Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вывучэнне чытача і чытання: гісторыя, сучасны стан, методыка.






Вывучэннем чытача і чытання з мэтаю больш глыбокага разумення інтарэсаў і патрэбнасцяў карыстальніка бібліятэкі найбольш актыўна займаецца сацыялогія чытання. Даследаванні сведчаць, што вывучаць чытача і чытанне ў Расіі пачалі ў пачатку ХІХ стагоддзя, калі па ініцыятыве першага дырэктара Імператарскай публічнай бібліятэкі А.Н.Аленіна было арганізавана першае сацыялагічнае даследванне, вынікі якога знайшлі адлюстраванне ў справаздачы бібліяітэкі за 1817 год.

Асноўныя этапы станаўлення сацыялогіі чытання. Вывучэнне чытачоў у Беларусі і Расіі пачалось значна раней, чым у Заходняй Еўропе. Пачатак мэтанакіраваных даследаванняў звязываюць з 50-60 гадамі XIX стагоддзя. У гэты перыяд вялізная маса непісьменнага насельніцтва па сацыяных умовах не мела доступу да нацыянальнай культуры. Хуткае развіццё капіталістычных адносін у XIX стагоддзі патрабавала пісьменных і дысцыплінаваных работнікаў. У гэтай сітуацыі далучэнне да кнігі і чытання было не проста надзённай, а нацыянальнай праблемай, да вырашэння якой далучылась прагрэсіўная беларуская і расійская інтэлігенцыя.

Першымі даследчыкамі чытача былі пісьменнікі, педагогі, статыстыкі, народнікі, рэвалюцыянеры-дэмакраты. Напрыклад, вялікі рускі пісьменнік Л.М.Талстой у 1850-60-я гады вывучаў чытанне сялян па спецыяльнай праграме. Відны педагог і арганізатар народных школ Н.А.Корф вывучаў у 1870-80-я гады даступнасць кніг сялянам, іх чытацкія інтарэсы, меркаванні аб літаратуры.

Настаўніцы Харкаўскай жаночай нядзельнай школы пад кіраўніцтвам Х.Д.Алчэўскай вывучалі чытанне жанчын-работніц з дапамогаю комплекса метадаў. На аснове вынікаў даследавання быў створаны трохтомны паказальнік “Што чытаць народу”, які атрымаў малы залаты медаль на Першай сусветнай выставе ў Парыжы ў 1900 годзе.

У вывучэнні і прагназаванні развіцця чытацкай культуры асветнікі імкнулісь рэалізаваць дасягненні навукі, і ў першую чаргу сацыялогіі і псіхалогіі. Навукоўцы адносяць пачатак вывучэння чытачоў да моманту з’яўлення работ, якія атрымалі вялікі грамадскі рэзананс і далі штуршок да інтэнсіўных аналагічных даследаванняў.

Пытанне аб узнікненні прафесійнага інтарэсу да чытання застаецца дыскусійным. Бясспрэчна адно: увага да чытача – спажыўца духоўных каштоўнасцей, інтэлектуальнай інфармацыі з’явілася ў выніку зменаў як сацыяльнага складу пастаянна чытаючых, так і матываў іх чытання. Таму гісторыкі засяродзілі ўвагу не столькі на вызначэнні пэўнай даты, якую можна лічыць пачаткам вывучэння чытачоў, колькі на аналізе аб’екта даследавання, канкрэтных методык; на выяўленні першых даследчых праграм.

Найбольшы ўклад у вывучэнне чытачоў унёс М.А.Рубакін, відны бібліёграф, бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, публіцыст, папулярызатар ведаў, тэарэтык самаадукацыі. Ён цэнтралізавана і мэтанакіравана вывучаў чытачоў па спецыяльна распрацаванай праграме з выкарыстаннем комплекса ўзаемазвязаных метадаў: апытання, назірання і аналізу чытацкіх фармуляраў. У працы “Эцюды аб рускай чытаючай публіцы” (1895 г.), напісанай па вынікіх даследавання, знайшлі адлюстраванне характарыстыкі чытання розных колаў тагачаснага грамадства.

Перш зв ўсё, М.А. Рубакін паставіў на новую аснову праблемы адносін: чытач–пісьменнік; пісьменнік–чытач–кніга. Вучоны паставіў мэту вывучыць праблемы: чаму чытач чуллівы да таго альбо іншага пісьменніка, ці існуе ўнутраная сувязь паміж асобамі пісьменніка і чытача, чаму адзін і той жа твор робіць глвбокае ўраджанне на аднаго чытача і зусім не дзейнічае на другога; ці ёсць заканамернасць уплыву кнігі і пісьменніка на чытача. Інакш кажучы, М. А. Рубакін паставіў пытанне аб вывучэнні чытача, хаця раней было прынята вывучаць, аглоўным чынам, асобу і псіхалогію пісьменніка.

Як бачым, спачатку даследчыки знаёмилися з масавым чытачом з народа, у асноўным гэта былі сяляне, і толькі на пры канцы Х1Х стагоддзя з’явіліся першыя спробы вывучэння іншых сацыяльных груп. Першапачаткова выкарыстоўваліся толькі статыстычныя метады вывучэння, у наступныя гады ўжываўся цэлы комплекс узаемазвязаных метадаў. Мэты вывучэння чытачоў і чытання былі разнастайнымі і залежылі ад поглядаў даследчыкаў. Болльш за ўсё даследчыкаў цікавілі наступныя пытанні: ступень пісьменнасці, адукацыйная падрыхтоўка чытачоў, уплыў на іх зместу прачытанага і выкарыстанне атрыманых ведаў у жыццедзейнасці.

У выніку вывучэння быў сабраны вялікі матэрыял, спачатку пераважна аб сялянах, а з 80-х гг. Х1Х стагоддзя – таксама і аб рабочых. Вынікі найболльш значных даследаванняў былі абагульнены ў кнізе Б.В. Банка «Изучение читателей в России (Х1Х в.)». Тут адлюстраваны вялікі матэрыял аб вывучэнні чытання розных сацыяльных груп насельніцтва; прыведзена характарыстыка праграм даследавання; раскрыты мэты і метады збору першаснага сацыялагічнага матэрыялу; паказаны вынікі аналізу чытання, эвалюцыя інтарэсаў і запытаў чытачоў, а таксама грамадскі рэзананс на работу па вывучэнню чытаючай публікі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года вывучэнне чытання народа стала дзяржаўнай задачай. Асноўнымі арганізатарамі даследаванняў сталі бібліятэкі. Вывучаліся чытацкія інтарэсы сялян, маладых рабочых, чырвонаармейцаў.У 1925 годзе пры Наркампросе была створана камісія для кіраўніцтва вывучэннем чытача. Яна імкнулася надаць вывучэнню чытача планамерны, рэгулярны характар. У камісію ўваходзілі Н.К.Крупская і М.А.Смушкова.

У 1920-я гг. узнікла савецкая школа чытачазнаўства. Гэта быў перыяд зараджэння і фарміравання чытацкіх інтарэсаў у новым сацыяльным грамадстве. Вывучэнню чытачоў надавалась асобае значэнне, таму што кніга і чытанне сталі дзейсным сродкам ідэалагічнага ўплыву, выхавання новага чалавека, будаўніка камунізму. Была зпроблена спроба сфармуляваць тэарэтычныя і метадычныя прынцыпы вывучэння чытачоў, сабраны вялікі матэрыял аб чытацкіх інтарэсах прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Вывучэнне чытачоў стала надзённай задачай. Яе вырашэннем заняліся практыкі і тэарэтыкі кніжнай справы, работнікі кніжнага гандлю, псіхолагі, педагогі, сацыёлагі, бібліятэкары. Значны ўклад зрабілі В. Неўскі, Л. Шафір, Д. Баліка, Е. Хлябцевіч і інш. у даследаваннях характарызуюцца чытацкія інтарэсы, адносіны да зместу і тэматыкі літаратуры, патрабаванні, да мовы і даступнасці выкладання, аздаблення кнігі

Найбольш цікавым вопытам вывучэння чытача-селяніна на пачатку 1930-х гадоў была дзейнасць настаўніка А.М.Топарава, які на працягу многіх год вёў запісы меркаванняў сялян аб прачытаных творах і выдаў кнігу “Сяляне аб пісьменніках”, якая і зараз не страціла сваёй каштоўнасці.

У 1930-я гады пачалі распрацоўвацца тэарэтычныя і метадычныя асновы вывучэння чытачоў: псіхалогіі чытання і бібліятэчнай справы, эфектыўнасці метадаў вывучэння чытання. У 1928 годзе ў Мінску была выдадзена кніга А.А.Гайвароўскага “Псіхатэхніка і бібсправа”, у якой ставіліся пытанні методыкі вывучэння чытача, узаемадзеяння паміж чытачом і бібліятэкарам.

Але даследаванні не былі падтрыманы, а многія даследчыкі нават рэпрэсіраваны. У краіне панаваў таталітарны рэжым, які не быў зацікаўлены ў вывучэнні грамадскай думкі. У тым ліку і наконт чытання. Таму даследаванне чытання былі згорнуты.

 

 







© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.