Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асаблівасці правядзення калектывізацыі ў СССР і БССР.






 

Першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі СССР прадугледжвалася да 1933 г. ахапіць усімі формамі кааперацыі каля 85 % сялянскіх гаспадарак, і толькі 20 % з іх – арганізаваць у калгасы. Гэта быў напружаны, але разам з тым рэальны, збалансаваны план.

Аднак І. Сталін і яго асяроддзе узялі курс на паскораную індустрыялізацыі, сродкі для каторай павінна была даць сельская гаспадарка. Гэта стратэгія патрабавала фарсіраванай калектывізацыі, прычым у вышэйшых, найбольш падкантрольных уладам формах. Такім чынам Сталін імкнуўся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць сродкі на індустрыялізацыю і абарону краіны.

Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927–1928 гг. У сувязі з недаборам збожжавых, скарачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза невыканання планаў індустрыяльнага будаўніцтва. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі з прадуктамі, давялося ўвесці картачную сістэму.

Урад вярнуўся да ужо знаемых яму надзвычайных мер: закрыцця рынкаў, абкладання сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі, скарачэння крэдітавання вёскі, адміністрацыйных арыштаў і судоў за захаванне лішкаў збожжа. У выніку ў краіне пачалося скарачэнне пасяўных плошчаў, памяншэнне памераў гаспадарак.

Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва краіны мела разыходжанні ў пытаннях выхаду з крызісу і перспектыў сацыялістычнага будаўніцтва. І. Сталін разлічваў на злом супраціўлення сялянства шляхам самага бязлітаснага знішчэння яго заможнай часткі – кулацтва. М. Бухарын, А. Рыкаў, М. Томскі бачылі выхад з крызісу ў адмове ад надзвычайных мер, павышэнні закупачных цэн на хлеб, развіцці гандлёва-крэдытных форм кааперацыі. Бухарынская альтэрнатыва была накіравана на захаванне і ўдасканаленне эканамічнага механізма, які склаўся ў гады нэпа. У лістападзе 1929 г. М. Бухарын і яго аднадумцы былі адхілены ад палітычнага кіраўніцтва і выключаны з ВКП(б). Іх погляды кваліфікаваліся як “правы ўхіл” у партыі, як уступка кулацтву.

У Беларусі ў “правым ўхіле” былі абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і яшчэ 28 кіраўнікоў рознага узроўня. Іх абвінавацілі у лозунге: “Багацей, селянін! Чым больш ты будзеш багаты, тым больш узбагаціцца наша Савецкая рабоча-сялянская дзяржава! ”

Барацьба з “правым ухілам” суправаджалася фарсіраванем калектывізацыі. 7 лістапада 1929 г. у газеце “Правда” з’явіўся артыкул Сталіна “Год вялікага пералому”. У артыкуле, насуперак фактам, сцвярджалася, што ў калгасы быццам ужо пайшлі асноўныя, серадняцкія масы насельніцтва, што ў сацыялістычнай перабудове гаспадаркі ўжо атрымана “рашаючая перамога”, хаця на самой справе ў калгасах тады налічвалася усяго 6 – 7 % сялянскіх гаспадарак.

Адносіны сялян да К.: безумоўна “за” – беднякі, “супраць” – багатыя сяляне, “кулакі”. Пазіцыя сярадняка –дваістая.

 

5 студзеня 1930 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву”, – сілавыя мктады К. і гонка за “тэмпамі”. На Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю да 1933 г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей патрабаваў завяршыць суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі рэспублікі да 1931 г. У хуткім часе і гэтыя тэрміны былі перагледжаны: у лютым 1930 г. прынята рашэнне абагулніць 70–80 % сялянскіх гаспадарак, г. зн. завяршыць поўную калектывізацыю за паўгода (да восені 1930).

Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, якая праходзіла ў абставінах грубага адміністрацыйнага націску, адшукання і выкрыцця “ворагаў”, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. На адзіналічніка-сярэдняка былі накладзены дадатковыя падаткі.

Для паскарэння тэмпаў К. у вёску былі накіраваны ўпаўнаважаныя камуністы і рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі, у тым ліку прысланыя з прамысловых цэнтраў РСФСР. Іх прызначалі старшынямі калгасаў і вельмі часта яны чыніла самавольствы, выконваючы партыйныя загады і не жадаючы нічога ведаць аб патрэбах вескі..

Растлумачальная і арганізацыйная работа ў масах падмянялася націскам, пагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Нярэдка сялян прымусова запісвалі ў калгасы. Да абагульнення у калгасы падлягалі сродкі вытворчасці: зямля + сельгастэхніка + пабудовы вытворчага прызначэння (амбары, гумны, свіраны) + цяглавая сіла (коні). На самой жа справе вельмі часта “абагульнялі” адзіную карову, дробную жывёлу, птушку, нават жыллевыя пабудовы сялян і іх асабістыя рэчы.

Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры давалі свае вынікі. Калі ў студзені 1930 г. у калгасы ўступіла 20, 9 % сялянскіх двароў, то да сакавіка таго ж года – 58 %. Але гэта вызвала шматлікія пратэсты сялян, якія пачалі масавы забой і продаж свойскай жывелы і птушкі. Да мая 1930 г., гэта значыць за два-тры месяца, пагалоў’е коней і буйной рагатай жывелы скарацілася на больш чым на 25 %. Пачаліся і узброенныя выступленні. Толькі ў Беларусі, паводле няпоўных даных, у 1930 г. адбылося больш за 500 сялянскіх выступленняў, а па усяму СССР – каля 2 000 паўстанняў. Гэта стварала небяспеку ужо самой Савецкай уладзе.

Рэзкае абвастрэнне барацьбы ў вёсцы прымусіла кіраўніцтва краіны і рэспублікі “даць задні ход”. У сакавіку 1930 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб барацьбе са скрыўленнямі партыйнай лініі ў калгасным руху”. Перагібы і скажэнні былі асуджаны, частка “раскулачаных” сяраднякоў рэабілікавана і вернута на радзіму. Пачаўся імклівы распад прымусова створаных калгасаў. Ужо ў чэрвені 1930 г. іх колькасць упала з 58 % да 11 %.

Але на самой справе Сталін не меў намеру адказвацца ад фарсіраваннай к.. і сакавіцкая пастанова была толькі тактычным ходам, які павінен быў зпыніць сялянскія хваляванні, дэзарыентаваць і падмануць сярадняка. Ужо восенню 1930 г. пачалася новая хваля калектывізацыі.

У БССР яна праходзіла згодна з рашэннем ХІІІ з’езд Кампартыі Беларусі (чэрвень 1930 г.), які даў устаноўку на аднаўленне і фарсіраванае развіццё калгасаў. Ізноў аднавіліся “штурм”, пагоня за “тэмпамі”, прымусовае абагуленне, ганебная практыка раскулачвання. У верасні 1931 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні да вясны 1932 г. суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы.

Кіраўніцтвам “раскулачвання” вескі у масштабах СССР займалася спецыяльная камісія начале з намеснікам старшыні СНК СССР А. Андрэявым. Яе галоўнай задачай стала размеркаванне т.зв. “спецперасяленцаў” па новабудоўлям краіны (на падставе заявак розных гаспадарчых арганізацый). Неўзабаве усе пытанні “уладкавання” раскулачаных узялі на сабе органы АДПУ – НКУС, якія стварылі сваю уласную імперыю – ГУЛАГ. “Жыхарамі” ГУЛАГа сталі мільены савецкіх зняволеных.

У канцы першай пяцігодкі ў рэспубліцы налічвалася каля 9 тыс. калгасаў (43 % усіх сялянскіх гаспадарак). Па краіне ж у цэлам калектывізацыя была ў асноўным завершана: 200 тыс. калгасаў ахапілі 60 % сялянскіх гаспадарак. Але метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, прывялі да таго, што у 1932 г. агульны аб’ем сельскагаспадарчай вытворчасці знізіўся у параўнанні з 1928 г. на 26 %, а вытворчасць жывелагадоўлі склала толькі 65 % ад узроўню 1913 г. У той жа час у СССР рэзка ўзраслі дзяржаўныя нарыхтоўкі прадукцыі (у 1932 г. – узраслі на 1/3), нягледзячы на тое, што вытворчасць збожжа упала на 140 млн. цэнтнераў.

У выніку антысялянскай палітыкі Сталіна і яго асяроддзя ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад. Гэты голад быў яшчэ больш страшным, чым у 1921 г., бо тады улады не замоўчвалі яго і галадаючым аказвалася дапамога.

Зараз жа галадаючым Савецкая улада не толькі не дапамагала, але яна нават адмаўляла сам факт голаду і сама стварала яго.

Голад 1932 – 1933 гг. узнік у земляробчызх раёнах СССР (Украіна, Павоўж’е, Паўночны Каўказ) не толькі з-за няураджая хлебу, але яшчэ і таму, што яго падчыстую забіралі харчатрады. Яны дзейнічалі, як карныя экспедыцыі у варожай краіне, і забіралі ў сялян усе, нават насенне.

Знаходзячыся ў безвыходным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць на калгасных палетках каласкі, вынесці зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці (“Закон аб пяці каласках”, як называлі яго ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася вышэйшая мера пакарання – расстрэл. Пры змякчаючых абставінах ён замяняўся пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Гэты закон прымяняўся нават да дзяцей, дасягнуўшых 12 год; амністыя па гэтых справах забаранялася.

Галодныя людзі спрабавалі уцячы ў горад, але іх не пускалі заградатрады. Яны стрэлялі ў людзей і прымушалі іх вяртацца ў вёскі, варыць крапіву, скураны абутак, здараліся нават выпадкі людажорства. Каб прадухіліць уцёкі сялян у горад, у 1932 г. у СССР была ўведзена пашпартная сістэма. Сяляне пашпартоў не атрымалі.

У выніку голада 1932 – 1932 гг. на Украіне, Павоўж’е, Паўночным Каўказе памерлі ад пяці да васьмі млн. чалавек, а на Беларусі – ад некалькі дзесяткаў тысяч да некалькі соцен тысяч. Дакладных лічбаў ніхто не ведае, бо ў савецкі час гэта тэма лічылася “антысавецкай агітацыяй”.

Трэба дадаць, што з сярэдзіны 1920-х гг. аб’ем хлебнага экспарту з СССР пастаянна павялічваўся, не спыняючыся нават тады, калі сяляне паміралі ад голаду. Так, калі у 1928 г., у пачатку калектывізацыі, хлебны экспарт склаў усяго 1 млн. цэнтнераў, то ў 1934 г. ён дасягнуў ужо 51, 8 млн. цэнтнераў. Пры гэтыму у пачатку 1930-х гг. Заходняя Еўропа апынулася у цяжкім крызісе і хлеб прыходзілася прадаваць за бясцэнак. Збожжа СССР у асноўным пастаўляў у Германію (згодна з гандлевым дагаворам 1931 г.), у абмен на тэхніку і крэдыты. У самы галодны 1933 г. экспарт зерна з СССР склаў 10 млн. тон.

Да апошніх часоў лічылася, што калектывізацыя быццам бы забяспечыла індустрыялізацыю СССР. Сапраўды, у 1931 г. 1/3 усяго міравога экспарта машын прыходзілася на СССР, у наступным 1932 г. гэты паказчык узрос да 1/2. Але за гады першай пяцігодкі экспарт хлеба даў СССР толькі 444, 5 млн. рублёў, у той час як экспарт пушніны – 300 млн. рублеў. Усяго ж за 1928 – 1932 гг. агульны аб’ем капіталаўкладанняў у прамысловасць, транспарт і будаўніцтва склаў 41, 6 млрд. Рублёў. Гэта значыць, што доля хлебнага экспарту у індустрыялізацыі краіны за першую пяцігодку не перавысіла 1, 1 %.

Такім чынам, сапраўднай мэтай сталінскага рэжыму пры правядзенні К. было не забеспячэнне індустрэялізацыі краіны, а:

1) зламаць сялянства; 2) засвоіць Поўнач, Далекі Усход, Казахстан, пабудаваўшы там шахты, заводы, дарогі рукамі зняволенных “спецперасяленцаў”.

Злачынства, здзейсненныя пры правядзенні К. вескі, іх беспакаранасць – адчынілі шлях сталінскаму “вялікаму тэрору” у СССР.

Масавая К. саправаджалася “знішчэннем кулака як класа”. У студзені 1930 г. спецкамісія ЦК ВКП(б) падзяліла усіх “кулакоў” на тры катэгорыі:

1) кантрэвалюцыйну кулацкі актыў – адразу у лагера, пры супраціўленні – растрэл.

2) лаяльныя савецкай уладзе, але багатыя – канфіскацыя маемасці + высылка ў аддаленыя мясціны;

3) усе астатнія, т. зв. “падкулачнікі” (вельмі недакладна, маглі папасць любы селянін, у тым ліку і сярэдняк) – высылка на неапрацаваныя землі.

Згодна з пастановай ЦК ВКП(б) – раскулачаных –максімум 5 %; на самой справе – 15 – 20 %, у некаторых мясцовасцях – да 25 %. Пры гэтым “раскулачванне” – нават там, дзе кулакоўі быць не магло – Нянецкая акруга Паўночнага края.

Усяго выселяна каля 2 млн. чалавек (у тым ліку жанчын і дзяцей). Шмат з іх загінула, бо – на Поўнач, без цеплага адзення, харчоў.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.