Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Другой палове ХХ – пачатку ХХI стагоддзя






Асноўныяпытанні:

Адраджэнне даследаванняў чытання адбылося ў 1960-я гады. Для гэтага перыяда характэрна правядзенне цэнтралізаваных буйнамасштабных даследаванняў. Асноўным распрацоўшчыкам і арганізатарам даследаванняў стаў Сектар сацыялогіі Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя У.І.Леніна. Быў распрацаваны масштабны праект ”Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”, у рамках якога былі праведзены даследаванні “Савецкі чытач” (манаграфія выйшла ў1968 годзе), “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў” (1973 г.), “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” (1978 г.), “Савецкі рабочы – чытач” (1980 г.). На пры канцы 1980 – пачатку 90-х гадоў супрацоўнікі сектара сацыялогіі чытання РДБ працягвалі «замеры» параметраў чытання, якія былі распачаты даследаваннем “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавых бібліятэках”, рэалізуецца праграма “Чытанне ў Расіі”, выпускаюцца зборнікі “Што мы чытаем? Якія мы? ”, вывучаюцца асаблівасці чытання ў сям’і ў рамках праграмы “Бібліятэка і сямейнае чытанне”, а таксама дзіцячае чытанне па прграме “Што чытаюць дзеці свету”.

Сярод найважнейшых задач у галіне чытання, усведамляемымі беларускімі, расійскімі і замежнымі спецыялістамі, можна выдзеліць наступныя:

v падтрымка высокага статуса кнігі і чытання як сродка сацыялізацыі, развіцця, адукацыі асобы;

v неабходнасць распрацоўкі методык і тэхналогій далучэння да чытання, прыцягнення да чытання; а таксама вывучэння прычын нечытання;

v фарміраванне высокага ўзроўню культуры чытання і інфармацыйнай культуры ўсіх чытацкіх катэгорый.

На Беларусі сацыялогія чытання ў яе сучасным выглядзе пачала плённа развівацца ў рамках агульнасаюзных даследаванняў па праблеме “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”. Дадзены праект быў задуманы як планамернае вывучэнне чытання і чытацкіх арыентацый розных сацыяльных груп.

Першым стала даследаванне “Савецкі чытач”, якое адбывалася ў 1965-1967 гадах. Быў ахоплены шэраг асноўных сацыяльна-прафесійных і сацыяльна-дэмаграфічных катэгорый чытачоў у межах былога СССР, у тым ліку і на Беларусі. Вывучалась чытанне рабочых, калгаснікаў, ІТР, настаўнікаў, моладзі. Не гледзячы на тое, што матэрыялы, якія датычыліся Беларусі, выкарыстоўваліся тут у агульным кантэксце, а аўтары нават не ставілі перад сабой мэты паказаць нацыянальную спецыфіку чытання ў розных частках неабсяжнай краіны, удзел у збору першаснага сацыялагічнага матэрыялу аказаў станоўчы ўплыў на беларускіх даследчыкаў. Яны атрымалі вопыт арганізацыі буйнамасштабных даследаванняў чытання.

Даследаванне “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў”, якое праводзілася Дзяржаўнай бібліятэкай СССР імя У.І.Леніна ў 1969-1972 гадах, было накіравана на вывучэнне чытання жыхароў невялікіх гарадоў Расійскай федэрацыі і наогул не мела адносін да Беларусі. Але арыгінальная методыка, распрацаваная даследчыкамі, магла быць выкарыстана і ва ўмовах нашай рэспублікі, а праблемы, якія ў ім разглядалісь, насілі агульнасаюзны характар і многія вынікі аказалі ўплыў на развіццё бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва на Беларуси.

Наступным этапам у развіцці сацыялогіі чытання стала даследаванне “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” (1973–1975 гг.), у якім беларускія вучоныя прынялі самы актыўны ўдзел. Вынікі шырока публікаваліся ў артыкулах на агульнасаюзным узроўні, знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі “Сацыяльна-культурныя пераўтварэнні на вёсцы”. Была абаронена кандыдацкая дысертацыя К.С.Санько, які тады з’яўляўся загадчыкам навукова-даследчага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна. Многія думкі гэтага аўтара аб абслугоўвані кнігай жыхароў сяла, аб сельскай бібліятэцы і бібліятэкары і сёння не страцілі сваёй каштоўнасці.

Пад пэўным уплывам праграмы і методыкі даследавання чытання і адносін да бібліятэк рабочых, якое праводзіла Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У.І.Леніна, знаходіцца і наступная праца беларускіх сацыёлагаў “Кніга і чытанне ў жыцці моладзі ўдарных камсамольскіх будоўляў Беларусі”. Даследаванне праводзілася Дзяржаўнай бібліятэкай БССР, ЦК камсамола Беларусі, Інстытумам філасофіі і права АН БССР у 1984 годзе. На жаль вынікі гэтага даследавання не атрымалі шырокага распаўсюджання сярод бібліятэчнай грамадскасці, у адрозненні ад агульнасаюзнага даследавання, вынікі якога знайшлі вельмі цікавае адлюстраванне ў манаграфіі М.Д.Афанас’ева “За кнігай”.

Па шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын амаль што да пачатку 1990-х гадоў буйнамасштабных сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі не праводзілася. Аб'ектыўныя прычыны звязаны з тымі крызіснымі з'явамі, якія адбываліся ў савецкай сацыяллогіі, як і ва ўсім савецкім грамадстве, і справа не столькі ў адсутнасці саміх даследаванняў і распрацовак, колькі ў замкнёнасці сацыялагічнай інфармайцыі ў сваім уласным прафесійным асяроддзі, у падмене функцый сацыялогіі чытання. З навукі, якая была павінна аналізаваць рэальныя культурныя працэсы, яна пераўтварылася ў статыстыку поспехаў. Суб'ектыўныя прычыны абумоўлены адсутнасцю статуса навуковай установы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР.

Не гледзячы на адмоўныя тэндэнцыі, у рэспубліцы праводзіліся лакальныя даследаванні прыкладнога характару. Так, аддзелам абслугоўвання Дзяржаўнай бібліятэкі ў 1988 годзе было праведзена “Даследаванне запытаў чытачоў-студэнтаў І-П курсаў ВНУ”, а таксама паштовае апытанне чытачоў, якія не прайшлі перарэгістрацыю ў 1989 годзе, на тэму: “Чаму Вы пакінулі нашу бібліятэку? ” Вынікі гэтых работ яшчэ раз падцьвердзілі неабходнасць павышэння сацыялагічнай культуры даследаванняў, а таксама актуальнасць вывучэння чытачоў не толькі ў асобнай бібліятэцы, але і ў межах усёй рэспублікі ў сувязі з адпаведнай сацыякультурнай сітуацыяй.

Новым этапам у развіцці сацыялогіі чытання з’явілася стварэнне сацыялагічнай службы пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР з удзелам у ёй прафесійных сацыёлагаў. У 1990-1991-х гадах у рэспубліцы адбыліся два буйныя даследаванні: “Дэмаграфічная сітуацыя і інфармацыйныя патрэбы насельніцтва ў зонах абслугоўвання бібліятэк з лікам чытачоў да 200 чалавек” і “Чытач масавай бібліятэкі”. Першае праводзілася навукова-метадычным аддзелам, другое – сацыялагічнай групай. У 1991 годзе абодва гэтых калектыва былі аб’яднаны ў аддзел бібліятэказнаўства, які і з’яўляецца ў сучасны момант цэнтрам вывучэння чытання ў Рэспубліцы Беларусь.

У 1992-1993 гг. Нацыянальная бібліятэка ажыццяўляе шматбаковае даследаванне “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, у якім прымаюць удзел амаль што усе буйныя бібліятэкі горада Мінска. У 1994-1997 гг. было праведзена даследаванне “Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”, вынікі якога былі шырока ўведзены ў навуковы зварот праз артыкулы, асобнае выданне. Па матэрыялах даследавання была абаронена кандыдацкая дысертацыя ў БДУ. Апошняе буйнамасштабнае даследаванне на ўзроўні ўсёй краіны называлася “Роля і месца публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна”, яно адбывалася ў 2001-2003 гг. У 2009 –2010 гг. адбываецці даследаванне дзіцячага чытання. Па яго выніках выдадзена кніга: “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь” (2011 г.) Акрамя Нацыянальнай бібліятэкі, даследаваннямі чытання займаюцца: Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем.

Можна адзначыць існаванне трох узроўняў сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі:

1. Узровень лакальных даследаванняў, якія праводзяцца асобнымі бібліятэкамі, альбо аддзеламі абслугоўвання буйных навуковых бібліятэк. Даследаванні гэтага ўзроўню накіраваны на вырашэнне практычных, прыкладных задач і маюць сваёю мэтаю абгрунтаваць неабходнасць прыняцця канкрэтных мер па ўдасканаленні бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў у адпаведнай бібліятэцы.

2. Узровень міжбібліятэчных рэгіянальных даследаванняў па рэпрэзентатыўнай выбарцы на базе бібліятэк аднаго тыпу. Даследаванням уласцівыя наступныя рысы: спалучэнне вырашэння прыкладных задач з пастановай пытаннаў, закранаючых праблему ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі розных бібліятэк, распрацоўка праблемы ролі і месца бібліятэк у грамадстве.

3. Узровень міжнародных даследаванняў. Іх асаблівасцю можна назваць адзіную методыку, шырокі спектр сацыяльна значных проблем, навуковую абгрунтаванасць падыходаў да вывучэння чытача і чытання.

У цэлым сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.


 

Тэма 3. Развіццё сацыялогіі чытання ў Беларусі:






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.