак аб колькасных і структурных параметрах генеральнай сукупнасці. Напрыклад, сярод чытачоў бібліятэкі 21% рабочых, 41% служачых і 38% вучняў. У выбарцы мы павінны захаваць гэтыя прапорцыі з адхіленнем не больш за 5%.

Выбар метадаў даследавання вельмі адказная задача. Ад яе выканання залежыць лёс усёй працы. У сацыялогіі існуе тры класы мет адаў збору першапачатковых эмпірычных даных: назіранне, аналіз дакументаў і апытанне.

Пад назіраннем маюць на ўвазе непасрэдную рэгістрацыю падзей відавочцам. Навуковае назіранне адрозневаецца тым, што яно падпарадкавана даследчай мэце і ясна сфармуляваным задачам; плануецца загадзя асэнсавай працэдуры; усе яго вынікі адлюстроўваюцца ў пратаколах альбо дзённіках па пэўнай схеме; інфармацыя, якая атрымана ў ходзе назірання павінна паддавацца кантролю на абгрунтаванасць і ўстойлівасць.

Назіранне бавае кантралюемым і некантралюемым. Кантралюемае, альбо стандартызаванае, структурнае назіранне прадугледжвае рэгістрацыю падзей па дэтальна распрацаванай схеме. Некантралюемае, альбо нестандартнае, бесструктурнае назіранне праводзіцца на аснове прыцыповага плана, які мае агульны, недэталізаваны характар. Форма рэгістрацыі і адлюстравання падзей і з’яў свабодная.

У залежнасці ад пазіцыі назіральніка вызначаюць простае і ўключнае назіранне. У простым назіранні даследчык рэгіструе падзеі “збоку” не ўключаючыся ў іх ход і развіццё. Ва ўключным – ён уваходзіць у назіраемую супольнасць, адаптуецца ў ёй і ажыццяўляе назіранне як бы “знутры”, як непасрэдны ўдзельнік падзей.

У бібліятэчных даследаваннях назіраннем карыстаюцца, калі трэба высветліць асобныя абставіны паводзін чытачоў, альбо бібліятэкараў. Напрыклад, у ходзе мерапрыемстваў, ці ў працэсе выяўлення ўзроўню камунікатыўнай культуры бібліятэкара, асаблівасцяў яго ўзаемаадносін з чытачом. Часцей за ўсё назіранне ўжываецца ў спалучэнні з іншымі метадамі: аналізам дакументаў, апытаннем.

Аналіз дакументаў – важная крыніца сведкаў аб вывучаемай з’яве. Дакументальнай называюць любую інфармацыю, фіксіраваную ў друкаваным, рукапісным выглядзе, на магнітынай стужцы, фота-, кіна-, відэа- плёнцы. У бібліятэцы асноўнымі дакументамі для даседавання чытання з’яўляюцца: чытацкія фармуляры, патрабаванні на кнігі, дзённікі работы бібліятэк, кнігі сумарнага ўліку, планы і справаздачы, водгукі чытачоў, запісы мерапрыемстваў на магнітнай стужцы і відэакасеце, пратаколы мерапрыемстваў і г.д.

Апытанне незаменяльны спосаб атрымання інфармацыі, які ўжываецца, калі неабходна мець сведкі аб суб’ектыўным свеце чытачоў, іх прыхільнасцях, матывах чытання, поглядах і адносінах. Сакрэт паспяховага выкарыстання гэтага метада ў тым, каб ведаць, аб чым запытваць, як запытваць, якія задаваць пытанні, як пераканацца ў тым, што можна верыць атрыманым адказам. Не меньш важна, каго апытваюць, дзе весці размову, як апрацоўваць вынікі і ці нельга даведацца аб ўсім, не прыбягаюч да апытанняў, іншымі метадамі.

Па форме правядзення апытанні вызначаюцца на вусныя (інтэрв. ю) і пісьмовыя (анкеты).

Інтэрв’ю – гэта размова сацыёлага з чытачом, альбо іншай асобай, якая праводзіцца па плану. Адказы запісваюцца інтэрв’юэрам. Ужаваецца свабодныя (нестандартызаваныя) і стандартызаваныя інтэрв’ю.

Нестандартызаванае інтэрв’ю гэта досыць доўгая размова з рэспандентам па агульнай праграме, але без строга вызначаных пытаннях. Інтэрв’юэр ведае, што трэба высветліць у рэшце рэшт, а як і ў якой паслядоўнасці задаваць пытанні вырашае сам, зыходзячы з абставін і агульнага плана.

Стандартызаванае інтэрв’ю распрацавана больш дэталёва: акрамя агульнага плана размовы ў ім ёсць усе неабходныя пытанні і варыянты магчымых адказаў. Інтэрв’юэр павінен строга кіравацца тэкстам апроснага ліста і інструкцыяй, не адступаючы ні на крок.

У залежнасці ад колькасці рэспандэнтаў інтэрв’ю бываюць індывідуальныя і групавыя.

У залежнасці ад спосабаў зносін яны падзяляюцца на асабістыя і тэлефонныя.

Стандартызаванае інтэрв’ю было асноўным метадам даследавання па праграмах “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў”, “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” і інш. Сацыёлагі адзначаюць, што інфармацыя, якую атрымліваюць з дапамогай гэтага метада з’яўляецца больш поўнай, глыбокай і дасканалай, таму што тут пратычна не бывае пропуску адказаў. Інтэрв’юэр мае магчымасць удасканаліць адказ, растлумачыць сэнс пытання, калі яно не зусім зразумела рэспандэнту. Аднак недахопам інтэрв’ю лічыцца небяспека скажэння інфармацыі пад уплывам суб’ектыўных поглядаў інтэрв’юэра.

Актэтнае апытанне больш таннае і зручнае, дае магчымасць ахапіць вялікую колькасць чытачоў. Надзейнасць атрыманай з дапамогай анкеты інфармацыі забяспечваецца строгім выкананнем патрабаванняў методыкі і тэхнікі складання анкеты.

Спачатку на падставе мэтаў, задач і гіпотыз праграмы складаецца план анкеты. У ім азначаюцца асноўныя тэмы апытання. Перш чым фармуляваць пытанне анкеты, трэба правесці інтэрпрэтацыю асноўных паняццяў. Гэта значыць – звесці абстрактныя паняцці да сістэмы характарыстык, якія можна назіраць і вымяраць. Такія характарыстыкі ў сацыялогіі называюць індакатарамі. Кожнаму з выбраных індакатараў адпавяда адно, альбо некалькі пытанняў анкеты.

Звычайна анкета мае тры часткі: уступ, альбо ўваходная частка, асноўная частка і “паспартычка”. Уступ уяўляе сабой зварот да чтача, у якім коратка растлумачваецца: хто дзеля чаго прводзіць апытанне і як мяркуецца выкарыстаць яго вынікі. Абавязкова трэба таксама ўвесці чытача ў тэхніку запаўнення анкеты. Ён павінен дакладна ведаць, што трэба рабіць, адказваючы на пытанні: дзе падрэсліць, дзе закрэсліць, дзе абвесці кружком, а ў якім выпадку напісаць адказ самаму. Заканчываецца зварот падзякай за згоду прыняць удзел у апытанні.

Асноўная частка анкеты ўяўляе сабой пералік пытанняў. Ад таго, як яны сфармуляваны залежыць вынік даследавання. Пытанні бываюць адчыненыя, зачыненыя і змешаныя. Адчыненае пытанне прадугледжвае свабодны адказ рэспандэнта. У зачыненым пытанні ўсе варыянты адказаў сфармуляваны і чытачу трэба толькі выбраць той варыянт, які адпавядае яго пункту гледжання. Змешаныя пытанні разам з варыянтам адказаў маюць месца дзеля свабоднага выказвання думак рэспандэнта. Кожны з адзначаных тыпаў пытанняў мае свае станоўчыя і адмоўныя бакі.

Галоўны недахоп адчыненых пытанняў – цяжкасць іх апрацоўкі. Нам не заўсёды зразумела, што меў на ўвазе чытач, адказваючы на пытанне, таму пры апрацоўцы часта скажаецца сэнс адказу. Адчыненыя пытанні мэтазгодна дапаўняць і кантраляваць зачыненымі альбо змешанымі.

Пастаноўка зачыненых пытанняў патрабуе выканання шэрагу правіл:

  1. Трэба прадугледзіць усе магчымыя варыянты адказу.
  2. Пры адказе часцей за ўсё выбіраюць першыя варыянты, таму першым павінен быць найменш верагодны варыянт.
  3. Усе варыянты адказаў павінны быць аднолькавай даўжыні.
  4. Нельга камбінаваць некалькі ідэй у адной фразе.
  5. Усе варыянты адказаў павінны друкавацца на адной старонцы.
  6. Неабходна даць магчымасць апытваемаму ўхіліцца ад адказа, прадугледзіўшы варыянт: “цяжка сказаць”, “не памятаю”, “не ведаю” і г.д.

Незалежна ад таго, да якога тыпу адносіцца пытанне, яно павінна быць сфармулявана ясна і зразумела. Нельга выкарыстоўваць спецыфічныя, прафесійныя тэрміны, анпрыклад: “Бібліятэчна-бібліяграфічныя веды”, “Давдачна-пошукавы апарат” і г.д., калі анкетаванне праводзіцца сярод чытачоў. Нельга спалучыць некалькі пытанняў ў адным, напрыклад: “Ці карыстаецеся Вы каталогамі і картатэкамі? У якіх выпадках? ” Тут невядома, на якое з апытанняў адкаўваюць чытачу: аб карыстанні каталогамі, картатэкамі? Ці аб тым, калі яны яму патрэбны? Трэба ўстрымлівацца ад пытанняў тыпу: “Ці любіце Вы …? ”, “Ці падабаецца Вам …? ”, “Ці робіце Вы …? ”, бо сама іх фармулёўка наводзіць на станоўчы адказ. Лепш тое ж самае спытацца інакш: “У якой меры (ступені) Вам падабаецца, ці не падабаецца …? ”, а варыянтамі адказаў: “вельмі падабаецца”, “хутчэй падабаецца, чым не”, “хутчэй не падабаецца”, “Зусім не падабаецца” і “цяжка сказаць”.

Ад таго, як размешчаны пытанні ў апросным лісце таксама многае залежыць. Пачынаць трэба з лёгкіх пынанняў і паступова “весці” чытача да больш складаных. У сярэдзіне анкеты раюць даць чытачу трошкі “адпачыць”, задаўшы некалькі лёгкіх пытанняў. Затым ідуць самыя складаныя пытанні, і ў канцы – зноў лёгкія. Усе пытанні нумаруюцца. Трэба пазбягаць вялікіх анкет. Адказ павінен займаць не больш поўгадзіны.

Закачваецца анкета “паспартычкай”. Гэта пытанні аб сацыяльным становішчы і бібліяграфічных звестках рэспандэнта. Распаўсюджанай памылка бібліяграфічных апытанняў з’яўляецца знаходжанне такіх пытанняў у пачатку анкеты. Лічыцца, што такая тактыка адштурхоўвае чытача ад апытання і не спрыяе яг поспеху. “Паспартычка” павінна быць як мага больш кароткай, уключаць толькі самыя неабходны пытанні.

У канцы анкеты абавязкова падзякаваць чытача за ўдзел у апытанні. Можна папрасіць выказаць свае заўвагі і меркаванні.

Вядома, што кожны з этапаў сацыялагічнага даследавання чытання – ад распрацоўкі тэарэтцчнай канцэпцыі да аналізу атрымання даных – з’яўляецца неабходным элементам праграмы і ўносіць сваю долю ў забеспячэнні надзейнасці канчатковых выікаў. Пры гэтым памылкі, зробленыя на адным з этапаў даследавання, нельга выправіць нават самай высокай якасцю выканання на іншых этапах. Аднак менавіта этап абгрунтавання методыкі збору эмпірычных даных з’яляецца найбольш адказным.

Інтэрпрэтацыя і аперацыяналізацыя ключавых паняццяў тэарэтычнай канцэпцыі даследавання прыводзіць да фарміравання пераліку адзінак патрэбнай інфармацыі. Паралельна з вырашэннем гэтай задачы разглядаецца пытанне аб наборы метадаў, якія будуць выкарыстаны для збору неабходных даных.

У разгледжаным вышэй прыкладзе з інтэрпрытацыяй паняцця “чытацкая актыўнасць” сацыяёлагамі вылучаны два напрамкі аналізу: частаты наведванняў і інтэнсіўнасць чытання. Інфармацыя аб гэтых аспектах чытацкіх паводзін можа быць атрымана дзякуючы аналізу чтацкіх фармуляраў, дзе адлюстроўваецца кожнае наведванне бібліятэкі і кожная выдадзеная кніга. Такім чынам, у дадзеным выпадку дастаткова было выкарыстанне метаду аналіза дакументаў. Але мы адзначылі, што паняцце “чытацкая актыўнасць” на самой справе значна шырэй і ўключае не толькі акты паводзін адносна бібліятэкі і бібліятэчнай кнігі, але і набыццё кніг у прыватную бібліятэку, карыствнне кнігамі сяброў, суседзяў, родных і г.д. Праяўляецца яна і ў імкненні абмеркаваць прачытанае з іншымі людзьмі.

Пашырэнне колькасці прызнакаў-індыкатараў чытацкіх паводзін пры інтэрпрэтацыі паняцця “чытацкая актыўнасць” выклікае неабходнасць пашыраць і колькасць метадаў збору інфармацыі. Так, дзеля таго, каб даведацца аб існаванні і саставе хатняй бібліятэкі, трэба звярнуцца да метаду апытання. А калі патрэбна высветліць актыўнасць чытача ў абмеркаванні кніг, яго імкненне да чытацкіх зносін, прыдзецца выкарыстаць метад назірання і дапоўніць яго метадам апытання.

Чым глыбей мы хочам вывучыць нейкую з’яву, альбо паводзіны пэўнай групы, тым шырэй колькасць прызнакаў-індыкатараў пры інтэрпрэтацыі паняцця, адлюстроўваючага гэтую з’яву, і тым больш набор метадаў, з дапаогай якіх мы будзем збіраць матэрыял аб цікавячым нас аб’екце. Ні адзін з даследчых метадаў не можа даць усіх магчмых ведаў аб прадмеце даследавання. Але калі іх выкарыстаць у спалучэнні, калі яны будуць дапаўняць адзін аднаго, то можна гаварыць аб аб’ектыўным адлюстраванні рэчаіснасці, на падставе сабраных у ходзе даследавання звестак і даных.

Каб згрупаваць даныя, упарадкаваць іх і прааналізаваць, неабходна спачатку памерыць тыя парметры, якія нас цікавяць з пункту гледжання выканання мэтаў і задач даследвання. Памерыць – гэта значыць параўнаць аб’ект, які мы памяраем, з нейкім эталонам і атрымаць лічбавае выражэнне ў пэўным масштабе альбо шкале.

Вымярэнне ў сацыялагічным даследаванні чытання праходзіць тры этапы:

1. Вызначаецца аб’ект ці аб’екты вымярэння: што ці каго мы будзем вывучаць. Напрыклад, калі мы вывучаем чытацкую актыўнасць, неабходна вызначыць, якіх чытачоў мы будзем вывучаць, дзе будзем праводзіць доследы: у бібліятэцы, дома, на рабочм месцы і г.д.

2. З дапамогаю інтэрпрэтацыі паняццяў адказваем на пытанне: што патрабуецца памерыць, якія характарыстыкі нас цікавяць? Адносна чытацкай актыўнасці гэта частата наведванняў і інтэнсіўнасць чытання.

3. Нарэшце, даказваючы на пытанне “як”, пры дапамозе якога індыкарата мы памяраем тую ці іншую характарыстыку, мы выходзім на канкрэтныя адзінкі: колькасць наведванняў у пэўны адрэзак часу, колькасць прачытаных кніг за адпаведны перыяд і г.д.

Інтэрпрэтацыя паняццяў дапамагае акрэсліць лагічную структуру вывучаемай з’явы і на гэтай падставе складаць анкеты, бланкі інтэрв’ю у якіх кожнае пытанне ўяўляе сабой шкалу колькаснага вымярэння якасных з’яў. Інтэрпрэтаваныя паняцці ляжаць у аснове пытанняў анкет, а індыкатары вызначаюць варыянты адказаў. Такім чынам анкета, бланк інтэрв’ю выступаюць у якасці інструментаў вымярэння. Менавіта з дапамогаю ўключаных у іх пытанняў ажыццяўляецца групоўка, класіфікацыя тых, ці іншых якасцяў, характарыстык, а ў выніку – пазнанне вывучаемага аб’екту.

У сацыялагічным даследаванні ўжываюцца ў асноўным тры тыпы шкал; намінальная, рангавая і інтэрвальная.

Намінальная шкала называецца таксама неўладкаванай шкалой нзваў. Падзеі, аб’екты, харатарыстыкі групуюцца ў ё па падабенству і не больш таго. Прыкладам можа быць групоўка па сацыяльна-демаграфічных прыкметах чтачоў, па звароту да таго ці іншага жанру літарартуры. Такая шкала не паказвае адносін паміж групамі ў тым сэнсе, што адна лепш за другую, але колькасць адказаў на кожнае пытанне ўжо дае істотную інфармацыю. Вось некалькі прыкладаў ужывання намінальнай шкалы пры распрацоўцы пытанняў: “Да якіх газет (часопісаў) Вы звяртаецеся ў бібліятэцы? ”. Аудыторыя групуецца па прыкметах падабенства прыхільнасці да пэўных выданняў. Альбо: “Чым Вы звачайна займаецеся ў вольны час? – па характару правядзення дасуга.

Рангавая (парадкавая) шкала ўжываеццца для памеру інтэнсіўнасці адносін, альбо ацэнак той ці іншай з’явы. Пазіцыі гэтай шкалы размешчаны ў строгім парадку ад найбольш значнага да найменш значнага і наадварот. Напрыклад: “У якой меры Вы задаволены, ці не задаволены работай чытальнай залы нашай бібліятэкі? ” 1). Вельмі задаволены. 2). Задаволены, але не зусім. 3). Хутчэй не задаволены. 4). Зусім не задаволены. 5). Цяжка сказаць.

Ці такі варыянт фармулёўкі пытання: “Кажуць, што бібліятэкі патрабавальны толькі тым, хто вучыцца, альбо займаецца навукай? А як на Ваш погляд? ”

1). Абсалютна згодна. 2). Хутчэй згодна, чым не. 3). Хутчэй не згодна.

4). Зусім не згодна. 5). Не ведаю, не думаў аб гэтым.

З дапамогай інтэрвальнай шкалы памяраюцца свойствы, якія можна адлюстраваць з дапамогай лічбаў. Прыкладам можа быць шкала для памеру інтэнсіўнасці чытання з інтэрваламі: 1, 2 – 5; 6 – 10; 11 – 20; 21 – 50, больш 50. Нельга каб інтэрвал пачынаўся і заканчываўся з адной лічбы: 6 – 10; 10 – 20; 20 – 40 і г.д. У дадзеным выпадку невядома да якога інтэрвала аднесці аб’екты са значэннем 10, 20, 40.

Кожная з разгледжаных шкал дае магчымасць аналізаваць атрыманыя вынікі рознымі спосабамі і выяўляць заканамернасці і тэндэнццыі вывучаемай з’явы.

Распрацоўка методыкі заканчваецца правядзеннем пілатажнага даследвання. Гэта правядзенне ўсіх асноўных даследчых працэдур на невялікай колькасці аб’ектаў. Тут высвятляецца, якія пытанні “не працуюць”, таму што чытачы не жадаюць на іх адказваць. Якія трэба ўдакладніць, змяніць фармулеўкі і г.д. Толькі пасля пілатажу методыкі можна лічыць, што ўсе гатова для правядзення даследвання чытання.

Не меньш важна так арганізаваць даследванне, каб яно як мага меньш перашкаджала рабоце бібліятэкі і ажыццяўлялася ў той час, калі і бібліятэкары і чытачы могуць прыняць актыўны ўдзел у зборы даных. Трэба правільна разлічваць наяўныя рэсурсы, магчымасці распаўсюджання анкет і тэрміны выканання даследчых працэдур. Усе гэтыя пытанні адлюстроўваюцца ў рабочым плане даследвання. Калі для збора даных патрэбна дапамога бібліятэкараў, неабходна праінструктаваць іх аб правілах запаўнення анкет.

Сабраная ў выніку даследвання інфармацыя ўяўляе сабой масу даных, не структураваных, не прыстасаваных для аналізу. Таму першапачатковай задачай па апрацоўцы інфармацыі з’яўляецца яе ўпарадкаванне, ушчыльненне, кампактнае апісанне.

Прыемамі ўпарадкавання першапачатковай інфармацыі служыць статыстычная групоўка і зводка даных. У выніку групоўкі аб’екты доследу падзяляюцца на групы па істотным прызнакам, яуія вылучаны яшчэ на стадыі распрацоўкі методыкі. Так, прызнакамі групоўкі чытачоў па іх актыўнасці вызначаны частата наведванняў і інтэнсіўнасць чытання. У адпаведнасці з чым чытачы групуюцца па колькасці наведванняў і колькасці ўзятых кніг на малаактыўных, сярэдне-актыўных і актыўных.

Калі групоўка праводзіцца па наяўнасці шэрагу прызнакаў, то зводка ажыццяўляецца ў выглядзе табліц, у якіх аб’екты аб’яднаны ў групы, а таксама ёсць абагульняючая характарыстыка гэтых груп.

У статыстычных табліцах тэкст зведзены да мінімума, а лічбовыя данныя аб’ядноўваюцца і растлумачываюцца загалоўкамі, дзейнікам і выказнікам. Агульны загаловак распавядае аб тым, што аналізуецца ў табліцы. Унутраныя загалоўкі паказваюць, якія звесткі адлюстраваны ў клетках. Дзейнік – гэта аб’екты, альбо іх часткі (групы), аб якіх гаворыцца ў табліцы. Выказнік – паказчыкі, якімі характарызуецца. Дзейнік табліцы. Напрыклад: былі атрыманы звесткі аб адносінах чытачоў да розных мерапрыемтсваў бібліятэкі. У пытанні чытачоў прасілі прысвоіць рангі (ад 1 да 7) тром тыпам мерапрыемстваў: прагляд літаратуры (А), абмяркаванне кнігі (Б) і літаратурна-музычная гасцёўня (В). Агульная колькасць апытаных – 210 чалавек, але ўсе адкзалі на кожнае пытанне, таму ў адпаведнай клетцы розныя лічбы.

 

Будуем табліцу рангавых парадкаў адносін да некаторых мерапрыемстваў.

Назва мерапрыемства Рангі і колькасць асоб, прысвоіўшых гэтыя рангі
Усяго               Сярэдні ранг
(А) Прагляд                 3, 7
(Б) Абмеркаванне                 3, 2
(В) Гасцёўня             - - 1, 4

 

У табліцы адлюстравана ўпарадкаваная намінальная шкала. Разглядаем азначэнне рангаў з большай колькасцю адказаў (мадальныя значэнні). Можна таксама разлічыць сярэдняе значэнне рангаў. Мы бачым, што па мадальным значэнням і па сярэднім рангам мерапрыемствы (А) і (Б) блізкія, а (В) адрозніваецца ад іх. Прычым, мерапрыемства (В) ацэньваецца значна вышэй – назіраецца здзвіг у бок вышэйшых рангаў. Для (Б) – наадварот, а (А) не дае яскравай карціны.

Неабходна высветліць, чам у пункце (А) назіраецца разнагалоссе ў поглядах. Дапусцім, што на меркаванні чытачоў удзельнічае пол. Мужчына ацэньвае дадзенае мерапрыемства інакш, чым жанчына. Каб праверыць гэта, будуем новую табліцу.

Гэта будзе табліца сапражэння па двум прыкметам: пол і адказы на пытанне. У залежнасці ад полу апытаных вынікі раскладаюцца такім чынам:

 

Пол Усяго РАНГІ
                  Сярэдні ранг
Муж.   -             4, 8
Жанч.               - 2, 8
Усяго                 3, 7

 

Цяпер мы бачым, што мужчыны і жанчыны ацэньваюць мерапрыемства (А) даволі аднадушна, але ў проціглеглым напрамку: першым яно хутчэй за ўсё не падабаецца, другім больш падабаецца, чым не. Можна зрабіць вывад аб тым, на якую частку аўдыторыі трэба арыетавацца пры падрыхтоўцы праглядаў.

Разгледзім цяпер правілы працэнтавання ў табліцах сапражэння. Дапусцім правяраецца гіпотэза аб уздзеянні на адносіны да пэўнай формы работы бібліятэкі ўзросту чытачоў. Мы выдзелілі тры групы: падлеткі да 16 год, маладзь (16 – 20 гадоў) і маладыя людзі (21 – 30 гадоў).

 

Узроставыя Групы Адносіны да мерапрыемстваў у колькасці станоўчых і адмоўных адказаў
Станоўчыя Адмоўныя Усяго
Абс. %% Абс. %% Абс. %%
Падлеткі да 16 гадоў            
Моладзь 16 – 20 гадоў            
Маладыя людзі 21 – 30 гадоў            
Усяго            

Адразу ўзнікае пытанне: у якім напрамку лічыць працэнты?

Калі мы ацэньваем уздзеянне паказчыка на пазіцыю людзей, то за 100 / трэба браць колькасць групоўкі з аб’ектыўнымі прыметамі. У даным выпадку гэта ўзрост. Лічбы сведчаць аб тым, што чым маладзей чытач, тым больш станоўча ен ацэньвае мерапрыемства, аб якім ідзе гаварка ў пытанні. Калі б мы лічылі працэнты па стаўбцу, выявіць гэтую залежнасць было б немагчыма.

Такім чынам, пры аналізе даных можна карыстацца самымі простымі спосабамі ў наступнай паслядоўнасці:

1. Упарадкаванне даных па кожнай асобнай прыкмеце ў бок іх узбуйнення.

2. Выяўленне сярэдніх тэндэнцый, мадальных груп, сярэдніх значэнняў.

3. Пабудова табліц сапражэння шляхам працэнтавання і выяўленне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці альбо ўплыву вывучаемых уласцівасцяў і паказчыкаў.

Тэарэтычны аналіз сацыялагічнай інфармацыі аб чытачах і чытанні ўключае наступныя дзеянні:

- асэнсаванне сацыялагічных фактараў у рамках тэарэтычнай канцэпцыі, распрацаванай у праграме, альбо ў тэорыі чытання;

- апісанне вывучаемай з’явы – высвятленне фактараў і сувязей паміж імі;

- больш складанай задачай з’яўляецца растлумачэнне вывучаемыай з’явы;

- найбольш складанай і адказнай задачай служыць стварэнне тэорый і рэкамендацый для далейшага развіцця бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў.

Апісанне дазваляе ўвесці факты ў навуковы зварот; растлумачэнне сведчыць, што вывучаемы аб’ект падпарадкоўваецца пэўным законам; стварэнне тэорыі дае магчымасць прагназаваць ход далейшага развіцця той справы, дзеля якой і праводзіцца даследванне.

Такім чынам, сацыялагічнае даследванне чытання ва ўмовах бібліятэкі – гэта шэраг паслядоўных аперацый, падпарадкаваных пэўнай логіцы і патрабаванням сучаснай навукі. Вядома, у кароткай лекцыі немагчыма разгледзець усе аспекты яго падрыхтоўкі і правядзення. Больш глыбока з пытаннямі арганізацыі даследванняў можна азнаеміцца з дапамогай сацыялагічнай літаратуры, у якой яны распрацаваны досыць дасканала і падрабязна.







© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.